• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    — Як цікава! Прыйду, вядома. А хто яшчэ будзе?
    — Усе свае, — Вася вырашыў быць загадкавым. — Я не ведаю дакладна, колькі порцый выйдзе, таму ты нікому не кажы, добра? Я сам запрашу. Там усе сустрэнемся.
    — Дамова! Абавязкова завітаю! A то ад летнікавых харчоў занудзіліся ўсе, хочацца нейкай разнастайнасці... А для нашай вегетарыянкі ты асобна нешта прыгатуеш?
    — Усё пабачыце, — няпэўна махнуў рукой Васілеўскі і загаварыў пра іншае.
    Балбочучы абы пра што, сябры дайшлі да Сонінага корпуса. Па дарозе Вася ні разу не паспрабаваў тупа пажартаваць і пагатоў падкаціць да Сінічкі. Гэта яе прыемна здзівіла. Няўжо таварыш дзяцінства нарэшце пасталеў? Улетку ён прыгожа загарэў, а модная бародка рабіла яго зусім дарослым. Яшчэ раз паабяцаўшы быць на закрытай вечарынцы, Соня развіталася і ўвайшла ў корпус.
    Было падазрона ціха. Дзеці спалі. Трэба думаць, «інсургенты» бераглі энергію і фантазію для апошняй ночы перад ад’ездам. Яна па традыцыі піянерскіх летнікаў называлася «вераб’інай». Літавор, якому далажылі, што такое рыхтуецца, паспрабаваў усіх пераканаць, што нашы продкі разгул нячыстай сілы падчас начной навальніцы называлі «рабінавай ноччу». Але педагогі з досведам адка
    272
    Важацкая гарбата
    залі: няважна, як гэта назваць, галоўнае — усім дарослым не спаць да раніцы. Бо ў Вераб’іную ноч уцякаюць купацца на рэчку, абмазваюць зубной пастай (а яна ж цяпер уся з фторам!) сонных ціхонь, а пякучай маззю ад раматусу, якая потым трапляе ў рот ці вочы, — ручкі дзвярэй, мяняюць месцамі рэчы ў сабраных сумках, крадуць і хаваюць абутак, і наогул робяць усё, каб максімальная колькасць насельнікаў запомніла летнік надоўга. I нават тое, што маленькія чарнобыльцы пражылі самы незвычайны месяц у сваім жыцці і моцна пасябравалі з важатымі, не адменіць гэтай традыцыі.
    Соня бухнулася на ложак і зарылася галавой у падушку. Што значылі ўсе гэтыя няяснасці каля вогнішча? Максім не мог прамаўляць тых рэчаў, не цямячы, што яна ўсё чуе і разумее пасвойму.
    Але дурное. Ён ніколі не трымаў яе ў галаве, а яна, як заўсёды, усё сабе надумала.
    Ты не чакай, сюрпрызаў не будзе.
    Раздзел VIII
    ЛІЦВІНСКІЯ ГУЛЬНІ
    3 гэтага берага Вілія выглядала нязвыкла — бы вядомая блогерка, якая зрабіла сэлфі не правай рукой, як зазвычай, а левай. Можна было крыху перадыхнуць, бо ўтварылася паўза паміж камандамі. Соня прысела на край стромы, звесіўшы ногі са скаладрому.
    Яны так і не высветлілі, адкуль тут з’явіўся мур з валуноў, па якім без страхоўкі мог ускараскацца нават школьнік малодшага класа. Напэўна, калісьці пра гэта падбала нейкая турыстычная секцыя. Летнік экафонду палюбіў скаладром: дзеці і важатыя часта штурмавалі яго падчас купання. А цяпер ён зрабіўся апошнім этапам выніковай спартакіяды, якую Літавор назваў «Ліцвінскія гульні». «Інсургенты» павінны былі згадаць усё, чым займаліся падчас змены. Яны забівалі мячы ў браму Васілеўскаму і ставілі намёт пад наглядам Генадзя. Прысядалі ды адціскаліся на станцыі Ігнацюка. Скакалі ў спальніках, шпурлялі дроцікі, з завязаным вачыма адрознівалі рагачоўскую згушчонку ад глыбоцкай. Пры канцы паласы перашкод каманды мусілі перайсці раку ўброд і ўскараскацца па скаладроме на пляцоўку, дзе іх чакалі Соня і Івона з тэнісным рыштункам. Нехта з каманды меўся некалькі разоў падкінуць мячык ракеткай, прыняць падачу і ўсё такое — паказаць клас, каб
    274
    ЛіЦВІНСКІЯ ГУЛЬНІ
    зарабіць бал за станцыю. Потым дзеці спускаліся на бераг па сцежцы, пераходзілі раку па вяровачнай пераправе, якую пільнаваў Міхась, і беглі на фініш.
