Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
Так яна стаяла ў вадзе нерухома, з заплюшчанымі вачыма, варушачы вуснамі. Можа, спявала, а можа, малілася. Можа, размаўляла з некім, пра каго нам нічога не вядома.
Так ці іначай, Соніну медытацыю неўзабаве перапыніў рознагалосы енк. 3 абрыву на пляж адзін за адным скочваліся «іх дзеці». Два дзясяткі дзевяцідзесяцігадовых башыбузукаў (васямнаццаць, калі дакладна паводле папер, якія падпісалі Соф’я Пятроўна Сінічка і Алеся Сяргееўна Вялес).
Апошнім — з адказным выглядам, толькі сцяжка ці жазла ў руцэ не хапала — спускаўся васьмігадовы Вадзім Статкевіч. Цяпер ён насіў акуляры, што рабіла яго амаль дакладнай копіяй таты Віці.
3 Алесі цяжка і слова выцягнуць, але калі нешта паабяцала — выконвае дасканала: адразу пасля сняданку напарніца мелася прывесці атрад купацца.
Бо гэтыя два дні, падобна, ім будзе не да купання абсалютна — як бы ні парадаксальна гэта гучала, калі на носе Купалле.
Проста як жабы вясною на Цнянцы, малыя рынуліся ў ваду. Хлопцы на хаду зрывалі адзенне і з гігіканнем ляцелі ў раку, да Соні. Дзяўчатам мо і хацелася кінуцца следам за таварышамі, але яны чынна выстраіліся каля купальні, каб пераапрануцца, уваходзячы па дзве ці па тры адначасова.
Нібы з ніадкуль у ваду ўляцеў валейбольны мяч.
— Дзелімся на каманды, — абвясціла Соня. — Той, у каго няма літоўскай візы, па рацэ не сплывае!
184
Маці струменяў
Гэты жарт гучаў на ніжнім пляжы пастаянна, але дзеці ўсе адно каторы раз засмяяліся.
Дзяўчаткі, войкаючы, уваходзілі ў ваду. Хутка на беразе засталіся трое: Вадзік, Нюта і важатая Алеся. Вадзік усеўся паводдаль у цяньку проста на сядушку, якую меў на азадку, цягаючы ўсюды з сабою. Нейкая неказённая, фірмовая, з нетраў «лялечнага дому». Алеся скінула льняную сукенку, застаўшыся ў беласнежным раздзельным купальніку. Неймаверна худая і светлая. Залацістабелыя ад прыроды валасы, тонкія саламяныя бровы, мядовая скура. На запясцях — пацяганыя фенечкі з язычніцкімі арнаментамі. Яна чамусьці не надта загарэла ўлетку, хоць мусіла быць пад сонцам не менш за астатніх.
Алеся села на корч ля самага берага, паставіўшы ў ваду ступакі так, каб вада не намачыла эластычны бінт на левай костачцы. «Моцна выцяла і падвярнула, — тлумачыла яна. — Мачыць нельга». Маленькая Нюта ў жоўтых плаўках села побач з Алесяй, зрабіўшы тое самае. Яе ножкіпалачкі, наадварот, былі пакрытыя палоскамі загару. Было бачна, дакуль сягаюць шкарпэткі, якія малая амаль ніколі не здымала, і дзе пачынаецца паркалёвая спаднічка. Рабая, рудая, лахматая — як яе ні прычэсвай.
Праз Алесіну нагу ў вадзе з дзецьмі (не ўмеючы плаваць) заўсёды бавілася Соня. Нельга сказаць, што гэта ёй было непрыемна. Але цяпер, праз тыдзень працы, яе пачынала злаваць, што траўмай Алеся адгаворвалася ад паловы спраў. Гуляць, скакаць, адвесці малых у Жодзішкі па марозіва — усё Соня. Пасядзець у корпусе, кніжку дзяўчатам пачытаць, коскі ім паплесці — Алеся не супраць. На футболе дзяжурыць, каб брагінскія лельчыцкім насы не паразбівалі, а калі разаб’юць, да фельчара цягаць — гэта зноў на Соні.
I як бы не вінаватая Алеся, што завалілася і нагу за дзень да змены пашкодзіла. I як на яе скардзіцца, калі яна — дачка начальніцы летніка?
185
P A 3 Д 3 Е Л I
Праз мітусню дзяцей, якія штурхалі мяч па рацэ, Соня не адразу пачула, што на пляжы — новыя наведнікі. На бераг дзелавіта выходзіў Алесь, яе таварыш з філфака. У клятчастай кашулі, рукавы якой той закасаў да локцяў, і сваіх рваныхраспісаных джынсах, якія абрэзаў да калена, — нібы ягоны лад жыцця не прадугледжваў такіх радасцей, як лета, спёка і сонца, але давялося прыстасавацца да новых абставін.
