• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    Чвэрць да пятай. Яна выйдзе з дому раней за дворнікаў. Няхай першымі гэты снег прыме яе сляды.
    Людзі самотныя, — кажа, — гэта ж было заўважна адразу. Больш за тое, самота іхняя ёсць для іх сутвай самою.
    Таму хай будзе пара, калі ім важна збірацца разам.
    I хай тую пару яны называюць, скажам, зімою.
    Пакуль мужчынаў трымае цяпло мядзведжае.
    Пакуль жанчыны ціха адкрываюцца кнігам, нібы кунегам. Хай маюць яны выйсце за ўсе ім звыклыя межы.
    I хай тое выйсце яны называюць, ну, скажам, снегам.
    175
    Р А ЗД 3 Е Л XII
    Пакуль тут яшчэ адбываецца штось неймавернае, пакуль я сам яшчэ тут хоць неяк мадзею, трэба ім даць нешта лёгкае і цяжкое бязмерна.
    Лёгкае і цяжкое. Скажам, надзею.
    Максім прачнуўся ад таго, што звінеў мабільнік. Тэлефанавала Вольга, пыталася, дзе ён падзеўся. Адрапартаваўшы, што будзе на працы праз паўгадзіны, Максім кінуўся да ноўта. Зараз дванаццаць дваццаць. Ён выстаўляў праграмку «Будзільнік» на дзясятую раніцы — на камп’ютары, як прызвычаіўся з часу, калі не меў тэлефона. Чаму не спрацавала?
    Будзільнік быў дэзактываваны. Затое пасярод манітора красаваў безыменны ўордаўскі файл, у якім быў набраны тэкст:
    Прывітанне, Максім!
    Гэта мой другі і апошні да цябе ліст. У ім — навіна, якая цябе вельмі пацешыць. Я прыняла рашэнне. Я болый не буду кахаць цябе і адмоўлюся ад навязлівай ідэі быць з табою. Гэтым разам — без жартаў.
    Раскахаць (пасля ЎСЯГО, што было) мне будзе вельмі няпроста. Таму я вырашыла выкрасліць цябе са свайго жыцця. Так ійто і ты, калі ласка, рабі ўсё магчымае, каб дапамагчы мне. He правакаваць, не даваць мне нагоды для... Я прашу пра гэта вельмі сур ’ёзна.
    Дзякуй за разуменне.
    С.
    «Захаваць або не?» — спытаўся ўорд. «Не», — выбраў Максім і закрыў ноўт.
    TOM ЧАЦВЁРТЫ
    Раздзед I
    МАЦІ СТРУМЕНЯЎ
    Ёсць у мяне, дарагія чытачы, дзве ўлюбёныя мясціны на зямлі. «Якія?» — тут жа спытаецеся вы, бо гэта першае пытанне, якое варта задаць пасля такой заявы. Але так я вам адразу і прызналася. Спачатку я хачу крыху пагаварыць. Я так доўга давала гаварыць героям, трымаючыся ў баку ад усяго, што дзеілася, («стаяла ў кутку і не адсвечвала», як сказаў бы Васілеўскі), што ў некаторых магло скласціся ўражанне, што аўтарка памерла, як сказаў бы... Ай, ладна.
    «Якія яшчэ мясціны? Што там далей з Соняй?» — абурацца самыя нецярплівыя, бо зноў запахла лірычным адступленнем. Лірычнае адступленне пасярод экшану — тая яшчэ трасца. Ляціш праз старонкі — і раптам трэба запаволіцца ды прасякнуцца глыбінёй аўтарскага «Я», каб яго.
    «I чаму дзве, а не тры?» — спытаюцца самыя разважлівыя, не дачакаўшыся працягу. I сапраўды? Чаму не тры, калі тройца — святое, і яе любіць сам Бог? Тут я маю адказ. Лічбу «два» я люблю больш за лічбу «тры», бо ад яе пахне не рэлігіяй, а навукай. Ёсць у падвойнасці напружанне, драма, канфлікт, супрацьпастаўленне. Лічба «два»
    179
    Р А ЗД 3 Е Л I
    для мяне — заўсёды спрэчка, у якой паўстае ісціна. Але галоўнае тут тое, што я напраўду больш за ўсё на зямлі люблю дзве мясціны.
    I зараз я скажу пра іх абсалютна немастацкую праўду. Бо якой была б мастацкая праўда пра мае ўлюбёныя мясціны? Я выбрала б самае прыгожае спалучэнне мясцін, у якіх некалі бывала (або проста прыгожае спалучэнне мясцін), і паставіла б іх поруч. Прыгажосць спалучэння вымяралася б тым, што яно кажа пра мой кругагляд і на якія вандроўкі ў мяне хапіла спрыту і грошай.
