• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    Калі Сямён ды Івона паднеслі да вогнішча смаляныя паходні, важатыятэатралкі Паўліна і Хрысціна, кожная з іншага канца паляны, пацягнулі за нябачныя нітачкі. I ўсеўсе, хто сабраўся над рэчкаю, пачалі завівацца ў шматколцавы карагод, хорам спяваючы цягучую як мёд песню пра лугавую медуніцу. Гэта выглядала грандыёзна і ўрачыста. Вогнішча разгаралася.
    I тут з боку летніка пачуўся стук паходнага барабану і гук дуды. На паляне з’явілася каларытнае шэсце ў старажытным шляхецкім убранні. На яго чале ішоў Літавор у кароне і гарнастаевай мантыі. За ім ў шнураваных даўгіх сукенках плылі, як павы, Данута і Алеся, увянчаныя дыядэмамі. Поруч з важным выглядам тупаталі Міндоўг і Гедзімін у кашульках старадаўніх княжычаў.
    237
    Раздзел IV
    «Няўжо Алеся сапраўды “этнічная расейка”? — думала Соня. — Данута і Літавор — не беларусы?» У іх было столькі гонару за Радзіму, што ў гэта немагчыма было паверыць. Зрэшты, ці не гэта Літавор меў на ўвазе, паўтараючы: «Беларусамі не нараджаюцца?»
    Княжацкую сям’ю ахоўваў сапраўдны волат у кальчузе і шаломе з забралам, у белым плашчы, узброены мячом і шчытом з шасціканцовым крыжам. Уважлівыя маглі пазнаць у ім смаленскага фельчара Яраслава.
    За імі ішлі музыкі з дудамі ды барабанам, вакол радасна скокаў блазан.
    Харугву з «Пагоняй» нёс Трафімовіч з гістфаку.
    Князь Літавор
    Пратрубіў сваёй дружыне збор!
    Ляжыць наш напрамак На луг пад княскі замак. Трубы гудуць!
    Коні лятуць,
    Трубы гудуць!
    Тудудудум!
    — Падданыя мае! — загаварыў Літавор. — На парозе дня святога Хрысціцеля Яна мы ўспамінаем прадвесніка Ісуса Хрыста, святога Яна. У веку трыццаці гадоў святы Ян хрысціў Госпада нашага ў Ярдане! Але шануйма таксама веру нашых далёкіх продкаў, якія ў дзень гэты пакланяліся богу Ярылу. Бо сёння ночка — самая кароткая, і сонца грае, купаецца і, заходзячы над роўняддзю нашай любай Віліі, тут жа ўзыходзіць. Агонь у гэтую ноч спалучаецца з вадою. Юнакі і дзяўчаты дазнаюцца свой лёс, гледзячы, як па вадзе сплываюць вяночкі купальскія. Але ў ноч гэтую таксама нячысцікі вылазяць зпад зямлі, ведзьмы ляцяць на шабаш, абуджаюцца цёмныя сілы!..
    238
    Paha ha Йвана
    (Нячысцікамі ды ведзьмамі, дарэчы, падпісаўся быць атрад Соні і Алесі. У пэўны момант яны выскачаць з усіх бакоў, каб апырскаць людзей з палівачак.)
    — Але ўрэшце шчасця для сябе, сям’і, сваёй зямлі роднай здабудзе той, хто адшукае чароўную ПапарацьКветку. Дык святкуйма! Ой рана на Йвана...
    Князь Літавор загадаў пачаць спевы і скокі пад дуду ля вогнішча і запрасіў частавацца «ліцвінскімі прысмакамі» — пячэннем, пернікамі і сушкамі з летнікавых запасаў, а таксама гарбатай з зёлак, якія сабрала Нюта.
    Соня хацела знайсці Яраслава, каб папрасіць прабачэння за раніцу. Але Купалле закруціла яе не горш за шумную сталічную дыскатзку. Гэта было поўнае пагружэнне. Калі б не атрад фатографаў, які зацята здымаў усё на камеры, і не яскравыя майкі дзяцей з выявамі мульцяшак, можна было б падумаць, што ўсе сапраўды трапілі ў мінулае. Нават голуб на важацкіх футболках экафонду выглядаў нейкай архаічнай рунай.
    Літавор пераапрануўся з княжацкага ў халопскае і снаваў у натоўпе ў шэраільняных нагавіцах і кашулі.
    Проць Івана ночка мала.
    Нарэшце ўсе пашыхтаваліся ў гіганцкі карагод. Вогнішча зараз дагарыць, і важна пабачыць, куды пакаціцца кола. Таго, ля каго яно ўпадзе, чакае Вялікае Узаемнае Каханне.
