Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
Соня выйшла з корпуса, каб на самоце развітацца з мясцінамі, якія за месяц зрабіліся ёй такімі дарагімі. Яна ве
285
Р а з д з е л IX
дала, што многія важатыя і медыкі цяпер сабраліся ў сталоўцы, каб праводзіць Максіма. Той мусіў з’ехаць уночы. Ягоны станковы заплечнік ужо на банкеце стаяў у кутку сталоўкі, чакаючы, пакуль гаспадар давершыць сваю адказную працу і вырушыць далей, насустрач новым прыгодам. I Соня вельмі не хацела туды ісці, у тую сталоўку.
Бо ўсё, пра што яна магла думаць у апошні дзень, — гэта Максім і каханне да яго, якое забушавала з новай сілай. Учарашняя Васева прапанова замужжа амаль не адбілася ў памяці. А тое, як Максім абыходзіўся з ёй у летніку, як часам глядзеў на яе, што казаў ёй, усплывала зноў і зноў. А дазнаўшыся ад Кубліцкай, што ягонае сэрца паранейшаму незанятае, яна наогул страціла галаву.
Але ці сапраўды гэта так? Ці можна верыць узлаванай Івоне, што паміж Максімам і Алесяй нічога няма? Яны сапраўды паводзіліся ў летніку, як пара! Якія тут могуць быць інтрыгі ці хітрыкі?
Ці не прасцей пайсці да Максіма і нарэшце пагаварыць з ім? Пакуль ён не з’ехаў на месяц з Беларусі, пакінуўшы Соню мучыцца здагадкамі. Што ён да яе адчувае? Ці памятае ён той пацалунак на выпускным — і навошта тады зрабіў гэта?
Гэй, лалалалай,
Ты не чакай, сюрпрызаў не будзе!
— спяваў шматгалосы хор. У альтанцы каля лечкорпуса адбываліся развітальныя пасядзелкі пад гітару Вані Каланіцкага. Там сабраліся падлеткі з некалькіх атрадаў. Песня «Тры чарапахі» зрабілася гімнам змены.
Соня адкрыла брамку за трэцім корпусам і, угадваючы ў цемры сцежку, пасунулася да перакатаў.
Яе ўлюбёнае месца не пуставала. У шум вады тут уплятаўся ціхі перабор струн. На паляне над стромай яна па
286
В Е РАБ ’ I НА Я НОЧ
бачыла Арсеня — аднаго з важатых музычнага атраду. 3 Арсенем Соня пазнаёмілася яшчэ на Арлоўцы. Ён быў вядомым маладым гітарыстам і нядаўна заснаваў рокгурт, а на жыццё зарабляў, выкладаючы ў музычнай школе і прыватна. Хлопец сядзеў на раскладзеным спальніку і найграваў сабе нешта, паглядаючы ў нататнік і асвятляючы яго сам сабе налобным ліхтарыкам.
— О, Зося, вітаю! А я думаў, ніхто не прыйдзе. Усе разбрыліся. А я хацеў прэзентаваць некалькі песень, якія напісаў тут, у летніку.
— Ну, можа, падцягнуцца яшчэ.
— Гэх, не веру! Куды мне цягацца з гэтым вашым Каланіцкім і ягонымі трыма акордамі! — удавана пакрыўдзіўся Арсень.
— He раўнуй, — засмяялася Соня. — Я прыйшла і буду цябе слухаць.
— Ну то слухай. Гэта пераклад. Я толькі што перапёр на беларускую мову песню Леанарда Коэна, цяпер прэм’ера.
Вянец святла счарнеў датла, Жыццё сустрэў нябыт. Пацалавала — і сышла, I я на Бугістрыт.
Глыток віна і тытуню — і я цвярозы ўшчэнт. Прыбраў паперы ад агню, наладзіў інструмент. Я ў трафіку жаданы госць, бо маю час і спрыт.
Я той, хто ёсць, пакуль мне ёсць кім быць
на Бугістрыт...
— Оёёй!
Арсень трымаў нататнік каленкай, але варухнуў гітарай — і старонкі згарнуліся. Соня спрытна падхапіла яго і разгарнула для Арсеня.
— Бугістрыт? Дзе гэта?
287
Раздзел IX
— У Сінгапуры, здаецца. Толькі вуліца БугісСтрыт называецца. Коэн натхніўся ёю і прыдумаў сваю ўяўную вуліцу. Удзень на ёй віруе жыццё, гандаль, кіруюць рацыяналізм і грошы. Але ўночы яна ператвараецца ў містычнае, рамантычнае месца, якое збірае ўсіх, хто дарагі паэту. Слухай далей, там вельмі прыгожа:
Я помнюўсе твае лісты, ўсе нашы гарады, Азёры, любая, дзе ты выходзіла з вады.
