• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    — Такі маленькі, а ўжо сакратарка ? ;)
    — Зараз не да жартачак. Ты ведаеш, хто такі Рустэм Касімаў?
    — Ужо гуглю. Ого!
    335
    РАЗДЗЕЛ II
    — Ага.
    — Чорт, гэта залаты мяшок проста.
    — А я пра што. Таму і кажу, да банкруцтва можа не дайсці. Калі малыш запрашае такога інвестара, гаворка пра вялікае ўліванне, якое ўратуе кампанію. Але гэта значыць некалькі рэчаў.
    — Ну?
    —Для нас — будуць скарачэнні. Каб выкараскацца, начальству трэба мінімізаваць выдаткі: замарозіць нетэрміновыя праекты, звольніць большасць дэваў і рэзка змяніць прадукт. У каўчэг трапяць далёка неўсе.
    —Каўчэг?
    — Пагуглі. Калі будуць скарачэнні, пачнуць скідваць баласт, мы з табой вылецім першыя.
    —Гэтачаму?
    — Мы ж жанчыны!
    — Вось! Вы нарэшце прызналі, што ў IT існуе гендарная дыскрымінацыя!
    — Ну якая ж гэта дыскрымінацыя ? Проста так было заўсёды, што жанчын, калі праца грашовая, першых скарачаюць. У нас жа цяжарнасці, бальнічныя дзяцей і выплаты там розныя за гэта. Дзе ж тут несправядлівасць? Начальству трэба дбаць пра сваё... Але мне кроў з носу трэба застацца ў СС. Мяне нікуды болый не возьмуць у такім веку. Я апоійнім часам не расла, не развівалася... Я б сябе сама першай звольніла.
    —Алена, вы што! Вы тут самая крутая наогул. Я б марыла аднойчы працавацьу праекце, каторы вы ўзначаліце.
    — Дык маеш шанец. Трэба ўсяго нічога. Дай мне доступ да камер у перамоўнай а шостай вечара. Ты ж ім інтэрнэтканферэнцыі сёлета наладжвала?
    — Шпегаваць за кіраўніцтвам? Абажаю :/
    — Але гэта выключна для нашага дабра.
    336
    Ш А Б A Н Ы
    — Гэта праўда важна. Нам трэба ведаць, што малы Статкевіч прапануе Касімаву, каб вытрымаць канкурэнцыю з хлопцамі, якія паплішчацца ў новы праект.
    — Я падумаю.
    — Маеш час да шостай. Толькі :Х
    — Ну што вы, Алена, я магіла.
    — Вось і малайчынка. Расшар мне канферэнцыю, згода? А я цябе дадому сёння адвязу за тое.
    ♦ * *
    Здаровая шыльда «Star Systems», якая раней вісела ў холе кампаніі, цяпер аздабляла перамоўную. Канапы і стол з крэсламі таксама прывандравалі са старога офіса. Акон у памяшканні не было. Максім Статкевіч увайшоў, уключыў усё святло і сеў за стол, раскрыўшы нататнік. Доўга ўглядаўся ў яго, потым закрыў і лёг целам на стол, паклаўшы галаву на рукі. Потым сеў, зноў раскрыў нататнік і стаў задумліва ў ім калякаць.
    Сісадмінка Іна мімаволі залюбавалася хлопцам. На відэа ён выглядаў нават сімпатычней, чым на тых рэдкіх фота, якія траплялі ў сеціва. Дзяўчыне сапраўды было няёмка падглядаць за сакрэтнай сустрэчай, але адступаць не было куды. Яна чакала, пакуль у памяшканні пачнуць размаўляць, каб падрэгуляваць гук і сысці, пакінуўшы Алену самнасам з трансляцыяй. Каляжанка ўжо адкрыла «рэаліцішоу» на сваім камп’ютары і цяпер пазмоўніцку падміргвала Іне.
    У перамоўную ўвайшоў таўставаты стары ў кампаніі танклявай русявай дзяўчыны, якая тут жа памкнулася да кавааўтамату. I цікаўнасць перамагла ў Іне рэшткі далікатнасці.
    — Што за дзяўчо, не знаеце ? — кінула яна ў чат Алене.
    — Соня Сінічка. Гэта дачка сяброў Статкевічаў, жыве ў іхнім доме. Юлька іх штодня сюды абаіх на працу прывозіць. Яку школу. Мілата страшная :))))
    337
    Р А ЗД 3 Е Л II
    Тут Максім загаварыў, і Іна стала падцягваць рэгістры, каб можна было без напружвання разабраць словы. Раней яна часта абслугоўвала тэлемасты з гэтай перамоўнай, таму справа была лёгкай.
