Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
Пасля кароткага, але жарснага прывітання той, каго назвалі Андрушам, рушыў да Максіма, які ўжо закідваў свой цяжкі заплечнік у багажнік.
— Спаснбо, дружніце! — прамовіў хлопец, паціснуўшы руку Статкевічу.
— He за что! Обраідайтесь! — адказаў той.
Алеся каротка абняла сябра і заскочыла ў машыну следам за Андрушам. Нябачны кіроўца тут жа даў па газах — і машына рванула далей, на мястэчка.
Максім Статкевіч выдыхнуў, нібы толькі што разгружаў вагон і скінуў са спіны апошнюю цяжкую ношку. Потым зрабіў пару крокаў наперад, у бок хмыза, за якім стаяла Соня, і выразна прамовіў:
— Сінічка, хопіць там стаяць, выходзь ужо. В ногах правды нет, як кажуць рускія.
Раздзед X
АДКАЗЫ НА ПЫТАННІ
Соня акуратна села на лаву прыпынку побач з Максімам. Вочы прывыклі да цемры, і цяпер дзяўчына магла добра разгледзець яго зблізку. Хлопец моўчкі глядзеў на яе, робячы намаганні не разрагатацца. Так яны сядзелі і маўчалі некалькі хвілін.
— Як ты зразумеў, што я там хаваюся? Ноч — хоць вока выкалі!
— Апроч таго, што твой жоўты сарафан амаль свеціцца ў цемры? Над хмызам гнюс сабраўся. А ўжо за поўнач, і амаль усе камары спяць. Ты ж чытала кнігі пра Вінету і мусіш памятаць асновы індзейскай маскіроўкі.
— Прабач, часу не было сябе дымам акурваць. Хацела з табой развітацца і пажадаць добрай дарогі, а тут такое. Што ўсё гэта значыць? Што ўсё гэта... значыла?
Максім пырснуў смехам і замест адказу пачаў неяк дзіўна расцягваць рот:
— Раз... Раз... Четыре чёрненькйх чумазенькйх чертёнка... Кораблй лавйровалйлавйровалй... Ох, як прышпільна. Адвык ужо. Ведаеш, што самае цяжкае ў тым, каб з ранку да ночы гаварыць пабеларуску? Увечары сківіцу зводзіць. I першы тыдзень галава трашчала. А здавалася б, блізкія мовы. Артыкуляцыя зусім іншая! Але гэта было сапраўды
294
Адказы на пытанні
крута! Я за месяц столькі слоў і выразаў даведаўся, колькі за ўсю школу не чуў пабеларуску. Хоць бы ў гэтым плане ўсё было недарэмна.
— Недарэмна што? Куды з’ехала Алеся?
Максім зноў засмяяўся:
— Mary расказаць, і мне нават трэба пасля такога. Але гэта зойме крыху часу. Зрэшты, час цяпер — ключавая катэгорыя. Яго трэба цягнуць. Толькі нам нельга сядзець тут. Давай паціху вяртацца.
Хваёвы барок пачынаўся за прыпынкам, люстраным таму, каля якога адбывалася сцэна Алесіных уцёкаў. Ледзь прыкметная сцежка вяла адсюль да Віліі, неўзабаве зліваючыся з добра пратаптаным шляхам, па якім працаўнікі і адпачывальнікі санаторыя хадзілі ў мястэчка напрасткі. Ісці гэтай дарогай было крыху даўжэй, але прыемней. Пагатоў, хмары расступіліся, агаліўшы зоры, зрабілася крышачку святлей. Але месяц усё яшчэ ўпарта хаваўся за цёмнай заслонай.
Гэта адразу нагадала Соні казачны лес ля школы, па якім яна калісьці так шмат хадзіла следам за Максам. Толькі той лес быў амаль паркам і яго нават асвятлялі ліхтары, а тут усё было дзіка і таямніча.
Раптам яны згледзелі на моху нейкія маленькія агеньчыкі.
— Што гэта? — здзівілася Соня.
— Гэта ж светлякі! Колькі хаджу тут у цемры — упершыню бачу.
Максім збочыў і прынёс Соні маленькую кузурку на далоні.
— Бяры! He бойся, не кусаецца.
Светлячок даверліва перапоўз на далонь дзяўчыны, але, калі яна ўзяла яго ў жменьку, святло знікла.
295
РАЗДЗЕЛ X
— Спужаўся. Дай яму крыху прывыкнуць.
— Шкада, няма ў што пакласці. Вось бы Вадзік узрадаваўся такой знаходцы... Ой, Вадзік... Нюта... Малыя... Калі Алеся з’ехала... Яны ж там адны засталіся! Трэба спяшацца, — схамянулася Соня.
