• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    Нюта, пабачыўшы Максіма, саскочыла з карча, саступіўшы месца каля важатай.
    — Вось ты дзе. Паўсюль цябе шукаю. Ніяк не ўсочыш за вашым атрадам, — сказаў Максім, сеўшы побач з Алесяй.
    Усім у летніку было вядома: першы намеснік начальніцы і яе дачка сустракаюцца.
    Соня ўлеглася на ручніку так, каб сачыць за малымі на беразе, але не назіраць салодкай парачкі каля вады.
    Максім і Алеся пра нешта засяроджана шапталіся.
    Нібы не набыліся разам яшчэ. I на планёрцы яны сёння бачыліся, і ў сталоўцы. I ўчора пасля адбою Алесі ў пакоі не было. Нібы Соня не ведае, да каго яна хадзіла.
    Зрэшты, што Соні за справа да старонніх людзей.
    Парадкам прыпякала. Пара было весці малых у летнік і Алесю неяк разлучаць з каханым — няхай працуе. Але нечакана з супрацьлеглага берага грымнуў хор:
    У суботу Янка ехаўля ракі, Пад вярбой Алёна мыла ручнікі. «Пакажы, Алёна, броды земляку, Дзе тут пераехаць на кані раку».
    190
    Маці струменяў
    3 таго берага ў рэчку увайшоў сапраўдны волат у цяльняшцы і шортах колеру хакі, цягнучы над галавою вяроўкі. He прайшло і хвіліны, як ён перасек уброд неглыбокую тут Вілію.
    — Міхааась! — узрадавана закрычалі Галя і Снежка, скачучы ў вадзе і махаючы рукамі.
    Выйшаўшы на бераг метраў на дваццаць ніжэй за пляж, волат, якога назвалі Міхасём, пачаў навязваць вяроўкі да дрэва так, што яны нацягнуліся праз раку за метр адна над адной. Іншыя канцы ўжо былі зачэпленыя за сасну, якая падступала вельмі блізка да берага. Зрабілася відавочным, што майструюць навясную пераправу ў самым вузкім месцы на гэтым адцінку. Прапусціць такое відовішча нікому не хацелася.
    На тым беразе каля сасны правяралі вузлы студэнты фізфака Ваня Каланіцкі і Лена Канькова. Атрад фізікаў вырашыў такім эфектным спосабам вярнуцца ў санаторый з пешага паходу. Таму і з’явіліся на беразе гэтак рана. Стаянка была зусім блізка ад летніка — кіламетраў за пяць у лесе, але інструктары вялі да яе атрады праз мост у мястэчку, таму маршрут выходзіў удвая даўжэйшым.
    — А так можна было? — пажартавала Снежка. Яны з Галяй сваіх дзяўчат у паход ужо звадзілі.
    — Зося, а мы таксама будзем у паход па такіх вяроўках перапраўляцца? — падбеглі да важатай лельчыцкія.
    — He думаю, — адказала Соня, для якой з’яўленне турыстаў было поўнай нечаканасцю. — Гэта толькі для старэйшых атрадаў.
    — Ну вооось, — захныкалі малыя. He было сумневаў, што яны б і не з такой пераправай далі рады, але яны былі самымі малодшымі ў летніку, і большасць захапляльных прыгод, напланаваных вынаходлівымі арганізатарамі, іх не датычыла.
    191
    Раздзел I
    — He, Косцік, «у паход» пераправіцца гэтак нельга. Бачыш, Міхась выбраў такое месца, каб нацягнуць вяроўкі крыху з ухілам. Каб людзі ішлі сюды, нібы з горкі. Каб пераправіцца назад, вяроўкі трэба перацягнуць. Але Зося мае рацыю. Для вас такі маршрут будзе надта складаным, — умяшаўся Максім.
    I ўсё гэты Максім ведае. I ўсіх ён ведае. Нават іх атрад ужо запомніў па імёнах.
    — Навошта наогул гэтыя вяроўкі? Усе тут раку ўброд пераходзяць, — азваўся Вадзік.
    — «С» значыць «спорт», Вадзім. Рэч табе не вядомая, — сказаў Максім і паапякунску паглядзеў на брата. — Людзі практыкуюцца. Каб умець перабрацца і праз глыбокую раку.
    А вось і няпраўда пра спорт. Вадзік, між іншым, ахвотна гуляў у футбол — стаяў на браме, бо лельчыцкія і брагінскія стаяць там не асабліва хацелі. Гэта, а яшчэ тое, што па вечарах ён усім ім па чарзе пазычаў планшэт пагуляцца, рабіла суіснаванне сталічнага мажорчыка з пацанамі з глыбінкі даволі гарманічным.
