• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    305
    Р а з д з е л X
    гістарычную дату, дадатковая запаміналка. Так і адбылося. Мы раскрылі бранзалет гэтым кодам, і я начапіў яго на сябе, так што цяпер Алеся для камп’ютара — гэта я.
    — А як вы раскрылі бранзалет без пульта?
    — Чаму ж без пульта... Я здзейсніў свой першы ў жыцці крадзеж. Спадзяюся, і апошні.
    Максім спыніўся і выцягнуў з кішэні нагавіц чорненькую каробачку.
    — Але гэта быў крадзеж з прынцыпу. Зранку збіраюся вярнуць Дануце ў абмен на свой пашпарт. Магчыма, гэта будзе наша з ёй апошняя ў жыцці сустрэча.
    Размаўляючы, Соня і Максім дайшлі да развілкі над Віліяй. Тут можна было збочыць да летніка, павярнуць у мястэчка або спусціцца да вады, да «верхняга пляжа» — глыбокай затокі, дзе, як віхор на галаве, плаўна закручваліся струмені ракі. На гэтым лясным раздарожжы атрад фатографаў падчас Дня Добрых Спраў змайстраваў лавачку і, расцягнуўшы на вяроўках палатно, абсталяваў фотазону з эмблемай летніка. Наша пара спынілася тут, і Максім, дзелавіта агледзеўшы палатняны заднік для фота, прамовіў:
    — Трэба не забыцца зняць перад ад’ездам.
    — Прадбачыш, што Данута пракляне цябе за выкраданне яе дачкі, але дбаеш пра маёмасць фонду. Так міла, — хіхікнула Соня.
    — У мяне тут ёсць абавязкі, і я выканаю іх да канца. А «выкраданне нявесты»... Ну, гэта быў мой пратэст супраць догмы. I супраць бацькоў, якія любяць кіраваць лёсам дзяцей, ломячы гэты лёс.
    Пара прысела на лавачку. Соня раскрыла далонь і пабачыла, што на ёй чыстым дыяментам ззяе светлячок. Ён поўзаў па руцэ і прыемна казытаў лінію жыцця. Соня гля
    306
    Адказы на пытанні
    дзела ва ўсе вочы і не магла налюбавацца на самы каштоўны ў яе жыцці падарунак.
    А ў галаве, як мошкі, мітусіліся пытанні, якія спарадзіў дэтэктыўны аповед Максіма.
    — Ва ўсёй гэтай гісторыі, — загаварыла дзяўчына, разглядаючы светлячка на далоні, — у якую я веру толькі таму, што яе расказаў мне ты, а я маю шкодную звычку ва ўсім табе верыць, — адным словам, ёсць тут тое, што для мяне незразумела. Для мяне людзі, якія размаўляюць пабеларуску, — гэта адназначна вельмі добрыя людзі. He ведаю, чаму я так думаю. Мусіць, таму я тады прыняла запрашэнне Алесі. А тут аказваецца, што Літавор глушыў мабільны сігнал у летніку, а Данута дык наогул — трымала дачку пад арыштам! Ну гэта ж капец рэпрэсіі. Hi мой тата, ні твае бацькі ніколі такога б не зрабілі — і ты ведаеш, што гэта праўда! — строга дадала яна, пабачыўшы, як Максім набраў паветра ў грудзі, каб запярэчыць. — Ну, прызнайся! Штучкам Мамы Юлі далёка да хатняга тэрору Дануты!
    — Папершае, гаварыць пабеларуску ў жыцці зусім не складана. Адзіная рэч, якая адрозніваецца ад школы, — лепш казаць «мусіш» замест «павінен». Падругое, перакананне, што беларуская мова сёння лучыцца з высакароднасцю, шакавала б нашых класікаў бо яшчэ сто гадоў таму пабеларуску збольшага размаўлялі толькі «цёмныя, забітыя, глухія» сяляне. Але ты пра гэта з Алесем лепш паразмаўляй — мы шмат з ім гэта абмяркоўвалі. Я пра тое, што Данута і Літавор маюць права быць звычайнымі людзьмі са сваімі страхамі і заганамі, а рамантызм — гэта насамрэч вельмі жорсткая і бесчалавечная ідэалогія. Але я разумею тваё здзіўленне. Я асабіста не буду шкадаваць, калі яны праклянуць мяне і адлучаць ад сям’і, у якую я, лічы, уліўся... Але ведаеш — гэта вельмі здорава, што дзякуючы табе я трапіў сюды!
    307
    Р А ЗД 3 Е Л X
    — Дзякуючы мне?..
    — Ты ж першая пазнаёмілася з Алесяй і Данутай і перавабіла сюды ўсё наша асяроддзе.