    Хоць, вядома, здорава было б, калі б яно сіганула з горачкі ў Вілію. Гэта б азначала шчодры ўраджай, дабрабыт для ўсіх навокал і наогул — шчасце для роднай Беларусі.
    Купальскі шост лопнуў, ахопленае агнём кола пакацілася па траве і спынілася... ля ног Міхася і Галі.
    239
    Раздзел IV
    Важатыя разгрэблі жар рыдлёўкамі, нібы падзяляючы вогнішча на часткі. Зрабілі «калідор», каб нават тыя, хто не практыкаваўся ў скачках з шастом, маглі бяспечна паўдзельнічаць у рытуале.
    Першымі гонар скокнуць праз вогнішча мелі пераможцы конкурсу Добрых Спраў.
    Журы адзначыла першым месцам два атрады: фізічны, які накалоў дроў на хутары дзеду Валянціну, і СонінАлесін, за сцэнку пра Дрэва Любові.
    Калі Соня шыхтавала сваіх «нячысцікаў» парамі, да яе падбегла ўсхваляваная Данута.
    — Ты Алесю не бачыла? Чорт што робіцца! Яны з Максімам павінны быць першай парай, якая скочыць праз вогнішча! Каб дзеці паглядзелі, як усё адбываецца паводле традыцыі.
    Наогул, Купалле — эратычнае свята. Рыхтуючы летнік, валанцёры зацята абмяркоўвалі, як расказаць школьнікам аб звычаях продкаў і не трапіць пад крымінальны артыкул. Таму галяком, зразумела, вырашылі не купацца. Але абрад з вяночкамі — абавязковая праграма. I купальскае зводніцтва Дануты было надта ўжо відавочным.
    — Алесі паблажэла ў тлуме, яна пайшла пабыць на самоце, — сказаў Максім, падыходзячы. На галаве ў яго быў вянок з дубовага лісця. — Хадзі сюды, Зося.
    Перш чым Соня паспела запярэчыць, хлопец схапіў яе за руку, і яны, разагнаўшыся, паляцелі праз вогнішча.
    I адразу збеглі да вады. Сотні вачэй сачылі за імі з узвышша паляны.
    Павярнуліся тварам адно да аднаго, узяліся за рукі, як вучыў Літавор.
    — Ну? Чаго марудзіш?
    240
    Paha ha Йвана
    Соня зірнула на Максіма з усёй агідай, на якую была здольная. Сцягнула ў яго з галавы вянок.
    — А пацалаваць? — строга сказаў ён, дакрануўшыся пальцам сабе да вуснаў.
    — Ды пайшоў ты! — прашыпела Соня, зняла свой вянок, склала іх вянкі разам і шпурнула ў Вілію.
    — Уцякаем, затопчуць, — сказаў Максім і адцягнуў Соню ад вады да паваленага дрэва.
    Паўз іх з гігіканнем праляталі брагінскія і лельчыцкія чэрці, шпурляючы вянкі ў рэчку.
    — Пагаварыць трэба, Соня.
    Яна сядзела надзьмуўшыся і гучна дыхала. Лічыла да дзесяці — бо іначай яна яму па чымнебудзь балюча стукне.
    — А яшчэ менш зручнага моманту для размовы не мог знайсці?
    — Я б рады, але ж ты няўлоўная. I ў нас як бы ўсё па хвілінах распісана, і час на размовы паміж важатымі — з восьмай да дзявятай раніцы, на планёрках. Калі ты раптам не ведала.
    Соня маўчала і глядзела на Вілію. Рачная плынь закручвалася тут у варонку, і іх з Максімам вянкі ляглі адзін на адзін, як у дзіцячай пірамідцы, кружляючы ў віры.
    — Адразу да галоўнага. Я ведаю, што заняў тваё месца. Кожны дзень толькі і чутно: Соня тое, Соня гэтае. Ты зрабіла так шмат — і цяпер цябе не хапае ў камандзе. Кожны дзень столькі непрадбачанага, што галава дахам едзе. I Данута каторы ўжо раз пра цябе згадвала, але я... Я ведаю, у чым праблема, таму пакуль казаў, што сам разбяруся. Але цяпер Васілеўскі ў экспедыцыі, я за кухмістра — і проста зашываюся. А талковых людзей... Ну, іх мала не бывае.
    — I што ты ад мяне хочаш?
    — Каб ты зрабілася другой памочніцай начальніцы, ясная рэч... Ну, ладна, першай.
    Сонін твар і не думаў лагаднець.
    241
    Раздзел IV
    — Трэба тады хадзіць не толькі на ранішнія планёркі, але і на вечаровыя, перад адбоем. Ну добра, чыста па знаёмстве, на ранішнія можаш не хадзіць. Галоўнае вечарам. Прагаворваць наступны дзень і раздаваць заданні. А з атрадам цябе хто хочаш падстрахуе. Думаю, Данута будзе зусім не супраць. Яна ўсё адно цэлы дзень княжычаў няньчыць.
