Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
Згадаўшы пра Пенелопу, Соня згадала і пра іспыт па антычнай літаратуры. Яе групе «антычку» паставілі адразу пасля свят. Чорт!
Яна сядзела на канапе на другім паверсе «лялечнага дома». Пацягнуўшыся, зразумела, што цела зацякло. Трэба было крыху размяцца. На мабілцы высвецілася сёмая вечара. Ужо цёмна, але не так і позна. Соня сабралася, апранулася і выйшла да Цнянкі.
Сёлета на Новы год яна мелася застацца адна. Тата яшчэ перад каталіцкім Раством паляцеў у Італію, да сіньёры Ірэны. I куды падзеліся адгаворкі кшталту: «Куды я паеду — зараз жа самыя карпаратывы?»
За галоўнага ў «Пане Сцяпане» застаўся Васілеўскі. Ён ужо два тыдні фактычна жыў на кухні, бо рэстаран быў перапоўнены на святы.
Статкевічы 30га з’язджалі да бацькоў мамы Юлі ў Полацк.
Толькі Максім не паедзе, бо мае працаваць у «Сеуле».
Семестр на Брытанскай праграме скончыўся 23 снежня, студэнты здалі ўсе іспыты і залікі, а вучыцца зноў яны пачнуць 10 студзеня.
Хацелася да людзей, таму Соня пацягнулася ўздоўж каналу на ажыўленую магістраль за цнянскім лесам.
Царква на рагу вуліц была адчыненая. Некалькі бабулек выйшлі з масіўных дзвярэй і пачалі асцярожна спускац
148
Бітва за «Сеул»
ца па замеценай снегам лесвіцы. Снег выпаў толькі што, і цёмныя мазкі слядоў парушылі тонкае покрыва.
Залацістае святло, якое разлівалася, калі нехта адчыняў манументальныя дзверы, неяк само зацягнула Соню ў храм.
Служба ўжо скончылася, і вернікі, якія яшчэ заставаліся тут, проста ціха маліліся або ставілі свечкі ў алюмініевы спод, засыпаны пяском. Соня нацягнула на галаву капюшон — на ёй не было нават шапкі. Незнаёмыя, маркотнанасцярожаныя твары святых пазіралі на яе з усіх кутоў. Што рабіць? Падысці і пацалаваць ікону, як тая кабета? Або купіць свечку? Але пра што прасіць у Бога? Каб лёгкія білеты трапіліся на заліку? Ці каб Максім?..
He, гэта ўсё блюзнерства. Яна заплюшчыла вочы і павітала маму на нябёсах. Напэўна, можна ўжо ісці.
I тут расчыніліся непрыкметныя бакавыя дзверы — у неф выйшла высокая дзяўчына ў даўгой спадніцы. Соня амаль не здзівілася.
— Прывітанне, — дагнала яна Ротмістраву на выхадзе.
Тая кіўнула Соні і, калі яны выйшлі, павярнулася тварам да дзвярэй, старанна перажагналася і толькі тады пачала спускацца па лесвіцы. Соня пайшла следам.
— He ведала, што ты верыш, — пачала Соня. — Ну хіба, — жартаўліва дадала яна, — цябе натхніла навяртанне Бэтсі По.
Машка хіхікнула:
— Ты пра допіс, дзе яна запільвае лук, у якім хадзіла на гурток праваслаўнай моладзі, разважае, як гэта здорава — зрабіцца матушкай, і падрабязна пераказвае ўсё, у чым пакаялася на споведзі? Нуну.
Перацерці дурноту Паўзунковай з Ротмістравай азначала зрабіць Ротмістравай прыемнае.
— Я сюды хаджу часам, — ужо сур’ёзней сказала Mama. — Стары бацюшка мне некалькі гадоў таму дапамог
149
Раздзел X
не зламацца, калі я ў школе мела сур’ёзныя праблемы. А цяпер тут малады святар, у яго файная жонка, і мы з ёй хочам зрабіць пры царкве псіхалагічную кансультацыю для моладзі ў бядзе. Каб гутарылі бацюшка і свецкі псіхолаг. Памойму, добрая ідэя. А ты чаму тут?
— Так проста зайшла.
— Ты ў які бок? Давай мо ў макдон, возьмем па какаве?
— А хіба можна пасля царквы?
Маша рассмяялася:
— Я, калі што, не пашчуся.
