• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    — Справы я перадам, але далейшае не да мяне. Хачу вам нагадаць, што мая пасада — асабісты памочнік Віктара Іванавіча. I я буду заставацца ягоным памочнікам, нават калі ён на бальнічным. А вы сабе, калі трэба, набірайце новую каманду.
    I, развітаўшыся, кабета накіравалася да сваёй чорнай машыны.
    — Як жа яна мяне выводзіць! — закаціла вочы ёй услед мама Юля. — Хіба ж ты маеш час набраць каманду?
    — Яна ўжо набраная, мама. Мы з Сінічкай — выдатная каманда. Разам летнік для школьнікаў з Гомельскай вобласці абладзілі. Дык з нейкай ІТканторай пагатоў дамо рады.
    — А, што? — Соня выпучыла вочы на Максіма.
    — У вас заўтра першы працоўны дзень, Соф’я Пятроўна. Ты цяпер мая асабістая памочніца ў «Стар сістэмз». He спазняйся.
    I, задаволены эфектам ад такой заявы, Максім пацягнуў заплечнік да сямейнага джыпу.
    Раздзед II
    ШАБАНЫ
    Паўгода таму кампанія «Стар сістэмз» пакінула прасторны і зручны офіс у цэнтры Мінска і перасялілася ў Шабаны. Цяпер, дарагія мае чытачы, такім нікога не здзівіш, але тады гэта была першая ІТкампанія ў свабоднай эканамічнай зоне, і таму падзея выклікала не абыякі розгалас. Чуткі пра тое, што ў Статкевічаў справы дрэнь, вядома, тут жа папаўзлі змяюкамі па індустрыі. Але піяраддзелу ўдалося выкруціцца. Прэсе сказалі, што палічылі за лепшае ўкладаць прыбыткі ў новыя ідэі, а не ў танныя панты, якімі, несумненна, з’яўляецца дарагі офіс у цэнтры сталіцы.
    Забягаючы наперад, скажу, што неўзабаве прыклад «Стар сістэмз» перанялі іншыя вядомыя кампаніі, і гэта дзякуючы Віктару Статкевічу (а не толькі Альгерду Бахарэвічу) трымаць бізнес у Шабанах зрабілася калі не модным і прэстыжным, то прынамсі не ганебным.
    У агромністым прамысловым ангары, дзе калісьці паялі мікрасхемы, кансервавалі гарошак або друкавалі сувенірную прадукцыю (ці ўсё разам, бо хто толькі ні арандаваў гэтае памяшканне), паставілі сталы і пластыкавыя пераборкі. На сталы ўзгрувасцілі камп’ютары, календары, фотарамкі з дзецьмі і жывёлаю, кактусы і сукуленты, кубкі са смешнымі падарункавымі надпісамі. Атрымаў
    330
    Ш А Б A Н Ы
    ся так званы «оўпэнспэйс», пра які клеркі па ўсім свеце жартуюць: «На якім месцы вы бачыце сябе ў кампаніі праз тры гады?» — «На такім, дзе ніхто не зазірае мне ў манітор».
    Затое там былі такія вокны! Памяшканне прасвечвалася наскрозь. У заходнія вокны было відаць паркоўку ды іншыя ангары новай прамысловасці. За ўсходнімі было бяскрайняе поле. Калі прыйсці на працу вельмі рана або дзень і ноч рыхтаваць праект, у гэтыя вокны можна было бачыць раскошны світанак. А яшчэ тут царавала цішыня. Дзе ты ў мінскім гаме і тлуме знойдзеш такое? Адно што дабірацца на працу цяпер трэба было доўга і маркотна, асабліва без машыны. Таму некаторыя працаўнікі звольніліся, калі «Стар сістэмз» пераехаў. Але заробкі плацілі спраўна, у поўным аб’ёме, і многія з тых, каму спачатку было нязручна, хутка прыцярпеліся.
    На паверх вышэй за «ангар» таксама былі памяшканні «Стар сістэмз». Там ужо ў асобных кабінетах сядзелі маркетолагі, эканамісты, піяршчыкі ды іншая гвардыя, якую называлі «бэкофісам». Вядома ж, начальства базіравалася тут таксама.
    Адным словам, у той жнівеньскі дзень, калі мы з вамі зазірнулі ў офіс «Стар сістэмз», усё ішло як раней, і нічога не звеставала непрыемнасцей.
    Палова працоўных месцаў пуставала — ніхто не паліваў кактусы, не піў гарбату з забаўных кубкаў, людзі былі недзе разам з тымі дзецьмі і жывёлінкамі, якія вызіралі з фотарамак. Прысутныя праграмеры млява клацалі клавішамі, збольшага седзячы на забаўляльных сайтах і ў сацсетках — працы было неяк зусім мала. Супакаяльна гудзелі кандыцыянеры.
