• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    Замяшанне Дануты можна было зразумець. Яна кіравала вялікай арганізацыяй, атрымлівала сродкі і лабіравала смелыя экалагічныя праекты ў міністэрствах і ведамствах, але калі даходзіла да канкрэтыкі, была бездапаможнай. Ёй заўсёды былі патрэбныя асістэнты. I цяпер, калі Аксана без папярэджання з’ехала з Беларусі, Данута Вялес пачувалася, быццам ёй выбілі глебу зпад ног.
    I тут да Соні дайшло. Калі Аксаны не будзе, то праводзіць сход мусіць яна! Тут і яе ахапіла паніка. Бо хоць Соня запаўняла «прасціну» фактычна самастойна, Аксана ўмела быць тварам усяго гэтага, эфектна сфармуляваць, матыва
    216
    ДЗЕ TOE ШЧАСЦЕ
    ваць усіх на крэатыў — і ў выніку прыпісвала сабе ў вачах начальнікаў чужыя заслугі.
    А цяпер Соня мусіць даць рады адна. У акопе ўжо не адседзецца.
    Валанцёры пакрысе набіваліся ў офіс. Крэслаў на такую грамаду ўжо не хапала — прыносілі з суседніх пакояў. I вось пара пачаць, і Соня ўжо заняла пазіцыю каля магнітнай дошкі... Усе вочы скіраваныя на яе — набраць паветра і павітацца...
    Тут дзверы расчыняюцца — і ўласнай персонай уваходзіць Максім Статкевіч!!!
    іііііііііііііііііііііііііііііііііііііііііііііііііііііііііііііііііііін
    111111111111111111111111
    — Добры дзень. Мая маці вам тэлефанавала. Я прынёс паперы для летніка ад Вадзіма Статкевіча.
    — Маааакс! — узрадавана закрычалі Канькова і Каланіцкі.
    — Оооох, — уздыхнулі тыя з дзяўчат, якія ўпершыню пабачылі гэтае боства.
    Алеся глядзела на яго ва ўсе вочы.
    Ніхто з сяброў і, пагатоў, сябровак Соні не падумаў бы запрасіць Максіма валанцёрам, бо ўсе ведалі, якое дзяўчына прыняла рашэнне. Яна сама была ва ўсім вінаватая. Расказала маме Юлі, якую цікавую праграму яны плануюць, і што ёсць магчымасць запісаць туды нечарнобыльскіх дзетак — за грошы. У выніку Вадзік аказаўся адзіным такім праплачаным «піянерам», бо да рэкламавання паслуг ні ў каго з экафонду так і не дайшлі рукі.
    Выглядала, што Максім на матчыну просьбу завёз дакументы — і трапіў на сходку.
    А абмеркаванне ўсё не пачыналася, бо Максім адцягнуў на сябе ўвагу Дануты. Тая пачала распытваць яго пра
    217
    P A 3 Д 3 Е Л II
    брата. Соня скарысталася момантам, каб забіцца ў кут. Ён заўважыў яе, вядома, але і выгляду не падаў. I што яна магла зрабіць? Нельга ж забараніць яму жыць і дыхаць там, дзе жыве і дыхае яна.
    Праз некаторы час Максім зусім абвыкся. I куды толькі падзеўся ягоны снабізм і «брытанская» стрыманасць? Слова за слова, ён узяў аловак і стаў дапамагаць Дануце карэктаваць праграму з улікам таго, што, як стала вядома, прыедуць дактары з Нямеччыны...
    — Ну хочаш, мы таксама не паедзем? — супакойвалі Соню Галя і Снежка. Яны толькі што ўтраіх датэрмінова здалі іспыт, каб на некалькі дзён раней з’ехаць з Мінска, бо пачатак летніка накладаўся на сесію. Але Соня ўжо не ведала, як быць.
    Максім Статкевіч зрабіўся памочнікам начальніцы замест Аксаны.
    Соня тыдзень прыкідвалася хворай і не хадзіла ў экафонд, але сёння вырашыла паехаць туды проста з факультэта. I, пакуль там нікога няма, сказаць гэта Дануце і Літавору. На вялікі жаль, яна не зможа да іх далучыцца.
    У прынцыпе, страта для іх невялікая. Праграма амаль гатовая, а Максім яўна на сваім месцы. Для яе больш справы ў камандзе не засталося.
