• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    Данута тут жа прыляцела ратаваць дачку ад уласнага лёсу — жонкі музыкігулякі. Сышла дзяўчыну ў акадэмку, выселіла яе з прафесарскага гняздзечка і звезла ў Мінск.
    Алеся, трэба сказаць, — баец. За пяць месяцаў хатняга арышту двойчы спрабавала ўцячы ў Расію. Пасля першай спробы — дзеўка нават у цягнік сесці не паспела — маці забрала ў яе пашпарт. I тады Алеся пайшла ў пашпартны стол і сказала, што згубіла дакументы. Праз месяц быў гатовы новы пашпарт, але калі былі спланаваныя наступныя ўцёкі, Данута яго знайшла. Яна штодня абшуквала Алесін пакой, бо камп’ютар і мабільнік у яе забралі, каб не спрабавала звязацца з Андрэем.
    — Пасля гэтага Данута павесіла на яе электронны трэкер. Вось гэты, — Максім спыніўся і, падняўшы калашыну джынсаў, паказаў Соні чорны бранзалет у сябе на костачцы.
    — А гэта наогул законна — трымаць чалавека дома супраць волі?
    — Незаконна, вядома. Але наўрад ці Алеся заявіць у міліцыю... Цяпер Данута з мабільніка магла сачыць за перасоўваннямі дачкі, і той дазволілі хадзіць у пэўныя месцы непадалёк дому. Парк, кінатэатр, крама. Алеся запісалася на курсы японскай каліграфіі, дзе пазнаёмілася з табою.
    — А што Літавор? Хіба ён спакойна глядзеў на ўсё гэта?
    — Літавор наогул чалавек харошы, але мяккі і нерашучы. Камандуе там усім Данута. Пагатоў, нагадаю, Але
    300
    Адказы на пытанні
    ся — дачка толькі яе. Ён, думаю, не наважваўся пярэчыць. I потым, любое зло, якое адбылося з Беларуссю, ён прыпісвае Расіі і рускім. Наўрад ці ён спрыяў бы таму, каб падчарыца вярнулася ў гнюсную Масковію. Няхай яна нават гэтага нясцерпна хацела. Экафонд ужо амаль год рыхтаваў гэты летнік, Данута вельмі пастаралася пераключыць дачку, зацікавіць. I менавіта таму набрала на працу так многа студэнтаў — каб пазнаёміць Алесю з аднагодкамі і адцягнуць ад маскоўскіх думак. I гэтак у летніку з’явілася ты, а дзякуючы табе — мы ўсе.
    Памаўчаўшы, Максім сказаў:
    — Я не збіраўся працаваць з вамі. Але разумееш... Экалогія — мая слабасць яшчэ са школы. I калі ўсе навокал наперабой пачалі расказваць пра новы летнік, я вушам паверыць не мог, што нешта такое можа быць у Беларусі. Таму ахвотна ўзяўся несці Вадзікавы дакументы — каб хоць адным вокам зірнуць, што і як. А калі Данута праз дзень запрасіла мяне на размову, я разумеў, што будуць прапаноўваць месца важатага, таму ішоў ветліва адмаўляцца. Але так атрымалася, што ў пакоі, калі я туды ўвайшоў, была толькі Алеся. Мы былі самнасам роўна сем хвілін. Спачатку я падумаў, што яна вар’ятка і трызніць, але ёй удалося пераканаць мяне. Я выслухаў яе гісторыю. Яна паказала бранзалет на назе. Сказала, яна на мяжы адчаю. I сказала, што ў мяне літаральна закахалася яе маці. I што, калі мы прыкінемся парачкай, Данута будзе думаць, што дачка нарэшце сустрэла «правільнага хлопчыка», і аслабіць ахову. I Алеся нарэшце зможа ўцячы. Я пагадзіўся. Пагадзіўся ехаць сюды памочнікам кіраўніцы і зрабіцца Алесіным падстаўным бойфрэндам, каб дапамагчы ёй. Я крыху разумеў, што яна адчувае. Праз частыя пераезды і змены школ Алеся страчвала сяброў. Гэта мне вельмі знаёма. Расла без бацькі — гэта мне, на шчасце, не знаёма, але затое ціск і скандалы праз паступленне — гэта мая рэчаіснасць
    301
    Раздзел X
    апошняга часу. Апроч таго, я люблю галаваломкі, а гэтыя ўцёкі аказаліся няпростай задачкай. Ты пытаешся, што пра ўсё гэта думаў Літавор. Частка праўды ў тым, што Літавор жыве ў пятнаццатым стагоддзі і думае толькі аб Беларусі. Ён наўсуцэль захапіўся адраджэннем ліцвінства за сродкі спонсараў, і адзіным ягоным клопатам было адцягнуць моладзь ад мабілак і навучыць танчыць мазурку. Вось табе не здавалася дзіўным, што мабільнай сувязі ў летніку не было ані рысачкі, але варта выйсці на асфальт, як вось яно — ловіць?
