• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    161
    Раздзел XI
    ла! Дактары забаранілі ёй чорную каву на пусты страўнік і іншыя такія рэчы, а яна... Калі зноў будзе прыступ...
    — Максім, гэта вы зразумейце: мы не можам выклікаць хуткую ў рэстаран, калі ў кліенткі забалеў страўнік! Пагатоў, ніхто пакуль не памірае. Бачу, вы яе добра ведаеце. Ну то займіцеся ёю. Вядзіце, куды хочаце, і там рабіце, што хочаце. Кампрэсы, прамыванні, хуткую выклікайце... Сёння можаце быць свабодны. Толькі хутчэй праводзьце адсюль гэтую... асобу.
    Трэба было бачыць твар Івоны, калі Максім, накінуўшы паліто проста на чорнабелую форму афіцыянта, выйшаў следам за Соняй у шатню.
    Добры гаспадар сабаку на двор не выганіць, ага.
    — Ніхто не паедзе. Замяло капітальна. Я ў чатыры службы патэліў.
    «Карэйскі» швейцар спачувальна глядзеў на Соню і Максіма:
    — Ну, хіба адсюль пехатой да метро прарывацца. А куды вам ехаць?
    — Мне — у Зялёны Луг, — уздыхнула Соня.
    — Нявыкрутка, — паківаў галавой «карэец».
    Раздзед XII
    ЛІСТ ДРУГІ I АПОШНІ
    Манка была вельмі смачнай. Магчыма таму, што Соні і праўда хацелася есці. А можа, ад хараства моманту.
    Соня сядзела ў старызным фатэлі на здымнай кватэры Максіма ў штанах і футболцы Максіма і ела кашу, якую прыгатаваў Максім, пакуль яна была ў купальні.
    Калі яны выбеглі з рэстарана, завіруха крыху ўтаймавалася. Але ўсё адно далей носу нічога не было відаць. Вецер прадзьмухаў Соню наскрозь і валіў з ног. Яна даверылася Статкевічу, які ішоў наперадзе і ўвесь час абарочваўся, падганяючы яе.
    Ішлі яны недзе чвэрць гадзіны, але холад і вецер зрабілі гэты час вечнасцю. Здаецца, Максім правёў яе праз закінуты завод і нейкі масток над рэчкаю ў суседні квартал, дзе яны даволі хутка далі нырца ў пад’езд панэльнага дому.
    Абабітыя дэрмацінам дзверы рыпнулі, і Соню абдало салодкім пахам старэчага жытла.
    — Зараз жа ў купальню, грэцца! — скамандаваў Максім, як апошняя мама Юля. Забраўшы ў Соні яе вымаклую куртку, ён запхаў дзяўчыну з вузенькага калідорчыка за дзверы санвузла з пятнаццаццю слаямі алейнай фарбы.
    Праз колькі секундаў дзверы прыадчыніліся, і ўсярэдзіну заляцелі чорны махровы ручнік і ваўняныя шкарпэткі.
    163
    Раздзел XII
    Цяпер у купальні Максім.
    Соня сядзела ў фатэлі і акуратна сёрбала гарачую манку лыжкай.
    Яе сіняя сукенка, прыпол якой наскрозь прамок ад снегу, вісела на плечуках, зачэпленых за дзверы. Усёткі Статкевіч быў неймаверным педантам.
    Кватэра, якую здымаў Максім, была класічным бабушатнікам. Слова «бабушатнік» Соня вывучыла, калі паступіла на філфак, і ведала яна пра бабушатнікі толькі тое, што трэба вельмі напружыцца, каб кватэра, якую здымаеш, не была ім. У сэнсе, савецкай кватэрай з савецкай мэбляю, прапахлай старасцю і запусценнем.
    Некаторыя іншагароднія філфакаўкі не змаглі атрымаць інтэрнат на першым курсе, ім абяцалі месцы толькі з другога — за добрыя адзнакі. Таму яны за вялікія грошы наймалі розныя «бабушатнікі» — кватэры ў кепскім стане з кучай хламу, які гаспадары не дазвалялі вынесці.
    Дзве аднагрупніцы Соні жылі разам ў адной такой хатцы ў Чыжоўцы і пракліналі і хатку, і гаспадыню на чым свет стаіць.
    Але былі і іншыя гісторыі. Алесь з беларускага аддзялення таксама жыў у бабушатніку. Што праўда, Алесева дабітая хрушчоўка належала ягонай сям’і і дасталася яму ад цёткі. Хатка месцілася ў цагляным доме ў цэнтры Мінска, на вуліцы Залатая Горка. Старэчымі пахамі і кучай вінтажнага хламу Алесь, наадварот, вельмі ганарыўся.