    Якім жа цяжкім было рашэнне сысці! Бо больш за ўсё на свеце ёй цяпер хацелася паглядзець, як яны з сябрамі будуць увасабляць напланаванае. Карцела на экскурсіі з Літаворам у Ашмяны, Гальшаны, Баруны і Кушляны. На спектакль тэатральнага атраду ў маёнтку Міхала Агінскага ў Залессі. У паход да Генадзя і Міхася. Але больш за ўсе хацелася на свята Купалля, якое яна першая прыдумала ўключыць у праграму.
    218
    Д 3 E TOE ШЧ AC ЦЕ
    Калі Соня Сінічка была ўжо ў трамваі, на тэлефон прыйшоў ліст ад Машы Ротмістравай.
    Маша была адзінай, з кім Соня дзялілася сваімі душэўнымі пакутамі пасля таго, як вырашыла пакінуць Максіма.
    Пару разоў яны размаўлялі ў горадзе, але нарэшце Mama сказала: мусоліць балючую тэму — толькі сябе мучыць. Яна прапанавала Соні простую схему:
    — Давай ты будзеш пісаць лісты, але дасылаць толькі па аўторках. Пішы хоць штодня, але ў аўторак — адпраўляеш. Лісты, адасланыя ў іншыя дні, я знішчаю, не чытаючы. А на гэтыя табе буду адказваць, і пастараюся хутка.
    Цэлы месяц Соня пісала Машы, не прапускаючы аўторкаў. Потым перад аўторкам пачала перачытваць напісанае раней, крэсліць, перапісваць... Потым аўторкі пачала прапускаць. Вясною напісала сяброўцы ўсяго двойчы — пасля дня народзінаў і вось учора. Соня паспрабавала засяродзіцца на тым, што адчула, калі Максім з’явіўся ў экафондзе, і скончыла сваімі сумневамі, ці ехаць цяпер у летнік.
    Маша адказвала:
    ...Ты пішаій: ён парушыў просьбу дапамагчы табе забыць яго... Чалавек з нармальным балансам спагады ў арганізме ахвотна дапамагае іншым, асабліва калі яму не цяжка, а Статкевіч не пачвара, я яго выдатна ведаю. Але ці маем мы права прасіць кагосьці быць нам зручным цаной уласнай свабоды ? Мы з табой разумеем, у які файны праект ты мяне запрасіла. I дзверы адчыненыя ўсім, хто неабыякавы да экалогіі, любіць Беларусь і хоча змяняць тут неійта да лепшага. I чаму раптам Максіму, калі гэта супадае з ягонымі ідэаламі — а гэта супадае, я яго выдатна ведаю — раптам забараняецца паехаць? Мне здавалася, сэнс твайго «раскахаць» у тым, каб твой сусвет перастаў круціцца вакол адной тэмы — «Ты + Максім». А з таго, што я бачу, — ён працягвае круціцца. Пры
    219
    P A 3 Д 3 Е Л II
    тым — прабач, што б’ю па балючым — не было ж ніякага «плюсу»! Або быў і я чагосьці не ведаю? Хоць, можа, гэта я мяркую па сабе, і калі быў «плюс» — наадварот, забываць лягчэй, бо прынамсі ясна, ШТО ты забываеш...
    Ты пішаш: «Ён прыйшоў на ўсё гатовае...» Тут ты прагаворваешся, бо ці толькі ў няспраўджаным каханні справа, га, сяброўка? Згадаем, хто падрыхтаваў тое «гатовае», на якое «ён прыйшоў». Падрыхтавалі — мы, а калі хочаій канкрэтыкі — ты, ты падрыхтавала! Ты распланавала летнік, але ўцякла, як толькі пабачыла Максіма на даляглядзе! Данута вельмі шчырая, але не надта разбіраецца ў людзях, ёй лёгка пусціць пыл у вочы. А Максім, думаю, паняцця не меў, хто тут вядзе рэй. Як, зрэшты, і болыйасць народу: галоўнай усе лічылі Аксану. Бо ты так і не выступіла тады, схавала, як страус, галаву ў пясок. Дык што заставалася рабіць экафондаўцам? Усё склалася, як павінна было скласціся.
    I мы не ведаем, што зрабіў бы Максім, калі б пабачыў, што ты — фактычная кіраўніца каманды. I ўжо не даведаемся.
    А цяпер да галоўнага. Ці варта табе ехацьулетнік. Факты такія. Вы (прынамсі, пакуль што) выбралі жыць у адной краіне, у адным горадзе. Дачыняцца з аднымі і тымі ж людзьмі. У вас падобны лад жыцця. I, як я напісала вышэй, абмежаваць Максімаву свабоду, паўплываць на ягоны выбар ты не можаш і не маеш права. Ці значыць гэта, што ўцячы мусіій ты? З’ехацьу эміграцыю, цалкам змяніць кола знаёмых — абы з ім не перасякацца ? Гэта цяжка, але магчыма. Аднак, думаю, немагчыма пачаць усё спачатку, пакуль прычына тоіцца ў табе. Ад сябе ты неўцячэій ніколі.