У руцэ Алесь трымаў папку — так, нібы спускаўся па філфакаўскай Сцыле ў справах вучобы, а не па лясной сцежцы на пляж летніка.
За ім цягнуўся пятнаццацігадовы бамбіза з ягонага атраду, несучы рыдлёўку і нейкую шыльду на палцы.
Бамбізу гэтага празвалі РомкаБатонаДасцё. Як саркастычна расказваў Алесь, гэта быў самы здольны і цікаўны хлопец у іхнім літаратурным атрадзе. Алесь з прафесаркай Глагоўскай распрацавалі дасканалы тыднёвы маршрут для іхняй міцкевічаўскай экспедыцыі: Беняконі, Ашмяны, Баруны, Гальшаны, Шчорсы, Туганавічы, Завоссе і ўрэшце Наваградак — усё, каб зацікавіць падлеткаў з чарнобыльскай зоны гісторыяй філаматаў і філарэтаў у рамантычнапалявых умовах. Але школьнікі з Хойнікаў маршрутам не тое каб зацікавіліся — нават экскурсіілекцыі самой Альжбеты Глагоўскай з Горадні былі ім як аб сценку rapox! I толькі Ромка на любыя прапановы натхнёных важатых удакладняў: «А батона дасцё? Тады пайду (паеду, паслухаю)». I сапраўды — вытрымліваў нават самую насычаную адукацыйную праграму, калі ў канцы дня з заплечніка для сухога пайка (які ён жа і цягаў па сцежкахдарожках) яму выкройвалі паўбохана батона, адпушчанага на кухні Аляксеем Васілеўскім. А калі яшчэ да таго батона яму перападала персанальная бляшанка згушчонкі, Ромкавы вочы загараліся непадробнай любоўю да паэзіі рамантызму.
186
Маці струменяў
Соня ўзрадавалася хлопцам. Памахала ім з вады і закрычала:
— Што вы тут робіце?
— Змена экспазіцыі па выніках экспедыцыі! — загарлаў Алесь у адказ і, выцягнуўшы з папкі файлік з аркушам, пафасна задэкламаваў:
— Вілія, маці струменяў празрыстых,
3 тварам блакітным і дном залацістым.
Але ў ліцвінкі, дзяўчыны тутэйшай, Сэрца чысцейшае, твар прыгажэйшы.
— Чачот? — спыталася Соня з выглядам знаўцы.
— Міма! Сам Адам! Але Чачот таксама ёсць. Хочаш паслухаць?
— He! He трэба, пачытаю, як буду апранацца! — засмяялася Соня.
Калі яна бачыла Алеся, ёй рабілася лёгка і радасна. Няхай як да хлопца яна да яго ну зусім нічога не адчувала. А можа, менавіта з гэтай прычыны.
— А што за шыльда? — пацікавілася Алеся.
— А гэта, мадэмуазэль, праца над памылкамі ад вашай шарман маман. He далей як учора на планёрцы яна зрабіла заўвагу да нашай купальні, сказаўшы, што раз літаратары ўзяліся ў першы дзень упарадкаваць пляж, то мусяць давесці справу да канца і абсталяваць яго згодна з усімі правіламі ратавання на водах. Але дзіўна, чаму вы пытаецеся, — вы ж наведваеце планёркі. He тое што некаторыя.
Ясна, у чый гарод быў каменьчык. Соня зрабіла грымасу і паказала Алесю язык. У гэты момант брагінскія трапілі ў яе мячом, і яна зноў уцягнулася ў гульню, а праз колькі хвілін, зірнуўшы на бераг, залілася смехам.
187
P A 3 Д 3 Е Л I
Ромка пад наглядам Алеся ўкопваў у бераг прынесеную шыльду. Яе павярнулі так, каб надпіс белай фарбай на сінім фоне было відаць і з вады, і з берага.
«Без важатых ты тапелец!» — папярэджвала шыльда.
— Гэта што такое? — гігікала Соня.
— Ну, так больш зразумела, чым тое, што прасілі: «Непаўналетнім забараняецца знаходзіцца ў вадзе без нагляду дарослых».
Алесь заставаўся непаўторным.
У гэты момант над пляжам зноў пачуліся галасы. На бераг спускаліся трынаццацігадовыя мазырскія «мадэльеркі» разам з Галяй Вайтовіч і Сняжанай Кавалёвай — сваімі важатымі.
