• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    — Ну?
    92
    В Ы Б A Р PA К Е Т К I
    — Максім і Соня... Яны пацалаваліся! А менавіта, Максім пацалаваў Соню!
    Пётр Сінічка раскрыў рот. Праз хвіліну закрыў яго і ўзняўся зза стала.
    — О так, я праўда мяняю рашэнне.
    — А я што казала!
    — Раней я думаў, што спакойна пару тыдняў пашукаю выгодную кватэру, а цяпер разумею, што трэба пагаджацца на тую, якую глядзеў учора. Яна вызваляецца ў нядзелю. У панядзелак мы пераязджаем.
    — Але Пётр!!!
    — Толькі, прашу цябе, Соні ні пра што не кажы. Я сам скажу напярэдадні — у нядзелю. Пабуду бацькамтыранам. Яна ж яўна не захоча пакідаць вас.
    — Пётр!
    — Юля, я вырашыў. Дзякуй за ўсё. Пабачымся вечарам.
    I чаму так халодна ў гэтай зале? Халодна і цёмна. Як тут фатаграфаваць святы? Асабліва дзяцей?..
    Ружовых акуляраў, як уяўлялі сяброўкі, Соня не мела. Мазгамі яна разумела, што ў Статкевіча на яе конт развілося нешта накшталт «сіндрому медбрата». Але каханне, як і любая рэлігія, — опіум для народу.
    Як забыць дотык ягонай рукі да пляча, калі ён выводзіў яе са спартыўнай залы? Тое, як ён ветліва і далікатна пазычаў у яе тэлефон, каб вызваніць доктара? Тое, як чакаў яе на калідоры ў больніцы?
    А ў наступныя дні — нічога. Зноў пустэча і неймаверная прага хоць здалёк пабачыць яго. Соня, лічы, перасялілася на першы паверх у доме Статкевічаў, каб пільнаваць Максімавы вяртанні дадому. Але ён проста моўчкі забіраў вячэру ды ішоў з талеркай у пакой.
    Ён нават ні разу потым не спытаўся, як яе рука.
    93
    P A 3 Д 3 Е Л VI
    А рука балела. Зрэшты, Соня вырашыла, што ўсё адно будзе хадзіць на тэніс. Каб бачыць Максіма. I абламалася.
    Заняткі пачаткоўцам Ігнацюк прызначыў па аўторках і чацвяргах. Максім і Івона вырашылі з імі не займацца. Сямён дамовіўся з рэктаратам пра частковую аплату корта — але арэнда пачыналася з новага года. Увосень трэба было хадзіць у спартзалу галоўнага корпуса. А там фізрукі нават мячыкі аб сценку набіваць не дазвалялі. Максім і Івона абвясцілі, што раз на тыдзень будуць самі аплачваць адкрыты (або закрыты, калі дождж) корт у Сляпянцы. Па серадах. «Можаце прыходзіць глядзець», — запрасіў навічкоў Сямён.
    Соня і падумаць не магла, што будзе адзінай, хто прыцягнецца ў сераду ў Сляпянку. Там былі толькі Івона, Максім, Сямён і незнаёмая Соні дзяўчына. Яны меліся гуляць парамі.
    — Вядзі лік! — загадаў Соні Сямён.
    Але ўсачыць, куды трапіў мяч і хто выйграў сэт, Соні без практыкі не заўсёды ўдавалася.
    — Сямёне, давай гэта спынім, — папрасіў Максім. — Тут усе здольныя рахаваць у думках.
    Праклінаючы сябе на чым свет стаіць, Соня пастанавіла, што тэнісны клуб кіне.
    Але ў чацвер усё адно прыйшла на «фізуху» — нечалавечую па нагрузцы размінку перад тым, як трэнер ставіў усіх у шэраг, загадваючы набіваць мячык аб падлогу.
    Яна абяцала Сямёну.
    На самай першай трэніроўцы, калі ўсе ўзяліся за ракеткі, аднарукая Соня ўладкавалася на лаве, выцягнула з заплечніка ноўт, каб нешта спраўдзіць па вучобе.
    Раптам яна заўважыла, што Сямён неяк уважліва на яе паглядае. Пасля занятку ён падышоў да яе. Без ракеткі.
    — У цябе з сабой комп? — нясмела пачаў ён. — Тут такая справа... Гэты корт... Каб нам на яго перавялі сродкі,
    94
    ВыБАР РАКЕТКІ
    трэба запоўніць кучу паперак. У мяне ўсё на электроннай пошце, але я нават прагледзець не магу, бо не маю ў Мінску кампа. А ў інтэрнэтцэнтр дайсці зусім няма часу... Можа, застанешся зараз, дапаможаш? Гэта літаральна на гадзінку.