— He ляці. Канькова і Каланіцкі падзяжураць. А мы іх пад раніцу заменім. Усё адно мне з табой начаваць. Mae рэчы зараз у вашым з Алесяй пакоі.
— Ты не едзеш у горы?
— Чаму? Еду. Але самалёт не заўтра, а праз два дні. Я паспяваю дабрацца ў Вільню з Мінска. Толькі я не ўпэўнены, што мяне пасля ўсяго Данута наогул у аўтобус пусціць.
— Ну то расказвай, што і як.
— Згода, міс Уотсан. Але давай пачнём разблытваць клубок разам. Што, на твой погляд, самае незвычайнае ў Алесінай сямейцы?
— Эээ... Усё?
— Ну, само сабою. Але, можа, ты сама нешта асабліва дзіўнае заўважыла?
Соня задумалася:
— Ну, відавочна, што Літавор не родны Алесін бацька. I што Літавор і Данута — несапраўдныя імёны.
— Але, усё праўда. Літавор у пашпарце — Леанід, а Данута — Дар’я. I прозвішча ў іх не Вялесы, а іншае. Наогул, у Дануты, Літавора і Алесі розныя прозвішчы. I Алесіна поўнае імя — Аляксандра. I толькі Міндоўжык і Гедзімінчык — цёзкі вялікіх князёў у метрыках. Як надзея на адраджэнне Старадаўняй Літвы ў межах пятнаццатага стагоддзя. Нешта яшчэ?
— Алеся паводзілася, як зачараваная князёўна. Нібы ёй вакол летніка крэйдай кола акрэслілі, за якое яна ні нагой. Дарэчы, пра нагу. Усіх вельмі здзіўляла гэтая павязка. Нейкая падазроная рана, якая ўсё не гаілася.
296
Адказы на пытанні
— О так.
— А галоўнае, вядома, тое, што яна ўсю змену была тваёй дзяўчынай, а зараз спакойна з’ехала немавед куды няясна з кім.
— Так, бо насамрэч маёй дзяўчынай ніколі не была. Гэта была частка нашага хітрамудрага плана... Пастараюся выкласці ўсё лагічна ды эпічна. Усё, што я раскажу табе напачатку, я вызнаваў пакрысе: па драбках, з урыўкаў размоў, намёкаў і супастаўлення фактаў. Можна сказаць, ужываў метад дэдукцыі. Але не бойся, ніякага злачынства не адбылося. Ну, амаль. Прынамсі, у суд ніхто падаваць не будзе... Хоць дзіваў і іспанскага сораму ў гэтай гісторыі вышэй за галаву. А перадгісторыю трэба патлумачыць, каб усе незразумелыя рэчы адразу сталі празрыстымі.
Дар’яДанута нарадзілася і вырасла ў Горадні, у сям’і медычнага чыноўніка. Яго камандзіравалі туды на працу аднекуль з Расіі — тады нібы была палітыка высылаць службоўцаў з усходу на захад, каб умацоўваць на заходнім рубяжы сэсэсэру веру ў светлую будучыню. Партыя была стырнавым у жыцці маленькай Дашы колькі яна сябе памятае. Бацькі яе і цяпер перакананыя камуністы. Мама мае хімічную адукацыю, раней была адной з галоўных спецыялістак на «Азоце».
Калі Дар’я мусіла паступаць ва ўніверсітэт, не разглядалася іншых варыянтаў, апроч вучобы ў Маскве — толькі там у савецкі час для савецкага чалавека былі сапраўдныя веды і найлепшая адукацыя. Дзяўчына паступіла ў матчыну альмаматэр — на хімфак МДУ. Які скончыла з чырвоным дыпломам і запрашэннем вучыцца ў аспірантуры.
Але пры ўсёй спадчыннай любові да натуральных навук душу маладая Дар’я мела ўскрай паэтычную. Таму ў аспіры яны закахалася адпаведным чынам: у нейкага да
297
Р А ЗД 3 Е Л X
волі вядомага тады барда і «кавээншчыка». Каханне было ўсёпаглынальным і прывяло ў загс, але замужжа і нават нараджэнне маленькай Сашы не зашкодзіла Дар’і абараніць дысертацыю. Вось толькі шчасця не атрымалася — Алесіны мама і тата, як яна памятае, увесь час сварыліся, і ў выніку ў адзін цудоўны дзень тата проста знік з яе жыцця. Без тлумачэнняў ад мамы.
У школу Алеся пайшла ўжо ў СанктПецярбургу. Час быў цяжкі, але маці і дачка неяк круціліся, выжывалі. А потым Алеся некалькі гадоў жыла ў Горадні, у камуністаў бабулі і дзядулі, бо маці з’ехала выкладаць у Хельсінкі.