    — Яшчэ б не здавалася.
    — Сігнал тут і без таго кволы, але Літавор вырашыў адправіць прагрэс у накаўт. Ён арандаваў самую магутную глушылку мабільнай сувязі, якую знайшоў у Мінску, і за дзень да пачатку летніка прыехаў сюды ды замкнуў у каморку актавай залы.
    — Што? Ты ўвесь гэты час ведаў, чаму няма інтэрнэту, але маўчаў?
    — Ага. Больш за тое: я дапамагаў у Мінску арандаваць гэтую дуру.
    — Ах ты!..
    — Ты ведаеш маё стаўленне да мабільнікаў. Вялікай бяды ў тым, што сотня падлеткаў амаль месяц не сядзела з раніцы да ночы ў сеціве, я не бачу. Апроч таго, мне было цікава паназіраць, як будуць развівацца падзеі. I рэчы адбываліся сапраўды смешныя. Данута, калі дазналася пра глушылку, была сама не свая ад ярасці. Найперш таму, што страціла кантроль над Алесяй — трэкер перадаваў перамяшчэнне аб’екта на смартфон праз мабільны інтэрнэт або вайфай. Але «сэрэдні вікі — такі сэрэдні вікі», што паробіш. У выніку інтэрнэт быў толькі ў Дануты на ноўтбуку праз кабель, які яна працягнула з кабінету начальніцы ў сваю спальню. Сачыць за дачкой яна магла толькі па вечарах з уласнага пакою. Зрэшты, увесь наш з Алесяй спек
    302
    Адказы на пытанні
    такль быў дзеля таго, каб Данута пераканалася: ёй больш няма пра што турбавацца. Папершае, дачка старалася часцей быць у маці навідавоку. Падругое, нашы «спатканні». Мы заўсёды падрабязна казалі, куды і на колькі сыходзім, і рабілі роўна так, як сказалі, каб Данута бачыла маршрут «джыпіэсу» той, пра які мы заявілі. Вось і цяпер мы вяртаемся ў летнік праўдападобна таму, як ішла б Алеся, праводзіўшы мяне на прыпынак. Гэта дапамагае выйграць ёй час на ўцёкі. Падчас «спатканняў» мы, уласна, гэтыя ўцёкі рыхтавалі, трымаючы сувязь з яе ненаглядным Андрэем.
    — Чакай, як жа вы трымалі сувязь без мабільнай сувязі?
    — Было няпроста. У першы ж дзень па прыездзе, пакуль не было дзяцей, я ўзяў мабілку і па перыметры аббег летнік. 3 боку Віліі ўсё было сумна. На беразе — зусім глуха. А вось у супрацьлеглым баку, калі крыху заглыбіцца ў лес, з’яўлялася кволая палачка надзеі.
    — Чакай, гэта што, ля Дрэва Любові?
    Да Соні пачало даходзіць.
    — Але, ля яго, роднага. Я папрасіў Алесю прыдумаць штосьці, каб вечны рушняк на тым канцы паляны не выклікаў падазрэнняў, і яна адразу занялася гэтай вашай легендай. Усе глядзелі толькі на рамантычна аздобленыя галінкі далікатнай вярбы, і ніхто не заўважаў мажнога дуба за дзесяць крокаў. Дастаткова высокага, каб на ім лавіла нават на фоне глушылкі. Дуб гэты калісьці быў борцю для дзікіх пчол пад наглядам дзеда Валянціна. У дупло ад гэтай борці нехта з нас зранку хаваўся, каб злавіць Андрэевы эсэмэскі і напісаць адказ. Там нават былі прыступкі, якія быў змайстраваў дзед Валянцін, але палова пагніла. I я здабыў у санаторыі малаток ды цвікі, каб падрамантаваць лазілку. Зрабілася зусім зручна. У Алесі з Андрэем нават спатканне было тэлефоннае, на Купалле. Яна непрыкметна ўцякла і эсэмэсілася з ім, пакуль мы ўсе балявалі.
