Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
— Соня мая асабістая памочніца, я ёй цалкам давяраю.
— Ну, як знаеш...
Рустэм Касімаў узняўся і пачаў хадзіць сюдтут па перамоўнай.
— Тут якая справа. Як хутка табе патрэбная інвестыцыя?
— Першы транш, калі можна, праз тыдзень.
— Так проста грошы «Люцэрны» я табе даць не магу. Там умова — аўдыт. Ды такі, што чубы трашчаць будуць. Я перакананы, што Віктар Статкевіч — сумленны чалавек, але сама працэдура зацягнецца на месяцы.
— Мы гатовыя пачаць аўдыт заўтра.
— He, гэта не развяжа тваёй праблемы хутка. Але ў мяне ёсць прапанова да цябе асабіста.
Рустэм спыніўся, выцягнуў смартфон і пачаў бязладна тыкаць па яго паверхні не звыклымі да гэтага пальцамі.
— Во, дзесьці тут была... Так, во, зірні.
Максім уважліва ўглядзеўся ў экран і сказаў:
— Прыгожая. Хто яна?
— Кадрыя. Унучка мая.
— Нішто сабе паварот!
— Я ўжо гуглю.
— Кадрыя Абашава (19) — самая багатая нявеста Расійскай Федэрацыі. Адзіная ўнучка татарскага наф
342
Ш А Б A Н Ы
тавага алігарха Рустэма Касімава. Нарадзілася ў Казані. Скончыла музычную ійколу па класе фартэпіяна... Студэнтка трэцяга курса Оксфарда.
— Мама дарагая. Але чакай, ён нешта там пра яе кажа.
— Кадрыя — самае дарагое, што ёсць у мяне. Яе імя і значыць пататарску: каштоўная. Ведаеш, я быў не вельмі добрым бацькам. Mae дзеці вядуць бязладнае жыццё. Дачка, якая падарыла мне ўнучку, хутка разышлася з мужам. Цяпер жыве ў Барселоне. Яна мастачка. Але Кадрыя — яе з жонкай мы выхоўвалі з маленства. У ёй столькі татарскага, колькі я мог укласці ў яе. Яна — гонар сям’і, гонар Татарстана. Выдатна вучыцца ў Оксфардзе, у яе такая ж светлая галава, як у цябе. Яна добра выхаваная, а галоўнае, сціплая маладая лэдзі.
— I тут павінны быць гэтыя фота з прэм ’еры «Джэймса Бонда» ў Лондане...
— Ахахахах.
— Мой былы зяць — не апошні, скажам так, чалавек у Расіі, але ў яго новая сям’я. I ў нас розныя погляды на палітыку. Я спыніў з ім усе справы некалькі гадоў таму... Адным словам, Кадрыя — мая адзіная надзея. Карпарацыю «Татарстан Сустэйнабл» я ствараю для яе. Яна мне пра электрамабілі гэтыя вашы ўсе вушы аб’ела. I юрыдычна — гэта з ёю вам трэба будзе заключаць пагадненні.
Касімаў зноў сеў, жэстам папрасіўшы Соню паднесці яму вады.
Пакуль ён піў са шклянкі маленькімі, але прагнымі глыткамі, Максім сядзеў нерухома, самкнуўшы рукі замком і гледзячы то на госця, то ў бетонную падлогу перамоўнай.
— Мне адной здаецца або...
— Цшш, ён зноў гаворыць.
— Я магу перадаць з уласных сродкаў мільён табе асабіста. Першы транш — пяцьсот тысяч — праз тыдзень. Астатняе — пасля заручын.
343
P A 3 Д 3 Е Л II
— Ааааааааааааааааааааааааааааааааааа!
Максім скалануўся, нібы яго шандарахнула токам ад усіх сонечных электрастанцый свету, разам узятых. Але ён хутка ўзяў сябе ў рукі і ўважліва зірнуў на Касімава.
— Вяртаць, зразумела, не трэба. Гэта будзе мой падарунак будучаму ўнуку. Узамен я хачу, каб ты зрабіўся добрым і клапатлівым мужам для Кадрыі Абашавай, Максім Статкевіч. Яна таго вартая.
Максім узняўся, адкрыў рот, нібы хацеў сказаць нешта або спытацца, потым зноў сеў.
— Чорт, забыла, як гэтая працэдура ў народзе называецца. А, сватанне. У вас тавар, у нас купец.
— Неяку вас, старыкоў, усё складана. Я Даніку проста ў інсце дваццаць фотак запар залайкала.
