• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    «Адсутнасць знаку — таксама знак» — ці дастаткова дасціпна? I ці выкладаюць у іх семіётыку? I знак чаго? На што яна яму намякне?
    Паўза доўжылася недзе чвэрць хвіліны і восьвось мелася зрабіцца няёмкай, але тут завібрыраваў Максімаў мабільнік.
    — А! — радасна крыкнуў ён і націснуў на прыём. — Ага... Ага... Здорава! Ты золата, да заўтра... Іва тэлефанавала, — адчытаўся ён Соні, штурхнуўшы тэлефон па паліраванай паверхні сталакнігі. — Уяўляеш, гэты злыдзень Косцік спрабаваў прысабечыць частку гасцінцу. Сумленна мной заробленага гасцінцу! Ну, кшталту, не ўсё здаць у абшчак, а сабе адшчыкнуць. Але Іва дапільнавала і аднавіла справядлівасць! Я некалькі гадзін завіхаўся, а рахунак ім за мяне Косцік прыносіў... А яшчэ яна з маёй долі забрала грошы за дзве твае кавы, каб закрыць касу. Сінічка, ты маеш выключны талент звальвацца мне як снег на галаву. I вечна ўцягваеш мяне ў непрыемнасці.
    — Грошы я табе пазней на тэлефон пакладу. У мяне з сабой толькі картка, — прыглушана адказала Соня. Ёй зараз зрабілася ну зусім сорамна за сваю сімуляцыю. Але хіба яна вінаватая? Гэта Кубліцкая змусіла яе хлусіць. Соню перапаўняла злосць на саперніцу.
    — Твой страўнік зусім расперазаўся! Відаць, зноў ясі ўсякую дрэнь, — нахмурыўся Максім. — На халяўных сэндвічах з «Ссабойкі» доўга не працягнеш...
    — Вася звольніўся з «Ссабойкі». У «Сцяпане» карпаратывы адзін за адным... Але мы ніколі раней не бралі ў яго
    169
    Р АЗД3 ЕЛ XII
    снэкі бясплатна... Хіба каву... А колькі ў вас агулам гасцінцу выходзіць за дзень? — паспяшалася перавесці тэму дзяўчына.
    Максім назваў суму, і Соня не паверыла вушам:
    — Гэта ж столькі, колькі ў таты. А ў святы і больш бывае...
    — Дык гэта ж вядома, што ў крутых рэстаранах нашы людзі гасцінцаў амаль не пакідаюць. Іншая справа народныя завядзенні... Графін гарэлкі, свініна пад маянэзам і радыё «Шансон» — вось яны, вера, надзея і любоў мінскага афіцыянта! — прамовіў Максім з сарказмам.
    — Тата ніколі не запякае мяса з маянэзам! — абурылася Соня. — А Вася і пагатоў! Пра яго нядаўна нават у часопісе напісалі. Кшталту, дзе ў Мінску нядорага паесці высокую кухню.
    — Ага, Вася твой — селебрыці дый годзе... — матлянуў галавой Максім. — Ведаеш, што я чую ад рэстаратарскіх, калі расказваю, што скончыў 234ю школу? «О! Гэта тая школа, дзе вучыўся Алекс Васілеўскі!» Мне. Разумееш, мне такое кажуць! I ведаеш, што вярзуць пра твайго Васю? Што яму прапаноўвалі месца стажора ў шэфкухара з Францыі ў іншым рэстары нашай сеткі. А гэта вельмі добры старт! I ён адмовіўся. Адмовіўся дзеля таго, каб ляпіць дранікі ў твайго бацькі! Усе звязваюць гэта з ягонай нявестай.
    Максім зноў скасавурыўся.
    — Нявестай? Ды няма ў яго ніякай нявесты, — паціснула плячыма Сінічка.
    — Як скажаш, — прабубнеў сабе пад нос Максім і быў павярнуўся да камп’ютара, але тут жа зноў крутануўся на крэсле да Соні.
    — А чаго ты прыходзіла ўвогуле? Што ў цябе там была за справа?
    Соню так агаломшылі падзеі вечара, што яна амаль забылася пра сваю надуманую нагоду.
    170
    Л I С Т ДРУГІ 1 АПОШНІ
    — А... Гэта... Я проста са святамі павіншаваць хацела. Падарунак прынесла.
    — Падарунак? Мне? — Максім узрадаваўся, як маленькі. —Давай сюды!
    — Вунь там. Сам знойдзеш, — паказала Соня нагой на сваю чорную сумку, якая стаяла ля буфету.
    Ніколі так не рабіце.
    He, можаце паказваць на прадметы нагой, але не дазваляйце людзям корпацца ў сваіх рэчах.