    Але мы ўжо разабраліся, што Алесь з беларускага быў форменным псіхам.
    Жытло Статкевіча было вельмі палепшаным бабушатнікам.
    Папершае, тут нічога не вісела на сценцы. Два стракатыя дываны нахлёстам закрывалі аблезлую драўляную падлогу.
    164
    ЛіСТ ДРУГІ і АПОШНІ
    Падругое, тут не было румынскай секцыі на ўсю сцяну ці чагосьці такога. Насупраць увахода ў пакой стаяў адзін даволі кампактны паліраваны буфет. Падобны быў у Сонінай бабулі. У маленстве дзяўчынка магла гадзінамі разглядаць яго змесціва — хрустальныя фужэры або парцалянавыя філіжанкі з разводамі, як ад бензіну па лужыне. У Максімавым буфеце замест усяго гэтага на паліцах за шклом стаялі падручнікі па эканоміцы і горкамі ляжалі ўсе магчымыя гаджэты і дэвайсы. Соня нахілілася і пацягнула на сябе барную дзверку. Ну вядома! Бар быў забіткаваны тэніснымі ракеткамі.
    У куце насупраць акна прытуліўся адзінокі Сонін фатэль (у савецкім гарнітуры іх мусіць быць два, не?). Шафы ў пакоі не было ў прынцыпе. Замест яе справа ад дзвярэй была гіганцкая гардэробная стойка, густа завешаная хлапечай адзежай.
    На факультэце іншагароднія толькі і размаўлялі пра тое, што яны адвязуць, а што прывязуць у Мінск на вучобу. Зімовыя курткі раней за лістапад з бацькоўскага дому ніхто не вывозіў. Адна дзяўчына са Стоўбцаў кожныя выходныя цягнула ў сталіцу новыя рэчы. I нават магла пасярод тыдня сарвацца дадому, калі ў бацькоў завалялася нейкая прыдатная спаднічка на выхад.
    He тое Максім. 3 «лялечнага дома» ён з’язджаў, як у эміграцыю. Вывез увогуле ўсё, што яму там належала. I таму стойка ды шафа ў вітальні былі перагружаныя шмоткамі. Пры тым што шмотачнікам Статкевіча назваць было нельга.
    Пры акне пакоя стаяў паліраваны столкніга, раскладзены на адну палоўку. На ім стаяў ноўтбук, ляжалі стосікам нейкія падручнікі. Злева ад стала высіўся новенькі сасновы стэлаж. Там таксама былі раскладзеныя кнігі і дэвайсы. Каля лядашчага стала стаяла крутое артапедычнае
    165
    Раздзел XII
    камп’ютарнае крэсла — з Верасовай. Акно было зашторанае брытанскім сцягам.
    Вось і ўсё, што было ў пакоі.
    He, халера. He ўсё.
    Яшчэ тут была двухстворкавая канапа, пакрытая да болю знаёмым клятчастым пледам.
    Адна канапа.
    А Соні тут начаваць.
    Дзе ён кладзе гасцей?
    Максім выйшаў з купальні, расціраючы галаву ручніком. Вельмі знаёмы жэст, які Соня часта назірала раней, на Верасовай. Усмешка заблукала па яе твары.
    Максім пайшоў на кухню. Доўга і гучна скроб лыжкай у рондалі. Вярнуўся ў пакой з міскай, поўнай загусцелай манкі. Выцягнуўся на канапе і стаў прагна глытаць кашу.
    — Ненавіджу манку, — прамовіў ён з набітым ротам.
    — Чаму ж тады ясі?
    — А я маю выбар? Сваю вячэру ў кантэйнеры я толькі пасля змены мусіў атрымаць. А гэтыя крупы яшчэ ад мінулых жыхароў засталіся. He ведаю, можа, там мошкі.
    Гэта было so Maxim, што Соня мімаволі захлюпала смехам у сваю талерку.
    Статкевіч даеў кашу, саскочыў з канапы і пайшоў на кухню.
    — Гарбату табе раблю, — крыкнуў ён адтуль. — Чорную, без цукру. Як твой страўнік?
    — Ужо зусім добра, — адказала Соня, чырванеючы. Ёй было вельмі сорамна за падман, хоць ён і дапамог быць самнасам з каханым.
    Максім увайшоў у пакой з кубкамі. Адзін тыцнуў Соні, другі узяў сабе, сеў да стала і актываваў ноўт.
    Стаў як нічога ніякага праглядаць сайт «БіБіСі».
    Ён меў на сабе піжамныя штаны і халат з карычневага плюшу. Жывучы на Верасовай, ён насіў джынсы і байкі.