— Спадар Рустэм, я шчыра здзіўлены вашай прапановай. Скажу больш — агаломшаны. Я, вядома, ведаю, што ў Татарстане клан вырашае ўсё, але каб так... I потым, мне здавалася, вам хацелася б бачыць побач з Кадрыёй татарскага зяця... Унучатага зяця... He ведаю, як называецца гэтая ступень сваяцтва.
Касімаў засмяяўся, але так лагодна і ціха, што Іна з Аленай зразумелі гэта адно па тым, як ходзяць лацканы ягонага пінжака.
— Калі ў мяне ёсць выбар паміж пасрэдным татарынам і бліскучым славянінам, я без ваганняў выбіраю апошняга. Я ведаю, лічы, усіх знатных юнакоў і маладзёнаў Татарстана. Ніхто з іх не можа і блізка зраўняцца з табою. Ты неверагодна разумны, працавіты і здольны, ты маеш вялікую будучыню, за што б ні ўзяўся, Максім. I я палічу за гонар, калі ты звяжаш сваю вялікую будучыню з сям’ёй Касімавых. Я зразумеў, што ты найлепшая партыя для Кадрыі, яшчэ калі пабачыў цябе тады, на школьным банкеце. Вы прыкладна аднаго веку, ты гадаваўся на Захадзе, яна пераехала туды ў пятнаццаць, вам падабаецца адно і тое ж: mo
344
Ш А Б A Н Ы
вы, тэніс, экалогія. Я перакананы: вы лёгка паладзіце. I потым — вы будзеце бліскучай парай. У вас будуць прыгожыя дзеці. У сучасным свеце гэта важна не менш, a то і больш за ўсё астатняе. А цяпер, заўваж, ты сам патэлефанаваў мне. Я лічу гэта знакам нябёс. Так было заўгодна Алаху.
Максім абхапіў рукамі галаву і зноў уперыўся ў бетон падлогі.
— Чакай, яны ж тамусе мусульмане?
— Кадрыя мусульманка?
— Так, мы выхоўвалі яе згодна з традыцыямі. Без нікаху, вядома, ніяк.
— Нікаху?
— Нікаху?
— Ужо чытаю пра гэта:
«Ніках —у ісламскім сямейным праве шлюб, які заключаецца паміж мужчынам і жанчынай. Для нікаху патрэбны шэраг умоў. Мужчына павінен быць паўналетнім і не падпадаць пад катэгорыю “мархам” (блізкі сваяк). Мужчына можа ўступаць у ніках з мусульманкамі, хрысціянкамі і юдэйкамі. Але мусульманка можа выйсці замуж толькі за мусульманіна».
Ізноў дыскрымінацыя!
— А табе абы дыскрымінацыю недзе пабачыць... Дык што, малышу ў абмен на мулік бачэй чыкчык зрабіць давядзецца?
— He, акурат чытаю... Абразацца даросламу не абавязкова. Проста трэба тройчы пры сведках клятву прамовіць. Няясна, чаго Максімка сядзіць такі спужаны.
— Ну, дык гэта ты прачытала, што чыкчык не трэба, а ёнта пакуль не ведае... Усё, я іх слухаю.
— Ты хрысціянін?
— Праваслаўны. Мяне хрысцілі ў маленстве, але ў царкву мы амаль не ходзім. Толькі на святы, з бабуляй у Полацку.
345
P A 3 Д 3 Е Л II
— У нас надта пабожных таксама не водзіцца. Прачытаеш Каран, потым збяром сям’ю, прамовіш шахаду — і справе канец!
Павісла паўза.
— Я разумею, што гэта сур’ёзнае рашэнне... Я не прыспешваю. Ты маеш час падумаць, Максіме.
— Я згодны. Часу падумаць я не маю. Таму, шаноўны Рустэм, я згодны. Як і калі я магу пазнаёміцца з Кадрыёй? Нам жа трэба спытаць яе волю таксама?
— Оо.
— Чорт знае што!!!
— За Кадрыёй справа не стане. Гэта дзедава ўнучка. Яна, дарэчы, аднекуль цябе ведае — і адгукалася вельмі і вельмі прыязна. Семестр у яе пачынаецца ў кастрычніку. На верасень мы запланавалі перамовы аб заснаванні «Татарстан Сустэйнабл». Мы спакойна можам правесці іх у Мінску. Тут вы і сустрэнецеся.
— Але ёсць адно «але», спадар Рустэм. Мой тата ўсё яшчэ хворы. Мама не адыходзіць ад ягонага ложка. Рэабілітацыя зойме не менш за паўгода. Бацькі не зразумеюць маёй жаніцьбы ў такіх акалічнасцях.
