• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    258
    Навука бабы Уладзі
    — Пахвалёны, — ветліва кіўнула Соня.
    — Ва векі вякоў!.. Скажы, даражэнькая, ці даўно вы тутака? А тое Францішак прасіў падлогу памыць пасля дзятвы. А мне трэба яшчэ кветкі ў касцёл завезці, бо вялікае свята ў нашай парафіі, а я ўжо да нядзелі не буду тут, бо сын з унучкамі прыязджае з Вільні. Я не з мястэчка, у Пілавойцях жыву. Мяне Уладзіслава завуць, але ўсе клічуць Уладзяй. А вы з санаторыя мо будзеце? — пратараторыла камунікатыўная кабетка.
    — 3 санаторыя, — пацвердзіла Соня.
    — От мы ўсё дзівімся вашаму санаторыю. Бабы кажуць: сектанты там ці што? Пабеларуску размаўляюць, як ксяндзы, а песні спяваюць, як баптысты... I ўсё ходзяць тут, ездзяць... А яшчэ кажуць, на Купалу русалку на дрэве бачылі ля вашага санаторыя.
    Заўвага пра «пабеларуску» прагучала кур’ёзна, бо ў разуменні Соні сама баба Уладзя, у адрозненні ад яе, гарадской студэнткі, гаварыла на сапраўднай сакавітай беларускай мове.
    — Мы — экалагічны фонд, аздараўляем дзяцей з чарнобыльскай зоны.
    — От гэны Чарнобыль, — паківала галавой кабета, — шмат бяды нарабіў паўсюды... Паслаў жа Пан такое. Вы ў Бога верыце?
    — Сярод нас ёсць вернікі: і каталікі, і праваслаўныя... I наогул розныя... рэлігіі.
    Пра ўніяцтва Літавора, баптызм Ігнацюка і пагатоў язычніцтва Алесі новай знаёмай лепш не ведаць.
    — Але мы таксама верым у навуку, медыцыну і правы чалавека.
    — Ай не, мае дзеткі... У Бога верыць трэба! Трэба каяцца перад ім за грахі і прасіць Матку Боску пра ласку.
    — Што, і яна дае? Ласку?
    — Дае, калі просіш і калі шчыра молішся.
    259
    Раздзел VI
    — Скажыце, а каханне — яго таксама Маці Божая дае, калі верыць і маліцца?
    Гэта было дурное пытанне, але цяпер яно жыва цікавіла Соню, таму яна задала яго ўголас.
    — Каханне? — скрывіла твар баба Уладзя. — Гэта як паміж мужыком і жонкай? От вам пацанкам усё б тое каханне. Любоў — дае. Любоў — яна большая за каханне. Але вам усё адно наўме... Але ж я разумею. Маладою не была ці што? Але слухай, раскажу, як у мяне было. А ты сама рашай, як і што прасіць у Панны Марыі...
    — Як мы з маім Генюсем ажаніліся, то надта ж доўга не было ў нас дзіцяці. Я і к дактарам, і к шаптухам хадзіла — усё марна. I вось акурат на святую Ганну гэта было, вырашыла я, што ўсё — пайду да Багіні. Ці ведаеш ты, дзе Багіня? Гэта ж адразу за вашым санаторыем, толькі праз рэчку, от як мінеш Валянцінаў хутар, калі Вялля паварочвае, то яшчэ мо два кілометры і ўброд. Там крыніца і статуя Панны — як касцёл за саветамі зачынілі, то людзі ўсё туды хадзілі, хоць гэта тады было нельга, і ўсе хаваліся. I вось прыйшла я да той крыніцы, паклала кветкі і прашу заступніцу нябесную: Матка Боска, дай мне дзетачку, так ужо хачу нарадзіць, дай мне, што хочаш бяры за гэта, але прашу, дай!
    I вось я так шчыранайшчыра папрасіла — і праўда, увосень ужо адчула, што панесла. I нарадзіўся нам налета Андрэйка! Гожанькі, здаровенькі, разумненькі. Цяперака ён вялікі доктар ажно ў Вільні!..
    Але калі адно Матка Боска дае, іншае забірае. Як было Андрэйку тры месяцы, пасварыўся мой Генюсь у полі з брыгадзірам. He перадаць, які тое чалавек быў паскудны... Пабіліся яны, і Генюсь брыгадзіра пхнуў, і той упаў грузавіку пад колы. Але не насмерць задавіла. Каб на
    260
    Навука б а б ы Уладзі
    смерць — не ведаю, што было б! А так тры гады Генюсю далі. Вось табе і заплаціла я за Андрэйку. Уяві толькі: адна з малым, помачы няма ні ад кога, матку ж маю ў вайну забіла, дый яшчэ і ганьба такая — мужык у турме. Але неяк жыла я. Як Андрэйку год споўніўся, аддала яго ў яселькі, а сама на працу выйшла. Рабіла я тады санітаркай тут во, у дыспансеры.
