• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    Дэн
    Дата: 2 жніўня 20хх Ад: Alexandra Viales Тэма: Уся праўда пра Яраслава Цёркіна
    312
    Inbox Cohi Cihiчki
    Дарагія мае зорачкідзяўчатачкі!
    Прабачце, што знікла так нечакана. I таксама прашу прабачэння, ійто з многімі з вас я так пасапраўднаму і не раззнаёмілася. Ведаю, што вы лічылі мяне ненармальнай — і мелі поўнае права. Каб не ўдавацца ў дэталі, скажу вам, што час у летніку быў для мяне вельмі няпростым, але цяпер са мной усё добра, я ў Маскве з найлепшым чалавекам на Зямлі і заўтра выпраўляюся з ім у важнае падарожжа, дзе я спадзяюся спазнаць сябе і знайсці лагоду.
    Пішу вам, каб расказаць пра адну далікатную рэч. Я баялася заводзіць пра гэта мову падчас змены, бо не ведала, як бы вы паставіліся, але цяпер вырашыла напісаць вам. Я падумала, што, калі б нехта рабіўмне такое, я хацела б ведаць. Максім, які таксама ў курсе справы, упрошваў мяне пагаварыць з вамі яшчэўлетніку, ён вельмі перажываў за пачуцці ўсіх дзяўчат (трэба сказаць, Макс — цудоўны, высакародны хлопец, які проста ўратаваў мяне, я вельмі рада, што багі дазволілі нам аднойчы сустрэцца). Але лепій позна, чым ніколі.
    Многія з вас бачылі, як мы гуляем з Максімам. I вядома, успрымалі ўсё адназначна. Прабачце — у мяне была прычына ўводзіць васузман і прасіць Макса ўдаваць майго хлопца. Але зараз важна не гэта, а тое, што мы з ім штораніцы бачылі на Віліі дзяўчатважатых і кіраўніц гурткоў. I кожная з вас была ў кампаніі... Яраслава Цёркіна!!!
    Калі сцісла, тоЯр тойяшчэ прайдзісвет і гуляў з паловай дзяўчат летніка (а запрашаўусіх, праўда?). Спатканні прызначаў на досвітку, і некаторых паненак вадзіў купацца на дальні пляж, а некаторых — на верхні. Прычым ён вельмі пацешна настройваў абранніц на рамантычны лад, запускаючы на мабіле песні Грабеншчыкова ці Бутусава. «Мы будем жйть с тобой в маленькой хйжйне на берегу очень тйхой рекй...» — і ўсё такое.
    313
    Раздзел XI
    He тое каб ён адпеты бабнік — гэтаўяго такая... канцэпцыя. Пару гадоў тамуЯр гасцяваў у Літавора ў Мінску і расказваў пра сваю мару — ажаніцца з беларусачкай. Ён тады ўзяў мяне ў асаду, як замак, але Яр страійна абмежаваны і занудлівы, таму я ад ягонай кампаніі як магла пазбаўлялася. Выглядае, у яго зусім не ладзіцца з дзяўчатамі, таму падчас нашай змены ён пачаў дывановае бамбардаванне. «Авось» нейкая паненка з сінім пашпартам і фрыкатыўным «г» паддасца ягоным чарам!
    Я паставіла ўсіх у схаваную копію. У адказ на гэты ліст вы можаце напісаць, ці працягваюцца вашы стасункі з Яраславам пасля змены. Калі вы даверыцеся мне, я змагу спраўдзіць, ці не выйшла так, што ён цяпер сустракаецца з некалькімі дзяўчатамі адразу. Канфідэнцыяльнасць гарантую.
    Вілія вас барані!
    Ваша Алеся
    Дата: 9 жніўня 20хх
    Ад: Iwona Kublicka
    Тэма: Нюта
    Дарагія экафондаўцы!
    У мяне для вас радасная навіна! Я расказала тату пра зніклую маму Нюты Шчурок, і ён пераняўся сітуацыяй. Маму Нюты знайшлі ў турме ў Краснадарскім краі. Тата аплаціў адвакатаў, абвінавачанне ў крадзяжы несправядлівае, падалі апеляцыю, ёсць надзея, што жанчыну хутка апраўдаюць — і яна вернецца на радзіму. Наша сям’я дапаможа маме і дачцэ ўладкавацца ў Гомелі.
    Я спадзяюся, вы радыя не менш за мяне. Калі ласка, не забывайцеся пра нашых цудоўных дзетак з летніка! Я, на жаль, з ’язджаю далёка ад Беларусі.
    Цалую. ІК
    314
    Inbox Соні Сінічкі
    10 жніўня 20хх Ад: Stalker777 Без тэмы
    Соня, здароў.
