• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    203
    P A 3 Д 3 Е Л II
    — Ці вы чулі, што яны называюць сябе «Блакітным колам»? — грымеў Салавей. — Што гэта, калі не прапаганда... Эээ... Вы зразумелі.
    — Блакітнае кола — гэта з гісторыі таварыства філарэтаў, — зазначыў дэкан. — Баюся шакіраваць вас, Аўдзей Цімафеевіч, але філарэты паводле навук дзялілі сябе на сем колаў, што складаліся ў вясёлку, і блакітны колер азначаў літаратуру. Так што можа гэта і непатрэбства, але яно мае акадэмічны грунт. Прынамсі, яны слухаюць лекцыі.
    Ну а паколькі ладная частка выкладчыкаў была сярод слухачоў і нават арганізатараў «Чорных чытанняў», Аўдзей Салавей застаўся самотным у сваім абурэнні.
    — Пачакай, калі маеш час. Хутка прыйдзе Аста, — запрасіў Дзяніс Соню. Дзяўчына з цікаўнасцю ўвайшла ўнутр таго, што звонку здавалася звычайнай хатай у моры мінскага прыватнага сектару. Пачарнелы зруб і падворак, агароджаны двухметровым металічным плотам. На падворку ўсё было засыпана дробнай галькай. Пасярод fleapa, абкружанага гаспадарчымі пабудовамі, стаяў добра так патрыманы «Фольксваген» Дзяніса. Пад вокнамі з аблупленымі белымі ліштвамі раслі старыя яблыні. Нічым не адметны вясковы дом, нібы з хрэстаматыі па беларускай літаратуры, калі б не прыбудаваная да яго сучаснага выгляду тэраса з садовымі арэлямі на ёй.
    Цёмныя і халодныя сенцы былі заваленыя дэталямі ад кампоў ды завешаныя правадамі. Усярэдзіне было ажно горача — кафляваная печка награвала прасторны пакой, дзе за даўжэзным сталом пры вокнах працавалі Дзяніс і ягоны калега. Студэнты ўсяго гораду маглі палекаваць тут свае гаджэты з вялікай зніжкай.
    Падлогу і столь старанна вычысцілі і пафарбавалі ў яркаблакітны колер. Да старой хрустальнай жырандолі пад
    204
    ДЗЕ TOE ШЧАСЦЕ
    вялі новую праводку. Сцены паклеілі выпадковымі трубкамі. Шпалеры ляглі хвалямі — гэта быў «наццаты» слой за ўсю гісторыю хаты. На сцены акуратна вярнулі люстра, паламаную барысаўскую гітару з партрэтам Алы Пугачовай, гадзіннік з зязюляй і нават газавую лямпу — усё тое аўтэнтычнае, што знайшлося ў хаце, калі яе здалі новым арандатарам.
    Уздоўж сцен стаялі нямодныя крэслы, фатэлі, канапы — мэбля, знойдзеная дарам у інтэрнэце.
    На адной з канап паўсядзела ў антычнай позе чарнявая, каротка стрыжаная дзяўчына і меланхалічна насычалася «ролтанам». Майка на лямках і кароткія шорты адкрывалі рукі і ногі, спрэс татуяваныя раслінным арнаментам, з якога праглядалі галовы птушак і жывёлін. Дзяўчына не павіталася і нават не павярнула галавы ў бок наведніцы.
    Хутка Соня дазналася, што дзівачку завуць Ганка, і яна адна з найлепшых кольшчыц у Мінску. Спецыялізуецца на татуяванках для дзяўчат, але хлопцы выстройваюцца ў чаргу таксама. У гэтым жа доме быў яе кабінецік — пакойчык стэрыльны, як аперацыйны, у які яна не пускала без бахіл і наогул не пускала нікога, апроч кліентаў. Выявілася таксама, што Ганка — дзяўчына Іллюка, і яны разам жывуць у гэтым доме ў яшчэ адным пакойчыку, бо астатнія тут толькі працуюць ці тусуюцца.
    Іллюк выйшаў неўзабаве са сваёй «келлі», як ён яе называў, павітацца з Соняй.
    — Як у фффіларэтаў, — сказаў ён, абвёўшы пакой рукою. — У Яна Чччачота ў Вільні так ккколам усе сядзелі.
    Новы філамат паставіў гарбату. Потым прыйшла Аста, і на фатэлях каля печкі завязалася нейкая гутарка. Потым яшчэ падцягнуліся знаёмыя, сярод іх і Маша Ротмістрава...
    3 таго дня Соня зрабілася заўсёдніцай дома на Арлоўцы, уцякаючы сюды штовечар ад сваіх думак пра Максіма.