    I перавялі да нас на працу доктара ажно з Мінску. Малады, прыгожы, нежанаты — не перадаць, што быў за мужчына. Тут я, дзевачка мая, зразумела, што і не любіла раней ніколі. Што з Генюсем гэта так: пасваталіся, пабраліся — і хай сабе. Мужык мой нябожчык харошы чалавек быў, але вось каб каханне... А тут і напаткала мяне яно самае.
    А жыццё такое цяжкое: праца, гарод, малы ўсё хварэе — а я не сплю, не ем, усё пра гэтага доктара думаю. Змэнчылася ўся — страх. Каб жа ён на мяне паглядзеў толькі, каб проста прывеціў — усё, здаецца, аддала б за тое. Год так пакутавала. I вось аднаго дня як па вясне дарогі падсохлі, завяла Андрэйку ў садочак параней, а сама хуценька да Багіні.
    I вось іду і думаю. Як мне Матка Боска Андрэйку давала, то ўчынілася такое з Генюсем. Дык цяпер, як жа прасіць тых любошчаў, як сказаць, бяры, што хочаш, калі цяпер сярод таго, што я страціць магу, ёсць мой сыночак? Прыйшла — заліваюся слязьмі і так гавару Найсвяцейшай Панне: «Дай, прашу, шчасця і здароўя майму Андрэйку. Малі за сыночка майго Пана нашага ў нябёсах. А з каханнем тым я сама тут, на зямлі, неяк дам рады».
    I вось хутка ўсё неяк наладзілася. Вярнуўся Генюсь, і працу далі яму, і ў нас дачушка яшчэ нарадзілася. Жыве мая Тэрэска ў Гродне, і ў самой ужо ўнукі...
    — Дык ці далі вы рады? — перапыніла старую Соня. — 3 чым?
    — 3 каханнем жа. 3 каханнем на зямлі ці вы самі далі рады?
    261
    Р А ЗД 3 ЕЛ VI
    — Многа будзеш знаць — хутка састарышся, — загадкава ўсміхнулася Уладзіслава. — Будзеш такая ж чорная і зморшчаная, як во я цяперака. I адны ў мне жаніхі асталіся — Пясэцкі, Лапацінскі і Крыжаноўскі... А пакуль ты такая маладзенькая і слічненькая, то з каханнем у цябе і так мусіць быць добра. Любоў і ласка — вось пра іх прасі Матку Боску... Ай, нешта забалбаталася я тут, мая дзевачка. А вы ж усё адно ў свой санаторый пойдзеце. To мо занясі ў касцёл мае кветкі? Там ё такая Ганэфа...
    Тут адчыніліся дзверы млына, і на ганак выйшаў Яраслаў. Ён ззяў, як перадавік абласных «Дажынак», якому ўручылі тэлевізар найноўшай мадэлі:
    — Зося, што тут было! Я размаўляў з спадаром Францішкам пабеларуску — і ён нават не западозрыў, што я маскаль...
    — От гэта арол! — ухвальна зацокала языком баба Уладзя.
    — Гэта наш доктар з летніка, — сказала Соня.
    — Доктар? — прыўзняла брыво кабета.
    Яраслаў, мусіць, наважыўся замацаваць поспех, падышоў да бабы Уладзі.
    — А вы адкуль такая будзеце? — галантна пакланіўся добры моладзец.
    — Тутэйшая я. Прыехала во пасля вас папратаць.
    — Папратаць? Хіба ж гэта пабеларуску? Пабеларуску правільна «схаваць»! — вырашыў бліснуць ведамі Яраслаў.
    — He знаю, саколік, як пабеларуску, я панашаму, папростаму кажу, як мы звыклі. «Папратаць» — і ўсё тут.
    — «Папратаць» — гэта значыць «прыбрацца», — сказала Соня, сама здзіўляючыся, адкуль яна гэта ведае.
    — Праўда? He можа быць! — недаверліва паківаў галавой Цёркін. — Спытаюся ўвечары ў Літавора.
    262
    Навука б а б ы Уладзі
    — Такі красівы, а такі дурны, — ціха сказала сабе пад нос баба Уладзя, адвязваючы ад багажніка кветкі.