    Нарэшце мы злавілі акрайчык інтэрнэту, хутка пішу табе, пакуль халява не знікла. Галя, Стэфа, Генадзь і Алесь перадаюць вітанні. Вельмі хвалюемся, як ты дабралася ў Мінск, ці ўдалося Данілу памяняць табе квіток з Кіева.
    Напішы, калі ласка, калі зможаш, як там Віктар Статкевіч. Які ягоны стан? Што кажуць дактары?
    Адказваю на пытанне, якое ты задала мне тады на перакатах. Ад Галі я дазнаўся, чаму гэта можа быць для цябе важна. Я напружыў памяць і згадаў, што Алеся спала ў важацкім намёце з дзяўчаткамі, а Макс у спальніку лёг ля вогнішча, і яны да раніцы трындзелі пра сонечную энергію з тым фізікам з лабараторыі, які таксама быў з імі у паходзе. Генадзь яшчэ ійыкаў на іх, прасіў пацішэй. Так што не — у адным намёце малая Вялес і старэйійы Статкевіч не начавалі.
    Трымайся!
    Міха
    TOM пяты
    Раздзед I
    СЭРЦА НА ДАЛОНІ
    Соня Сінічка сядзела ў летняй кавярні каля фантана ля Залатых варот і засяроджана ўглядалася ў кубак з капучына, нібы спрабавала прачытаць у белай пене будучыню. Але будучыня ніяк не прачытвалася. Іншая справа — чорная кава: ільсняная, як нафта, вадкасць у нагрэтым кубку блікуе, люструе і прапаноўвае варыянты. Кавы з малаком Соня не любіла, але ўсё адно замовіла. Ад амерыкана ў дарозе ёй мог разбалецца страўнік, а дома яна была патрэбная здаровай.
    Так, яна была патрэбная дома. Дома. Патрэбная, як ніколі.
    Два дні таму на моры Соня атрымала эсэмэску ад Юліі Статкевіч. Тата Максіма і Вадзіма, Юлін муж Віктар Статкевіч, «тата Віця», як звыклася называць яго Соня, перанёс інфаркт. Стан быў крытычны. Да канца Сонінага адпачынку на моры было яшчэ дзесяць дзён, але яна не думаючы сабралася ў Мінск.
    Выехала яшчэ ўчора ў абед, аўтаспынам. Міхась і Генадзь праводзілі яе на трасу і далі шмат парад, галоўнай з якіх была не ехаць аўтаспынам. Але Соню было не стрымаць. Як вынік, увечары яна ўжо была ў Дняпры, дзе заначавала на вакзале, пасля чаго ранішняй маршруткай дабра
    319
    Р A3Д 3 ЕЛ I
    лася ў Кіеў. Ёй усё смылела ад сядзення ў душным бусіку, нясцерпна хацелася ў душ. Пасля райскай марской затокі пад гарой АюДаг, дзе яны з сябрамі жылі ў намётах, кантынентальная Украіна была пеклам.
    — Прабач, Сафі, за спазненне, — высокі мускулісты хлопец нахіліўся і пацалаваў Соню ў шчаку пяшчотна, як сястру. — Дзень сёння проста вар’яцкі. Але я дужа рады цябе бачыць.
    Дэн Бандарчук замовіў эспрэса ў афіцыянткі, якая тут жа падбегла да іх, і паклаў на столік бледнаваты жоўты лісток паперы. Квіток на цягнік «Кіеў — Мінск», залаты ў гэтую пару года. Соня ў адказ паклала на стол такога ж колеру паперку — 200 грыўняў. Пасля кароткай спрэчкі — Дэн хацеў падарыць Соні квіток, а Соня ўпарцілася, каб той узяў грошы, — разлік адбыўся. Потым наступіла доўгая паўза над кавай.
    Трэці раз у жыцці Соня бачыла Дэна, і тройчы яны сустрэліся тут, каля Залатых варот. Упершыню — амаль два гады таму, выпадкова. Праз дурны жарт Лізы Паўзунковай і яе падпявалак Соня ледзь не спазнілася на цягнік падчас школьнай паездкі ў Кіеў, прычым здарылася гэта ў самыя хваляванні на чарговым кіеўскім Майдане. Другі раз — нейкі тыдзень таму, калі яны з сябрамі стыхійна рванулі «дзікунамі» ў Крым і Даніла «даставаў» ім квіткі з Кіева ў Сімферопаль праз свае сувязі. Тады ён і ягоная сястрадвайнятка Ксеня Бандарчук, сусветна вядомая мадэль, прыйшлі разам і колькі гадзін гулялі з беларусамі па цэнтры — паказвалі горад. Усе, апроч Соні, былі ў Кіеве ўпершыню. Дэн і Ксю былі ўскрай гасціннымі ды бязмежна шчаслівымі, што камусьці змаглі дапамагчы. Гэтым разам у Кіеве было лета і не было абурэння ўладамі.
