Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
— А ў мяне дэтэктыў з літаратурным матывам атрымаўся. Алесь мне, калі мой дзень народзінаў святкавалі, падрабязна апісаў Снежкіну татуяванку, ну, цытату тую: маўляў, што ў яе за літаратурны густ. Я спачатку падумала, якая яму справа, хто што набівае, а потым згадала, дзе сабе Снежка набіла той надпіс... Яго ж нават зпад купальніка не відаць, цяміш? А сёння я ягоную свежую татуяванку пабачыла, якую яму Ганка перад ад’ездам зрабіла. I пазл склаўся! I наогул, ён так часта мне расказваў: твая Кавалёва такая, твая Кавалёва сякая, — што падазрэнні зарадзіліся самі сабою. А як думаеш, чаго яны хаваюцца?
— Ну, можа, ім няёмка, што спачатку сабачыліся на ўвесь факультэт, потым не былі пэўныя, ці сыдуцца, потым
196
Маці струменяў
не ведалі, як расказаць, а цяпер іх Данута бянтэжыць сваімі натацыямі пра духоўнасць, — задумліва сказала Галя. — Бо, ведаючы Снежку і, пагатоў, Алеся, кахацца яны здольныя толькі ўскрай бездухоўна. He тое, што некаторыя...
— Ну, Каньковай з Каланіцкім натацыі мала замінаюць. А наконт «некаторых»...
— Як ты наогул? — зірнула на сяброўку Галя. Яны ўжо выйшлі на паляну да санаторыя. Малыя адзін за адным прабягалі ў вузкія веснічкі каванай, фарбаванай чырвонасінежоўтым агароджы.
Соня не адказала — паціснула плячыма.
— Ты ж ведаеш, што ў цябе перад абедам інструктаж аб паходзе? Міхась будзе вучыць дзяцей ставіць намёты, складаць заплечнік, пра бяспеку з вогнішчам расказваць... А ўвечары — падвядзенне вынікаў Дня добрых спраў і выбары пераможцаў... Але дзе ты ведаеш, калі на планёркі не ходзіш... Пра цябе заўсёды... намякаюць. А гэтая Алеся твая — як пыльным мехам стукнутая... Ты ж за дваіх завіхаешся!
— У яе нага баліць, яна не вельмі хадзіць можа, — заступілася за напарніцу Соня, але неяк няўпэўнена.
— На спатканкі ранішнія як здаровая гойсае, — сярдзіта сказала Галя. — Мы са Снежкай да яе ад пачатку змены прыглядаемся. Яна нават не накульгвае. Нешта там не тое з яе нагою. Можа, яна татуяванку ад бацькоў хавае? Ты ж помніш, што Літавор казаў пра чысціню душы і цела? Або во! Яна сябе рэжа! Лязом! Але толькі там, дзе гэты бінт, і бінтам маскіруе!
— Ну што за бздуры... Ты лепш скажы, як ты без Васілеўскага чарніцы зберажэш. У пакоі скіснуць. А без яго на кухню не трапіш — кухаркі з нашых толькі яго за чалавека лічаць.
Атрад Васілеўскага і Ротмістравай на тыдзень з’ехаў у кулінарную экспедыцыю пад Браслаў, выпытваць у ба
197
Р А ЗД 3 Е Л I
булек рэцэпты народных страў. У летніку ж Васілеўскі разрываўся паміж атрадам і сталовай — Літавор прызначыў яго «кухмістрам». Абавязкам «кухмістра» было выдаваць сухі паёк усім, хто ідзе ў паход, едзе ў экспедыцыю ці на экскурсію. А групы вырушалі штодня. Соня вельмі радавалася такой загружанасці свайго вечнага залётніка, бо за цэлы тыдзень змены бачыла яго ўсяго пару разоў — у сталоўцы.