    Івона села побач з Соняй. Дзяўчаты сёння добра папрацавалі ў пары, аднак у паветры лунала няёмкасць. Соня пачувалася непамысна, калі дачынялася з Івонай у летніку, а тая ніколі не навязвалася. Але цяпер Івона загаварыла першай.
    — Зося, праўда ж, мы забудземся на былое?
    — Зразумела, няма пытання, само сабою, — прамармытала Соня.
    — Знаеш, як гавораць: хлопцы прыходзяць і сыходзяць, а сяброўкі застаюцца... He хачу развітвацца з радзімай на кепскай ноце.
    — Ты з’язджаеш? Куды?
    — У чэрвені я размаўляла з Когутам. Буду пераводзіцца ў МГІМО ў Маскву. Ёсць магчымасць залічыцца туды на другі курс з мінімальнай даздачай.
    — Гэта ўсё праз Максіма, праўда?
    Івона ўздыхнула. Памаўчала і загаварыла зноў.
    — У мяне старэйшыя браты ў Маскве. Пляменніцы — малыя такія, пацешныя. Мы сябруем. I я па іх ссумавалася ўжо. Ёсць дзе пажыць, і я буду з сям’ёю. А там пагляджу. He спадабаецца ў Маскве — да сястры ў Кракаў падамся. Толькі польскую падвучыць трэба... А праз Максіма ці не... Я была дурніцай, і мне сорамна перад сабой, таму я спрабую ўцячы. Хоць ад сябе не ўцячэш, ясна.
    Князёўна ўсхліпнула і выцерла слязінку. Прыродная вытрымка дазволіла ёй не разрыдацца перад былой саперніцай. Соня глядзела на яе і ўпотай захаплялася. У простай белай майцы экафонду, без касметыкі, з валасамі, сабранымі ў неахайны пучок, Івона ўсё адно выглядала, як тэлевядоўца.
    I нават такую эфектную дзяўчыну адрынуў Статкевіч.
    275
    Р АЗДЗЕЛ VIII
    — Калі б не Максім, я б у Мінск не паступала. Разрывалася паміж Расіяй і Польшчай. А калі яго сустрэла, калі мы тады дзве гадзіны ў машыне прагаварылі, то я падумала — вось яно. Сапраўднае. I вось ён — знак. Я вельмі доўга сябе пераконвала, нібы Максім нешта да мяне адчувае. Я проста... Я не прывыкла, што мне адмаўляюць. У Наваполацку любы хлопец быў бы маім, калі б я таго хацела. Але неяк не хацелася. Я цяпер разумею, што карысталася імі, хоць мне здавалася, што так павінны выглядаць стасункі паміж мужчынам ды жанчынай. А Максім... Ён заўсёды трымаў дыстанцыю. Быў вельмі блізка — і адначасова так далёка...
    Як гэта было знаёма Соні!
    — Я мушу расказаць табе адну рэч. Пра турнір у Кракаве. Калі мы адзначалі дзень народзінаў Максіма і перамогу ў кавярні на Казімежы з маёй Марынкай і яе Вітольдам... Максім тады залез у інтэрнэт праверыць пошту і прачытаў ліст ад Вадзіка. Пачаў смяяцца. Мы спыталіся, што такое, а ён адказаў, што Вадзік павіншаваў яго з днём народзінаў і напісаў навіны з дому. I галоўнай была тая, што белы дыван, які Максім так ненавідзіць, ужо не белы, бо ты практыкавалася ў японскай каліграфіі і разліла на яго слоік з тушшу, і маці аддала яго перафарбаваць.
    Соня пачырванела, бо згадала той выпадак. Мама Юля тады моцна сердавала, хоць спрабавала не паказваць гэтага. АІвона працягвала:
    — I тут Максім з Сямёнам пачалі наперабой расказваць пра цябе Марыне, хто ты такая, і Максім пераказаў пра цябе ўсе смешныя гісторыі, якія з вамі здараліся, і асабліва ўсе рагаталі з таго, як вы ад міліцыі ўцякалі на кубку Дэвіса. I як Максіму праз цябе два фінгалы паставілі, і пра школьную эстафету. I яшчэ Макс сказаў, што туш ты разліла, бо яўна няправільная падстаўка, і што ад цябе яшчэ чакаць можна... I калі мы засталіся адны з Марынай, яна
    276
    ЛіЦВІНСКІЯ ГУЛЬНІ
    папрасіла паказаць мне тваю фотку ў інтэрнэце. I моцна мяне прапясочыла. Сказала, калі ён гаворыць пра гэтую сваю Сінічку, у яго вочы ззяюць. А ты — кажа яна мне — «у глыбокай фрэндзоне». Я раззлавалася і страшна тады з ёю палаялася. Тыднямі пасля цягнулася гэтая няпэўнасць, і нарэшце у траўні, калі мы здалі апошні іспыт і пайшлі гуляць, я пагаварыла з Максімам. Прызналася. А ён сказаў, што мы проста сябры, ён да мяне нічога не адчувае...
