Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
— Канечне, можна. Што за пытанні?
— Які шляхетны юнак! — з запалам прамовіла Данута, калі за Алесяй зачыніліся дзверы. — Як дзіўна бачыць ў маладзёна манеры XIX стагоддзя ў XXI! Так, нібы не было XX. А якая дасціпнасць, які розум! Я пакрысе пачынаю верыць у беларускую нацыю...
222
Д 3 Е TOE ШЧАСЦЕ
I Соня нават хіхікнула. Бо гэта быў новы, хоць не скажаш, што нечаканы паварот сюжэту.
У гэтую хвіліну яна нагадвала айсберг, які трапіў у Гальфстрым. Такі, пра які ім чытала ў экафондзе лекцыю загадчыца лабараторыі Людміла Данілаўна. Яго макаўка раставала, павышаючы ўзровень сусветнага акіяну, і на сонцапёку танчылі джыгу ашалелыя пінгвіны.
Але ў айсберга быў яшчэ шматтонны падмурак, працяты акіянскім холадам, безуважны да глабальнага пацяплення, абыякавы да таго, што дзеецца над воднай паверхняй.
Раздзел III
ДРЭВА ЛЮБОВІ
Дзіцячы санаторый абласнога значэння збіраліся закрываць на рэканструкцыю, калі экафонд звярнуўся да ўладальнікаў па арэнду. Таму тут было так нядорага, а ўмовы жыцця — блізкія да спартанскіх. Дырэктарка санаторыя пры першай сустрэчы паказала папку з архітэктурнымі планамі, якія меліся ператварыць ДРАЦ «Арляня» ў рознакаляровы горадсад. I няхай адміністрацыйны корпус пасля рэканструкцыі мусіў нагадваць абрысамі Наваградскі касцёл, дзе браліся шлюбам Ягайла і Соф’я Гальшанская і дзе хрысцілі Адама Міцкевіча, Літавора вельмі засмучала будучыня «Арляняці».
— Няхай тут савецкая шэрая цэгла і архітэктура тыповых баракаў.... Але гэтымі простымі лініямі ўвесь комплекс парадаксальна ўпісваецца ў навакольны ландшафт. He замінае рацэ і лесу валадарыць над сусветам.
I сапраўды — шэрыя карпусы санаторыя здаваліся, калі ўключыць фантазію, прыземістымі вежамі разбойніцкіх замкаў пасярод бяскрайняй пушчы. Перад спускам да Віліі, за агароджай, у атачэнні гонкіх хвой і мажных дубоў раскінулася вялізная паляна, на якой адбывалася ўсё культурнае жыццё летніка.
224
Дрэва ЛЮЬОВІ
Летнік складаўся з шасці галоўных будынкаў. Тры карпусы для «піянераў» і важатых, сталоўка з актавай залай, адміністрацыйны корпус, дзе падчас іхняй змены ладзіліся планёркі і дзе жыло кіраўніцтва летніка, дактары і кіраўнікі экспедыцый. Наводдаль, пад самай агароджай, з боку лесу расцягнуўся аднапавярховы мураваны барак лекавага корпусу. Каля яго размяшчаўся яшчэ паўкруглы ангар спартыўнай залы, дзе Сямён і Івона абсталявалі корт для свайго атраду.
У лекавы корпус цяпер і накіроўваліся Соня з малымі. Экафонд нашпігаваў старыя памяшканні прасунутай медтэхнікай і наняў цэлую брыгаду дактароў з усёй Беларусі (і не толькі). Адны масажысткі былі тутэйшыя — са Смаргоні.
— Сядзіце ціха і чакайце, калі паклічуць, — сказала дзецям Соня, уладкаваўшы іх на кушэткі ў калідоры, а сама пайшла да дзвярэй з шыльдаю «Ізалятар».
— Прывет, мы з сяброўкамі хацелі б перахаваць у цябе на пару дзён чарніцы, — сказала Соня, уваходзячы ў кабінет фельчара.
— О, Зося, рады бачыць, — адказаў Яраслаў.
Яраславаў зазвычай скарачаюць да «Славаў» або «Ярыкаў». Але гэтага хацелася называць толькі Яраслаў. Высокі, плячысты, светлыя даўгія валасы, сабраныя ў хвост на патыліцы. Лоб шырокі і адкрыты, трэніраваныя грудзі напінаюць тканіну белага халату.
Калі больш за тыдзень таму, у чэрвені, яны сустракалі дзяцей з гомельскага цягніка на вакзале ў Мінску, Соня ўпершыню пабачыла Яраслава. Той стаяў каля аўтобуса з армейскім заплечнікам за плячыма і размаўляў з Літаворам. У экафондзе Соня яго раней не заўважала.
