• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    Соня ажно падскочыла. Зноў гэты вар’яцкі сон! Сніцца ад самага Купалля. Але гэтым разам усё было так рэалістычна, што яна паблытала яго з яваю.
    Яна сядзела на ложку ў ізалятары санаторыя. Расчыненае акно выходзіла на паляну, удалечыні млява пагойдвала галінамі вярба, якую прызначылі Дрэвам Любові. Ляніва забрахаў і тут жа змоўк сабака на хутары дзеда Валянціна.
    Ты не для смерці, бессмяротны птах, Бо кожны род быў да цябе прыязны.
    Я ўзношу спеў твой — і яго ў вяках
    Узносілі і каралі, і блазны.
    Магчыма, той жа песні бег струмень
    У сэрца Рут, зняможанай ад гора, Калі яна збірала каласы,
    I той жа песні цень
    На вокны падаў, што глядзелі ў мора
    Ў краіне фей у даўнія часы, —
    да Соні далятала водгулле паэтычных чытанняў, запланаваных сёння ў ціхую гадзіну ў альтанцы каля лячэбнага корпуса. Алесь акурат акунаў слухачоў у рамантычны дурман свайго ўлюбёнага Джона Кітса.
    У ізалятары было прахалодна — самае тое, каб выспацца. I Соня спала ды спала. Ужо трэці дзень. Мінула два
    245
    Р АЗД 3 ЕЛ V
    тыдні з пачатку змены, а яна вунь як выматалася. Зрэшты, гэты незапланаваны адпачынак пачаў ужо назаляць ёй.
    Знянацку яна адчула, што ў палаце не адна. Азірнулася — і пабачыла ў дзвярах Вадзіма Статкевіча.
    — Вадзік! Ужо вярнуліся?
    Малы аднак не адказваў, гледзячы на яе ва ўсе вочы.
    Лыч свіны ў яе вырас за два дні ці вушы, як у зайца?
    — Вярнуліся яшчэ да абеду, — нарэшце адказаў малы. — Ты ўсё спала і спала... А я табе печыва з падвячорка прынёс.
    — А Нюта дзе? — завярцела галавой важатая. Суседні ложак быў пусты.
    — Па печыва ў сталоўку з намі пайшла. Я папрасіў у яе прабачэння. Але яна ўсё адно са мной не размаўляе.
    — Шчыра кажучы, заслужыў. Можа, гэтая гісторыя навучыць цябе абыходлівасці. Але хадзем, скажам Яраславу, што я ўжо здаровая.
    Нага амаль не балела. Костачка ў Соні была залепленая пластырам. Цяпер яны з Алесяй — дзеўкі як на падбор.
    t » t
    Гэта ўсё выйшла праз сварку Нюты і Вадзіма. Першае непаразуменне ў малых здарылася яшчэ перад Купаллем, калі хадзілі на луг за Вілію збіраць кветкі.
    Нюце было амаль дзевяць — крыху старэйшая за Вадзіка. Але ўзрост быў адзіным, што аб’ядноўвала яе і малога Статкевіча.
    Пра Нюту людзям з экафонду расказалі ў Гомелі. Нюціна вёска месцілася зусім блізка ад украінскай мяжы і была адселеная яшчэ ў дзевяностыя. Але самыя зацятыя засталіся жыць у радыяцыі. Нюціна сям’я стаяла на ўліку ў сацыяльных службах. Зрэшты, усёй яе сям’ёй цяпер была адна бабуля. Яе бацькі ніхто не ведаў. Маці з’ехала на заробкі і знікла.
    246
    Пахне ч а б о р
    Нюта хадзіла адна пешкі за пяць кіламетраў у школу ў суседнюю, неадселеную вёску: настаўніца вучыла іх у звычайнай вясковай хаце. Да школы былі прыпісаныя дзевяць дзяцей. Бабуля даглядала Нюту як магла на сваю пенсію, карміла бульбай ды кабачкамі, што раслі на зямлі, прасякнутай стронцыем ды цэзіем.
    Літавор і Данута ездзілі ў тую школу, размаўлялі з настаўніцай ды бацькамі дзяцей. У летнік на Вілію адправілі самую старэйшую — Нюту.
    Выхавацелька, якая везла дзяцей з Гомеля на цягніку, расказала Соні, што Нюта спрабавала пасікаць у счэпцы паміж вагонамі, бо не ведала, як карыстацца «гарадскім» унітазам у прыбіральні. Яна ўпершыню яго бачыла. «Гэта проста Маўглі!» — вохала кабета.