— Я чула, у фельчара ёсць лядоўня, — усміхнулася Галя. — Ты ж усё адно ў лечкорпус — вось і занясі. I не дзякуй — лепшай нагоды не прыдумаеш... Толькі пачакай крыху, я сабе на сёння ў кубак адсыплю.
I Галя паспяшалася ў свой корпус нумар два, пакінуўшы Соню каля яе трэцяга. Дзеці разбегліся па пакоях. Соня стаяла са слоікам чарніц у руках на распаленым асфальце санаторыя — голым лапіку цывілізацыі пасярод раскашавання прыроды. Яна толькі што зразумела, што дзве яе найлепшыя сяброўкі маюць хлопцаў. I толькі яна з іхняй тройцы паранейшаму застаецца самотнай.
Але дальбог, гэта не замінае ёй быць шчаслівай.
Раздзед II
ДЗЕ TOE ШЧАСЦЕ
Як навучыцца забываць? Уся беларуская сістэма адукацыі працуе на тое, каб моладзь запамінала. Тэсты, кантрольныя, дыктоўкі — проста засвоіць падобны выпадак і паўтарыць па аналогіі. Параграфы, вылучаныя курсівам, — асноўнае, тое, што трэба завучыць, як «Ойча наш» або табліцу множання (каму што больш даспадобы). Экскурсіі ў Нясвіжскі замак і Музей Вялікай Айчыннай вайны — можа, хоць нешта ў галаве адкладзецца. Цэлыя арміі разумнікаў прыдумваюць лічылкі, каб зручней было зубрыць табліцу Мендзялеева ці паслядоўнасць каралёў Францыі. «Чым ад жаваранка зранку бараніць саву? Фіранкай!»* — вершык, каб запомніць колеры вясёлкі пабеларуску. He дзякуйце.
Але як забыць чалавека, калі ўсе і ўсё ў доме, дзе ты жывеш, нагадвае пра яго? Як адасобіцца, калі нават гукі англійскай мовы ад выкладчыцы ці з тэлевізара нагадваюць пра яго аднаго? У горад не выйсці — кожны другі камерсант вырашыў уставіць у назву бізнесу слова «Мах» і паведаміць пра яго на шыльдзе: «МахСІеап», «МіпіМах», «Максікапс»... А ёсць яшчэ спявачка такая — Максім, і яна тут гастраліравала.
* Запаміналку прыдумаў паэт Андрэй Хадановіч.
199
Р A3Д 3 ЕЛ II
Тою зімою Соня ледзь не звар’яцела.
Кожная клетачка ў целе Соні Сінічкі была прасякнутая інфармацыяй пра Максіма Статкевіча, калі яна раптам зразумела, што надышоў час дэтоксу.
Як здала зімовую сесію, не памятае. Запомніліся перажыванні за Галю, якая заваліла мовазнаўства, — гэта чамусьці здалося канцом свету. Соня штодня вучыла сяброўку — з такім заняткам на душы лягчэла. Няхай яна і разумела, што мімаволі выкарыстоўвае тыя ж прыёмы, якімі калісьці запампоўваў у яе веды Максім Статкевіч. Тады, у школе, калі яна зрабілася адной з найлепшых вучаніц у адзінаццатым класе...
Вырашальным было тое, што яна пяць ці шэсць тыдняў не расказвала сяброўкам пра сваё рашэнне пакінуць Максіма ў спакоі. Галю паклалі ў трэцюю больніцу, каля філфака, што было вельмі зручна — можна было адведваць яе штодня пасля заняткаў. Соня і Снежка забягалі да яе, прыносілі апельсіны і навіны з факультэта. I толькі праз нейкі час, калі да слова прыйшоўся Максім і сяброўкі павярнуліся да Соні, бо яна ў іхняй тройцы была дзяжурная па Статкевічы, тая паціснула плячыма і сказала: «Паняцця не маю».