    205
    Р А ЗД 3 Е Л II
    На Арлоўцы Соня адзначыла дзень народзінаў. Хоць не збіралася адзначаць зусім — Галя і Снежка не маглі быць у той дзень, а збіраць кампанію ў іншы — надаваць значэння свайму святу. Соні гэтага не хацелася.
    Пагатоў зранку прыйшла навіна, што Ігнацюк і Статкевіч у Кракаве ўзялі першае месца ў парным тэнісе — і Соня тэрмінова пісала пра гэта для сайта БДУ. Заадно, вядома, павіншавала ў допісе Максіма Статкевіча з васямнаццацігоддзем. Народзіны ў іх супадаюць — перажываць гэта на самоце было вельмі няпроста.
    Але «міфаўцы» ў той дзень падарылі ёй торцік, што дало пачатак шматлюднай улётнай вечарынцы. 3 чаго раптам свята, прысутныя забыліся ўжо праз гадзіну. Соні падабалася, як усё выйшла, што торцік у выніку з’елі тыя, хто і ведаць не ведае, хто сёння імянінніца і колькі ёй стукнула. А стукнула Соні, як і Максіму, васямнаццаць. Яна зрабілася паўналетняй.
    I трэба ж ёй было ў разгар бессэнсоўнай размовы з нейкім фанатам хіпхопу выцягнуць тэлефон і залезці ўкантакцік — ці няма там новых віншаванняў. Першае, што яна ўбачыла, быў свежы допіс Івоны Кубліцкай. Вясёлая кампанія сядзела ў кавярні з геалакацыяй «Krakow, Poland». На здымку — Максім, Івона, Сямён, Вірсавія і невядомыя ёй дзяўчына ды хлопец. «Падвойная нагода для імпрэзы», — напісала Кубліцкая і наставіла сэрцайкаў.
    У сэнсе, адзначалі разам перамогу і Максавы народзіны.
    Соню раптам накрыла. Зрабілася бязмежна шкада сябе. Яна тут адна ў натоўпе паўзнаёмых людзей — а магла б быць там з ім, з імі... I няхай з Максімам ніколі нічога ў яе не складзецца — навошта ж яна адмовілася ад шчасця проста быць побач? I Кракаў пабачыць яна вельмі хацела б...
    206
    ДЗЕ TOE ШЧАСЦЕ
    Чаму яна прапускае жыццё толькі таму, што Статкевіч жыве на свеце?
    Адчуўшы, што па шчоках цякуць слёзы, яна выбегла на тэрасу і бухнулася на арэлі — проста на голыя спружыны: падушак на двор яшчэ не выносілі. На свежым паветры яна разрыдалася.
    Алесь выйшаў пакурыць і сеў побач.
    — Што, старасць не радасць? — загаварыў ён. — Гэй, ты чаго? Здарылася нешта?
    Соня ўткнулася ў плячо сябра і крыху паплакала. Потым суцішылася, узяла сябе ў рукі... I раптам як бы паглядзела на сябе збоку.
    — Ды так. Нешчаслівае каханне. Ужо ў мінулым, але часам накочвае. У нас проста ў адзін дзень народзіны. Фотку зараз пабачыла — і раскісла.
    Алесь стаў пахлопваць яе па плячы:
    — He плач, дурненькая. Viri sunt viri, як казалі рымляне. Дакладней, рымлянкі. У сэнсе, усе мужыкі — казлы. Па сабе ведаю. А ў новым годзе, Зося, удасца хай тое, што не ўдалося, — зарыфмаваў ён і засмяяўся, задаволены сваім вершыкам.
    Алесь быў першы, хто пачаў называць яе Зосяй. Потым гэта зрабілася яе іменем у летніку.