    — Я рады і засмучаны бачыць цябе тут, Максім, — прамовіў Рустэм Касімаў, сядаючы на канапу. — Засмучаны, бо твой бацька зусім не стары, мне сумна, калі так цяжка хварэюць маладыя. I рады — бо збыліся ягоныя спадзевы і ты пераняў сямейную справу.
    — Я быў перакананы, што мне яшчэ доўга не давядзецца рабіць гэтага.
    — Здаецца, мы пазнаёміліся ў тваёй школе, на тым выдатным банкеце? Як пажывае ваш цудоўны дырэктар? Спадзяюся, школа квітнее?
    — Наколькі я ведаю, у яго ўсё добра. А наша школа цяпер гімназія.
    — А твой выкладчык Раман Когут? 3 ім я пазнаёміўся ўлетку на прыёме ў Брытанскай амбасадзе. Ён шмат казаў пра цябе. Ты гонар Брытанскай праграмы.
    — Так, і ён у добрым здароўі. Але наконт гонару я не ўпэўнены. Да таго ж, ён пакуль не ведае, што я не буду хадзіць на заняткі ў наступным семестры. Маё месца цяпер тут.
    — К чорту этыкет, давайце да справы :)))), — пракаментавала Алена.
    — Дазволіце мне расказаць, чаму запрасіў вас? — нібы падслухаўшы думкі шпегункі, прамовіў Максім.
    — А што ты мне раскажаш, я і сам ведаю. Гаворка пра інвеставанне «Стар сістэмз»? Перад сустрэчай я здабыў сякуютакую інфармацыю і ў агульных рысах уяўляю: сітуацыя цяжкая. Ходзяць чуткі, што вы падаяце на банкруцтва.
    — У кіраўніцтва быў такі план, але я выступіў супраць і пераконваю заснавальнікаў не спяшацца. Гэта не развяжа праблемы. Яна ў тым, што тата за апошнія месяцы набраў
    338
    Ш A B A Н Ы
    крэдытаў як фізасоба, каб плаціць заробкі і арэнду. Ён заклаў фактычна ўсе сямейныя грошы. Перажывае гэта як асабістую катастрофу. Банкруцтва бізнесу не прынясе спакою маім блізкім.
    — Што прывяло «Стар сістэмз» да крызісу?
    — He што, а хто. Сяргей Карпілаў. Ён быў асноўным нашым замоўцам у Маскве. Нейкі софт для федэральных органаў, фактычна, пад гарантыі Карпілава ў нас тут усё рабілася. За апошні маштабны праект ягоная кампанія не заплаціла і, наколькі я чуў, ужо не заплаціць. А вы самі разумееце, з імі марна судзіцца. Тата чакаў да апошняга, карміўся абяцанкамі, улез у крэдыты... А ў жніўні Карпілаў перастаў адказваць на званкі.
    — Карпілаў — шакал яшчэ той, гэта праўда, — уздыхнуў Касімаў. — Але што мяне дзівіць, дык гэта тое, што твой бацька наогул абапіраўся на монапартнёра — ды яшчэ звязанага з Крамлём. Ёсць жа вядомае правіла — не класці ўсе яйкі ў адзін кошык. Асабліва калі гэта маскоўскі кошык.
    — Раней Карпілаў выконваў усе абавязацельствы. А ў тым, што ў нас амаль няма кліентаў у Еўропе... Тут сума прычын. Папершае, апошні глабальны крызіс. Ён моцна ўдарыў па нас, бо мы аўтсорсінгавая кампанія. «Стар сістэмз» развіталіся з усімі сур’ёзнымі кліентамі ў ЗША і Нямеччыне. I... Тут часткова ёсць мая віна. Тата хацеў, каб я паехаў вучыцца ў Лондан і там рэанімаваў брытанскі офіс, каб актыўна шукаў замоўцаў на Захадзе. Але мне гэта было не цікава. Цяпер я разумею, чаму ён так прыспешваў мяне, ціснуў. Ён ведаў, што мае хворае сэрца, хацеў, каб я хутчэй замяніў яго ў кампаніі. Але ён не казаў усёй праўды пра хваробу і крэдыты на сваё імя, таму я не бачыў прычыны ісці ў бізнес. У мяне былі іншыя планы і мары. Але цяпер, калі я зразумеў, што без мяне кампанія знікне, я пагадзіўся прыняць «Стар сістэмз».
    339
    P A 3 Д 3 Е Л II
    — Божачкі, які ён прыгажун, калі так прамаўляе... Ну чамумаёй малодійай дачцэ яшчэ пятнаццаць?
    — I які твой план?
    — Я патэлефанаваў вам.
    — Ты хочаш, каб я інвеставаў у «Стар сістэмз»? Чаму ты думаеш, што мяне гэта зацікавіць?
