Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
— Хацеў бы я жартаваць! Нам сапраўды лепш хутчэй развітацца, не сядзець так адкрыта ў цэнтры. Бо калі прэ
322
С Э Р Ц А НА ДАЛОНІ
са пранюхала, нас могуць запаліць — і пачнецца катавасія. Яшчэ і цябе падстаўлю. Ад нашых папарацы адны непрыемнасці.
— А пры чым тут ты?
— Як пры чым? Я частка перадвыбарнай агітацыі. Думаеш, я б так проста вярнуўся ва Украіну? Або Ксю? Гэта мы патрыятызм паказваем, паступілі вучыцца ў нэньцы. 3 намі год працуюць піяршчыкі, псіхолагі і чорт ведае хто яшчэ. I вось зараз я еду, каб усёй сям’ёй пазіраваць фатографам у вышыванках.
— Бедны — няма слоў! — пакпіла Соня з Дэна.
— Мне дык яшчэ нармальна. А Ксю забаранілі спадніцы насіць, карацейшыя за калена. Во дзе пакутніца.
— Зайздрошчу вам. У сэнсе, украінцам, — уздыхнула Сінічка. — У вас хоць прэзідэнты мяняюцца.
— He перажывай. Будзе і на вашай вуліцы кірмаш. Пан Віктар акрыяе і яшчэ скажа сваё слова ў беларускай палітыцы.
— Тата Віця? Ніколі! Калі нехта з іх і пойдзе ў палітыку, то мама Юля. Ёй там самае месца. Яна, ведаеш, аматарка плесці інтрыгі...
— Падумаўшы, я б адразу ставіў на Макса.
— А Макс сабраўся ў навуку. Хоча зрабіцца радыёлагам. Таму я б ставіла на Вадзіка.
— Згодны! Вадзіка ў прэзідэнты! — усміхнуўся Дэн, і сябры абняліся на развітанне.
Калі Соня ўвайшла ў «лялечны дом», ён нагадаў ёй студэнцкі інтэрнат у разгар сесіі. Кухня была разбомбленая. Горкамі высіўся посуд — так, нібы там толькі елі, але не прыбіралі за сабою. Будучы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Вадзім Віктаравіч Статкевіч сядзеў на канапе ў гасцёўні і гуляўся ў стралялкі. На канапе абапал малога, на фатэлях,
323
Р А ЗД 3 Е Л 1
падлозе і наогул паўсюль было раскіданае самае рознае шмаццё.
Пабачыўшы дзяўчыну, Вадзік кінуў джойсцік, зняў навушнікі, падбег і моцнамоцна абняў яе.
— Мама тут? — толькі і спытала Соня.
Мама Юля была ў спальні. Яна згарнулася клубочкам на неразабраным ложку і магнетызавала вачыма мабільнік, які ляжаў побач на шаўковым покрыве. Соня не папярэдзіла, што вяртаецца, — на балансе яе тэлефона быў глыбокі мінус. Але па твары жанчыны яна зразумела, што яе чакаюць.
— Я ведала, што гэта ты ўвайшла. Максім не дабраўся б так хутка.
— Вы сёння елі штонебудзь? Давайце я сняданак нам згатую. Як тата Віця?
— Яго аперыруюць ужо трэцюю гадзіну. Я чакаю званка, што можна ехаць да яго.
Соня зрабіла канапкі з таго, што знайшла ў лядоўні, згатавала кавы маме Юлі і гарбаты сабе з Вадзікам — і сямейнікі селі за вялікі стол у гасцёўні. Тут Юлія Статкевіч і расказала Соні ўсё, што ёй было вядома пра хваробу мужа.
Віктар Статкевіч меў крыху больш за сорак гадоў і любіў паесці — але само па сабе такое не магло б выклікаць праблем з сэрцам. Гэта, мусіць, было спадчыннае. Але ведаць пра гэта Віктар не мог, бо рос у дзіцячым доме. Першы раз яму паблажэла два гады таму, у камандзіроўцы. Ён утаіў гэта ад сям’і. (Тут мама Юля абурана заўсхліпвала.) Адзінай, хто ведаў пра хваробу, была ягоная асабістая памочніца Волечка.
Пасля сэрцавага прыступу Віктар Статкевіч зрабіў статусны ўчынак — запісаўся на прыём да найлепшага кардыёлага Беларусі ў самым прэстыжным медцэнтры. Дыягназ не прымусіў чакаць — уладальніку «Стар сістэмз»
324
СЭРЦА НА ДАЛОНІ
настойліва рэкамендавалі каранарнае шунціраванне. Cappa ягонае зусім знасілася. Статкевіч хацеў выехаць на аперацыю за мяжу, але некалькі разоў адкладаў паездку, хоць доктар прыспешваў і страшыў наступствамі. Справы ў кампаніі ішлі ўсё горш, пастаянна здараліся форсмажоры.