    Максім запусціў руку ў нутро скураной сумачкі. Але замест каб схапіць самае відавочнае — скрутак крафтавай паперы — стаў шнарыць у бакавой кішэньцы.
    — Ого! — агаломшана сказаў ён, выцягваючы руку. — Дзякуй, вядома, табе, Сінічка.
    Ён трымаў чорны кашалёчак. Той самы, у якім калісьці вазіў школьную даведку, каб паказваць кантралёрам.
    Расшпіліў кашалёк і выцягнуў пацяганую паперку.
    — Яшчэ цэлы дзень дзейнічае, — разрагатаўся ён. — Заўтра абавязкова кудысьці паеду. Абы дарогі расчысцілі.
    — He, гэта не падарунак! — замахала рукамі пачырванелая Сінічка. — Там іншае.
    Статкевіч выцягнуў з сумкі карычневы пакунак і памацаў яго.
    — Шкарпэткі нейкія, — ён расчаравана кінуў пакунак на стол, — Але вернемся да майго кашалька. Сінічка, гэта што такое?
    — Ты выкінуў яго, а я забрала на памяць, — неахвотна прызналася Соня.
    — Ты фетышыстка, — радасна канстатаваў Максім. — Прызнавайся, што яшчэ скрала?
    — Больш нічога, — надзьмуўшыся, адказала Соня.
    Гэта была няпраўда. Яна захавала на памяць папяровы кубак ад кавы, які Максім пакінуў у яе палаце ў той дзень,
    171
    Р А ЗД 3 Е Л XII
    калі абвясціў бацькам, што застаецца ў Мінску. Ну і так яшчэ, сёетое па дробязі...
    — Глядзі мне, — сказаў Максім. — А тое засну — а ты разбярэш хату на сувеніры. Ты, дарэчы, дзе любіш — з краю ці ля сценкі?
    — У сэнсе?!!
    — Спаць пара, — Максім пазяхнуў, падняўся з крэсла і падышоў раскласці канапу. — Я, папраўдзе, з ног валюся.
    — Мы што, разам тут будзем спаць?!
    — А якія яшчэ ты бачыш варыянты? На халодную падлогу я не пайду і цябе хворую не пушчу. Дый спальніка ў мяне няма, бо я не думаў прымаць тут гасцей.
    — У цябе не бываюць людзі?
    — Ты — другая візіцёрка за ўвесь час.
    — А... Хто была першая?..
    — Гэта быў ён. Сантэхнік, — задаволена засмяяўся Максім. — Мне і аднаму добра. Для гэтага ўсё задумвалася...
    — Канапа, як бачыш, олдскул, вельмі вузкая, — праінструктаваў хлопец праз колькі хвілін. Ён акуратна склаў з краю ложка свае падушку і коўдру, а сам залез пад плед, падклаўшы пад прасціну складзеную спартыўную куртку замест падушкі. — А я прызвычаіўся спаць адзін. Дамагацца не буду, і не спадзявайся. Але ва сне я магу закінуць на цябе руку. I не выключана, што нагу. А калі будзеш храпці, то буду штурхацца. Я з Вадзікам так заўсёды раблю, калі даводзіцца спаць побач.
    — Я не храплю! — крыкнула Соня, вызіраючы з купальні.
    — Адкуль ты ведаеш? — пачула яна, калі прычыніла дзверы.
    Калі яна вярнулася ў пакой, Максім ужо дрых як цуцык.
    172
    ЛіСТ Д Р У Г 1 I АПОШНІ
    Гэта былі пяць найдаўжэйшых гадзін у жыцці Соні Сінічкі. Яна баялася сплюшчыць вочы. А што, калі яна сапраўды храпе? А што, калі ён сапраўды закіне на яе руку, а яна ўсё прапусціць?
    Максім спаў мёртвым сном, не варочаўся і не варушыўся. Нядзіўна пасля такой працы. Соня ляжала і слухала свае адчуванні.
    Немагчыма быць да Максіма бліжэй, чым цяпер. Яны ляжалі, амаль прытуліўшыся, — так, што яе білі дробныя дрыжыкі. I разам з тым гэта зусім, ну зусім нічога не значыла. Нічагуткі. Нават паміж братам і сястрой магло быць больш пяшчоты.
    Соня думала пра змены, якія адбыліся за апошні год. Яна адчайна хацела наблізіцца да Максіма — і нейкія вышэйшыя сілы далі ёй гэты шанец. Але якой цаной? Яна страціла дом і ледзь не загінула. Тата дагэтуль не апамятаўся ад шоку. Яны жылі ў чужых, хоць і вельмі мілых людзей...