    Паслужыўшы кур’еркай паміж бабай Уладзяй і бабай Ганэфай, Соня зазірнула ў касцёл. Гэты будынак паставілі ў самым пачатку сямнаццатага стагоддзя, а перад Другой сусветнай тут з’явіліся фрэскі знакамітага мастака, цяпер — вялікая каштоўнасць. 3пад рэнесанснага купала на дзяўчыну маркотна глядзелі разьбяныя святыя і анёлы. Велічны арган узвышаўся на бабінцы над уваходам. Соня ўсё думала пра тое, што пачула ля млына. Уласна, увесь «мэсэдж» бабы Уладзі зводзіўся да старой добрай прымаўкі: «На Бога спадзявайся, але і сама старайся». I калі абмяняць узаемнасць Максіма можна толькі на штосьці вельмі ёй дарагое, то што яна можа страціць? Або каго? Тату, маму Юлю, Вадзіка, Галю ды Снежку... He, яна не гатовая, каб яе пакахалі цаной няшчасця, хоць з кімсьці, хто ёй блізкі.
    Маладая Уладзіслава прасіла пра сустрэчу з сынам, якога яшчэ не было на свеце і якога яна не магла нават уявіць сабе — і за гэта гатовая была аддаць усё на зямлі. Напэўна, гэта і было той самай любоўю.
    Раздзел VII
    ВАЖАЦКАЯ ГАРБАТА
    Таямнічай госцяй, якую Максім прывёз у летнік, сустрэўшы з рыжскага аўтобуса ў Ашмянах, аказалася сусветна вядомая топмадэль з Украіны, ягоная добрая сяброўка Ксеня Бандарчук.
    На планёрцы ў пачатку змены Данута раздала ўсім папярэдні план летніка. I ў ім з жахам для сябе Кавалёва і Вайтовіч прачыталі, што запрошаная экспертка, якая дапаможа ім падрыхтаваць выніковае дэфіле іх ільняной калекцыі, — не хто іншая, як «знакамітая лайфстайлблогерка Бэтсі По». Прасцей кажучы, іх колішняя аднакласніца Ліза Паўзункова!!! Якім чынам ЛізаПадліза паспела зарэкамендаваць сябе яшчэ і спецыялісткай у модзе, было загадкай. Запрасіць Бэтсі прапанавала Данута, якой тую нехта параіў, а яна нікому не расказала. Да літаратараў, такім чынам, у госці ехаў Уладзімір Арлоў, да музыкаў — Лявон Вольскі, а да мадэльерак — Паўзункова!!!
    Дзяўчаты тут жа кінуліся да Статкевіча, якому не трэба было двойчы тлумачыць, што пара абвяшчаць аранжавы ўзровень небяспекі. Ён ужыў увесь свой спрыт і абаянне, каб пераканаць Дануту перайграць гэты пункт праграмы. Галі Максім па сакрэце сказаў, што ёсць ідэя запрасіць саму Бандарчук, але нічога абяцаць ён не можа.
    264
    Важацкая гарбата
    Тым не менш, усё склалася як найлепей. У ліпені Ксеня працавала на здымках каталога ў Латвіі, таму магла прабавіць выходныя ў гасцях у іхнім летніку.
    Да таго ж Ксеня займалася дабрачыннасцю і сябравала з украінскім філіялам той жа міжнароднай арганізацыі, да якой належаў экафонд Дануты і Літавора. Ксеня, як і яе братблізнюк, знакаміты тэнісіст Даніла, вярнулася ва Украіну, дзе патрыятычна паступіла ў КіеваМагілянскую акадэмію на медыя і камунікацыі. Ці ўдавалася ёй, аднак, з такой запатрабаванасцю на галоўных подыумах планеты з’яўляцца на вучобе, было няясна.
    — Ты прабач мне, Сонька, але я бяру назад семдзесят пяць адсоткаў усяго кепскага, што была нагаварыла пра Статкевіча, — сказала Галя, калі скончылася дэфіле мазырскіх мадэлей, сустрэтае авацыямі, і да Ксені выстраілася чарга на фота са знакамітасцю. — Каб я ўсе сто забрала, ён мусіў бы завабіць у Беларусь Веру Вонг, але гэта хіба немагчыма.
    Калі Ксеня знаёмілася з Соняй, то абняла яе, як сястру:
    — Дэн расказваў мне пра цябе! А ўжо колькі Макс расказваў! Мне здаецца, я цябе сто років ведаю! Сябры Макса — нашы сябры! Знай, што ў Кіеве табе заўсёды радыя.
    Ксеня настаяла на тым, каб яны з Соняй абмяняліся экафондаўскімі майкамі. Маўляў, даўні славянскі звычай у знак дружбы. Забрала сабе Соніну белую «ўнісэкс», якая на дзяўчатах крыху вісела, і аддала сваю, дзявочага крою, якая Соні была як улітая. Ва ўкраінскім экафондзе майкі былі шэраблакітныя, без рукавоў, і эмблема была маленькая, а не на ўсю спіну, — значок на грудзях.