• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    Соня накупіла ў ГУМе зялёных і чорных ваўняных нітак, спадзяваючыся, што шалік у такія палоскі аздобіць Максімаў шэры палітон. Але з колькасцю маткоў яна прамахнулася. Ніткі канчаліся, а вузенькі шалік ледзьве адзін раз абвіваў Соні шыю.
    Бліжэй да канца вязання шалік быў перакваліфікаваны ў футарал для электроннай кнігі.
    Соня яшчэ крыху папоркалася, майструючы з даўгой вязанай кіўбасы кампактную торбачку, і ўсяго за гадзіну да выезду ва ўнівер прышыла да свайго «шэдэўра» вялікі гузік.
    Галоўнае — увага.
    Англійскае мовазнаўства яна здавала амаль апошняй — прапускала наперад усіх іншагародніх, бо тыя спяшаліся на вакзал. Аднагрупніцы лаялі метадыстак, якія змусілі іх тырчаць ва ўніверы перад святамі: яны бачылі ў гэтым змову супраць англійскага аддзялення (рэшта патоку «адстралялася» яшчэ 29га).
    155
    Р АЗД 3 Е Л XI
    Здаўшы залік, Соня зайшла ў прыбіральню і доўга папраўляла макіяж. Яна была пры поўным парадзе: цёмнасіняя сукенка з адкрытай спінай, чорныя боты на абцасе, чырвоныя пазногці і памада. Старанна ўкладзеныя валасы, канцы пасмаў лагодна казычуць плечы. Штурм быў прызначаны на сёння.
    Амаль восьмая вечара. На вуліцы сівер: ногі ў тонкіх калготках зводзіць ад марозу. Соня спускалася ад Карла Маркса да Свіслачы, з усяе моцы трываючы холад. Яна хацела вырашыць усё раз і назаўсёды.
    Няпэўнасць у стасунках з Максімам выядала ёй душу.
    Адмовіцца ад яго. Так параіла Ротмістрава. Але ж Ротмістрава не ведае пра пацалунак.
    Калі б не той пацалунак, Соні было б лягчэй прыняць рашэнне.
    Калі яны бачыліся, размаўлялі, Соні здавалася, што яна неабыякавая Максіму. Але калі яна на адлегласці згадвала самыя дробныя дэталі сустрэч і размоў, то пачынала сумнявацца. Ёй проста мірсцілася. Яна выдавала жаданае за наяўнае. Патрэбныя былі яшчэ і яшчэ доказы, каб упэўніцца.
    Плану не было ніякага. Яна проста прыйдзе туды з падарункам — і няхай будзе што будзе.
    Вецер пачаў завываць, калі яна мінала ліцэй універсітэта.
    Рэстаран «Сеул» быў нагэтулькі круты, што не ладзіў карпаратываў. Соня гадавалася пры барнай стойцы «Пана Сцяпана» пад песню «А белы лебедзь на пруду...», таму нават уявіць сабе не магла такой навагодняй палітыкі. Але яе і сапраўды прапусцілі ўсярэдзіну — ніякай «спецабслугі». Усё, як расказваў Васілеўскі, у якога тут (як і паўсюль) былі сувязі.
    Швейцар — славянскі хлопчык у традыцыйным карэйскім строі — падышоў да Соні ўзяць чорны пухавічок. Яна
    156
    ВЫРАШАЛЬНАЯ БІТВА ЗА «СЕУЛ»
    пабачыла іронію на яго твары, але, можа, Соні проста здалося, бо яна настроілася, што з яе плебейскага «манто» будуць кпіць. Вячэра, калі без дэсерту, каштавала ў «Сеуле» палову яе стыпендыі.
    У кішэні курткі зазвінела эсэмэска.
    — Ой, вярніце, калі ласка! — схамянулася Соня.
    Тры прапушчаныя ад Галюні. Соня не чула званкоў. У эсэмэсцы яе запрашалі сустракаць з Вайтовічамі Новы год. Галя зноў чамусьці нагадала, што будзе Аркаша. 3 войску на мінулым тыдні вярнуўся. I што яна ўсё са сваім Аркашам?
    Але цяпер не да таго. Соня падумае пра гэта заўтра.
    — Вас чакаюць? — насустрач выйшла тая самая бялявая адміністратарка, якую Сінічка бачыла, калі прыходзіла сюды шукаць працу. Тая Соні, вядома ж, не пазнала, і падазрона агледзела паненку.
    — He, я адна. Кавы папіць.
    — Кавы? 3 кавай у нас да бара, — яшчэ з большым падазрэннем прамовіла адміністратарка. Соня рашуча падмалявала вусны, гледзячыся ў люстра каля шатні, і ўвайшла.