У гэтым жніўні страшная фінансавая турбуленцыя ў «Стар сістэмз» налажылася на надзвычайную спёку.
— Ён упаў проста тут, у гасцёўні, — кіўнула галавой мама Юля. За сняданкам яна так і не дакранулася да ежы. — Я ведала пра крызіс у кампаніі — выпадкова даведалася, яго ён таксама спрабаваў ад мяне схаваць. Але сэрца — гэта было як снег на галаву. Калі б ён толькі пра ўсё мне прызнаўся! Я б не пусціла на самацёк! Мы б з ім даўно зрабілі гэтую аперацыю!
— Чаму яго не прааперыравалі, як толькі прывезлі на хуткай? — спыталася Соня.
I даведалася наступнае.
У больніцы тата Віця быў вельмі слабы і ўвесь час губляў прытомнасць. Яго адкачвалі ў рэанімацыі — але рабілася толькі горай. Ён ведаў тэлефон свайго лекара, але не мог дазваніцца, увесь час паўтараў ягонае імя, але медыкі не слухалі і лекавалі «па пратаколе». Мама Юля, якая была анігадкі пра ранейшыя мужавы клопаты са здароўем, толькі ўносіла хаос у сітуацыю, пагражаючы дактарам судамі і звальненнямі. Як на тое, былі выходныя, Волечка адасобілася з сям’ёй на лецішчы. Пра інфаркт боса дазналася ад калег толькі ў нядзелю. Кабета тут жа памчалася ў прыватны медцэнтр, падняла на вушы ахову ды дзяжурных. Выявілася, што зорны кардыёлаг у адпачынку за мяжой. Волечка выхапіла медкарту Віктара Іванавіча і настаяла, каб неадкладна звязаліся з доктарам.
— Я гаварыла з ягоным кардыёлагам па скайпе ўчора позна ўвечары, — працягвала мама Юля. — Першае, што я пачула, было: «Ангіяграма. Ці рабілі яму ангіяграму?»
325
Р А ЗД 3 Е Л I
Незразумелае слова мама Юля вымавіла вельмі старанна, з нейкім нават свяшчэнным піетэтам, бо ў выніку ангіяграфія — сканіраванне сасудаў — уратавала жыццё яе мужу. Пасля званка кардыёлага начмеду больніцы, у якую трапіў Віктар, пацыента перавезлі ў інстытут кардыялогіі і адразу з кабінета ангіяграфіі накіравалі на аперацыйны стол. Усё адбывалася экстранна, бо лік ішоў ужо на гадзіны.
Аперыраваў вопытны і заслужаны хірург. Восьвось ужо ўсё мусіла скончыцца, і мама Юля не выпускала мабільнік з рук, каб не прапусціць званка Волечкі, якая дзяжурыла ў цэнтры кардыялогіі.
Такім чынам, тата Віця паза чаргою і бясплатна атрымаў аперацыю, якой іншыя людзі чакаюць гадамі або за якую плацяць вялікія грошы. Але пры гэтым ледзь не развітаўся з жыццём. Яму цяпер ставілі шунты на ўсе чатыры сасуды сэрца — пашыралі іх, каб туды паступала кроў. Гэта было вельмі сур’ёзнае хірургічнае ўмяшанне.
Нарэшце ў мамы Юлі завібрыраваў тэлефон.
— Прывезлі? Ён у палаце? He ачуняў? He! Крый Божа, не едзьце па нас, Вольга Уладзіміраўна. Мы ўжо ў дарозе!
— Мама не любіць Волечку, — заўважыў Вадзік, пакуль Юлія Статкевіч выганяла машыну з гаража.
— Проста яна сярдуе, што тая стала на бок боса і ўтаіла такую сур’ёзную праблему, — адказала Соня. — Твая мама любіць усё кантраляваць, каб было паейнаму. Але не думаю, што ёй варта злавацца на тату Віцю. Ён жа хацеў абараніць яе ад клопату, сам усё вырашыць, хацеў быць моцным перад ёю.
— I ледзь не памёр, — глуха прамовіў Вадзік.
— Але цяпер усё будзе добра, — абняла яго дзяўчына. — Вось пабачыш. Аперацыя прайшла ўдала, значыць, ён выкараскаецца. I будзе жыць доўгадоўга.
— Абяцаеш?
— Абяцаю.