    Але была сярод работнікаў парачка, не падобная да астатніх. He, у іх не раслі рогі, і выглядалі яны цалкам звычайна. Вы б нічога не западозрылі, калі б пабачылі іх
    331
    РАЗДЗЕЛ II
    на вуліцы. Але ў калектыве праграмістаў «Стар сістэмз» яны адразу прыцягвалі ўвагу. Тым, што былі жанчынамі.
    Так, дарагія мае чытачы, быў час, калі пабачыць дзяўчынупраграміста ў мінскай ІТкампаніі было хутчэй выключэннем, чым правілам. Праграмерамі былі пераважна мужчыны. Ці ж можна было ўявіць у пачатку 2000х, што ў СССР уся гэтая кібернетыка і электроніка лічылася малапрэстыжным, а таму жаночым заняткам? У апошнія гады, вядома, стан рэчаў моцна змяніўся, але тады Лянусік і Інусік адразу кідаліся ў вока тым, хто аглядаў зверху, з адпачынкавай зоны, «оўпэнспэйс» і бачыў у моры галоў светлы начос першай і цёмны «конскі хвост» другой праграмісткі. «Дзве свежыя мімозы, якія ўпрыгожваюць наш кіберсад», — як паэтычна выказаўся калега, калі іх віншавалі з жаночым святам.
    На глебе мужчынскіх і жаночых свят кабеты і пасябравалі. Вядома ж, прыемна, калі 7 сакавіка табе пхаюць у рукі абярэмак руж, абсыпаюць рафаэлкамі і дораць сертыфікат на масажыкі ў СПАсалоне. Калі дзевяноста чалавек збірае на падарунак дзвюм паненкам, ёсць дзе праявіць фантазію. Але за два тыдні да гэтага Лянусіку і Інусіку нязменна трэба было прыдумаць нешта для цэлага батальёна хлопцаў. Вядома ж, начальства не скупілася на карпаратывы з нагоды 23 лютага, але ўсё адно няёмка — нас жа потым павіншуюць... Лянусік і Інусік выкручваліся, замаўляючы на ўсю гвардыю пернікі, зефіркі ці пячэнькі.
    Як адзіных дзяўчат у калектыве, Лянусіка і Інусіка любілі і бераглі — вось, нават называлі так ласкава і міла: Інусікам і Лянусікам. Але, калі шчыра, не лічылі за прафесіяналак. I за руку з імі не віталіся. Лянусік сама ніколі б не звярнула на гэта ўвагі, але калі на працу прынялі Інусіка, тая пры першай жа асабістай размове абурана абмеркавала гэта з новай каляжанкай.
    332
    Ш А Б A Н Ы
    Лянусік была эфектнай бландзінкай у веку перад пенсіяй, якая прыйшла ў праграмаванне ў дзевяностыя. Яе на працу наймала яшчэ Юлія Статкевіч, калі была пры справе. Лянусік была прашаранай, вопытнай, але апошнім часам вельмі стомленай і абыякавай да прафесійнага росту распрацоўніцай. Заплюшчваючы вочы, каб адпачыць ад кодаў, яна бачыла свае ружы на лецішчы пад Мінскам. Сад і, чаго там хаваць, агарод былі яе месцам сілы. Працы сваёй яна не любіла — трымалі грошы. Яна была замужам за доктарам гістарычных навук, заслужаным супрацоўнікам АН РБ, з якім выгадавала траіх дзяцей — трэба было неяк выжываць у такіх умовах. Апроч таго, Лянусіку падабаліся аўтамабільныя сямейныя паездкі па Беларусі і навакольных краінах, іх густоўная прасторная сталінка на праспекце, дзе накіраваныя аўстрыйскія свяцільнікі асвятлялі іконы, старадрукі, артэфакты, знойдзеныя на раскопках, і іншыя прыгожыя рэчы з калекцыі мужа. Ёй падабалася падаваць гасцям смачную ежу з якасных харчоў, купленых на Камароўцы, і частаваць добрым віном — усё гэта мела свой кошт. Таму Лянусік не пераставала ішачыць на «Стар сістэмз».