    Раптам Максім ускочыў з лавачкі і з разбегу зачапіўся за сук хвоі, які навісаў над сцежкай. Зрабіў вакол «сонейка», а потым падцягнуўся разоў дзесяць. Саскочыў на сцежку і абвясціў:
    — Трапіўшы сюды, я пазнаёміўся з жанчынай, якая змяніла маё жыццё.
    — I гэта не Алеся.
    — He, вядома. Гэта Людміла Данілаўна!
    — Oro! I калі вяселле?
    — Праз год. Я паступаю ў Сахараўскі ўніверсітэт, на радыялогію. Хачу далучыцца да яе даследчыцкай групы. Бо тое, што робіць яна з вучнямі, — гэта неверагодна. I вельмі важна для здароўя людзей у Беларусі. У кожную вольную хвіліну мяне цягнула ў іхнюю лабараторыю. Яна столькі расказвала і пра свае доследы, і пра сваё жыццё... Ты знаеш, што ў вайну яна была зусім маленькай, яе сям’ю спалілі, а яна ўцякла?.. I што пасля вайны з дзетдому яе спрабавалі выслаць працаваць у Сібір, але яна зрабіла ўсё, каб застацца ў Беларусі... Яна проста незвычайная. А слухаючы яе імправізаваныя лекцыі за начной гарбатай, я проста сэнс жыцця пабачыў, зразумеў, чым мне сапраўды хочацца заняцца. Гэта так здорава! Я такі шчаслівы, Сінічка!
    Узышоў месяц, і ў ягоным святле Максім Статкевіч заззяў, як герой камп’ютарнай гульні, калі яму дасыпае бонусаў.
    — А як жа Брытанская праграма?
    — Буду сумяшчаць з радыялогіяй. А калі не атрымаецца сумяшчаць, кіну яе. Брытанскую праграму.
    — I што ж на гэта скажа тата Віця?
    — А мне неяк не цікава, што ён на гэта скажа! Я толькі што дапамог дарослай дзяўчыне зняць з нагі бранзалет для
    308
    Адклзы НА ПЫТАННІ
    арыштантаў, бо маці вырашала за яе, з кім ёй сустракацца. Так што я і без бацькоў разбяруся, што мне рабіць у жыцці.
    — Што далей будуць рабіць Алеся і Андрэй? — спыталася Соня пасля паўзы.
    — Наколькі я зразумеў, у Андрэя для Алесі падарунак. Ён адшукаў яе роднага бацьку. Той выкладае ва ўніверсітэце недзе за Уралам. I яны паедуць на Байкал, а па дарозе будуць аднаўляць стасункі з тым таварышам. I гэты пункт іхняй праграмы мяне насцярожвае.
    — Чаму ж?
    — Хто ведае, як Данута развіталася з мужам? Можа, ён сапраўды быў кепскім для дачкі? А раптам у яго новая сям’я? Ён можа не захацець гаварыць з Алесяй. Яе могуць чакаць страшныя расчараванні.
    — А я думаю, Алесі вельмі важна ведаць, як цяпер жыве яе бацька. Тады яна лягчэй развітаецца з мінулым і зразумее, што для яе істотна. Яна казала, што хацела б вярнуцца ў Маскву і скончыць хімфак. Прытым, што вельмі няпроста ставіцца да хіміі. Можа, бацька параіў бы ёй, як лепей? Так што Андрэй зрабіў ёй сапраўды шыкоўны падарунак.
    — Нешта гэты яе Андрэй мне зусім не спадабаўся.
    — Ты надта шмат дачыняўся з Данутай, — засмяялася Соня. — Там, на прыпынку, я бачыла двух без памяці закаханых людзей. Хапіла секунды, каб зразумець, якія яны шчаслівыя. I нават калі ў іх не атрымаецца заўсёды быць разам, я рада, што Алесю чакае рамантычнае заканчэнне лета... Але слухай, ці не забавіліся мы тут? Данута можа пачаць шукаць Алесю. Можа, пара вяртацца ў летнік?
    — Ды мы блізка ад карпусоў. I Алеся часам хадзіла пасля адбою купацца на верхні пляж, каб ніхто не бачыў.
    309
    Раздзел X
    Бранзалет жа не баіцца вады. Данута падумае, дачка развітваецца з багіняй Данай, што ўвасобілася ў Віліі.
    — Віліі мне будзе не хапаць, — уздыхнула Соня.
    — Хадзем, плаваць навучу, — раптам прапанаваў Максім.
    — Што? Зараз? — шырока раскрыла вочы Соня.
    — Чаму не? Што нас стрымлівае?
    — Ну, напрыклад тое, што я без купальніка.
    — У цябе выдатны сарафан. Як намокне, не прасвечвае. Амаль. Я бачыў.