225
P A 3 Д 3 Е Л III
«Паглядзі, які Апалон», — штурхнула яна пад бок Галіну. Тая ўважліва паглядзела на Соню, а потым на хлопца. I з таго часу падколвала Соню на гэты конт пры кожным зручным выпадку.
Яраслаў быў медыкамінтэрнам са Смаленску. Прыехаў у беларускі летнік працаваць фельчарам.
Смаленскі волат паставіў чарніцы ў лядоўню, вызваліўшы месца між каробак з медыкаментамі, і прапанаваў госці гарбаты. Гарбату ён піў, як усе ў летніку: заліваючы кіпнем казённую «Прынцэсу Нуры» проста ў кубку.
— Як справы? Нешта даўно Брагін не ўвальваў Лельчыцам. Я ўжо сумую па іхніх гематомах.
Дзякуючы футбольным патасоўкам Соня за першыя дні паспела зблізіцца з сімпатычным расіянінам.
Праўда, слова «расіянін» Яраслаў цураўся. Дзіўна: гэта быў адзіны чалавек з Расіі, якога пакуль сустракала Соня Сінічка, — і ён аказаўся гарачым прыхільнікам Беларусі і ўсяго беларускага.
— Часы росквіту Смаленскага княства — гэта стагоддзе яго ўваходжання ў склад Вялікага Княства Літоўскага, — казаў ён, апрацоўваючы драпіны Косціка ці Мікіткі.
У сябе дома Яраслаў узначальваў невялікі рыцарскі клуб «Харугва». На турніры ў Луцку ён пазнаёміўся з беларускімі рэканструктарамі сярэднявечча, пасябраваў з Літаворам і здзейсніў сваю мару — прабавіць лета ў Беларусі, у атмасферы беларушчыны.
— Здзіўляюся табе, Зося: ты беларуска, а на роднай мове размаўляць не хочаш, — паўтараў ён пры сустрэчах. — Я вось не хадзіў у беларускую школу, але самастойна вучу мову — і нават патроху размаўляю ўжо з Літаворам і Алесяй!
Ну так. 3 Данутай пабеларуску не атрымаецца. Пры ўсёй дэкларатыўнай любові да радзімы начальніца летніка заставалася падкрэслена рускамоўнай. Падкрэслівала яна
226
Дрэва ЛЮЬОВІ
сваю рускамоўнасць, ужываючы каларытныя беларускія словы, не падобныя да рускіх, якія ёй падабаліся або проста трапляліся ў размове: «альтанка», «палац», «адмысловы» ці «спадарства». Яна нарадзілася і вырасла ў савецкі час у Горадні, але вучылася на хімфаку МДУ ў Маскве, потым працавала ў СанктПецярбургу і Хельсінкі.
У экафондзе нікога не прымушалі размаўляць пабеларуску, але падавалі прыклад. Нехта перайшоў на беларускую мову ў летніку з іншымі важатымі, а з дзецьмі дачыняўся на звыклай для іх рускай — як Кубліцкая ці Ротмістрава. Канькова і Каланіцкі зрабіліся цалкам беларускамоўнымі — увайшлі ў мову адным махам, як у раку. «Мы даўно гэта абмяркоўвалі, але трэба быў стымул», — казалі яны.
Сняжана Кавалёва блыталася. Слова паруску, слова пабеларуску, слова на трасянцы. Але з кожным днём размаўляла ўсё больш упэўнена.
Максім, калі прыйшоў у экафонд, размаўляў на рускай мове. Але з першага дня летніка перайшоў на беларускую, нібы канал БТ1 на БТ3 пераключылі. I гаварыў чыста — нібы паанглійску шпарыў. Як дыктар на радыё. Таленавіты чалавек ва ўсім таленавіты.
А Соня і хацела б, як астатнія, беларусізавацца ў летніку, але баялася. А раптам памылак наробіць ці яшчэ неяк аканфузіцца? Хоць мову яна разумела выдатна, бо прачытала ў школе ўсяго Уладзіміра Караткевіча. Таму заўвага Яраслава выклікала ў яе складаныя пачуцці.
— Слухай, а што там за працэдура ў пятым кабінеце? — сышла яна ад няёмкай тэмы. — А то я сваіх жэўжыкаў завяла на аздараўленне, не ведаю, калі вызвалімся.
— У пятым не аздараўляюць, там правяраюць на СВЧ. Гэта як градуснік: не лекаванне, а дыягностыка. Хвілін пяць на пацыента. Але афармляюць доўга. Таму ты паспееш выпіць другі кубак.