    I любоўю да каранёў, ясны пень. Бо абсалютна відавочна, што адной такой мясцінай мусіць быць ганак дому маёй бабулі Зоі ў Пальмінцы пад Віцебскам, а другой — мост Мірабо ў Парыжы. Яшчэ Марк Шагал шырока карыстаўся гэтым прыёмам.
    Або вось яшчэ пары: столік кавярні павільёна «Гларыета» на ўрачыстым пагорку насупраць палаца Шонбрун у Вене — і гамак пад старымі каштэлямі на хутары дзеда Ігната паміж Бярозай і Косава. Вежа палаца Генсхаген у Брандэнбургу са смешнымі лычыкамі барэльефных дзікоў, што глядзяць на чатыры бакі свету, з якой пры ясным небе відаць вежу на Александэрпляц у Берліне — і тэраса на падворку Чэслава Мілаша ў Краснагрудзе з відам на возера Холны, дзе да пірса спускаецца старадаўні брук, выцерты нагамі падарожнікаў; дзе ты пачуваешся, нібы завісла паміж зямлёй і небам, вадой і сушай, мінуўшчынай і будучыняй, і існуе толькі тут і цяпер — і кніга, якую ты пішаш. Вяршыня скалы над ракой Місісіпі ў запаведніку з святымі камянямі індзейцаў аява і Нябеснае Дрэва — тэлевежа Токіа або яе прыродны адпаведнік, гара Фудзі ў Японіі, куды я так пакуль і не дабралася.
    Але мае сапраўдныя ўлюбёныя мясціны — зусім поруч, на паўночным захадзе Беларусі. У мяне там ніхто не жыве, а дабірацца туды з Мінска, дзе жыву я, даволі проста.
    180
    Маці струменяў
    Першая — гэта Вілія, яе стромыя берагі там, дзе рака працякае праз мястэчка Жодзішкі пад Смаргонню, грукочучы на перакатах. А другая — мястэчка Слабодка, аточанае азёрамі, асабліва ганак тамтэйшага касцёлу, вежы якога відаць за шмат кіламетраў з гары Маяк пад Браславам. Люблю іх без памяці і па памяці, бо даўно там не была. Магчыма, таму што ўпершыню трапіла туды ў веку Соні Сінічкі і не была нагружаная клопатам і досведам, бы навюткі смартфон з заводскімі наладамі. А цяпер, як мяне ні абнаўляй, як ні вынішчай звесткі, як ні мяняй прашыўку — дасведчаны інжынер усё адно счытае з маёй падкоркі ўспаміны пра тыя мясціны, пра дні там, пра тых, з кім я была там.
    Так што ўсе геаграфічныя і аўтабіяграфічныя супадзенні ў чацвёртым томе (амаль) невыпадковыя. Няхай даруюць мне выпадковыя прататыпы.
    Соня Сінічка стаяла на стромым беразе Віліі і глядзела ўніз, на раку. Слухала, як тая грукоча, разбіваючыся аб камяні на перакатах. Была дзявятая раніцы, 5 ліпеня. 54°37' паўночнай шыраты, 26°26' усходняй даўгаты. Захад Беларусі, макаўка лета. Канікулы пасля першага курсу філфака.
    Калі б яшчэ ў студзені Соні сказалі, што і дзе яна будзе рабіць улетку, яна б адмахнулася ад такой навіны, як ад вялізнай чорназялёнай мухі, якая прачнулася ўзімку і ашалела лётае па цёплым пакоі. Надта неверагодна гэта гучала. Але ніколі не кажы «ніколі». Асабліва калі жыццё само закручвае цябе ў сваім віры. Асабліва калі трэба забыць і забыцца.
    I вось лета, а яна стріць і радуецца таму, што чуе адно грукат вады на перакатах, што нават птушкі ўжо суцішыліся пасля ранішняга канцэрту. На другім беразе сцяной высіцца маляўнічы лес. Мусіць, няхораша прызнавацца на
    181
    Р А ЗД 3 Е Л I
    ват самой сабе, але як здорава — не чуць дзіцячага галасу, адасобіцца ад крыкаў і ранішняй беганіны. Вядома, гэта не надта прыгожа — дзень пры дні прапускаць планёркі, але яна заслужыла. Усё адно ад яе больш нічога не залежыць. А «яўку» важатых ад іх атраду забяспечвае Алеся.