    Асляпляльны знадворку, «Сеул» быў даволі строгім усярэдзіне. Бэжавыя крэслы пры сталах са светлага дрэва. Квадратныя лямпы з рысавай паперы звісаюць са столі. Усе лініі простыя, ніякіх фінціфлюшак. Усё новенькае, блішчыць. А цэнтр рэстарана падобны да партала ў іншае вымярэнне — тут бар з высокімі крэсламі.
    Бледная паненка ў белай кашулі і чорнай камізэльцы на аўтамаце ўсміхнулася зграбнай кліентцы. А пазнаўшы яе, пасур’ёзнела.
    — А, Соф’я, прывітанне. Ты чаго тут? Зноў нешта дома ў Максіма здарылася?
    Бацька Івоны Кубліцкай мог купіць два такія рэстараны, як «Сеул», але па выходных ездзіў у радавы маёнтак
    157
    Р А ЗД 3 Е Л XI
    і ўласнаручна аднаўляў кафляваную печку XIX стагоддзя. Івона Кубліцкая вучылася на складанай і прэстыжнай Брытанскай праграме і яшчэ знаходзіла час працаваць, каб не залежаць ад багатага таты.
    Прынамсі, гэтак нядаўна падалі ўсю гісторыю ў свецкай хроніцы «Камсамолкі».
    — He, дома ўсё ў парадку. Амерыкана зробіш?
    Кава тут каштавала, як абед у «Пане Сцяпане». Івона шырока ўсміхнулася і павярнулася да кавамашыны.
    — Івона, золатка, можна цябе на хвіліначку? — падышла да бара адміністратарка.
    Івона паставіла каву перад Соняй і пайшла за начальніцай.
    У рэстаране было занята ўсяго два столікі. Пры адным сядзела кампанія з чатырох дорага адзетых жанчын, пры другім — сталая пара. Афіцыянтам, які дзяжурыў на зале, быў не Максім. Соня пачала трывожна азірацца — і згледзела за шкляной перагародкай, спярэшчанай драўлянымі кратачкамі, кабінет з вялікім беласнежным сталом. Пры тым стале сядзела чалавек дзесяць, а вакол іх завіхаўся высокі хлопец у чорным.
    Сэрца закалацілася.
    — Вольга падумала, што ты прасталытка, — пачула яна над вухам салодкі галасок Івоны. — Але я яе супакоіла, што ты проста крыху ў космасе, а так — нармальная дзяўчына з прыстойнай сям’і.
    Соня ўзняла вочы. Бледны, стомлены твар Івоны быў зусім блізка.
    — Эспрэса два, амерыкана — адзін просты, два з гарачым малаком, адзін капучына, зялёныя дзве і чорная адна! Сінічка, у цябе ўся спіна белая. I твар чырвоным вымазаны.
    Максім выпаліў усё гэта на адным дыханні.
    Соня таксама была вельмі рада яго бачыць.
    158
    ВыРАШАЛЬНАЯ БІТВА ЗА « С Е У Л »
    Твар Івоны, калі яна заўважыла Максіма каля бара, адразу зарумяніўся.
    — He так хутка, Макс, паўтары...
    Соня цярпліва счакала, пакуль Максім паўтарыў замову Кубліцкай, а потым прамовіла.
    — Прывітанне, Макс. Я пагаварыць прыйшла. Калі ў цябе перапынак?
    — Гавары тут. У мяне няма сакрэту ад калег, — сказаў Максім і ўсміхнуўся Івоне.
    — Гэта асабістае, — цвёрда прамовіла Соня і зірнула Максіму проста ў твар.
    Статкевіч схуднеў з таго часу, як адсяліўся з бацькоўскага дому. Ад гэтага ён здаваўся дараслейшым. I проста неверагодна прыгожым.
    — Дык калі ў цябе перапынак?
    — Няхутка.
    — Я пачакаю.
    Максім спрытна падхапіў падрыхтаваныя Івонай імбрычкі з гарбатай і паспяшаўся да кліентаў.
    — Доўга давядзецца чакаць, — пракаментавала барыстка, завіхаючыся над кавамашынай.
    — Маю час.
    Івона моўчкі налівала каву ў філіжанкі. Па тым, як успыхнулі вочы саперніцы, Соня, не паварочваючы галавы, адгадала, што зараз ізноў падыдзе Максім. Стараючыся захоўваць спакой, яна зрабіла глыток амерыкана.
    — Іва, далі ёй малака, — сказаў Максім, забіраючы са стойкі філіжанкі. — 3 яе страўнікам нельга піць чорную каву.
    — Я ў парадку, — сказала Соня.