    А нават калі ўцячэш, забудзеій — дзе гарантыя, што ты не сустрэнеій недзе такога самага «максіма» — і ўсё не паўторыцца? Ізноўуцякаць, мяняць, забываць?Ды так краін не набярэшся.
    220
    ДЗЕ TOE Ш Ч AC ЦЕ
    А калі сябе загартаваць, то якая тады розніца, як блізка Статкевіч, што і з кім ён робіць?
    Напрыканцы спашлюся на адну псіхалагіню, чые кнігі вельмі люблю і якую табе калісьці раіла. «Паверце: каханне хутка забываецца, a пра змарнаваныя магчымасці вы будзеце помніць дзесяцігоддзямі». Мне надта мала гадоў, каб праверыць гэта на сабе, і я пакуль не здолела забыць ніводнага кахання:((( Але ў маіх сілах сёння — не марнаваць магчымасцей.
    Выраійыць, ехаць табеўлетнік ці не, можаій толькі ты.
    Ну вось зноў тое самае! Напісала б Маша: «Едзь у летнік», або: «Не едзь» — Соня б так і зрабіла. Але студэнтка псіхалогіі ніколі так не напіша. Дый любы сябар з галавой на плячах — таксама. Хто ж хоча, каб іх потым вінавацілі ў чужых нягодах?
    Выйшаўшы з трамвая, Соня падыходзіла да хмарачоса на Мележа, але ніякага рашэння пакуль не мела. У выніку ўсё вызначылася само сабою.
    Данута, здавалася, была на сёмым небе, пабачыўшы Соню. У офісе заставаліся толькі яна ды Алеся. Соні налілі кавы і пачалі пераказваць навіны за тыдзень. Дзяўчыне здалося, нібы яна вярнулася дадому з даўгой паездкі.
    — Мы ўкамплектавалі атрады, — паведаміла Данута, — і ў нас новая акалічнасць. Многія бацькі просяць, каб мы прынялі ў летнік усіх іх дзетак адначасова. Таму ў нас падабралася каманда школьнікаў з малодшых класаў — іх браты і сёстры паедуць у нашы экспедыцыі. I я хацела б прапанаваць табе быць важатай у гэтым атрадзе разам з Алесяй. Ведаеш, дарэчы, хто цябе рэкамендаваў? Вадзім Статкевіч. Ён толькі што прыязджаў сюды з маці. Такі сур’ёзны малады чалавек. Сказаў, Соня мне як сястра і, маўляў, пад ягоным наглядам ты ператварыла
    221
    P A 3 Д 3 Е Л II
    ся ў кваліфікаваную выхавацельку. I калі што якое, ён цябе падстрахуе, — Данута рассмяялася. — Але табе, Соня, не патрэбныя ніякія рэкамендацыі.
    Алеся ўладкавалася ў куце офіса, у крэслемяшку. Яна раскінула ногі, закасаўшы прыпол ільняной спадніцы, нібы сядзела на кані без сядла, а паміж імі зачапіла за крэсла булаўкай ніцяную фенечку, якую, уласна, даплятала. Яна ўзняла вочы на Сінічку, калі тая стала побач.
    — Арнамент «Сіла», — сказала Алеся. — Я пляту яе з думкамі пра цябе. Гэта табе падарунак.
    I Соня сказала: «Так». Бо гэта яе сусвет. Пры чым тут наогул Максім Статкевіч?
    I яна ўжо з іроніяй дасведчанай арганізатаркі, якая наскрозь бачыць людзей, паглядзела на спіс важатых, які ёй паказала Данута. Ну само сабой! «Фітнесатрад: Сямён Ігнацюк, Івона Кубліцкая».
    Хто сумняваўся, што Івона намалюецца ў іхнім праекце, як толькі там з’явіцца Максім, а Сямён зацягне яе да сябе ў напарніцы? А напачатку, як памятаецца, іхнія заняткі былі ніжэйшыя за княжацкі гонар.
    Соня запаўняла дамову на валанцёрства ў экалагічным летніку, калі ў Дануты забібікаў мабільнік.
    — Гэта Максім, — радасна абвясціла Данута, прачытаўшы паведамленне. — Алеся, ён чакае цябе знізу, каб вы разам ехалі да турыстаў арандаваць паходны рыштунак.
    — Мне можна з ім? — узняла Алеся вочы ад пляцення.