    303
    Раздзел X
    Ён на мой тэлефон пісаў. Але гэта ледзь не сталася «памылкай рэзідэнта», бо цясляр санаторыя, калі вяртаўся з нашага Купалля дадому, пабачыў Алесю на дубе. Перапужаўся бедны да паўсмерці. Алеся была ў старажытным строі і ў вянку, таму ён прыняў яе за русалку ці кікімару. Прынамсі, гэтак ён потым расказваў у ваколіцы.
    — Але хто б мог падумаць, што ты акажашся такім сувязным чужога шчасця, — з лёгкай падколкай сказала Соня. — Пакуль мы хавалі ПапарацьКветку, Алеся шчабятала з каханым праз тваю мабілку...
    — Гэты музыка здаваўся мне слабым звяном нашай авантуры. Летуценны, непрактычны і абсалютна безадказны. Гарэў жаданнем вызваліць каханую з палону, але любыя нашы канкрэтныя пытанні разбіваліся аб няпэўнасць. Даць рады без машыны было немагчыма — а ў яго нават правоў няма. I не кожнага сябра папросіш, каб дапамог у такой справе. Я параіў яму пашукаць у Маскве каўказца. Бо хлопцам з Каўказу выкраданне нявесты павінна быць вельмі зразумелым прадметам. Гэта спрацавала — ён знайшоў дагестанца, які за бензін пагадзіўся з’ездзіць у Беларусь. Яны зараз трымаюць курс на Маскву, раніцай ужо мусяць быць на месцы. Але гэта я запабягаю... Сваімі паводзінамі мы з Алесяй дамагліся таго, што Данута наогул амаль перастала правяраць праграму сачэння. Апроч таго, я з Данутай праводзіў безліч часу і па працы, і проста за размовамі, каб выклікаць пабольш даверу і заадно зразумець, што яна за асоба. На правах будучага зяця, так бы мовіць. Так што цяпер мімаволі ведаю кіламетры вершаў Ахматавай і Бродскага, бо запамінаю ўсё, што чытаю ці чую. Дык вось, заставалася зрабіць дзве важныя рэчы. Папершае, выкрасці ў маці Алесін новы пашпарт. Гэта было лёгка — ён ляжаў навідавоку на высокай паліцы ў Дануціным пакоі, я проста памяняў яго на свой. Ляжыць і ляжыць сабе сіняя кніжачка. Данута нам бязмежна веры
    304
    Адказы на пытанні
    ла. Бо яе планам было адвабіць дачку ад кепскага хлопца і прывабіць да харошага. I мы прымусілі яе верыць, што гэты план удаўся. Складаней было з трэкерам. На шчасце, я знайшоў у шуфлядцы скрынку ад трэкера з інструкцыяй на нямецкай мове. Адфоткаў яе і з грахом напалам разабраў. Гэта быў бранзалет для хатніх арыштаў, які ўжываюць у Германіі, мадэль для продажу. Ён адкрываўся пультам, які трымае пры сабе арганізатар арышту. Як я падгледзеў, пульт Данута заўсёды насіла з сабою ў паясной сумцы. У інструкцыі я вычытаў, што калі бранзалет адкрыць пультам і закрыць не пазней, чым праз трыццаць секундаў, то ён не падае сігналу трывогі. Мы вырашылі гэта праверыць, і пасля паходу Алеся сказала маме, што бранзалет навярэдзіў ёй нагу. Данута перавесіла яго Алесі на другую нагу. Апавяшчальнік на камп’ютары сапраўды не запішчаў. I яшчэ Алеся пачула, што маці націскае пароль з чатырох знакаў. Я шмат дзён спрабаваў вылічыць гэты пароль, а дапамагла мне ты, Соня.
    — Я?! Як?
    — Першая версія, з якой я працаваў: пароль — гэта дзень і месяц нараджэння Алесі. Тобок 1611. Але тут паўставалі сумневы. Папершае, зашмат аднолькавых знакаў. Падругое, Данута сама магла блытацца, што набіраць — 1611 ці 1116. Патрэцяе, увязніваючы дачку, маці насамрэч думала не пра яе, а пра сябе — свае страхі, свае памылкі мінулага. Таму нешта звязанае з Алесяй наўрад ці прыйшло б ёй да галавы ў якасці коду. Данута, хоць і чытае нараспеў Бродскага з Ахматавай, — асоба практычная. I ў галаве трымае не адну Алесю, але яшчэ двух малых сыноў, і дзяцей усяго летніка, і справы экафонду. Лічбы мусілі быць такія, якія лёгка праверыць, якія часта трапляюць на вочы, якія заўсёды ў памяці. I калі ты паказала мне на нумар іхняга джыпа, я зразумеў, што ён можа быць кодам — заўсёды ж перад вачыма. Да таго ж нумар складаў