227
P A 3 Д 3 Е Л II!
— СВЧ? Там што, мікрахвалёўкі? — уразілася Соня.
— Ды не, там крэсла спецыяльнае. Спектрометр, які вызначае спектр выпраменьвання чалавека. У людзей, якія стала жывуць на забруджанай тэрыторыі, высокі СВЧ, і таму спінагрызаў рэкамендавана вывозіць раз на паўгода ў вольныя ад радыяцыі мясціны. Ну, ведаеш гэты анекдот: указам прэзідэнта жыхары стокіламетровай зоны надзяляюцца тытулам «ваша светласць», пяцідзесяцікіламетровай — «ваша сіяцельства», жыхарам трыццацікіламетровай зоны да прозвішча дадаецца прыдомак «фон».
I Яраслаў засмяяўся са свайго жарту глухаватым нізкім смехам.
— Памойму, гэта зусім не смешны анекдот, — нахмурылася Соня.
— Прабач, прафесійны цынізм. Мы, лекары, і не з таго рагочам... Будзеш харошай дзевачкай, якнебудзь увечары завяду цябе ў пяты кабінет. Хоць Людміла Данілаўна не любіць старонніх. Японскае абсталяванне і чысціня эксперыменту. I крэсла павінна месяц стаяць непарушна, каб была мінімальная хібнасць. Уся яе каманда вельмі натхнёная выездам — гэта вялікая ўдача для радыялогіі. Бо калі мераюць выпраменьванне цэзію137 у зоне, то замінае фон ад цэзію ў паветры. I там звесткі толькі з партатыўных прыбораў. А тут — магчымасць месяц назіраць дзве сотні пацыкаў з добрай тэхнікай і мінімальным фонам! Твае «жэўжыкі» трапілі ў фокусгрупу, іх будуць раз на тыдзень тэставаць. Я дапамагаў заносіць вынікі ў медкарты, мы выбіралі самых «брудных».
— Яны ўсе з сельскай мясцовасці. А Нюта наогул жыве з бабуляй у адселенай вёсцы, дзе засталася толькі адна хата, — сказала Соня, якой зрабілася непамысна ад пачутага. Яна ўжо ведала кожнага «бруднага» дзіцёнка на імя, што кожны з іх любіць есці, чаго баіцца, па якіх камп’ютарных
228
ДРЭВА ЛЮЬОВІ
гульках сумуе, у каго якая мабілка, — таму не магла глядзець на іх як на графу статыстыкі.
— Чумная бабка, — рэзюмаваў фельчар. — Ладна самой хутка паміраць — пра дзіця падумала б. Калі Нюта — гэта Ганна Шчурок, то яна чэмпіёнка па ўсіх магчымых трасцах. У інтэрнаце ў Гомелі ёй было б лепей... Цікава, а як «ваша сіяцельства» пабеларуску? «Ваша ззянне»? Трэба ў Літавора спытацца. Але ён сёння да смаргонскіх ратавальнікаў паехаў. Заўтра ж Купалле.
Нават медыкі ведалі, што адбываецца ў летніку, лепш за Соню.
— Купалле — галоўнае свята змены. Мы шмат рыхтаваліся. Ты ж праўда да нас прыйдзеш?
— Прыйду — і ты здзівішся, — загадкава паабяцаў фельчар. — Слухай, а ты была ўжо на дальнім пляжы?
— He, ты што! Часу няма. Да яго, кажуць, ісці доўга.
— Гэта ўздоўж рэчкі доўга. А я тут за корпусам знайшоў сцежку. У бок хутара дзеда Валянціна. Напрасткі — вельмі нават блізка. Давай заўтра сходзім.
— Прабач, зусім няма часу. Ані крышачку.
— «Я недзе чытаў аб людзях, што спяць па начах», — праспяваў Яраслаў. — А ты пакладзіся з пеўнямі і ўстань заўтра з імі. Чакай заўтра а шостай раніцы каля веснічак пры лечкорпусе. Там проста файная мясціна — глыбокая і дно чыстае.
— Слухай, я, шчыра кажучы, плаваць не ўмею.
— Ну, спаласнешся. Мясціна там райская!
— Вось ты дзе! Шукаю цябе! — зазірнуў у кабінет Вадзік, Сонін верны збраяносец. — А я ўсіх нашых ужо на паляну сагнаў. Там Міхась нас вучыць намёты ставіць.
Важатая развіталася з фельчарам і пабегла да працы.
Гэта было шматабяцальнае лета.