    «На гадзінку» зацягнулася да восьмай вечара. Сямён не толькі не меў кампа, але, выглядала, не ўмеў з ім асабліва дачыняцца. Адсутнасць мышкі паставіла яго ў тупік. А ў Соні балела рука, таму шмат яны зрабіць не паспелі.
    — Як такое можа быць, што студэнт на чацвёртым курсе — і без кампа? — не магла зразумець Соня. — А як ты курсавыя пішаш?
    — Пішу ў Мінску, дома набіраю, — збянтэжана сказаў Сямён. — Але я там бываю раз на месяц.
    Гэтак Соня даведалася, што Сямён нарадзіўся ў палескай вёсцы Амшары і мае дзевяць братоў і сясцёр.
    — Дзевяць? — вылупіла яна вочы. — Вы шматдзетныя?
    — Дзесяць дзяцей у нас — гэта няшмат, — з гонарам усміхнуўся Сямён. — Пятнаццацьдваццаць — то я разумею.
    Вёска Сямёна была адной з «агурковых сталіц» Беларусі пад Пінскам. Усе жыхары — баптысты, у кожнай сям’і — неабсяжная цяпліца гуркоў.
    — Мы завіхаемся з ранку да ночы, так што мы зусім не бедныя! — важна сказаў Сямён. — I камп’ютараў у нас дома ажно два!.. Ты, мусіць, шакіраваная? Многія лічаць баптыстаў сектантамі.
    Соня паспяшалася запэўніць, што сектантамі баптыстаў не лічыць. У яе, папраўдзе, не было ніякай думкі пра баптыстаў. Але Сямён быў не самым дзівакаватым чалавекам, які сустрэўся ёй за паўтара месяца ва ўніверы.
    — Ты, значыць, у вёсцы вырас? — спыталася яна. — А я думала, тэнісам можна толькі ў горадзе займацца.
    95
    Р азд зе л VI
    — Гэта ўсё пастар Джон! — ажывіўся Сямён. — Ён часта прыязджаў да нас са Штатаў у царкву, калі я вучыўся ў школе. Ён вядомы тэнісіст, алімпійскі прызёр, але ў цяжкі момант жыцця прыйшоў да Ісуса. I ўяўляеш, ён на свае грошы пабудаваў у Амшарах корт! Пры нашай школе. Нават у Мінску не паўсюль сёння такія корты, як быў у нас!
    I Сямён пачаў захоплены аповед пра тое, як зрабіўся правай рукой пастара і ягоным найлепшым вучнем.
    — Шкада, Джон больш не можа прыязджаць да нас, — уздыхнуў юнак. — Корт занепадае без догляду. Няма трэнера.
    — А ты? Хіба ты не можаш трэніраваць дзяцей у Амшарах? — спыталася Соня.
    — Можа, потым, але пакуль я тут вучуся. Нашы насамрэч не вельмі сур’ёзна ставяцца да спорту, ды яшчэ такога... He асабліва разумеюць. Я пасля школы планаваў у Акадэмію фізкультуры. Але Госпад вырашыў іначай.
    Прамаўляючы «Госпад», Сямён вельмі кранальна ўзводзіў вочы да неба. Гэткая адухоўленасць зусім не спалучалася з ягоным праставатым выглядам. Соні гэта здавалася мілым.
    — Грамада збіраецца будаваць на нашым балоце кансервавы завод. Агуркі катаць на экспарт. Зараз дамаўляюцца пра зямлю. На будоўлі будзе патрэбны геадэзіст. Я ў школе не асабліва добра вучыўся, але па геаграфіі дзявятка была. Ну, калі з маленства цікавішся спортам, то хоцькіняхоцькі краіны розныя ведаеш, сталіцы... Вось мяне і накіравалі на геафак. Я «мэтавік»... Дарэчы, выдатнік. Тры гады на залікоўку працаваў. Цяпер яна на мяне працуе — таму я магу заняцца клубам.
    Пакуль яны мянцілі языкамі, Сонін комп рассілкаваўся.
    Дамовіліся, што працу даробяць у сераду, пасля трэніроўкі ў Сляпянцы.
    96
    ВЫБАР PA К Е Т К I
    У сераду навучаная досведам, Соня, папершае, узяла з сабой дрот ад ноўта, а падругое, адскочыла ў краму купіць паесці. Прынесла кефір і булачкі.