    Івона горка ўздыхнула.
    — Калі ў летнік збіраліся, я яшчэ не пакідала надзеі. Надзея — нават калі табе сказалі «не» — яна ж, падла, не памірае да апошняга! I тут вылезла гэтая Алеся!!! Ты не ўяўляеш, якая я была злая. Я год з ім насілася — і нічога! А тут два разы пабачыліся — і ўжо мамуля іх ледзь не вянчае?! Я вачам не магла паверыць! Адным словам, Зося, мне сорамна, але табе я прызнаюся: я ўвесь летнік за імі шпегавала. Асабліва за Максімам. Я ведала ягоны расклад да хвілін: дзе ён, што ён і з кім ён.
    Соня ўсміхнулася. Князёўна Івона была простай смяротнай. I вельмі нагадвала Соні яе саму ў школе.
    — Дык вось, — працягвала Івона. — Калі б на кожным рагу іх не абвяшчалі «салодкай парачкай», я б у жыцці так не падумала. Бо ён са мной часам у летніку больш дачыняўся, чым з тваёй Алесяй, прытым што я яго, як Mary, пазбягаю! I я б нават сказала, што гэтае «каханне» — поўная паказуха. Так, я бачыла, як ён яе на людзях і нават пры дзецях то за руку возьме, то абдыме — але ніколі яны нічога такога не рабілі самнасам! Нават калі яны па лесе па начах туляліся! I наогул! Ведаеш, дзе ён падчас змены бавіў палову вольнага часу?
    Соня паціснула плячыма.
    — У лечкорпусе ў медыкаў! Ці ў іх пакоях, дзе яны жывуць! Я думала, ён там запаў на кагосьці з даследчыц,
    277
    Раздзел VIII
    а Алесяй немавед чаму прыкрываецца. Але на каго там западаць? Там дзяўчына адна маладая — Ірына, дык яна замужняя. Я не разумею! Наогул нічога не ясна!
    — Так, у медыкаў я яго сустракала, — пацвердзіла Соня.
    — Дарэчы, пра медыцыну. Гэтая твая клышаногая Луіза дэ Лавальер усю змену з заматанай нагой прабегала толькі ў пуць! Пытанне: навошта ёй павязка? I ведаеш, што я заўважыла? У яе палову змены была абматаная адна нага, а другую палову — іншая! Я клянуся!
    — Ну, гэта табе падалося, — з недаверам сказала Соня.
    — Так? I на якой назе ў яе тады павязка?
    — На правай... Ой, не... На левай. Слухай, а я не прыглядалася неяк. Зусім не да таго было. Але наўрад ці ты маеш рацыю. А калецтвы ж розныя бываюць.
    — Я выматаная і разбітая гэтай гісторыяй, — падсумавала Кубліцкая. — Мне проста таму трэба з’ехаць. 3 летніка — і наогул, з краіны. Заўтра ў абед па мяне прыедуць бацькі. Тата вельмі хоча пазнаёміцца з Літаворам і Данутай... Можа, добра, што я раней з’еду, ціха. Я не перажыву развітання на вакзале.
    — 3 Максімам?
    — Ды з якім Максімам... 3 дзецьмі маімі! Я так з імі зраднілася... Як цяпер іх пакінуць? Як ты думаеш, з іх хтонебудзь пойдзе ў тэнісную секцыю ў Гомелі? Сямён абяцаў мне, што паедзе іх наведаць...
    Тут нарэшце Івоніны ўсхліпы перайшлі ў рыданні.
    — Максім, дарэчы, таксама раней з’язджае, — сказала Соня, абняўшы таварышку. — Едзе амаль на месяц у Альпы хадзіць па горных сцежках са сваім японскім сябрам. У яго самалёт з Вільні, і ён, каб паспець, замовіў начную таксоўку ад летніка да Ашмянаў, і там падсядзе на аўтобус...
    Іх гутарку перапынілі галасы. На бераг дэсантаваўся, наблізіўшыся да скаладрому, атрад фізікаў. Івона і Соня ўзняліся і пайшлі да ракетак.