— Ай. Ну якая жаніцьба ў вашым веку. Кадрыі яшчэ трэба давучыцца. 3 самім вяселлем можна пачакаць і год, і два. Жаніць жа вас будзем у Казані, там усё трэба арганізаваць як належыць. А гэта няхутка робіцца. А ў якасці гарантыі мне дастаткова заручын. Здаецца, вам трэба прамовіць фэтву ў мячэці. Я акурат хацеў пазнаёміцца з галоўным муфтыем Беларусі, дык цяпер маю нагоду.
— А фэтву зараз?
— Фэтву зараз. У верасні. Ну, вядома, калі Кадрыя пагодзіцца.
— Чорці ійто.
— Вось табе і гендарныя стэрэатыпы. Як «шлюб па разліку» — то гэта толькі пра жанчыну!
346
Ш А Б A Н Ы
— Ды не. Мужыкі не радзей прадаюцца. I прыклад у нас перад вачыма.
Касімаў узняўся з канапы.
— Што ж, Максіме. Мы слаўна пагаварылі. Я рады нашай сустрэчы і яе выніку. Скажы памочніцы, каб даслала мне рэквізіты для першага траншу. Грошы будуць ужо ў панядзелак.
— Я вас праводжу, — сказаў Максім, і стары з юнаком выйшлі з перамоўнай.
— Так, Інусік. Рэзюмую, — сказала Алена, падыходзячы да стала каляжанкі. У офісе яны засталіся адны. — У панядзелак кампанія атрымае грошы, якіх хопіць на месяцдва. Тады ж, вангую, пачнуцца «мітынгі» аб новым прадукце. Думаю, усё скончыцца хакатонам, куды нам з табой дазарэзу трэба. Да гэтага часу нам варта ведаць пра софт для сонечнай энергетыкі ўсё: што гэта, з чым ядуць, якія там трэба скілы... Дарэчы, пра «ядуць». Паехалі паямо дзенебудзь. Я паміраю з голаду.
— Ез, мэм! Ааа, што за фак?!
Іна ўжо збіралася перапыняць трансляцыю, калі яны з Аленай пабачылі на маніторы гэта. Маладзенькая памочніца новага боса, пра існаванне якой яны, шчыра кажучы, ужо забыліся, яшчэ заставалася ў перамоўнай. Раптам малая ўскочыла з крэсла ў куце, дзе сядзела, падбегла да стала і з усёй моцы шпурнула ў сцяну перамоўнай кубак. Кафейная гушча пырснула ва ўсе бакі. Дзяўчына ўзяла другі кубак і накіравала яго туды сама. Гэтак жа паляцеў трэці. Пасля яна нема заверашчала — ды так, што ўвушшу ў сісадмінкі зафаніла.
— Ды што гэта з ёю? — спыталася дзяўчына, сцягваючы з галавы масіўныя навушнікі.
347
P A 3 Д 3 Е Л II
— Вось табе і «салодкі Максімка», — паківала начосам Алена.
— Ды па ім палова Мінска млее, — сказала Іна. — Але каб вось так уцюхацца на працы... He зайздрошчу гаротніцы.
— Ох, бачу, восень у «Стар сістэмз» выдасца гарачай. Ласкава запрашаем у Беларусь, Кадрыя Абашава. Сыграй нам на сваім золатавалютным фартэпіяна...
Раздзел III
ПОШУКІ БУДУЧЫНІ
Роўна a 13:30 мардаценькі «Лексус» мамы Юлі з цяжкасцю працярэбіў сабе шлях па вуліцы Карла Маркса і прытармазіў каля філфака. Ад такога відовішча факультэцкія дрыяды ахнулі зладжаным антычным хорам. Ахі перацяклі ў шэпты і стогны, калі на ганку разгледзелі, што за стырном наварочанай тачкі сядзіць Максім Статкевіч.
— Гэта па мяне. Я на працу, — абыякава кінула Соня Сінічка, дагрызаючы яблык з «Ссабойкі». Шпурнуўшы недагрызак у сметніцу, проста міма парачкі снобакаднагрупніц дзяўчына збегла па прыступках і з лёгкасцю заскочыла ў «маманцяня», як ласкава празвалі яны з Вадзікам сямейную машыну. Заняткі ў яе англійскай групе складаліся сёння з выхваленняў брэндамі, зоркамі гатэляў і статуснымі знаёмствамі. Адным словам, сачыненне на тэму «Як я правяла лета». Заяўляцца ў гэты гадзючнік заўтра было небяспечна. Але Соня і не была пэўная, што атрымаецца.
— Удачы... — паспелі шапнуць ёй Снежка з Алесем, якія стаялі тут жа. Сябры ведалі, колькі ўсяго няпростага для сяброўкі схавана за эфектнай сцэнай.
Так пачалося першага верасня другога курса.