    Інусік была ўдвая маладзейшая за Лянусіка: толькі з універсітэта. Яна адпрацавала размеркаванне ў дзяржканторы і пасля трэцяй спробы тры гады таму ўладкавалася ў «Стар сістэмз». Хацела менавіта сюды, але яе доўга не бралі. «Гэта таму, што я жанчына», — важна тлумачыла яна Лянусіку. «Глупствы кажаш, — пярэчыла тая. — Гэта таму, што ты з сісадмінкі адразу ў дэвы пацэліла». «Няпраўда! Я мела досвед!» — адказвала Інусік, і яны зноў пачыналі сваю любімую спрэчку пра тое, дыскрымінуюць жанчын у IT, ці моладзь гэта ўсё сабе прыдумала... Так ці іначай, у кампанію Інусік прыйшла сістэмнай адміністратаркай, але марыла перакваліфікавацца, дзеля чаго апантана вучыла мовы праграмавання і паціху інтэгравалася ва ўсякія праекты.
    333
    Р А ЗД 3 Е Л II
    Інусік жыла з фатографам, з якім збіралася то разысціся, то стварыць сям’ю. Дзеля апошняга неабходна было зладзіць атмасфернае касцюміраванае вяселле з шлюбнымі клятвамі пад ружавай аркай на рамантычнай паляне, а пасля паехаць на мядовы месяц у нейкую незвычайную краіну, дзе нарачоны мог бы пафоткаць яе на фоне фантастычных краявідаў. Па прыездзе трэба было б увязвацца ў іпатэку і будавацца, прычым пажадана ў Новай Баравой, а не ў Каменнай Горцы. Гэта таксама каштавала грошай, таму Інусік была вельмі зацікаўленая ў кар’ерным росце.
    Лянусік і Інусік былі такія розныя — і ўсёткі сябравалі. He ў апошнюю чаргу таму, што любілі перацерці косткі начальству і калегам. Розніца ў веку не толькі не замінала іхняй камунікацыі, але рабіла яе больш напоўненай — досвед і назіральнасць Лянусіка накладаліся на моладзевы цынізм Інусіка. Часам атрымлівалася весела.
    У той жнівеньскі дзень Інусік сядзела пры камп’ютары ў мілай летняй сукенцы, церла адна аб адну гладкія, бронзавыя ад каталонскага загару каленкі, слухала Б’ёрк, урубіўшы гук у навушніках напоўніцу, і разглядала ў інтэрнэце краявіды Ісландыі. Неўзабаве яна пабачыла, што Лянусік, якая працавала ад яе па дыяганалі праз два шэрагі, энергічна трасе начасанай шавялюрай, выцягвае шыю, спрабуючы злавіць яе позірк, і адчайна паказвае на мігах: зірні мэсэнджар.
    — Іна, прывет, ёсць справа на многамнога баксаў.
    — Давайце, што там. Выйдзем кавы пап’ём?
    — Ой, не. Хлопцы падслухаюць. Я тут напішу...
    Карацей, помніш Крысціну з маркетынгу?
    — Ну? I ійто? Яна такі цяжарная?
    — He, я пра іншае. Сёння я падсела да яе за абедам. Дай, думаю, пахвалю яе завуійніцы.
    :)))))))
    334
    Ш А Б A Н Ы
    — Смяешся, а калінебудзь успомніій старую мудрую цётку. Калі кампанію штарміць, сябруй з бэкамі.
    — Кампанію, думаеце, штарміць?
    — Я не думаю, я знаю. Першае — гэты пераезд у Шабаны. Што б там ні казалі, гэта быў трывожны званочак. Падругое, нам усё лета затрымлівалі «канверты».
    — Але жу вынікуўсё выплацілі.
    — I, naтрэцяе, ійэф ужо два тыдні ў больніцы, яго і не думаюць выпісваць. У ійыхт пасля такога інфаркцішча доўга не вяртаюцца. IСС цяпер дэфакта кіруе ягоны сын, студэнт эканомікі другога курса.
    — Мммм, салодкі Максімка. Вось навошта згадалі? :))))))
    — He ведаю, у мяне да яго чыста мацярынскія інстынкты. А яшчэў мяне свае дзеці, і ім хутка таксама паступаць. Іякя сёння даведалася ад Крысціны, СТАР СІСТЭМЗ ПАДАЕ НА БАНКРУТА!!!
    — што?????
    — Так, Іна, яны гэта трымаюцьу таямніцы, але Волечка ўжо збірае докі. Але гэта пакуль не дакладна, сказала Крысціна.
    I таму, паабедаўшы, я паднялася ў бухгалтэрыю, нібыта хачу даведацца пра адпачынак.
    — Міс Марпл :)
    — Калі ты пра мой век, то гэта няўдалы жарт. Але слухай далей, дзяўчына з татуяванкай цмока. На калідоры я наткнулася на наша новае начальства, гэтае дзіця горкае, і твой Максімка акурат даваў па тэлефоне заданне сваёй сакратарцы, каб сёння а шостай сустрэла ўнізе Рустэма Касімава і праводзіла ў перамоўную.