А я лавіў цябе ў ручнік, цалуючы наўзрыд,
I быў агонь, а потым знік — і я на Бугістрыт.
— Арсеню, я ў цябе адну рэч спытаюся. Толькі ты сур’ёзна пастаўся. Скажы, гэта кепска, калі дзяўчына бегае за хлопцам?
— Ці кепска, калі дзяўчына бегае за хлопцам... — задуменна прамовіў Арсень. — Думаю, гэта добра. Мая жонка за мной два гады бегала. I я цяпер ёй за гэта толькі ўдзячны. Да мяне самога б у жыцці не дайшло, каго і што я страчваю.
Вялікі дзякуй, што прыйшлі, усе, каго люблю, 3 кім дзелім радасці зямлі й вяртаемся ў зямлю. Вітаем лета і зіму, і свет нам не абрыд, Але не ведаем, чаму прыйшлі на Бугістрыт.
— Калі маеш за кім бегчы — бяжы, дзеўка!
— Так, Арсень я сапраўды пабегла. Дзякуй, гэта крутая песня!
Вянец святла счарнеў датла, Жыццё сустрэў нябыт.
Пацалавала — і сышла,
I я на Бугістрыт.
288
Вераб’іная ноч
— Скажыце, а Максім яшчэ наверсе? Я не развіталася...
Данута і Літавор выходзілі з будынка сталоўкі, несучы на руках Міндоўга і Гедзіміна. Хлопчыкі спалі.
— Вы размінуліся, — шэптам адказала Данута. — Максім толькі што пайшоў на прыпынак. Але не даганяй яго. Яго праводзіць Алеся. Думаю, ім ёсць што абмеркаваць самнасам.
— He, вядома ж! Даганяць не буду, — бадзёра сказала Соня. Але калі кіраўнікі ўвайшлі ў свой корпус, з усіх ног прыпусціла ў галоўную браму, па асфальтавай дарозе, якая вяла на прыпынак.
Гэй, лалалалай,
Ты не чакай, чаканне дастала!
— чулася наўздагон. Хор Каланіцкага перайначыў прыпеў «Трох чарапах» — цяпер ён поўніўся аптымізмам.
Соню сапраўды дастала чакаць. Яна дагоніць Максіма і выкажа яму ўсё, што накапілася на сэрцы. Нават калі давядзецца зрабіць гэта ў прысутнасці Алесі. Толькі б не было позна... I тут...
He! Толькі не гэта!!! Перад брамай санаторыя, проста як разлапісты дуб перад лыжніцай, што разагналася з горкі, вырас смаленскі фельчарпатрыёт Яраслаў Цёркін.
Гэта магло быць надоўга. Занудства Цёркіна было бяскрайнім, як прасторы яго радзімы, «восем тысяч дзвесце вёрст пустаты», як спяваў ягоны кумір і суайчыннік. А Сонін час ішоў на секунды. Па асфальтаванай дарозе, што прасціралася за магутнай Яраслававай спінай, аддалялася Соніна каханне.
— Як добра, што я цябе сустрэў! — узрадаваўся фельчар. — Ты няўлоўная.
289
Раздзел IX
— Яраслаў, прабач, я страшна спяшаюся, у мяне справа жыцця і смерці.
— Я не займу шмат часу.
Зразумеўшы, што Соня сапраўды зараз сарвецца з месца і ўцячэ, Яраслаў перайшоў да сутнасці:
— Ты не магла не заўважыць той агонь, які палаў між намі падчас гэтых тыдняў на Віліі. Таму прапаную не хадзіць наўкола. Будзь маёй дзяўчынай. Ты магла б перавесціся на завочнае, пераехаць да мяне ў Смаленск. Я навучу цябе шыць старажытныя сукні — у мяне дома швейная машынка. У клубе «Харугва» ты будзеш граць ролю смаленскай княгіні...
Соня не верыла сваім вушам і перш, чым Яраслаў змог працягнуць жывапісанне яе шчаслівага лёсу на смаленскім пасадзе, абрубіла ягоныя залёты:
— Ды ты з дубу ляснуўся! Нікуды я з табой не паеду!
— Што здарылася? Усё ж было добра. Што не так?
— Што не так? Ты сур’ёзна?! Нібы я не ведаю, што на важацкай гарбаце ты выкаціў прапанову сустракацца Адэлі, а на наступны дзень — Паўліне і Хрысціне: адной перад сняданкам, другой — пасля. Стэфу ты сватаў, напрасіўшыся з ёй на станцыю на спартакіядзе, а Галю — вось цяпер, перад банкетам! I гэта толькі тое, што мне паспелі перадаць. Ты праўда думаеш, дзяўчаты не дзеляцца такімі рэчамі?