    I вось цяпер Соня з Дэнам зноў тут, каля гэтага фантана. Сэрца Соні поўніцца самых чорных прадчуванняў. Яна
    320
    СЭРЦА НА ДАЛОНІ
    не ведае, што чакае дома, калоціцца ад думак, што па прыездзе даведаецца самае горшае.
    А Дэн разумее яе настрой, не балбоча, не жартуе, медытатыўна мяшае эспрэса лыжачкай, спачувальна пазірае на Соню, дае ёй час пачаць размову. I ў выніку ўсёткі загаворвае першы.
    — Якія навіны з Мінска? Як пан Віктар?
    — Я не ведаю амаль нічога. Толькі тое, што два дні таму напісала мама Юля: ён у больніцы, і стан вельмі кепскі.
    — Значыць, я гаварыў з ёй пазней. Пані Юлія тэлефанавала нам учора ўвечары... Але нічога новага не дадалося... Усё застаецца кепска і няпэўна. У пана Віктара цяжкі інфаркт, яго пастаянна возяць у рэанімацыю. Як толькі там яму робіцца лепш — вязуць у інтэнсіўную тэрапію, але яму тут жа горшае. Так і цягаюць па калідорах на каталцы. Пані Юлю туды не пускаюць. Яна не можа нічога дамагчыся ад доктара, не давярае яму. Кажа, інтэрн нейкі. Яна дужа прыгнечаная тым, што адбылося. 3 яе слоў, пан Віктар ніколі не скардзіўся на сэрца.
    — Чаму мама Юля вам званіла?
    — Каб мы дапамаглі звязацца з Максам.
    — Ён зараз у Альпах, горным турызмам займаецца. Там, напэўна, не ловіць.
    — Ды ўсё там ловіць, проста Макс у нас аматар рваць сувязі з цывілізацыяй. Яны з нашым японскім сябруком Коджы спачатку былі ў Маравіі ў трэніровачным лагеры, а цяпер палезлі з групай на перавал на мяжы Аўстрыі са Швейцарыяй. Нейкі маршрут для пачаткоўцаў. Пані Юля папрасіла мяне напісаць Коджы месагу. У яго ж нявеста е, вяселле праз паўгода. Ён дакладна не будзе надоўга знікаць з радараў, — упершыню за сёння Дэн усміхнуўся.
    — Вяселле?.. Так рана? Коджы жа ваш равеснік.
    — Ага, мы таксама былі ў шоку. Але сапраўды — жэніцца. Але яшчэ больш дзіўна, што ягоная абранніца —
    321
    P A 3 Д 3 Е Л I
    чэшка. Яе бацька — вядомы альпініст, вось Коджы і вырашыў раз і назаўсёды пазбавіцца боязі вышыні і пайшоў у горы. Каб спадабацца будучаму цесцю. А Макс узяўся падтрымаць яго. Яны і нас з Ксю запрашалі, — уздыхнуў Дэн, — але ну ніяк не выходзіла. Праз сямейныя, трасца на іх, абставіны.
    — Коджы адгукнуўся?
    — Пакуль не, але, едучы да цябе, я атрымаў сігнал, што эсэмэску прачыталі. Спадзяюся, Макс ужо едзе ў Мінск. Ты не ведаеш, калі і з якога гораду ён збіраўся ляцець дадому?
    — Нічога не ведаю. У летніку шмат іншых тэм было. А потым, перад ад’ездам, мы зноў пасварыліся.
    — Зноў? — хітра спытаўся Дэн. — Няўжо вы калісьці жылі мірна?
    — Але цяпер назусім пасварыліся.
    — Ну... Хто каго чубіць... — хмыкнуў Даніла.
    Тут Соня і разрыдалася. Горкагорка. Дэн перасунуў да яе крэсла, прыцягнуў за плечы і абняў, уткнуўшы ў сваю футболку. Так Соня прарыдала некалькі хвілін. Ад Данілы непрыемна пахла неМаксімам.
    — Ну, годзе, Сафі, — Бандарчук паляпаў дзяўчыну па плячы. — У пана Віктара ўсё будзе добра. У вас усіх усё будзе добра.
    Потым хлопец праверыў час на тэлефоне і памахаў афіцыянтцы.
    — Прабач, гэтым разам на цягнік не праводжу. Мушу бігты. Сёння надышоў той самы важны дзень, якім продкі нас мучылі больш за год. Наш баця абвесціць, што збіраецца балатавацца ў прэзідэнты.
    Соня ўмомант перастала ўсхліпваць.
    — Ну ў цябе і жарты.