    Алеся павяла малых на сняданак, а Соня вырашыла не ісці, каб мець гэтае акенца спакою ў месцы, якое палюбіла ўсім сэрцам. Стромы бераг, жыццярадасная рака, што пятляе, утвараючы паўвыспы, мяняючы свой характар за кожнай павароткай. Пры самай агароджы летніка, на «верхнім пляжы», яна ляніва закручваецца ў вір, каб, выруліўшы сюды, літаральна праз трыста метраў булькатаць і грукаць, імкнуцца наперад неспакойнай плынню.
    А яшчэ трыста метраў на паўночны захад — і каля «ніжняга пляжа» Вілія ўжо сама ветлівасць, павольны ставок, у якім бяспечна акунуцца ў спёку нават тым, хто не ўмее плаваць.
    А што там з ёй далей, за наступнай павароткай, — хто ведае.
    Упершыню Соня трапіла сюды ў пачатку траўня, калі нарэшце пацяплела і ўсё толькітолькі зрабілася зялёным. Начальства санаторыя дазволіла ім на тры дні стаць тут з намётамі. У санаторыі, зрэшты, і пакоі вольныя ім тады давалі ў кошт будучага кантракту, але Літавор — гэта Літавор. Сказаў, іначай мы не адчуем энергіі зямлі.
    Тады Соня гадзінамі сядзела на самоце на вунь тым карані сасны, які вылузваў з абрыву, і глядзела на раку. Тады яна і абвясціла гэтае месца сваім самым любімым на зямлі, а Вілію — сваёй названай сястрою.
    Нарэшце, нібы прачнуўшыся, яна прайшла колькі метраў па плыні ракі, шукаючы спуск да вады. Дарога да ніжняга пляжа была вельмі лёгкай, няхай яго і не было відаць праз выгіны Віліі, — але гэты спуск увесь час знікаў з вачэй, бы зачараваны. Знакам быў куст лазы, на які іх
    182
    Маці струменяў
    дзеці ў пачатку змены павесілі стужкі і званочкі, і таму ён бразгатаў і шамацеў на ветры. Як параўняешся з ім — уніз.
    Іх дзеці... Яна ўжо называе іх сваімі.
    Ніжні пляж, ясна, пуставаў. «Ніжнім» яго празвалі не таму, што да яго трэба было спускацца з абрыву, а таму, што ён ляжаў ніжэй па плыні ракі. Так яго адразу пачалі называць біёлагі, а астатнія падхапілі. Гэта была пясчаная палоска берага, улетку дастаткова шырокая, каб валяцца тут загараючы невялікім натоўпам. Яшчэ ў траўні ніякага пляжа тут не было, але да ліпеня рака абмялела.
    У летніку таксама казалі пра нейкі «дальні» пляж, але Соня да яго пакуль не дабралася.
    Дзяўчына скінула сандалі. Пясок астыў за ноч і цяпер прыемна халадзіў ступакі. Трэба было набрацца гэтай мятнай прахалоды, запасціся ёй на дзень, які ўжо атакаваў гарачым, без усякай свежасці, ветрам.
    Пасярод пляжа высілася незвычайная канструкцыя. Кубічная шырма, аплеценая яловымі лапкамі. На бок шырмы, звернуты да ракі, прутком лазы прышылі канцылярскі файл з аркушам у ім. На аркушы, выдрукаваны несмяротным шрыфтам «Comic Sans», чарнеў надпіс: «Каласальная купальня».
    Гэта ўсё Алесь і ягоная буйная фантазія.
    Паэтычную апранальню Алесеў атрад збудаваў у першы дзень змены падчас спаборніцтва. Лапкі паспелі падсохнуць, але ад іх яшчэ пахла ігліцай і смалою.
    Соні не трэба было хавацца — наўкола бязлюдна, а купальнік яна апранула яшчэ ў корпусе. Але яна ведала, што ўсярэдзіне яловай канструкцыі віселі вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа пра лета і рэчку.
    Цікава, што Алесь набіраў іх на камп’ютары без кніжак ды інтэрнэту — проста па памяці.
    Яна скінула свой утульны жоўты сарафан у кветачкі і яшчэ крыху пасядзела на беразе. Потым, пераканаўшыся,
    183
    РАЗДЗЕЛ 1
    што яе не бачаць, увайшла па пояс у імклівую прахалодную Вілію.
    Стала пасярод ракі, павярнулася тварам да плыні і ўкленчыла так, каб занурыцца ў ваду па шыю. Вада рынулася на яе і раздзялілася надвое, абцякаючы, як корч ці камянюку.
    Плаваць Соня Сінічка не ўмела.