326
СЭРЦА НА ДАЛОНІ
На фоне светлазялёных сцен палаты твар таты Віці быў бляклым, як адбелены льняны ручнік. Мужчына ляжаў на ложку ў паўсне, пад кашуляй, накінутай на голае цела, увесь торс яго быў заматаны бінтамі. Калі ў палату ўвайшла Юля з сынам і Соняй, Віктар Статкевіч расплюшчыў вочы і застагнаў:
— Даруй мне, даруй, Юлечка, родная...
— Нічога, нічога, Віценька, не трэба... Табе нельга хвалявацца. Доктар сказаў, яны паспелі, аперацыя ўдалася, з табой цяпер усё будзе добра.
— Ды пры чым тут я, Юля... Кампанія... У нас няма нічога. Я ўсё збэсціў... Мы жабракі. «Стар сістэмз» банкрутуе. Усё, што мы з табой будавалі, пра што марылі... Я нічога не змог, я ўсё заваліў...
— Ты што, пра гэта зараз думаеш? — разрыдалася ў адказ Юлія Статкевіч. — Ну якая кампанія? Пры чым тут грошы! Ты жывы і акрыяеш! Гэта для ўсіх зараз самае галоўнае.
— Але на што мы будзем жыць, Юлька? Mae сыны... Будучыня нашых сыноў! Усё было марна...
— Віцюля, родненькі, у нас выдатныя, прыгожыя, разумныя, моцныя дзеці, якія за сябе пастаяць. Мы іх добра выхоўваем, яны не прападуць дакладна. Думай цяпер толькі пра сябе... Табе трэба папраўляцца. Я прывезла гранатавага соку...
Назіраць за сямейнай сцэнай без слёз было немагчыма. Соня ціхенька выйшла ў калідор пасляаперацыйнага блоку. Там на металічнай лаўцы сядзела Вольга Уладзіміраўна, або Волечка, як яе называлі ў «лялечным доме».
Гэта была жанчына гадоў пяцідзесяці, заўсёды сабраная, заўсёды напружаная, з вечна ўзбітымі светлымі валасамі, скручанымі ў дробныя кудзеркі. Яна нязменна
327
P A 3 Д 3 Е Л I
адзявалася ў пінжак з джынсамі і паўсюль насіла чорны скураны партфель, з якога ў патрэбны момант выцягвала ўсё на свеце: дамовы, білеты, ключы ад машын, расклад семінара, візіткі рэстаранаў або вільготныя сурвэткі — выцерці Вадзіку твар ад шакаладу. Соня часта бачыла яе на Верасовай, але ніколі не размаўляла з ёю. Сеўшы побач з памочніцай таты Віці, яна, аднак, загаварыла.
— Скажыце, прашу вас, у іх сапраўды ўсё так кепска?
— Горш няма куды. Праз два тыдні трэба распачынаць працэдуру банкруцтва, бо заробкі ў верасні плаціць няма чым. Маёмасць распрадаваць давядзецца. Вясёлага мала. А цяпер крэдыторы даведаюцца пра хваробу Віктара Іванавіча і разарвуць «Стар сістэмз» на кавалачкі...
— Ніхто нічога распрадаваць не будзе. I ніхто не збанкрутуе, — пачула Соня на калідоры такі знаёмы голас, які разляцеўся па больніцы ўзрушаным рэхам. Максім Статкевіч скінуў з шырокіх плячэй Алесін станковы заплечнік і абапёр яго на сцяну каля Волечкі.
— Волыа Уладзіміраўна, ніхто не кране «Стар сістэмз». Мы захаваем бізнес. Я іду да бацькі.
I ён прачыніў дзверы палаты, нават не зірнуўшы на Соню.
— Ты звар’яцеў? Табе васямнаццаць!!! — кудлатыя валасы на галаве мамы Юлі сталі старчма, і кабета цяпер выглядала, бы цёмная копія Волечкі, якая стаяла побач і лупіла вочы на сына свайго начальніка. Усе наведнікі хворага таты Віці сабраліся каля вялізнай клумбы на падворку цэнтра кардыялогіі.
— Мама, а якія ў нас варыянты? I хіба я першы ў свеце, хто ўзначаліць сямейную справу пасля школы? Гэта налева і направа здараецца з карпарацыямі. Тату трэба час, каб акрыяць, і я дам яму гэты час. Я выведу «Стар сістэмз» з піке і заплачу па крэдытах.
328
СЭРЦА НА ДАЛОНІ
— Ох, цяжка вам давядзецца, малады чалавек. He ведаеце, на што падрадзіліся, — Волечка са значэннем папляскала па чорным партфелі.
— Ну, вы заўтра мне ўсё раскажаце, Волыа Уладзіміраўна? Я абзваню савет дырэктараў, бацька сёння прызначыць мяне антыкрызісным менеджарам. Я ж праўда магу разлічваць на вашу дапамогу?