    Івона працерла працоўнае месца вяхоткай і нарэшце ўтаймавалася. Праводзіла вачыма Максіма. Потым усміхнулася Соні і салодкім, зычлівым голасам спрактыкаванай сцервы прамовіла:
    159
    РАЗДЗЕЛ XI
    — Пакінь яго. У цябе няма шанцаў. Навошта ты робіш гэта? — працягнула Кубліцкая, не дачакаўшыся Сонінай рэакцыі. — Сукенкі гэтыя танныя, мэйкап аля матрошка? Сімпатычная дзяўчына, а глядзець без жалю няможна.
    Івона ўздыхнула, зноў, без патрэбы, правяла вяхоткай па стойцы і працягнула.
    — Ведаеш, мы з ім — выдатная пара. Магчыма, пакуль пра нас нельга казаць як пра пару, але павер мне, усё да таго ідзе. Таму шчыра раю табе знікнуць з далягляду. Дзеля твайго ж дабра. Каб табе самой было менш балюча. Ты ўтрэсканая па вушы, гэта ўсім відавочна... Пра цябе ўжо проста анекдоты ходзяць. I Макс ахвотна іх распаўсюджвае. Ён з цябе проста смяецца... Замовіш нешта яшчэ?
    — Тое самае, — сказала Соня, падсоўваючы да Івоны пустую філіжанку.
    — Як сабе хочаш.
    Івона зноў раскачагарыла кавамашыну і нацадзіла Соні чарговы амерыкана. Чорная вадкасць у белым коле. Філіжанка пячэ рукі.
    — Я табе раскажу, што будзе, — казала Івона, пакуль Соня разглядала філіжанку. — Заўтра, 31 снежня, мы працуем да дзясятай. Пасля дырэкцыя робіць закрытую вечарынку для персаналу і ўсіх, хто ствараў рэстаран. Я надзену сукенку колеру жэмчугу з дэкальтэ. Мы з Максам захопім бутэльку шампанскага, набяром канапак — дзве порцыі на адну талерку — і сядзем вунь за той столік, бліжэй да Свіслачы, бачыш?
    — А мне здаецца, яму спадабаўся б той, што выходзіць на сквер, — іранічна зазначыла Соня.
    — Толькі Свіслач. He Дзвіна, вядома, але хоць нешта на бязрыб’і. Мы будзем стыкаць келіхі, выпіваць, жартаваць толькі нам з ім зразумелыя жарцікі. Бо нашае жыццё — разумееш? — мы пражываем разам. Ён дзеліцца ўсім са мною... Потым, а трэцяй ночы, калі адгрыміць феерверк
    160
    ВЫРАШАЛЬНАЯ БІТВА ЗА « С Е У Л »
    і мы ўдосталь наскачамся і натанчымся, нагуляемся ў снежкі... Я скажу, што стамілася, што засынаю. I што ўжо ніяк не даеду да інтэрнату. I ён возьме мяне з сабой у кватэру, якую здымае... Недзе тут. Зусім недзе блізка... Працягваць?
    Соня адным глытком дапіла гаркавую каву і зірнула назад, на панарамнае акно, якое выходзіла на Свіслач. На дварэ бушавала завіруха. У яе душы ўсчыналася гэткая ж бура. Расказаць бы Ігнацюку пра сапраўднае аблічча яго добрай феечкі...
    — Соня, я выбрала Максіма. I я заўсёды дасягаю мэты. Мне вельмі шкада.
    У іншых абставінах Соня ніколі б так не зрабіла, але Кубліцкая давяла яе да ручкі сваім пыхлівым маналогам. Дзяўчына паставіла філіжанку на стойку і спаўзла па барным крэсле на падлогу.
    Соня так увайшла ў ролю, што сапраўды на хвіліну нібы адключылася. Яна расплюшчыла вочы, калі нехта асцярожна перасунуў яе галаву з халоднай кафлі на штосьці мяккае. Нечыя рукі абхоплівалі ёй скроні.
    — Сінічка, ты што — зноў?! — пачула яна над сабой Максімаў голас. — Хтонебудзь, патэлефануйце ў хуткую!
    Слова «хуткая» ацверазіла сімулянтку. Яна ціха застагнала і пачала ўздымацца.
    Максім адпусціў яе скроні. Перад тым Соніна галава ляжала на чорным хвартуху ў яго на каленях.
    Адміністратарка асцярожна прысела каля Соні, уважліва зірнула ёй у твар.
    — Навошта хуткую? Здаецца, яна цалкам здаровая.
    — Так, са мной усё добра, — слабым голасам прамовіла Соня.
    — Вольга, вы не разумееце! — усхвалявана загаварыў Максім. — У мінулы раз яна тыдзень у больніцы праляжа