    Але Соня, да якой у атрад трапіла Нюта, ніякай розніцы паміж ёй і іншымі дзецьмі не бачыла. Хіба што тая не ўдзельнічала ў бунце супраць адсутнай мабільнай сувязі, які ўспыхнуў напачатку змены, бо мабільнік ды іншыя тэхналогіі таксама былі ёй чужыя. Яна была спагадлівая і пяшчотная, тут жа прывязалася да Алесі, якая расказвала дзяўчатам на ноч казкі ці пераказвала рамантычныя фільмы ды кніжкі кшталту «Пунсовых ветразяў» Аляксандра Грына. Вось толькі размаўляць дзікунка саромелася, бо гаварыла на дыялекце і дзеці з яе смяяліся.
    Тады, на лузе, яна збірала зёлкі для гарбаты, і адну з раслінак, вырваўшы з коранем, прынесла Вадзіку.
    — На, вазьмі. Гэта трава Багародыцы. Яна чароўная, усё лечыць. Мы з бабай летась яе на Ўспенне на цэркву насілі. У цябе мо і няма такой.
    — Ёсць у мяне такая! — заявіў Вадзік. — Толькі гэта ніякая не трава Багародзіцы, а тым’ян. Thymus vulgaris. He ведаеш батанікі — гуляй.
    — Гэта праўда багародычная трава. Во, пахне ж. I квет такі ружовенькі, — настойвала Нюта.
    247
    Р а з д з е л V
    — А я кажу, тым’ян!
    Нюта ледзь не плакала, але тут іх пачуў Алесь:
    — Дык вы ж абое маеце рацыю. У народзе гэта трава Багародзіцы, у навуцы — тым’ян. А нармальна пабеларуску наогул — чабор! I гэта той самы чабор, які пахне ў вершы Петруся Броўкі.
    I важаты радасна задэкламаваў хрэстаматыйны твор дзецям.
    Але паэзія не прымірыла юных натуралістаў. Вадзік стаў пытацца ў Нюты назву кожнай былінкі, а потым казаць: не, не так — і называць пасвойму. Нарэшце Соня строга сказала яму, каб ён пакінуў дзяўчо ў спакоі.
    Але іншыя хлопчыкі з атраду ўпадабалі Вадзікавы насмешкі і з таго дня пачалі яшчэ больш дражніць Нюту. Тая моцна пакрыўдзілася на ўсіх, але найперш на сталічнага задаваку.
    Тры дні таму на вечаровую планёрку заляцеў белы як смерць Вадзік:
    — Соня, Максім! Нюта... Гэтая ненармальная. Яна...
    Малы разрыдаўся. Усе, хто быў у пакоі, ускочылі з месцаў.
    — Яна падышла да мяне зараз у корпусе і кажа: «Глядзі, воўчае лыка». I ў яе ў руцэ — поўная жменя чырвоных ядавітых ягад! I яна ўзяла ўсё ў рот запіхала і з’ела. I кажа: «А цяпер паспрабуйце мяне знайдзіце». I ўцякла, а куды — не ведаем!
    — Воўчыя ягады? Што гэта? — спыталася Данута.
    — Гэта атрута! Гэта страшная атрута!!! — ускрыкнуў Літавор. — Калі яна з’ела так шмат, то смерць можа быць імгненнай! Трэба тэрмінова шукаць яе, лік ідзе на хвіліны!!!
    У Соні ўсе пахаладзела. Спужацца больш, чым яна тады, было немагчыма.
    Яны гадзіну прачэсвалі лес вакол летніка з ліхтарыкамі. Статкевіч, Каланіцкі і Ігнацюк пайшлі да хутара дзеда Валянціна. Соня з Літаворам накіраваліся ў бок мястэч
    248
    Пахне ч а б о р
    ка, прачасалі ўсю дарогу — але нічога. Ідучы назад, яны раздзяліліся. I вось, вяртаючыся ў летнік па высокім беразе Віліі, Соня заўважыла, як нешта варухнулася.
    — Нюта?
    — Гэта ты, Соня? — прапішчаў слабенькі галасок.
    — Нюта!!!
    He помнячы сябе Соня рынулася ўніз з абрыву.
    — Нюта, ты жывая? Што ж ты не адгукаешся?
    — Нікога не хочу бачыць. Буду жыць тут, покуль мяне не адвязуць да бабы.
    Нюта сядзела, загорнутая ў зялёны спальнік. Назаўтра яны меліся ісці ў паход, і ім ужо выдалі рыштунак.
    — Нюта, родненькая, табе зараз жа трэба да доктара... Скажы, колькі ты ваўчыных ягад з’ела?
    — Я іх нэ йіла.
    — Але Вадзік сказаў...
    — Шчо ваш Вадык знае...
    Тут у Соні запякло ў назе. Яна пабачыла, што сцякае крывёю.
    — Ого, якая рана, — сказала Нюта. — Трэ прыкласты траву Багародыцы.