— Ды ну нафіг! — не паверылі дзяўчаты, бо колькі ўжо разоў на іх памяці Соня завязвала са сваім безнадзейным каханнем. Але яна толькі развяла рукамі.
I Галя са Снежкай загаварылі пра іншае — узяліся абмяркоўваць серыял, які цяпер глядзелі.
Гэтак Соня зразумела, што і яе каханне было для сябровак серыялам. He таму, што яны такія жорсткія і цынічныя ды не любяць Соні, не бачаць у ёй жывога чалавека. Проста такая прырода людзей. I калі яны раней казалі ёй: «Ды ён жыць не можа без цябе», або: «Ды ён і бачыць цябе не хоча!» — або раілі: зрабі тое, скажы яму гэтае, — гэта яны як з экранам размаўлялі. Бо гісторыя кагосьці побач —
200
ДЗЕ TOE ШЧАСЦЕ
гэта нават лепш за серыял. Да амерыканскага прадзюсара не дакрычышся з іншага канца свету. А на свайго чалавека можна паўплываць — прыкладам, каментаром ці парадай. Такое інтэрактыўнае шоу у цябе пад носам.
Соня забяспечыла таварышкам пару захапляльных сезонаў, але ідэя сябе вычарпала. Прыйшоў час звальняць сцэнарыстаў, якія спісаліся, і наймаць новых.
Дзяўчына прызнавала: уся іх лаўсторы з Максімам разгортвалася выключна ў форме балбатні з сяброўкамі. Сонінымі фантазіямі было ўсё, апроч аднаго рэальнага эпізоду каля школьнага ганку. Яна не звар’яцела — гэта адбылося, адбылося сапраўды. I чаму гэта адбылося — дагэтуль загадка.
Адзінымі лекамі было ўсё сцерці з памяці. I Соня, як магла, сцірала.
У другім семестры стала вядома, што прафесар Когут перанёс навучанне Брытанскай праграмы ў навюткі корпус факультэта міжнародных адносін, бо выбіў там свабодныя памяшканні. Статкевіч больш не вучыўся на Карла Маркса. Усё склалася як найлепей.
Вучобы на пачатку семестра было няшмат, таму Соня накінулася на справы тэніснага клубу. Тут і чакала першая пастка. Ігнацюк даручыў ёй арганізаваць іх першы замежны выезд — на ўніверсіяду ў Кракаў. Соня, ясна, не паехала, хоць магла і нават мусіла. Проста падрыхтавала ўсё для паездкі і дала Сямёну інструкцыі. «Я не здолею. Прабач, не здолею быць там з ім», — сказала яна трэнеру, які спачуваў яе таямніцы.
Ігнацюк паставіўся з разуменнем, хоць сам ніколі ў жыцці не адмовіўся б ад вандроўкі ў такой кампаніі. Бо на турнір поруч з Максімам ехала і наваполацкая князёўна Івона. Ніхто з пачаткоўцаў клубу не напрацаваў узроўню, каб
201
Р A3ДЗЕЛ II
выступаць на турнірах, таму чацвёртай Ігнацюк прыпісаў да каманды сваю сястру Вірсавію, якая вучылася ў Берасцейскім універсітэце. (Усе імёны ў іх шматлюднай баптысцкай сям’і былі натхнёныя Старым Запаветам, і нават Сямён у пашпарце пісаўся Сімеонам.)
Соня ўмудрылася аформіць паездку ў Кракаў, ні паўслова не сказаўшы Максіму, ні разу яму не напісаўшы і не пабачыўшы яго, для чаго спатрэбіліся розныя хітрыкі ды маніпуляцыі. Трэніраваліся ж яны ў розныя дні, таму перашкод для заняткаў на корце яна не мела.
Каманда пабывала на турніры ў канцы сакавіка, Сямён і Максім здабылі золата ў парным спаборніцтве. Івона адзначылася хіба тым, што выступіла супраць роднай сястры Марыны, якая гуляла на ўніверсіядзе за Ягелонскі.