    Супыніўся гнеды пад вярбой густой, Цалавала Янку Лена над ракой.
    Стала ціхаціха наусёй зямлі...
    Па рацэ далёка ручнікі плылі...
    Шчыра кажучы, фізікі ўжо задзяўбалі ўсіх гэтым сваім гімнам атраду.
    Алена Канькова і Янка Каланіцкі падбеглі да вады, трымаючыся за рукі. Лена зняла іх вянкі, звязала разам стужкай і толькі тады пусціла ў ваду. Пасля пара жарсна пацалавалася.
    — Гэйгэйгэй, — крыкнуў ім Статкевіч. — Чаму вы вучыце непаўналетніх!
    — Вось толькі без падвойных стандартаў, начальнік, — аджартаваўся Каланіцкі.
    Лена чамусьці падміргнула Соні.
    Насельнікі летніка — хто на самоце, хто парамі — падбягалі да ракі, давяраючы ёй вяночкі. Некаторыя дзяўчаты акуратна ставілі на ваду вянкі са свечкамі — і вада тут жа падхоплівала іх, бы прывідныя караблікі.
    Вянкі Соні і Максіма вырваліся з віру і трапілі ў плынь, урачыста мінаючы гаспадароў і знікаючы з вачэй назаўсёды. Але яны ўсё яшчэ трымаліся разам — нібы іх таксама звязалі нябачным вязьмом.
    — Добра, я згодная. Згодная быць памочніцай. Але гэта выключна дзеля справы.
    — Само сабой, дзеля справы.
    242
    Paha ha Йвана
    Соня ўзнялася, даючы зразумець, што размова скончаная, але раптам пабачыла каля дрэва вялізны белы пакет.
    — Глядзі, хто гэта тут пакінуў?
    Максім зазірнуў у пакет.
    — Хехе, Сінічка. Здаецца, мы знайшлі ПапарацьКветку. Дакладней, мы яе не схавалі.
    У пакеце ляжаў здаравенны кулёк з цукеркамі, абматаны навагодняй гірляндай на батарэйках.
    — Hi пра што гэтую Алесю папрасіць нельга... Хутка абвесцяць пошукі чароўнай кветкі. Але трэба яе ўнутры летніка пакласці, каб шукальнікі па лесе не разбрыдаліся. Куды панясём?
    — Мы?
    — Гэта тваё першае заданне памочніцы. Схаваць ПапарацьКветку. Якія ідэі?
    — Пад куст глогу каля другога корпуса?
    — Нармальна. Пайшлі.
    I яны асцярожна, каб не прыцягваць увагі, скіраваліся да бакавой брамкі санаторыя. На горцы Максім павярнуўся да Соні і падаў руку, каб дапамагчы. Яна сціснула цвёрдую далонь і зірнула хлопцу ў вочы. Яе абдало жарам.
    Усё вярнулася. Усё ў адзін момант вярнулася. Нібы не было гэтых даўгіх месяцаў пустаты і спакою.
    Раздзед V
    ПАХНЕ ЧАБОР
    Я слухаю. Як часта я ў жыцці
    У смерць бываў амаль што закаханы Іў рыфмах заклікаў яе прыйсці, Каб выправіць мой духу свет нязнаны...
    ...Соня сядзела пад Дрэвам Любові, прытуліўшыся да камля спінай. Вечарэла. Было незвычайна ціха ва ўсім свеце. Паветра ліпеня было яскравасінім і неверагодна празрыстым. Ляніва забрахаў і тут жа змоўк сабака на хутары дзеда Валянціна. Максім у расшпіленай беласнежнай кашулі падышоў да Соні і прысеў побач. «Замарылася, што і не падняць», — сказаў ён, усміхнуўшыся. Яна не паспела адказаць, бо ён нахіліўся і пяшчотна пацалаваў яе.
    Усё было так сама, як і ў той — самы першы — раз, але гэтым разам Соня адразу прагна адказала на пацалунак.
    Памерці зараз — як дзівосны дар, Растаць у гэтай ночы без пакуты. Твой спеў найлепйіым будзе вестуном, Ён поўны палу й чар!
    Ды рэквіем твой будзе не пачуты — Я страчу слых, зраблюся дзірваном.
    244
    Пахне чабор
    Яна неахвотна адарвала свае вусны ад ягоных. Максім пранікліва глядзеў на яе. У ягонай руцэ быў малаток. «Навошта табе малаток?» — хацела спытацца яна, але не магла вымавіць ні слова. А ён засмяяўся, як тады, каля школьнага ганку. Развярнуўся і пайшоў прэч. Удалечыні яго чакала Алеся.