    I ў той жа час яна сталася школьнай знакамітасцю, зрабіла прарыў у вучобе і з’ездзіла на экскурсію ў Кіеў. Адзіная ў сваім класе паступіла ва ўніверсітэт на бясплатнае.
    Чаго ўжо там — яна была адзінай дзяўчынай у школе, якой прысвяцілі песню на выпускным. Няважна, што гэта была за песня... Але калі б Вася не раўнаваў да Статкевіча, ці выйшаў бы ён тады на сцэну?
    Соня спрабавала ўявіць іншы варыянт свайго лёсу. Яна не піша таго ліста з ружачкамі, не ўручае яго Статкевічу. Іх дом ацалеў, і яны з татам туды шчасліва перасяліліся...
    I вось што ў яе выходзіла. Яна заканчвае 11 клас такой сама няўдачніцай, якой у яго прыйшла, бо не мае ніякага стымулу нешта змяніць у жыцці. Млява спрабуе паступіць у наргас на гатэльны менеджмент. Найхутчэй, нічога ў яе не атрымліваецца.
    173
    Р А ЗД 3 Е Л XII
    Верагодней за ўсё, цяпер яна бадзялася б без справы перад другой спробай паступіць. Або хадзіла б на курсы цырульніц ці касметолагаў. Можа, скончыўшы школу, яна б паціху забыла Статкевіча. I ніколі не даведалася, што было б, калі...
    Але цяпер яна ведае. Нічога не выйшла. Адзінае, што супакойвала яе сёння, — яна прынамсі паспрабавала.
    Калі б не было таго ліста, яна б урэшце старалася зрабіцца той, якой бачыў яе тата. Усё, што яна рабіла пасля таго ліста, — спрабавала зрабіцца такой, якой, на яе думку, хацеў бачыць яе Максім.
    А якой бачыць сябе яна? Адказаць сабе на гэтае пытанне Соня не магла.
    Ротмістрава мела рацыю. Усе Соніны смуткі і радасці залежаць ад хлопца, у якога яна закаханая. Соня не належыць сабе. I нічога не можа парабіць з гэтым.
    Ці можа?..
    Вецер за акном даўно сціх. Асцярожна, каб не абудзіць Максіма, Соня ўзнялася з канапы і падышла да акна. Адхінула акрайчык сцягу. Намяло па калена. Акно выходзіла на вуліцу і дарогу, якую снег зраўняў з ходнікам і траўнікам. 3пад акна роўненька, да самага берага Свіслачы, якая была адсюль метраў за дзвесце, цягнулася прыўкрасная снежная неруш.
    Соня стаяла і глядзела на гэтую прыгажосць. Праз пару гадзін прыпаўзуць трактары, каб скінуць снег на ўзбочыны, ссыпаць яго ў высокія брудныя валы; дворнікі выйдуць з шуфлямі і соллю ўтрамбоўваць мінакам дарогу. Следам за камунальнай мафіяй прачнуцца мірныя жыхары. Аўтамабілісты возьмуцца адкопваць машыны. Тыя, хто
    174
    Л1СТ ДРУГІ I АПОШНІ
    не паспеў закупіцца да свят, пратопчуць вузкія сцежкі да гастраномаў. Урэшце праз дзень гэты снег затыкаюць феерверкамі, засыплюць недапалкамі петардаў і бенгальскіх агнёў, коркамі шампанскага. У новым годзе яго зняважаць, вытапчуць, расцярушаць, заставяць снегавікамі і ледзянымі фартэцыямі. Але пакуль ён — сама дасканаласць. Белы аркуш, на якім можна напісаць любую гісторыю.
    Ракі і закінутага заводу на іншым беразе не было відаць: зроку заміналі голыя, бязлістыя дрэвы, якія ўрасталі голлем у цемрадзь неба. Нават снегу на іх завіруха не наляпіла — мусіць, для таго каб яны ператварыліся ў белых прыгажуноў, патрэбная нейкая іншая камбінацыя ўмоў надвор’я.
    У гэты момант Соня зразумела, кім хоча быць. Яна хоча быць нічым — істотай без мінулага і будучыні. Чалавекам, які ні ад каго і ні ад чаго не залежыць. Яна хоча выпасці на гэтую зямлю снегам надзеі з верша Сяргія Жадана.
    Цікава, каторая гадзіна? Прыбіраць снег пачнуць недзе пасля пятай, а пасля шостай, калі змогуць, пачнуць хадзіць трамваі...
    Соня азірнулася і пабачыла Максімаў ноўт. Яна дакранулася да тачпада, каб ажывіць яго і пабачыць час на экране.