Але не тэнісам адзіным жыла наша гераіня. Пасля зімовай сесіі ў Соні завірусаваўся ноўтбук, і яна панесла яго ў новую майстэрню Дзяніса, пра якую ёй перад Новым годам расказвала Ротмістрава. 3 таго часу дом на Арлоўцы зрабіўся яе сховам.
Калі вы ў свой час не бывалі «на Арлоўцы», то не вучыліся на філфаку, журфаку, ФФСН, у лінгвістычным, Акадэміі мастацтваў і г. д. — адным словам, не былі багемнымі студэнтамі Мінска. Магчыма, гэта нават значыць, што вы не былі знаёмыя з самім Трафімовічам з гістфака — і я не ведаю, як каментаваць гэтую акалічнасць. Бо, здавалася, праз Арлоўку тады прайшлі ўсе — гэта была самая знакавая моладзевая тусоўка ў сталіцы. Толькі пазней уладальнікі закінутых цэхаў здагадаліся, што можна здаваць іх у арэнду аматарам культуры — і ў горадзе з’явіліся лофты, кластары, хабы, каворкінгі, оўпэнспэйсы і, не пабаюся гэтага беларускага слова, кавярні, дзе можна было збірацца на лекцыі, майстаркласы, прагляды
202
ДЗЕ TOE Ш Ч AC ЦЕ
фільмаў ці дзеля настольных гульняў. А тады неяк само сабой склалася, што актыўныя і прагрэсіўныя студэнты сталі гуртавацца вакол майстэрні рамонту камп’ютараў і мабільных тэлефонаў жаніха легендарнай Астмы. Удзень тут завіхаліся камп’ютарнікі, а ўвечары вялі рэй маладыя музыкі, літаратары ды філосафы. Увесь прасторны драўляны дом, збудаваны тут, мусіць, адразу пасля вайны, яго падворак і задворкі запаўняліся моладдзю, якая, нават ціха гамонячы, выдавала хорам такі шум, што з суседніх дамоў, бывала, выклікалі міліцыю. На Арлоўцы ствараліся і распадаліся музычныя гурты і здымачныя групы. Тут шукалі спадарожнікаў для паездак аўтаспынам і суседзяў на здымную кватэру. Тут вербавалі прадаўцоў для кнігарні «Шуфлядка». Тут, само сабой, улюбляліся і жаніліся — або навек расставаліся. Тут, уласна, чыталі лекцыі, праводзілі майстаркласы, глядзелі фільмы ці гулялі ў настольныя гульні. Тут выступалі маргінальныя паэты і нераскручаныя рэперы. Дом на Арлоўцы абрала сваёй штабкватэрай суполка «Міфы і легенды філфака», якая ўсё больш умацоўвалася ў афлайне. Апафеозам яе дзейнасці зрабіліся арганізаваныя ў красавіку «Чорныя чытанні» — пародыя на студэнцкую канферэнцыю, што афіцыйна праходзіла ў будынку на Карла Маркса на тым жа тыдні. На «Чорныя чытанні» вынеслі ўсё тое, што ніколі не прайшло б цэнзуры на факультэце: мацерная лаянка ў Вялікім Княстве Літоўскім, тэма гвалту ў творчасці Максіма Гарэцкага, прычыны алкагольнай залежнасці Янкі Купалы, Чарлз Букоўскі пабеларуску і хіт вечара — даследаванне на тэму «Ці быў сэкс у Марылі Верашчакі і Адама Міцкевіча» ад Іллюка і Алеся. Скончылася ўсё паэтычным батлам паміж беларускім і рускім аддзяленнямі. Слава чытанняў доўга грымела ў філфакаўскіх калідорах. Сам прафесар Салавей падчас нарады ў дэканаце выказаўся наконт гэтага «непатрэбства» і заклікаў да рэпрэсій супраць удзельнікаў.