У Фінляндыі Дар’я зрабілася экаактывісткай і ўступіла ў міжнародную арганізацыю, для якой мы, уласна, цяпер і валанцёрым. Акурат распачыналася праграма дапамогі рэгіёнам, пацярпелым ад Чарнобыля, і Дар’і прапанавалі ўзначаліць наша аддзяленне. Так яна вярнулася ў Беларусь, пасялілася ў Мінску і заснавала экафонд. Забрала да сябе Алесю, якой зноў давялося мяняць сяброў, школу...
Дар’я пасталела і зрабілася кіраўніцай буйной арганізацыі, але схільнасці да мастацтва і мастакоў не пазбылася. Для ўдзелу ў адным з перформансаў на тэму экалогіі ў экафонд завітаў Літавор... Працяг ты ведаеш.
Цікава, што Саша, якая зрабілася Алесяй, і айчым адразу паладзілі і моцна пасябравалі. Алеся Літавора любіць і паважае. I яна не проста перайшла пад ягоным уплывам на беларускую мову — праз яго яна захапілася гісторыяй, этнаграфіяй ды ўсім такім. Толькі язычніцтва — гэта яе ўласны выбар, якому бацькі, зрэшты, не пярэчылі.
I вось бы жыць усёй гэтай мілай і дружнай сям’і пажываць, дабра нажываць, але тут пачынаецца новая драма. Проста жамчужына ў маю калекцыю дзіцячых лёсаў, якія ломяць аб калена дзеля бацькоўскіх амбіцый.
У адзінаццатым класе Алеся сказала, што будзе паступаць на гістфак. Гэта выклікала буру. Бо, як ужо згадвалася,
298
Адказы на ПЫТАННI
сапраўдная адукацыя для яе маці магла быць толькі ў адным горадзе свету. I вось гэтага я ніколі не зразумею. Дар’я жыла ў Еўропе, пабралася з патрыётам Беларусі — але калі гаворка зайшла пра будучыню дачкі, умомант уключыліся усе гэтыя імперскія схемы! Вядома, і гарадзенскія дзядыкамуністы сказалі сваё слова. Літавор спрабаваў заступіцца за падчарку, але аказаўся ў меншасці.
Гэтак Алеся падрыхтавалася і паступіла ў Маскву ў МДУ па слядах мамы і бабулі вывучаць хімію, да якой раней яна была абыякавая, а цяпер ненавідзіць.
Дар’я, якая цяпер ужо была Данутай, хацела, каб любімая дачушка паўтарыла яе поспехі, але пазбегла яе памылак. Яна не пусціла Алесю жыць у інтэрнат ва ўсе гэтыя «тусоўкі», зняўшы для яе пакой у цэнтры Масквы ў кватэры сваіх колішніх выкладчыкаў, пажылой прафесуры, сапраўднай маскоўскай інтэлігенцыі, у доме якіх збіраліся людзі, што асабіста ведалі Ахматаву ці Бродскага (ці каго там яшчэ трэба ведаць, каб быць сапраўднай інтэлігенцыяй). I гэтак Алеся два гады была маскоўскай студэнткай.
I вось адбылося тое, што мелася адбыцца. Пажылая прафесарская пара мела не адзін, а два вольныя пакоі ў вялізнай кватэры. I ўзяла яшчэ аднаго жыхара — таксама па выключных рэкамендацыях. Хлопца ці то з Растова, ці то з Разані, выпускніка кансерваторыі, які прыехаў, каб скарыць сталіцу і прабіцца ў музычнай індустрыі. У яго свой гурт, я краем вока бачыў на ютубе — нічога асаблівага, але паслухаць Алесю, гэты яе Андруша — незямны геній і будучая зорка сусветнай велічыні. I там таксама ў тэкстах духі зямлі, вяртанне да каранёў — мусіць, на гэтым яны і сышліся.
Алеся кажа, што апошняя восень была самым шчаслівым часам у яе жыцці. Ведаеш, яна нават не заваліла сесію — проста крыху з’ехала па вучобе. Але пасля Новага
299
Раздзел X
года адбылася бяда. У клубе, куды яна пайшла з Андрэем, зладзілі аблаву. I Алесю загрэблі. У яе студэнцкі быў замест пашпарта з сабою. Хімфак? Значыць, кіслату варыш. Вобшук у прафесарскай кватэры, скандал у дэканаце — прыемнага мала. I хоць ніякіх доказаў, ясна, не знайшлі, яе ў ІЧУ тры дні пратрымалі, з універу паведамілі маме.