• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    Тое, што цяпер яе дом — у пасёлку мільянераў, яна лічыла за лепшае не ўдакладняць.
    Здаецца, аднагрупніцы вельмі хутка сталі лічыць прастушкайдрыядай саму Соню. Яе гэта вельмі забаўляла.
    Нармальныя адносіны ў Соні склаліся толькі з хлопцамі. «Багоў» у групе было двое, і яны заўсёды трымаліся разам. Абодва былі «ралевікамі», дзякуючы Толкіну захапіліся стараанглійскай міфалогіяй — гэта і прывяло іх на філфак. Таму, хоць і былі яны валасатымі, дзівакаватымі ды на сваёй хвалі, Соні яны здаваліся сімпатычнымі. Яна празвала іх для сябе Разенкранцам і Гільдэнстэрнам.
    Прыкладна ў той час, калі Соня пайшла на тэніс, яна даведалася, што яе аднагрупнікі запісаліся ў баскетбольную секцыю. Гэта яе здзівіла — ростам абодва недалёка адышлі ад хобітаў. Толькі потым яна прачытала ў Астміных міфах, што ў баскетбольную секцыю на філфаку пагалоўна ўсіх хлопцаў заганяў фізрук. I што кожны год 23 лютага хлопцыстудэнты гулялі ў баскетбол з мужчынамівыкладчыкамі, якія самі калісьці былі хлопцамістудэнтамі і прайшлі праз гэтую секцыю. Лютаўскі баскетбол Астма называла Алімпійскімі гульнямі, бо ён адбываўся, калі спынялася чарговая Пелапанеская вайна (зімовая сесія), і ў ім таксама не ўдзельнічалі жанчыны.
    У італьянскай групе, куды трапіла Сняжана, хлопцаў не было. А дзяўчаты падабраліся зусім іншыя. «Італьянкі» не хавалі сваёй дрыядычнасці, насілі золата, апраналі ружовае, хацелі міру ва ўсім свеце і міланскага мужа. Сняжана ўмомант знайшла сябровак. Ва ўніверы яна напоўніцу
    120
    Дрыяды СУПРАЦЬ Эрыній
    раскрылася: удзельнічала ў самадзейнасці, грала ў тэатры і, уладкаваўшыся ў нейкай турфірме, збірала групу ў Фларэнцыю на зімніх вакацыях. Здаецца, яна ўжо і не прыгадала б імя таго турыста, які разбіў ёй сэрца ў начным клубе, куды яна трапіла вясной пасля дня народзінаў Соні. Джузэпэ, Джавані? У сухім астатку мелася неймавернае захапленне ягонай радзімаю. Зрэшты, Снежкіна сэрца было лёгка раскрышыць на друзачкі, але потым душэўныя раны гэтак жа лёгка гаіліся. Пасля італьянца ёй яшчэ разбівалі сэрца бізнесментурак, сірыец з медуніверсітэту і басіст рокгурта з Туркменістана.
    «Кітайцы» з ранку да вечара вучыліся. Найлепшым студэнтам абяцалі стажыроўку ў Пекіне ўжо ў наступным семестры. Галя, аднак, ані крыху не прасунулася ў «кітайскай грамаце». Затое за паўтара месяца пашыла шэсць густоўных сукенак. У пачатку лістапада каманду Марыі Ротмістравай паказалі па тэлевізары — Галініна прозвішча прагучала з экранаў. Але выкладчык кітайскай мовы яўна не глядзеў беларускага тэлебачання.
    Першую кантрольную па кітайскай Галя напісала на нуль. Гэта быў трывожны знак.
    У верасні да Соні, Галі і Снежкі, якія тады яшчэ трымаліся разам, часта падбягалі знаёміцца розныя студэнткі. Яны рабілі вялікія вочы і пачыналі захоплена нешта расказваць і кудысьці запрашаць. Пасля такая дзяўчына абавязкова выцягвала тэлефон і дадавала нашых гераінь у якінебудзь паблік. «Будзем трымаць кантакт! Пішыце!» — развітваліся дрыяды, але ў выніку паблікі стаялі пустыя або зарасталі спамам кшталту «Пішам на замову кантрольныя, курсавыя, дыпломы». Соня штотыдня чысціла профіль ад мёртвых клетак.
    Гэтыя мілыя дзяўчаты абавязкова запрашалі кудысьці выбрацца «ўсім разам», прычым назвы «класных месцаў» ніколі ў жыцці не чула нават Снежка. «Вы што, не з Мін
    121
    Р а з д з е л VIII
    ска?» — шчыра здзіўляліся дрыяды. Большасць з іх прыехалі ў сталіцу на вучобу і жылі ў інтэрнаце.