Какаву ўзялі на вынас. Было не так халодна, да таго ж Маша сказала, што зараз пакажа, як яе правільна піць. Яны перайшлі дарогу і спусціліся ў парк да стаўка, які ўжо зацягнула коркай лёду. Маша паставіла папяровы кубак проста ў снег і заахвоціла Соню зрабіць гэтаксама. Снег пачаў плавіцца ад гарачыні кубка. I вось ужо гарачэзнае пітво астудзілася нагэтулькі, каб можна было зрабіць першы глыток. У снезе засталіся дзве цёмныя, як вочы панды, лункі.
Маша піла какаву і натхнёна расказвала пра псіхалагічную кансультацыю. Потым дзяўчаты крыху памаўчалі, і раптам, нечакана для сябе, Соня расчулена прамовіла.
— Знаеш, Маша, ты ўсёткі класная. Праўда.
— Наўрад ці, — матлянула галавой Ротмістрава. — Ведаеш, я раней да цябе не вельмі ставілася.
— I я да цябе не вельмі, — сказала Соня. — Раней я думала, што ты сустракаешся з Максімам.
Маша фыркнула:
— Я? Са Статкевічам? Ну не! He сустракалася і нават ніколі не марыла. Я нават пераймаюся крыху, што ён мне ані трошачкі як хлопец не сімпатычны. Ведаеш, бо часам я вельмі хачу быць... Простай, ці што? Каб мне падабала
150
Бітва за «Сеул»
ся тыя ж хлопцы, што і большасці нармальных дзяўчат. А так... эх! А цябе, бачу, са школы так і не адпусціла?..
— He адпусціла, — уздыхнула Соня.
— Бяда, вядома, з гэтым каханнем, — уздыхнула Машка.
— Ты мной, мусіць, таму і пагарджала. Ну... Дурніца такая, закаханая ў найлепшага вучня. Пасмешышча ўсёй школы.
— He, ты мяне кепска знаеш. Я ніколі не пагарджаю па папсовых, усім відавочных прычынах. А за гэта... За гэта я цябе нават паважала.
— За што менавіта?
— За ліст Статкевічу... Разумееш, у каханні да красунчыкаў самае назольнае — стадны інстынкт. «Я і Джоні Дэп», цьху. Адна курыца ўклеіла фотку ў дзённік — і ўсе сябровачкі туды ж. Са Статкевічам адбылося прыкладна тое ж. Толькі ён не зорка з Галівуду, а свой, тутэйшы. Вярнуўся нядаўна, вучыўся на фізіка ў Ротэрдаме...
— На ім галіфэ, камізэлька ды... гальштук! — радасна падхапіла Соня.
— Ага, — рассмяялася Машка. — Асабліва гальштук. Дык вось, пра Рагойшу... У сэнсе, пра Статкевіча. Ніякі нават самы сімпотны малец не можа падабацца ўсім абсалютна! Гэта супраць біялогіі! А як жа разнастайнасць відаў і ўсё такое? Адным словам, тут сацыяльныя фактары падключаюцца. Ну і ў такой сітуацыі штучна створанага попыту альфасамца павінна забраць сабе альфасамка. I ўся энергія такім чынам ідзе на тое, каб вызначыць гэтую самую альфу. Адбываецца такаванне, у працэсе якога аб’ект пажады часта выштурхоўваецца на край току. Пра ягоныя ўпадабанні ніхто не пытаецца. Ён пасіўна прымае тое, што навязала яму грамадская думка. Да гонару Макса, трэба сказаць, што ён усе гэтыя схемы даўно адчытаў і на іх не вядзецца. I разам з тым ён пад уладай усіх гэтых стэрэа
151
Р а з д з е л X
тыпаў ды ўмоўнасцей і змушаны з імі прынамсі лічыцца. I ад гэтага яго моцна штырыць... Ведаеш, таму і кажуць: не радзіся красны, а радзіся шчасны. Ну, прынамсі, я так гэта бачу.
Соня часта заміргала вачыма. Машка няхіла яе загрузіла.
— I тут з’яўляешся ты, — перайшла Ротмістрава да галоўнага. — Аўтсайдарка. Бярэш і ўсё перакрэсліваеш. Проста пішаш яму шчыры ліст. Бо твае пачуцці — сапраўдныя, а на ўмоўнасці табе начхаць. Ведаеш, гэта было геніяльна. Хоць ты наўрад ці ўкладала ў тое, што робіш, нейкі такі камбінаторны сэнс. I я падазраю, што Максім глыбока ў душы таксама твой учынак ацаніў, але ні за што гэтага не пакажа, бо надта ж пераймаецца статусам. Але тым горш для яго. Таму што па тых правілах, па якіх яму прапанавана гуляць, ёсць вялікая рызыка знайсці не сапраўднае каханне (да чаго, як мне здаецца, імкнуцца ўсе нармальныя людзі), а вось гэтую сацыяльную сінтэтыку з тым, хто каму пара і ў каго якія бацькі.