    — Бо я два тыдні думаў, як быць, і прыняў адзінае правільнае, хоць і цяжкае рашэнне. Мы прыпыняем аўтсорсінг і пачынаем ствараць прадукт.
    — А што я табе казала!!!
    — Цшш, Алена, давайце даслухаем, ійто за прадукт.
    — Разумееце, шаноўны Рустэм, я вельмі люблю тату, але як чалавек, які прачытаў «Эканомікс» яшчэ ў дзявятым класе, не магу спакойна глядзець, як тут усё працуе. Тата збудаваў бізнес па прынцыпе: хто дае грошы, той мае рацыю. I цэніць толькі хуткі капітал. Нешта зрабіць, тут жа атрымаць навар — і разбегчыся. Гэта і прывяло яго ўрэшце да Карпілава. Я ўжо не змагу так працаваць. Ведаеце, такі прыклад... На адным карпаратыве я разгаварыўся з сеньёрам, які тады кіраваў распрацоўваннем софту для гульнявых аўтаматаў у Невадзе. I гэта прытым, што мой бацька лічыць гэмблінг хваробай і вялікім злом, бо мае знаёмых, якія прайгралі ўсё, што мелі...
    — Які ўзнёслы, несапсаваны юнак. Мы і не такое прадукавалі на Амерыку і Расію.
    —.. .Я думаў, думаў і дадумаўся — а потым яшчэ і ў разумных людзей знайшоў тую ж думку — што без уключэння каштоўнасцей у тое, што мы робім, устойлівай, паспяховай кампаніі збудаваць нельга. Таму прадукт, які я буду рабіць, мусіць быць тым, у што я веру.
    — Але ўсёткі, чаму ты звярнуўся да мяне? Ці ж я не такі самы, як твой бацька і Карпілаў? Мы людзі старой, яшчэ савецкай школы, нас не пераробіш.
    340
    Ш А Б A Н Ы
    — Канцэрн «Люцэрна» — дэюрэ брытанская кампанія. У мяне будуць гарантыі. А падругое, я таксама сабраў інфармацыю.
    — Во як?
    — Так. Улетку я выпадкова даведаўся, што «Люцэрна» фінансуе распрацоўванні па сонечнай энергетыцы ў нашай Акадэміі навук. Я пасябраваў з парачкай навукоўцаў у экалагічным летніку, дзе працавалі мы з Соняй, якая цяпер тут з намі... Потым падняў усе даступныя матэрыялы: вы не ўтойваеце сваёй праграмы, але і не афішыруеце яе.
    — Я зарабіў мільярды на нафце... А цяпер трынькаю ўсё на нейкія сонечныя панэлькі. Мяне ў родным сяле засмяюць. Апроч таго, не час яшчэ ў Расіі свяціцца з гэтымі батарэямі.
    — А я вось сур’ёзна лічу, што за ўзнаўляльнай энергіяй — будучыня. I што хутка электрамабілі на сонечнай энергіі будуць дасканалымі і даступнымі.
    — Гучыць як фантастыка. Я наўрад ці дажыву. А сонечнай энергетыкай я заняўся, у тым ліку, каб не складаць яйкі ў адзін кошык. I таму што на Захадзе да гэтага праяўляюць шмат інтарэсу.
    — У мяне пытанне. Хто распрацуе софт для новых батарэй, якія вы збіраецеся вырабляць у Татарстане?
    — Што? А там патрэбны софт? Я, шчыра кажучы, яшчэ пра тое не думаў.
    — Цяпер паўсюль патрэбны софт. Гэтай восенню я хачу абвясціць, што «Стар сістэмз» робіцца кампаніяй, якая спецыялізуецца на праграмным забеспячэнні ўзнаўляльных сістэм энергетыкі. I бачу тут задзел для доўгатэрміновага партнёрства з канцэрнам «Люцэрна».
    — Іна, ты чула ?
    — Ужо гуглю батарэі.
    — Мілачка, а зрабі мне яшчэ кавы... Ух, Максім, ты нагарадзіў тут лесу, а я ж стэпавы чалавек, я так заблукаю.
    341
    PA 3 Д 3 ЕЛ II
    — Спадар Рустэм, дайце мне мільён долараў — і я іх вярну праз паўгода. А ўсяго на гэтым праекце мы атрымаем чыстага прыбытку тры мільёны за год. Гэтага будзе дастаткова, каб заплаціць даўгі і выцягнуць кампанію. Калі трэба, я дашлю вам бізнесплан цягам пары дзён.
    — Ды што мне твой план... Я і так прыкінуць магу... Тут іншае... Ты разумееш, мне на мой век нафты хопіць. Урэшце, мне нядоўга засталося. А што там далей — гэта вам маладым відаць лепш. I тут варта верыць вучоным... Слухай, а мы маглі б пагаварыць самнасам? Можна, каб дзяўчына выйшла?