    — Я ведаю, як парваць факультэт сваім выглядам, — буркатала Снежка. — Заўтра адсканую старонку пашпарта з прапіскай і надрукую на футболцы.
    Зрэшты, сама яна часцяком завісала ў іншагародніх аднагрупніц. Патлумачыць гэта можна было тым, што мудрае кіраўніцтва ўніверсітэта сяліла філфак у адзін корпус з матэматыкамі. «Калі б не фаўны з мехмату, — пісала Астма, — філфакаўскія дрыяды даўно б ператварыліся ў кусты і Кастрычніцкая вуліца густа парасла б бэзам. Але замест азелянення Актобарштрасэ мы маем прыгожыя гісторыі пра “Як я сустрэў вашу маму на кухні сёмага інтэрнату” і, як вынік, — крэпкія студзенчаскія сем’і».
    Эрыніямі Астма называла «проста нармальных студэнтак».
    Астма лічыла нармальнымі ўсіх, хто трапіў на філалагічны з любові да гуманітарных прадметаў, шмат чытаў, цікавіўся мастацтвам і жыццём навокал, з кім можна было пра нешта паразмаўляць. Тобок, пісала яна, такіх людзей у яе ідэальным універы павінна быць вельмі шмат. Але на філфаку апантаных студэнтак з года ў год з’яўлялася ўсё меней, і дрыядычная большасць ставілася да іх з лёгкім раздражненнем. Іх лічылі — у залежнасці ад тэмпераменту кожнай асобна ўзятай эрыніі — псіхапаткамі ды сцервамі або выскачкамі ды занудамі. «Нармальныя студэнткі», у сваю чаргу, на дух не пераносілі дрыяд і карысталіся кожным зручным момантам, каб паставіць іх на месца. Маладыя эрыніі былі асабліва ваяўнічымі. Яны шчыра спрабавалі адукоўваць дрыяд, налева і направа папраўлялі націскі і выстаўлялі ідыёткай любую аднакурсніцу, не здольную пазнаць цытаты з «Масквы — Петушкоў»
    122
    Д р ы я д ы С У П Р А Ц Ь Эрыній
    Венядзікта Ерафеева. На старэйшых курсах эрыніі, аднак, рабіліся лагаднейшымі. Яны нарэшце прымалі факт, што свет навокал мае права быць недасканалым, а таму не варта марнаваць на выпраўленне гэтай недасканаласці каштоўны час, які можна прабавіць з сапраўды прыемнымі людзьмі. Такі падыход цалкам адпавядаў старагрэцкай міфалогіі, дзе эрыніі таксама перавыхаваліся, зрабіўшыся ціхамірнымі эўменідамі.
    Праз кур’ёз з кнігай Жадана Соня раптам трапіла ў сусвет філфакаўскіх эрыній. За адзін вечар Іллюк дадаў яе ва ўсе важныя інтэрнэтсуполкі, дзе гуртаваліся прасунутыя студэнты. Галоўная з суполак так і называлася — «Міфы і легенды філфака». Соню прадставілі як новую ўдзельніцу асобным пастом — і на факультэце з ёй пачалі вітацца незнаёмыя людзі.
    «Міфы і легенды» былі заканспіраваным чатам эрыній. Трапіць туды можна было толькі па рэкамендацыі двух іншых удзельнікаў. Існавала суполка даўно, некаторыя «міфаўцы» ўжо вучыліся ў аспірантуры. Калі нехта з супольнікаў раптам рабіўся выкладчыкам, яго тут жа «выпільвалі», ладзячы яму ці ёй жартаўлівы «сеанс астракізму». «Інакш як мы будзем мусоліць тут перлы з тваіх лекцый?» — тлумачылі мадэратаркі сваю пазіцыю.
    Дачыняцца ў чаце было цікава, але складана без гуманітарнай падрыхтоўкі. Соня напісала там, што называе парачку аднагрупнікаў Разенкранцам і Гільдэнстэрнам. «Як у Шэкспіра ці як у Стопарда?» — спыталіся ў яе. Давялося чытаць.
    Перлы выкладчыкаў былі самай смешнай рубрыкай суполкі. Існавала нават асобная галінка пад назвай «Пошчак Салаўя», дзе посціліся ляпы прафесара Салаўя. Як можна было пераканацца па часе пастоў, некаторыя цытаты адпраўляліся ў інтэрнэт наўпрост з лекцый.
    123
    Раздзел VIII
    Але пазнаёміцца з факультэцкімі разумнікамі бліжэй Соня не мела часу, бо з галавой занурылася ў справы тэніснага клубу.