    Сямён сядзеў на старой рыпучай канапе, пакрытай выцертай савецкай капай, у закутку вахцёра. Той дазволіў ім там папрацаваць. «Паляшук з палешуком заўсёды дамовяцца», — задаволена прамовіў Сямён, пакуль яны раскладаліся на паліраваным журнальным століку. За будкай вахты ў старым будынку, да якога не так даўно далучылі новы тэнісны корт, была расхлябаная разетка і мігатлівае святло флюарэсцэнтнай лямпы. На цёмнажоўтых сценах віселі календары за мінулыя гады — з сабачкамі, канямі і Парыжам.
    — О, вугляводзікі, ідзіце да таткі, — прамовіў Сямён, упіваючыся зубамі ў ромавую бабу. — А табе нельга: у маіх спартсменаў — строгі рэжым!
    Соня хмыкнула і вызваліла з пакету смятаннік. Адкрыла тэтрапак з кефірам і павярнула на сябе камп’ютар. Сямён, схамянуўшыся, кінуўся закрываць старонкі, ледзь не распляскаўшы кефір на клавіятуру.
    Але было позна. Соня пабачыла, што замест іксэльфайлаў і формаў для заявак Ігнацюк, пакуль яна бегала ў краму, праглядаў укантактны профіль Івоны Кубліцкай.
    — Я проста зайшоў паведамленні праверыць, — пачаў апраўдвацца Сямён, хоць Соня яго ні ў чым не вінаваціла.
    — Табе падабаецца Івона... — здагадалася яна.
    Хлопец уздыхнуў.
    Кефір скончыўся, і вахцёрпаляшук прынёс ім электрачайнік і заварку. Каб згатаваць гарбату, давялося вытыркнуць ноўт з разеткі.
    97
    Раздзел VI
    — Мы пазнаёміліся ў Пінску, на міжнародным турніры па тэнісе, — пачаў аповед Сямён. — Івона тады зусім малая была, прыехала за кампанію з сястрою. Тая выступала за Віцебскую вобласць. Нас, амшарскіх, паехала трое: я і дзве дзеўкі. Джон тады быў у Штатах, але ён і не змог бы нас павезці: афіцыйна нашым трэнерам быў фізрук.
    3 іншымі беларусамі мы тады не дачыняліся — толькі з украінцамі ды палякамі. «Свае» нас моцна гнабілі: абзывалі калгаснікамі, сектантамі і дражнілі за гуркі.
    — А я чытала, у спартыўных секцыях дзеці дзяцей не цкуюць, — здзівілася Соня.
    — Нас, баптыстаў, цкуюць паўсюль і заўсёды... — Сямён горка ўсміхнуўся. — Можа, ты чула, што дзяўчаты і хлопцы, калі на выходныя да бацькоў едуць, часта ў цягніках знаёмяцца... Дык вось, у нашай «кругасветцы», якой мы дадому дабіраемся, калі скажаш, што з Амшараў, то капец. Дзеўкі шугаюцца, як ад маньяка. Мне брат расказваў, адна да яго першая заляцалася, а потым папрасілася ў правадніцы ў іншы вагон... А тады ў Пінску нас, дарэчы, пінскія і пачалі гнабіць. Салату з агуркоў у сталоўцы давалі зранку, у абед і ўвечары — з нас кожнага разу рагаталі. Mae дзеўкі ўжо есці ісці адмаўляліся... А найгоршае пачалося, калі мы сталі перамагаць. Пінскія — а за імі ўся Брэсцкая вобласць — адмовіліся сядаць з намі за стол. Але тады падхапілася сястра Івоны, Марына, і сказала: «Годзе! Яны такія ж хрысціяне, як усе тут». I яны з Івонай адразу да нас пераселі. Марына, яна, напэўна, нават прыгажэйшая за сястру... Але нейкая такая напорыстая. А Івона... Яна вельмі добрая. Яна тады нічога не гаварыла, а толькі пасміхалася. Шкадавала нас ці што? Мы тады з нашымі дзеўкамі ўзялі чатыры медалі на траіх. Ага, простая вясковая школа...
    Сямён змоўк і адпіў кефіру.
    — А ў апошні вечар да мяне падышла Івона. Такая прыкольнасур’ёзная... Абруч насіла, каб грыўка ў вочы не
    98
    ВЫБАР Р A КЕТК I
    лезла... I папрасіла мяне з ёй згуляць і паказаць яе хібы. Мы выйшлі на корт і гулялі, пакуль было відаць мяч. Яна вельмі старалася. Я не хацеў яе крыўдзіць, але нешта на мяне найшло, я моцна крычаў на яе, калі яна памылялася. Думаў, яна пасля гэтага і размаўляць са мной не захоча. Але калі мы вярнуліся дадому, яна прыслала паведамленне, што ўсе мае парады былі вельмі крутыя, і я — прыроджаны трэнер.