Соня ажно заружавелася. Словы Марыі пасялялі ў яе драбок надзеі... Але адначасова яна адчула ў гэтай нібыта бесстаронняй прамове нейкія асабістыя ноткі.
— А ты... кахаеш кагонебудзь? — наважылася спытацца Соня.
— Ёсць адзін чалавек... Але я стараюся не даваць волі пачуццям, бо ў нас усё страшна неўзаемна, — Маша крутанула галавой, паказваючы, што не хоча працягваць размовы.
— Слухай, ты ж будучая псіхолаг, — пакорліва перамяніла тэму Соня. — Можа, ёсць нейкія парады для мяне што да Максіма? Як мне яго заваяваць?
— Ніяк.
— Што?
— Парада для цябе: ніяк яго не заваёўваць.
152
Бітва за «Сеул»
Маша рашуча дапіла какаву, выліла на снег апошнія кроплі і, старанна змяўшы кубак, паклала яго ў кішэнь курткі.
— Забудзь пра яго. Вось гэта раю. Шчыра.
— А...
Соня крыху падвісла. Яна не магла сабе ўявіць, як гэта — адмовіцца ад Максіма.
— Нельга вывесці прусакоў з чужой галавы, але можна і варта — са сваёй, — напорыста сказала Машка. — Хочаш псіхалогіі? Зладзім эксперымент. Вось ты зараз, не задумваючыся, назаві дзве самыя радасныя падзеі, якія адбыліся з табой... Ну, добра, за час вучобы ва ўніверы. 3 верасня.
— О, першая — гэта, вядома, калі Максім падзякаваў мне за тое, што я ўратавала Вадзіка, — адразу выпаліла Соня. — А другая... Вось цяжка выбраць: або калі ён мяне да доктара завёз, бо я руку вывіхнула на трэніроўцы, або калі мы ўцяклі ад міліцыі і шлі дадому праз Сяльгас... Маша?
Маша маўчала некаторы час, а потым азвалася.
— Даруй. Я проста задала сабе тыя ж пытанні. I вось мае адказы. Першая падзея — гэта калі рэдактарка на лятучцы пры ўсіх аўтарах пахваліла мой першы вялікі артыкул. А другая — гэта калі я ў кастрычніку выправілася з сябрамі ў Карпаты. Яны ехалі аўтаспынам, а «яжэдзевачка» — на цягніку. Мы дамовіліся сустрэцца ў Львове на Высокім Замку, і я палезла туды а шостай раніцы, адразу з вакзала, і чатыры гадзіны чакала іх там, глядзела на старажытны горад, загарнуўшыся ў спальнік. Гэта быў такі час спакою і цішыні... — ты не ўяўляеш! Але я гэта зараз табе чаму расказваю... Ты хоць заўважыла, што ўсё самае радаснае ў тваім жыцці залежыць ад пэўнага чалавека? Мяне менавіта гэта палохае ў каханні. Ты не можаш перарабіць іншага чалавека. He можаш прымусіць іншага рабіць толькі тое, што прыемна табе. I ў выніку сабе не на
153
Раздзел X
лежыш. Таму, напрыклад, я проста прымусіла сябе забыць. Але гэта я вельмі проста так сказала — забыць. Забыць — акурат самае цяжкае. У кожнага свае метады, напэўна. Але затое, калі нейкі час ператрываць... — так лёгка робіцца! I, галоўнае, ты сама кантралюеш свае смуткі і радасці.
Маша матлянула галавой у стракатай шапцы:
— Ай, ладна, чаго тут расказваць. Вельмі дзейсны сродак ад кахання — дзенебудзь якасна затусіць. Хочаш, паехалі са мной на вечарынку? Ведаеш пра Астму? Яе бойфрэнд, з радыётэхнічнага, бізнес свой пачаў. Ну як бізнес... Зняў драўляны дом на Арлоўскай і адкрыў там рамонт кампоў і мабільнікаў. Яны ўжо тыдзень як абжываюцца. Дык еду дапамагчы. Мы і новы год там сустракаем.
— Дзякуй, але неяк іншым разам, — сумна ўсміхнулася Соня. — У мяне залік. I вязанне.
Раздзел XI
ВЫРАШАЛЬНАЯ БІТВА ЗА «СЕУЛ»
Звязаць шалік Максіму на Новы год Соня вырашыла, начытаўшыся любімых сайтаў Сняжаны Кавалёвай. «Няважна, колькі каштуе падарунак», — гаварылася ў артыкуле «Дзесяць спосабаў зрабіць яму прыемна». Галоўнае — паказаць свой клопат пра яго.