    166
    Л I С Т ДРУГІ I АПОШНІ
    Тут жа начапіў гэтую дзівацкую шмотку, якую Соня раней часта бачыла ў шафе ў вітальні. Яна была перакананая, што халат належыць маме Юлі!
    У плюшавым халаце Максім удала спалучаўся з інтэр’ерам свайго «бабушатніка».
    — Міленькія шпалеры, — сказала Соня, азіраючыся. Па белым фоне ўверх цягнуліся залатыя каласкі.
    — Сам клеіў, — самазадаволена паведаміў Максім, адрываючыся ад кампа. — Я хацеў светлыя сцены, а гаспадыня — каб «пабагатаму». Гэта быў кампраміс.
    Тут Соні, мусіць, трэба было ўдаць захапленне і пахваліць Максіма за выдатны густ ды ідэальныя стыкі, але яна аблізала лыжку і хмыкнула:
    — Нуну.
    — Думаеш, я бязрукі? — чамусьці завёўся Максім. — Я ў нармальнай беларускай сям’і вырас. I дома таксама сам сабе клеіў шпалеры.
    — У багатых свае звычкі... — працягнула Соня.
    — Мне за шпалеры месяц арэнду можна было не плаціць! А зараз я падзбіраю грошай і памяняю за кошт арэнды вокны! A то сіфоніць страшна.
    Максім падышоў да акна і падняў акрайчык брытанскага сцяга, каб Соня пабачыла раму, абкладзеную ватай і густа аблепленую скотчам.
    — Я толькі зімой зразумеў, чаму гэтая норка так танна каштуе. Яе ўсю прадзімае! Першы паверх, дык зпад масніц такі сівер! Бачыш, я другі дыван зняў са сценкі і на падлогу паклаў.
    — А гаспадыня не пратэставала? — засумнявалася Соня. — Мая бабуля ніколі не дапусціла б такога здзеку з дыванаяківісіцьнасцяне!
    — Гаспадыня тут не бабуля, а даволі маладая жанчына, — задаволена хмыкнуў хлопец, як і заўсёды, калі гаворка заходзіла пра ягоныя мужчынскія чары.
    167
    Р АЗД 3 Е Л XII
    Соня паставіла кубак на падлогу і стала церці рукамі плечы.
    — Ну вось, ты замерзла, — заўважыў Максім. — Кажу ж, сіфоніць. Давай апранайся.
    Ён падышоў да стойкі з вопраткай, крыху пакорпаўся ў скрынцы пад ёю і выцягнуў знаёмую чорную шмотку.
    — На. У тваім гусце, — кінуў ён Соні апранаху.
    Гэта была тая самая байка, у якой яе злавіла міліцыя на тэнісным турніры.
    — Гэта ж мая кофта... Ой, я хацела сказаць... Навошта ты яе забраў з сабой? Яна ж табе малая!
    — He ведаю, — паціснуў плячыма Максім. — Валялася там проста. Відаць, нехта не кладзе шмоткі туды, адкуль іх узяў... Накінь. Сапраўды сіфоніць. I заўтра, калі пойдзеш, апрані яе на гэтую сваю камбінашку. A то прыдумала ў такі мароз з адкрытай спінай выходзіць. Ды яшчэ і без станіка...
    Ад згадкі пра яе адсутны станік Соні пагарачэла без усялякай кофты. Яе абдало сумессю збянтэжанасці і задавальнення, ажно дыханне сцяла.
    — Тобок, ты думаеш, што станікі носяць, бо яны грэюць? — паспрабавала аджартавацца яна.
    — Ну, табе ж трэба мадэль з паралонавымі ўстаўкамі. А паралон — уцяпляльнік.
    — Ах ты...
    Соня замаўчала, бо не ведала, што сказаць далей. Максім адпіў гарбаты з кубка і нібы працягнуў чытаць навіны, але сядзеў ля кампа ў паўабароту, паглядаючы скоса на дзяўчыну і як бы чакаючы, як яна адаб’е мяч.
    А тая, занурыўшы нос у кубак з гарбатай, ліхаманкава прыдумвала, як бы вастрэй адказаць.
    Соня вязала гэты чортавы шалік, каб была нагода падысці да яго і задаць простыя, але такія важныя пытанні.
    168
    Ліст ДРУГ 1 I АПОШНІ
    Што значыў твой пацалунак? Што ты да мяне адчуваеш? Ты хочаш сустракацца?
    Але ўсё, пра што яна думала цяпер, — гэта як падасціпней пажартаваць пра станік. I як сорамна і ў той жа час прыемна, што ён заўважыў. Адсутнасць знаку — таксама знак, як вучаць на філфаку.