    Калі яны прычыкільгалі да лечкорпуса, хворай выглядала хіба Соня. Нюта перавязала ёй нагу лопухам. Але медыкі кінуліся найперш да малой знахаркі.
    — Скажы, мілая, якія ягадкі ты з’ела і колькі? — выпытвала медсястра. — Яны былі такія чырвоненькія? Дзе ты іх нарвала? Як выглядаў той кусцік?
    — To не ваўчынае лыка было. Я зйіла бэз. Гронку. Нарвала каля першага корпусу.
    — Які бэз? — здзівіўся Літавор. — Тут не расце бэзу.
    I ў яго няма ягад.
    — Гэта бэз быў! Ваўчынае лыка толькі праз месяц саспіе! Я проста Вадыку так сказала, а ён паверыў. Прыроды не знае, а вырабляецца.
    249
    Раздзел V
    — Прамываем страўнік! — скамандаваў Яраслаў.
    Праз дзесяць хвілін ён выйшаў на калідор да ўсхваляваных важатых:
    — Бузіна чырвоная. Sambucus racemosa. Выдатна лекуе бранхіт, ангіну, запоры. I цяпер я ведаю, што на Гомельшчыне гэта называюць «бэз».
    Толькі тады ўзяліся за Соню. Яна разадрала левую нагу каля костачкі аб нейкае асцё. Ранкі былі неглыбокія, але скуру ёй пашкуматала як мае быць. Яраслаў прамыў драпіны і наклаў павязку, каб спыніць кроў.
    У паход ён Соні ісці не рэкамендаваў катэгарычна. Нагружаць нагу нельга, ад антысанітарыі можа загнаіцца. Нюту таксама нікуды не пусцілі, пакінулі пад наглядам.
    Гэтак Соня з малой перасяліліся ў ізалятар, а ў паход з Алесяй пайшоў Максім. А заадно туды выправілася Данута з сваімі княжычамі. Атрымалася, лічы, сямейная вылазка.
    Як ні дзіўна, Соня не адчувала ніякай крыўды ці рэўнасці. Наадварот — радасць, што ў такой складанай прыгодзе поруч з яе жэўжыкамі чалавек, на якога можна пакласціся. У яе проста гара з плячэй звалілася цяпер, бо не трэба пазбягаць Максіма. Яна была радая штодня працаваць з ім поруч, абмяркоўваць справы атрадаў і знаходзіць выйсце з форсмажораў. Пра асабістае днём яна не думала.
    А ўночы яна сніла сны.
    Вялікіх імпрэз у летніку не было. Гаспадарчыя справы зноў пільнаваў Васілеўскі. Яны з Ротмістравай вярнуліся з паходу і штодня завіхаліся са сваімі дзецьмі ў харчблоку сталоўкі, практыкуючыся гатаваць стравы, пра якія ім расказалі ў вёсках. Вялікі ліцвінскі банкет быў прызначаны на канец змены.
    Так што Соня свайго штатнага кавалера і бачыць не бачыла, і гэта яе вельмі цешыла. Была надзея, што Вася нарэшце пакінуў свае да яе залёты. Крэатыўная Марыя
    250
    Пахне чабор
    Ротмістрава пераключыла яго на іншую ягоную страсць — кухню, і Соня ў душы горача дзякавала ёй за гэта. Маша ніколі не кідалася Соні на шыю, кленучыся ў вечнай дружбе, але падстаўляла плячо ў цяжкіх сітуацыях.
    Але балота не будзе без чорта. Цяпер у Соні дзень і ноч быў меднагляд і персанальны доктар Яраслаў, які ў гэтыя тры дні пастанавіў не толькі гаіць цела сяброўкі, але яшчэ і цешыць ёй душу. Сваёй прысутнасцю, клопатам і ўвагай. Часам надта ж празмернымі.
    Дзяўчына магла хадзіць, але першы дзень пасля здарэння з нагой заставалася ў ізалятары, дзе іх з Нютай па чарзе наведалі ці не ўсе сябрыкалегі, хто быў цяпер у санаторыі. Галя і Снежка забягалі развітацца. Яны едуць на пару дзён у Наваградак супольна з атрадам фатографаў, дзе будзе фотасесія ў льняных сукенках на фоне старасвецкіх вулак і велічных руін замка. Тэатралкі Паўліна і Хрысціна, наадварот, прывіталіся — толькі вярнуліся з рэпетыцый у палацы Агінскага ў Залессі. Сямён Ігнацюк прынёс з мястэчка марозіва.
    Заходзіла нават Івона Кубліцкая. Прысела на край ложка і завяла з каляжанкай свецкую гутарку. У іх з Сінічкай быў халодны мір пасля колішняй сутычкі ў «Сеуле». Былое яны не ўспаміналі.