    Алесь шмат чаго яшчэ казаў — доўга і часам губляючы ніць, бо было ўжо позна — вечарынка зацягнулася:
    — Ты ж зашыбісь дзяўчына, Зоська, — я гэта адразу зразумеў, калі цябе пабачыў. Разумная, прыгожая, моцная — табе ўсё па сілах. Шчасны той муж, хто каханне тваё заслужыць... Я не ведаю, што там за перац, але ён дурань, калі ад цябе адмовіўся! А ў параўнанні з некаторымі ты... Вось скажам, гэтая твая Кавалёва... Як можна было выбраць такую цытату для татухі? L’amor che move il sole e I’altre stelle! Ды яшчэ ў ганебным перакладзе Скарынкіна! Я ледзь за слоўнікі італьянскія не засеў, каб ура
    207
    РАЗДЗЕЛ II
    таваць няшчасную ад кляйма, якое яна сабе на ўсё жыццё вызначыла. Добра, у выніку ёй розуму хапіла зрабіць у арыгінале... Але апошні радок з «Раю» Дантэ! Гэта ж штамп у квадраце... Думае, скорыць нейкага багаценькага макаронніка, калі той прачытае ў яе там сваю школьную праграму... Ну што за людзі... Ну не плач, давай я табе свайго любімага Кітса пачытаю:
    Вось я з табой — і цемра ажыла: Прынцэсапоўня ўжо сядзіць на троне Сярод сваіх васалак — зоракфей, А тут няма святла,
    I толькі скрозь зялёнае сутонне Нясе ясноту з неба ветравей. Хавае цемра кветкі ад вачэй, Ды водары струменяцца ў паветры, Духмянай ноччу адгадаць лягчэй, Чым гэты месяц аздабляе нетры, Вясновыя гаі і паплавы, Што дарыць глогу, дзічцы, і йіыпшыне, I любым дочкам майскае пары — Фіялцы між травы
    I ружы мускуснай, што ў росах стыне
    I ўлетку аж гудзе ад жамяры...
    Агулам гэта быў удалы дзень народзінаў.
    Але нягледзячы на вучобу і процьму заняткаў паза ёю, бывалі вечары, якія Соня бавіла ў «лялечным доме» адна, самнасам з думкамі ды ўспамінамі. Мама Юля, лічы, перасялілася ў фотастудыю, забіраючы туды з гімназіі Вадзіка. Тата Віця не вылазіў з офіса. Яе тата працаваў як шалёны ў рэстаране, каб летам з’ехаць у Італію да Ірэ
    208
    ДЗЕ TOE ШЧАСЦЕ
    ны — стасункі з усімі сямейнікамі ператвараліся ў «прывітанне — пакуль» за сняданкам ці позняй вячэрай. Таму яна хапалася за кожную магчымасць не быць дома (асабліва бясплатную, ці прынамсі недарагую), і так трапіла на курс японскай каліграфіі і чайнай цырымоніі. Яна вырашыла, што гэта добры спосаб памедытаваць і заглыбіцца ў сябе, таму пайшла.
    Курс працягваўся ўвесь сакавік. Калі трэба было, разбіўшыся па двое, запарваць гарбату, Соня трапіла ў пару з Алесяй.
    Алеся расказала пра сябе толькі, што вучыцца ў Маскве на хімічным факультэце МДУ, але цяпер у акадэмцы, таму жыве ў Мінску з бацькамі.
    Сярод знаёмых Соні гэта была першая асобанегуманітарый, якая размаўляла пабеларуску з усімі навокал.
    Напрыканцы занятку, наступнага пасля іх супольнай гарбаты, Алеся раптам падышла да Соні.
    — Ты толькі не здзіўляйся. Mae бацькі кіруюць экалагічнай арганізацыяй, і яны задумалі адзін цікавы праект. Шукаюць валанцёраў. Папрасілі мяне прывесці на сход сваю сяброўку.
    — А?..
    — Ну, мы ж сябруем... Слухай, у мяне амаль нікога няма цяпер у Мінску. 30 сакавіка — старт праекта. Прыходзь... Калі ласка...
    I Соня пагадзілася на сустрэчу, якая так усё памяняла.
    Міжнародны фонд дапамогі дзецям Чарнобылю меў беларускую філію з сядзібай у шматпавярховіку на Мележа. Арганізацыя займала чатыры памяшканні на трынаццатым паверсе, адно за адным па вузкім калідоры. 1313е было прасторай кіраўніцы экафонду Дануты Вялес, мамы Алесі.
    209
    PA 3 Д 3 ЕЛ II
    У квадратным пакоі з тыповымі жаўтаватымі сценамі стаяла простая светлая офісная мэбля — стэлажы з кнігамі і журналамі, пара пустых сталоў. На сценах — магнітная дошка са стыкерамі, графікі, мапы радыяцыйнага забруджання Беларусі: краіна выглядала як недасканалы дранік, падрумянены знізу справа. 3 квадратаванай офіснай столі на тонкіх лёсках звісалі народныя абярэгі — саламяныя павукі.
    Соня адразу пазнаёмілася з усёй сям’ёй Алесі. Данута — грацыёзная жанчына з даўгімі бурштынавымі валасамі, заплеценымі ў касу, у джынсах і вышыванай кашулі з нябеленага льну — мела на выгляд гадоў сорак пяць. Алеся была вельмі падобная да яе, толькі святлейшая — нібы мёд змяшалі з малаком. За адным са сталоў сядзелі над размалёўкамі яе малодшыя братыдзетсадаўцы: рудыя, як і маці. Іх звалі Міндоўг і Гедзімін.