Яраслаў засоп, не ведаючы, што адказаць на такія закіды. Нарэшце ён прамовіў плаксіва:
— Так, значыць, адмаўляеш мне? He хочаш быць маёй княгіняй? Чаму?
— Чаму? Ты яшчэ пытаешся, чаму?!! Ды таму што ты МАСКАЛЫ — прасычэла Соня, як раз’юшаная котка, і перш, чым Цёркін зрэагаваў на смяротную для яго абразу, з высокага старту прыпусціла па асфальце.
290
В е ра б ’ і н а я ноч
Ад брамы санаторыя да прыпынку, куды Максім выклікаў таксоўку, было недзе з кіламетр. Соня неслася як страла і нагнала парачку. Але, пачуўшы наперадзе галасы, збочыла ў лес. А раптам Івона памылялася — і Соня зашкодзіць апошняму спатканню закаханых? Сягнуўшы дарогі, яна схавалася за густым хмызам лазы, які рос акурат праз дарогу ад прыпынку, і падрыхтавалася слухаць.
Яна чакала пачуць што заўгодна, але толькі не тое, што пачула.
Цемра была непрагляднаю — шпіёнка адрознівала толькі светлыя плямы вопраткі. Мяркуючы па глухім гуку, Максім скінуў заплечнік на зямлю.
— Ну ты і напакавалася. Дзіва, як усё гэтае дабро ўлезла ў майго старычка.
— Гэта ж на дватры месяцы! Затое ты пойдзеш у горы з навюткім плецаком наварочанай фірмы. I наогул, ведаеш, не аддавай. Гэта мая падзяка за свабоду. Да таго ж няясна, калі мы яшчэ сустрэнемся.
:— Колькі ў нас часу?
— Дамовіліся, што будуць адразу пасля апоўначы. Значыць, хвілін пятнаццаць.
— Ага, сігнал ёсць, паведамленняў няма. Значыць, усё паводле плану. Давай, кладзіся.
Светлая плямка, якая была Алесяй, прыняла гарызантальны выгляд. Відаць, дзяўчына расцягнулася на лаве прыпынку. Хвілінку было ціха, потым пачуўся засяроджаны Максімаў голас:
— Калі я ўсё правільна зразумеў, у нас толькі адна спроба. 3 чаго пачнём? Ты ці джып?
— Выбірай сам. Цалкам табе давяраю.
— Добра, тады... Адзін, чатыры, адзін, нуль....
Пачуўся працяглы піск і радасныя выкрыкі:
291
Р АЗД 3 Е Л IX
— Так! Ёсць!!! Давай сюды!!!
Зноў нешта піскнула.
— Уф, паспелі!
— Ура!
— Ну што, Алеся, віншую: мама цябе не любіць.
— Вельмі смешна.
— Ладна, жартую. Проста радуюся, што мая здагадка аказалася правільнай. А мама, вядома ж, цябе любіць. I ўсё гэта было тооолькі для твайго дабра.
— Слухай, ну мы ж шмат размаўлялі пра гэта. I я яе нават разумею. Проста... Яна прымусіла выбіраць паміж любоўю да яе і... каханнем. I ад гэтага мне так балюча. Што трэба выбіраць. Але ты мяне наўрад ці зразумееш, раз ты ніколі ні з кім не сустракаўся. Хоць, гледзячы на цябе, я не разумею, як такое магчыма.
— Ну... я цалаваўся з дзяўчынай.
— Праўда? Oro! I як гэта — цалаваўся, але не сустракаўся?
— Так атрымалася.
— Дык чаму ў вас не склалася? Яна не кахала цябе?
Максім маўчаў. А Соня ўся ператварылася ў вушы. «Кахала! Кахала! I кахаю цяпер!!!» — хацелася закрычаць ёй.
I ў гэты момант, калі, магчыма, яна дазналася б праўду аб пачуццях Максіма, данёсся гул матора.
— Едуць!
Чорны аўтамабіль зухавата затармазіў каля прыпынку, з’ехаўшы на сустрэчную. 3 пасажырскага сядзення выскачыла высокая постаць. Постаць абагнула машыну — і з ёй з’яднаўся бялявы сілуэт Алесі. На нейкае імгненне твар пасажыра трапіў пад святло фар. Твар быў маладым, прыгожым і барадатым.
— Андрюша! Мнленькнй, родненькнй! Наконецто! Как я ждала!!! — засакатала Соніна напарніца на чысцюткай рускай мове.
292
Вераб’іная ноч