    Соня б вельмі хацела зараз запярэчыць Максіму і абараніць Вадзіка ад братавай паблажлівасці, але рашэнне ігнараваць яго ў летніку было прынцыповым. Злосць накаціла на яе хваляй. Яна адвярнулася ад берага.
    «Адчапіся, хлопец, едзь абыкуды, He муці мне толькі чыстае вады».
    У маркоце Янка галавой панік, Упусціла дзеўка беленькі ручнік.
    «Дзеці» Каланіцкага і Каньковай адзін за адным пераходзілі па вяроўках на гэты бераг — у ратаўнічых камізэльках і касках. Рыштунку было ўсяго пара камплектаў, таму Міхась складаў яго ў мяшок і перадаваў на супрацьлеглы бераг лябёдкай. Потым лябёдкай пачалі перацяг
    192
    Маці струменяў
    ваць заплечнікі, якія чапляў на тым беразе Каланіцкі. У самым канцы па вяроўках перайшлі раку важатыя ў касках і камізэльках. Тут ужо да пераправы падцягнулася палова пляжа, і іх спуск на бераг сустрэлі воплескамі, як часам сустракаюць прызямленне самалёта.
    — Янка! Алена! Мама! Тата!
    Мазырскія і гомельскія падлеткі сапраўды называлі важатыхфізікаў «мамай» і «татам». Гэта быў самы дружны атрад у летніку, хоць іх экспедыцыя на балоты была запланаваная толькі на канец змены. Соні гэта нагадала атмасферу ў фізічным класе, у якім вучыліся Канькова і Каланіцкі, калі яна пазнаёмілася з імі ў школе. Са школы, уласна, яны і былі парай. Як і ў школе, Алена была жаночай копіяй Вані. Цяпер на абаіх былі камуфляжныя штаны і кеды, а зверху — кашулівышыванкі, апранутыя проста на белыя важацкія майкі: зпад лёну прасвечвала эмблема экалагічнага фонду. Іхнія дрэды адраслі і матляліся ўжо недзе каля плячэй.
    Соня схамянулася, што гэтак яе малыя могуць не паспець на працэдуру, якую можна зрабіць толькі сёння. Таму ва ўсім вэрхале яна выкрычала частку свайго атраду — траіх лельчыцкіх, траіх брагінскіх і Нюту, скамандавала надзець кепкі і панамкі ды павяла ў санаторый.
    На версе сцежкі яе дагнала запыханая Галюня.
    — У лечкорпус, значыць? Нуну.
    — А ты, бачу, з дарамі прыроды? — адказала Соня сяброўцы гэткім жа кплівым тонам.
    У руках у Галі красаваў двухлітровы слоік з чарніцамі, абкручаны лопухам і сцяблінамі рачной травы замест пластыкавай накрыўкі.
    — Міхась сабраў для мяне на досвітку, — сказала яна, кепска ўдаючы абыякавасць. — Спачатку хацеў з Генадзем перадаць, а потым сам вырашыў весці фізікаў. Яму вельмі хацелася папрактыкавацца з пераправаю.
    193
    Р А ЗД 3 Е Л I
    — Ды гэта ён цябе захацеў пабачыць. I такі клопат! Ведае, што мяса не ясі, дык падкінуў вітамінаў, каб табе зусім не паблажэла з нашым сталоўскім рацыёнам.
    — Я не галадаю! — надзьмулася Галя. — Я ем кукурузу і гарошак.
    Калі б гэта было кіно, а не кніга, то Галю цяпер мелася б граць іншая акторка — настолькі радыкальна змянілася Соніна сяброўка. За паўгода яна схуднела кілаграмаў на дваццаць і зрабілася мініяцюрнай круглатварай дзяўчынай з вялікімі цёмнымі вачыма.
    Зімовую сесію Галюня Вайтовіч заваліла. Прычым не праз кітайскую мову, якой так баялася. Кітайскую яна сяктак здала, хоць адзнака не суцяшала. Пасткай зрабілася агульнае мовазнаўства. Прафесарка тройчы адпраўляла Галю на пераздачу, пайшоўшы на прынцып. Маўляў, на лекцыях гэтай студэнткі не было.
    На лекцыі па мовазнаўстве Галя насамрэч хадзіла — проста спала на крэслах пад партамі ў паточнай аўдыторыі, а канспекты за яе вяла Соня. Да іспыту Галя Соніны канспекты старанна вызубрыла. Толькі пра што ў іх гаворка — паняцця не мела. А прынцыповай прафесарцы хацелася ад яе разумення прадмета.