— Дзяўчаты, хлопцы, на бераг! — скамандавала Comb. — Ідзе наступны атрад. Ніхто ж не хоча адціскаць плаўкі ў кустах, калі яны пойдуць пераапранацца?
«Дзіцячы садок» Соні і Алесі неахвотна палез з вады. У адрозненне ад субтыльных мінскіх студэнтаў, гэтыя дзеці былі вынослівыя ды загартаваныя і маглі гадзінамі плёхацца ў любой вадзе — хоць рачной, хоць азёрнай — без рызыкі прастудзіцца. I таму дзіўна і вусцішна было глядзець у іх медычныя карты, дзе ў кожнага красаваў букет дыягназаў.
Менавіта таму гэты летнік для чарнобыльцаў можна было арганізаваць толькі ў санаторыі.
— О, Стэфа! А вашым хіба не трэба на працэдуры? — спытаўся Алесь у Сняжаны.
— А мы ўжо былі, — адказала тая. — А твае, між іншым, па лечкорпусе самі бадзяюцца.
— Ай, дарослыя ўжо, разбяруцца.
Алесь з самага пачатку змены вазіў свой атрад у экспедыцыю і ва ўнутрылетнікавыя справы пакуль не асабліва інтэграваўся. Цікавіўся хіба футболам, у які любіў ганяць са сваімі хлопцамі. Ягоныя «дзеці» самі займаліся лека
188
Маці струменяў
ваннем згодна з медкартамі, хоць да кабінетаў не заўсёды даходзілі. А вось у Соніным атрадзе была зусім малышня, таму адказная дзяўчына адводзіла падшэфных у лечкорпус сама. I акурат цяпер трэба было суправадзіць туды некалькіх хлопцаў і дзяўчынку.
Добра, што для кантакту з медыкамі наведваць ранішнія планёркі неабавязкова.
Алесь развесіў файлы ў купальні, раздзеўся і скокнуў у ваду, узняўшы пырскі. Тут жа прыняўся абліваць атрад мадэльерак, стараючыся, каб найбольш перапала важатым. На грудзі ў яго красаваў надпіс паітальянску: Nel mezzo del cammin di nostra vita*. Ад літар адрасталі галінкі, як на сярэднявечнай гравюры. Скура вакол малюнка яшчэ крыху чырванела.
Тэлефона ў Соні з сабой не было, а каб і быў, то ад яго не было б ніякай карысці — у летніку і вакол не было сувязі і, адпаведна, мабільнага інтэрнэту. Але яна і без гугла магла паклясціся, што ведае, адкуль гэтыя радкі і што значыць татуяванка на Алесевых грудзях.
Дзяўчына разважыла, што ў купальню пойдзе пасля дзяцей — як спатрэбіцца. Калі пабыць на сонцы яшчэ крыху, то можна і без ручніка абсохнуць ды нацягнуць сарафан на купальнік. Пагатоў, з Галяй і Снежкай амаль не даводзіцца бачыцца, хіба што ў сталоўцы, а тут можна хоць парай слоў перакінуцца. Дзяўчына стала аглядаць бераг, шукаючы лапік свабоднага пляжа: два атрады ў адзін час на такім вузкім беразе — гэта не жарты.
I тут яна пабачыла. Яго. Адзінага, хто азмрочваў ёй гэтае агулам удалае лета. Прычыну, з якой яна прапускала планёркі.
На пляж няспешна спускаўся Максім Статкевіч.
* «Жыццё прайшоўшы наша напалову...» — знакаміты першы радок «Боскай камедыі» Дантэ Аліг’еры.
189
Р А ЗД3 Е Л I
Загарэлы і мускулісты. 3 лагоднай усмешкай і святлом у шэрых вачах. Палетняму каротка стрыжаны. 3 вострымі ключыцамі, што выступалі зпад расшпіленага каўняра беласнежнай тэніскі. Той, да каго была зусім абыякавая Соня Сінічка.
Ён гучна павітаўся з усімі на пляжы. I з Соняй, выходзіць, таксама. Хоць у цэлым ён выконваў просьбу дзяўчыны — тую з ліста, які яна пакінула на ягоным камп’ютары напрыканцы мінулага года. Яны зусім не дачыняліся.
Максім падміргнуў брату, які сядзеў з планшэтам у цяньку, але не падышоў — каб не вылучаць сваякамінчука сярод чарнобыльцаў. Накіраваўся наўпрост да Алесі.