    На тое, каб адказаць: «А пайшлі», — Соні не хапіла пары секундаў.
    На лясной сцежцы пачуліся галасы — і неўзабаве зза дрэваў з’явіліся дзве кабеты. Гэта былі Рэгінка і Наталка, працаўніцы сталоўкі санаторыя.
    Кожная цягнула ў руках па ладнай торбе, набіткаванай харчамі. 3 торбы Рэгінкі паздрадніцку вытыркала палка сухой кілбасы — акурат такой, якую давалі атрадам у пайку, калі нехта выпраўляўся ў паход ці на экскурсію.
    Пабачыўшы памочніка начальніцы, жанчыны застылі на месцы. Іх заспелі на злачынстве, і доказы былі навідавоку.
    — Гэта што такое? — строга спытаўся Максім, ківаючы на торбы. — Вы крадзеце ў нас сухпай?
    — Які ж то крадзеж? Гэта прэмія, — запрычытала Наталка. — Вы, малады чалавек, думаеце, за такія грошы нехта рабіць у той сталоўцы будзе?
    — Але гэтыя харчы не ад санаторыя, за іх заплаціў наш фонд, і мы за іх справаздачымся. А вы забралі іх у дзяцей Чарнобыля!
    — Перажывуць вашы дзеці Чарнобыля. У нас таксама дзеці. I ўнукі, — не здавалася Наталка.
    310
    Адказы на пытанні
    — Васілеўскі ведае, што вы гэта скралі? Крый Божа, ведае, я яго разарву! — завёўся Максім. — А ну нясіце ўсё назад на кухню!
    — Максім Віктаравіч, не трэба так нервавацца, — засакатала Рэгінка. — Нічога страшнага не адбылося. Гэта рэшткі, драбкі нішчымныя, усё спішацца. He ўмееце спісваць — я вас навучу. А ты, Сонечка, што маўчыш? Скажы Максіму Віктаравічу, што ўсё нармальна, усе так заўсягды робяць. У цябе ж у таты кафэ. Ну хто з начальства кухара калі абідзеў? Грэх гэта — абіжаць кухара... Такая харошая, прыгожая дзяўчына ты, такая добрая жонка будзеш для Лёшачкі, ён як табе замуж прапанаваў, мы з Наткай ажно ўсплакнулі. Пярсцёнак нам паказаў, перш чым рабіць табе неспадзяванку. Такая красівая абручка. Маткі ягонай, з якуцкім брульянтам. А як ззяе!.. А чаго ж ты яго зараз не надзела?
    — Замуж? — Максім глядзеў на Соню вялікімі вачыма. — Васілеўскі цябе замуж паклікаў?
    — Анягож, паклікаў, — адказала за Соню Рэгіна. — У іх лірычаскі вечар быў учора. Такая цудоўная пара яны. I Лёшка таткі яе прэдпрыяціем кіраваць будзе, у іх там ужо ўсё дамоўлена.
    I пакуль моладзь не паспела апамятацца, кабеты падхапілі цяжкія ношкі і нырнулі ў цемру дарогі на мястэчка.
    Максім стаяў бледны ў святле месяца.
    — Што ж, віншую з рамантычным заканчэннем лета, — нарэшце прамовіў ён. — Савет ды любоў.
    I перш, чым Соня паспела сказаць нешта, развярнуўся і шпарка пакрочыў у бок летніка.
    Соня Сінічка глядзела ўслед высокай фігуры, што імкліва аддалялася. Да яе пакрысе даходзіла, што гэта канец. Канец вечара, канец змены і канец усяму. Усяму, што магло адбыцца паміж ёй і Максімам Статкевічам, але не адбудзецца ўжо ніколі.
    Раздзед XI
    INBOX СОНІ СІНІЧКІ
    Дата: 30 ліпеня 20хх
    Ад: Danylo Bondarchuk
    Тэма: re Квіткі ў Сімферопаль
    Прывіт, Сафі!
    Я дужа цешуся, што ты мне напісала. Я ведаю ад Ксю ўсё пра ваш гарны летнік. Здорава, што вы там усе так пасябравалі і цяпер такая кампанія беларусаў сабралася ў Крым. Шчыра запрашаем ва Ўкраіну! Задачку вы мне падкінулі няпростую, але я разумею, што з Мінска на мора купіць прамыя квіткіў такую пару немажліва. Ці выкупілі вы ўжо квіткі на цягнік Мінск — Кіеў? Ці вас дакладна едзе шасцёра? Напішы мне, прашу, даты. Я буду йіукаць тут, паспытаю сяброў, мо ў іх хто ёсць у касах. Абдымаю. Ксю таксама перадае табе гарачыя вітанні.