    Соня і Сняжана вельмі перажывалі за сяброўку, таму пераканалі дэканат: Галя вывучыць, выправіцца — толькі дайце ёй шанец. Перад Вайтовіч ужо маячыла здача на камісіі. Ратунку не было — давялося гаротніцы сядаць за падручнікі і ўсур’ёз вучыцца. Ёй шмат дапамагала Соня, якая і вакацый зімовых не мела праз Галіну бяду, бо разам з ёй зноў прайшла ўвесь матэрыял і ўсё ёй падрабязна патлумачыла. Сама яна здала мовазнаўства на дзявятку: прадмет ёй вельмі падабаўся.
    Калі Галя вымучыла запаветную шасцёрку, радасць была нядоўгай. Праз пару дзён яе забрала хуткая, бо яна страціла прытомнасць на вуліцы. Дзяўчыну абследавалі,
    194
    М а ц і струменяў
    выявілі праблемы з гармонамі, прызначылі лекаванне і забаранілі ператамляцца. За месяц у больніцы, на таблетках і ўколах, яна нечакана схуднела на сем кілаграмаў.
    Гэта дало не абыякі штуршок, бо раней Галя думала, што таўстушкай ёй быць наканавана. Яна сказала сабе, што будзе правільна харчавацца.
    Але сказаць — лёгка. Галіна маці лічыла слова «дыета» лаянкавым, а «правільнае харчаванне» ад дыеты не адрознівала. Да таго ж, разумна разважыўшы, што даччынай вучобе замінае шыццё, канфіскавала ў яе машынку. Грошай Галюня больш не зарабляла, таму харчавацца магла толькі з сям’ёю.
    У выніку яна не знайшла нічога лепшага, як абвясціць, што будзе трымаць Вялікі Пост. Дома Галя ела толькі бульбу ды капусту, а калі сямейнікі нешта тлушчам запраўлялі (тобок амаль усё) — то галадала. Кавалёва і Ротмістрава на ўсе лады пераконвалі сяброўку, што не есці мяса, каб схуднець, ды яшчэ верай прыкрывацца — гэта нездарова і няздорава, але вынікі казалі пра адваротнае. Вайтовіч рабілася зграбнай на вачах.
    Потым прыйшоў Вялікдзень — і Галя паведаміла маме, што ва сне ёй явілася Багародзіца і сказала не есці мяса ўвесь год.
    У Галі з’явілася шмат вольнага часу, і яна хадзіла пехатою з філфака дадому. Гэта, мусіць, дапамагло таксама.
    3 вучобай у яе зрабілася лепей, і маці палагаднела. Маўляў, калі Галя добра здасць сесію, ёй на лета аддадуць машынку.
    А потым, калі гэты летнік намаляваўся, мама яшчэ дадала ўмову, што адпусціць сюды важатай, толькі калі пераздач не будзе. Таму чэрвеньская сесія была вельмі нервовай. Але ўсё скончылася як найлепей — і вось і Галя, і яе машынка тут, у санаторыі. А калі яны са Сняжанай вадзілі свой атрад у паход, Галя пасябравала са студэнтам мехмата
    195
    Раздзел I
    Міхасём, дужым і негаваркім. Напару са стрыечным братам Генадзем з Паставаў, што вучыўся на лесніка, Міхась валанцёрыў тут як турыстычны інструктар. I цяпер Галя пяшчотна пасміхалася, гледзячы на слоік з чарніцамі.
    — А Снежка, значыць, на пляжы засталася, а Алесь ёй дапамагае? — загаварыла Соня пра тое, што жыва цікавіла іх з Галяй, але што яны раней абыходзілі маўчаннем.
    — Ага, быццам у яго сваіх «дзяцей» няма, — падхапіла Галя. — Але мы нічога не заўважылі і ні пра што не ведаем, праўда?
    Сяброўкі ва ўнісон хмыкнулі.
    — А ты калі здагадалася? — спыталася Соня.
    — Ну, заўважаць я пачала на сустрэчах у экафондзе, недзе ў траўні. Прычым цяжка вызначыць, што было больш падазроным: тое, што Алесь кінуў курыць, ці тое, што Снежка загаварыла пабеларуску. А потым гэтае: «Бабуля хрысціла мяне Стэфаніяй...» А калі на змену прыехалі, то ў іх, мусіць, усё ўжо сур’ёзна закруцілася. Яна ж з хлопцаміважатымі пасля адбою ў іх пакоі да ночы «чай п’е». Ну не з Ігнацюком жа яна там ракеткі перабірае!.. А ты?