    Кожны раз яна ішла на трэніроўку з непахісным рашэннем: гэты занятак будзе апошнім. Але адно чаплялася за другое... Да таго ж пасля прыгод на Кубку Дэвіса яна пасябравала з Ігнацюком. He хацелася засмучаць яго. Трэнерскія метады палешука і так распужалі палову студэнтаў.
    Неўзабаве Сямён зрабіў Соні афіцыйную прапанову. У сэнсе, быць адміністратаркай тэніснага клуба. Раз ужо яна і так праз сваю дабрыню падпісала за Сямёна столькі паперак у рэктараце...
    Гэтак Соня пачала кар’еру спартыўнай менеджаркі.
    Новае жыццё закруціла Соню Сінічку і яе школьных таварышак так, што яны амаль перасталі бачыцца пасля заняткаў. Але адну традыцыю ім удалося захаваць — пасядзелкі ў «МакДональдсе». Хіба што «МакДональдс» быў ужо цэнтральны, а не «на раёне».
    Бо каму, як не Кавалёвай з Вайтовіч, Соня магла паскардзіцца на лёс, які так бязлітасна разлучыў яе з Максімам?
    Максімаў сыход з дому адбыўся досыць спакойна, без скандалаў. Хлопец добра падрыхтаваўся да гутаркі з бацькамі. Мама Юля, вядома, паплакала, але ў яе апошнім часам увогуле былі слабыя нервы. Бацькі з разуменнем і нават з павагай прынялі тое, што іх сын хоча жыць асобна і забяспечваць сябе сам.
    Маму Юлю засмуціла толькі тое, што заводзіць мабільнік сын наадрэз адмовіўся. Дакладней, адмовіўся падклю
    124
    Дрыяды СУПРАЦЬ Эрыній
    чыць званкі да смартфона, які даўно меў і выкарыстоўваў дзеля інтэрнэту. «Мама, я буду пісаць табе на мэйл і тэлефанаваць на хатні», — абнадзеіў хлопец.
    У сераду Максім сабраў рэчы і пераехаў.
    У Соніным жыцці ўсё засталося як было. Яна так і не даведалася, што тата планаваў перасяленне.
    На першых пасяджэннях у макдоне на парадку дня стаяла пытанне, чаму адсяліўся Максім.
    Соня трымалася афіцыйнай версіі. Статкевіча заела сумленне, бо жыў на ўсім гатовым, вось ён цяпер і гуляецца ў незалежнасць.
    — Соф’я, ёсць толькі адна прычына з’язджаць ад бацькоў, калі яны ў тым жа горадзе! — каламуціла ваду Снежка. — L’amor che move il sole e l’altre stelle*, ясен пень!
    — He, яны з Івонай проста сябры! — адпіралася Соня.
    Але яна разумела, што Сняжана можа мець рацыю. На факультэце Максіма заўсёды бачылі з Івонай Кубліцкай. У плётках іх ужо жанілі. Нават Соніны аднагрупніцы, якія мелі дасье на ўсю мужчынскую частку Брытанскай праграмы, хоць і не без скрухі, але выключалі Максіма са сваіх матрыманіяльных планаў.
    Праз сваіх знакамітых бацькоў Максім і Івона адразу займелі рэпутацыю залатой парачкі. «Такія прыгожыя людзі проста мусяць быць разам!» — ахалі філфакаўскія дрыяды, праводзячы іх вачыма на Сцыле (або Харыбдзе). Хоць абсалютна ніякіх падстаў лічыць, што ў іх раман, ні М., ні I. не давалі.
    Івона і Соня зафрэндзіліся праз справы ў клубе, і цяпер ці не штодня Соня спатыкалася ў стужцы аб нейкую звестку з жыцця Івоны. «Пад замком» тая паводзілася вельмі шчыра.
    * «Любоў, што ў рух прыводзіць сонца й зоры» — знакаміты апошні радок «Боскай камедыі» Дантэ Аліг’еры. Сняжана Кавалёва літаральна закахалася ў італьянскую мову.
    125
    Раздзел VIII
    «Былі з сябрам у новай піцэрыі...» «Сябар параіў пачытаць кнігу...» «Сябар зняў кватэру і пераехаў ад бацькоў. А як вы ставіцеся да тых, хто вырас, але жыве з бацькамі?»
    Нешта падказвала Соні, што гаворка ўвесь час ішла пра аднаго і таго ж сябра. Але яна намагалася не браць гэтага да галавы.
    У першы чацвер лістапада Сняжана, якая толькітолькі развіталася з Соняй на пары па антычцы, нечакана зазірнула да яе на інгліш.