• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    — Ладна, мамуля, вечарам дагаворым. Вось на гэтым прыпынку, калі ласачка...
    — Паабедай абавязкова! I... шапку надзень, — апошняе мама Юля прамовіла ўжо сабе пад нос, калі Максім хлопнуў дзверцамі.
    У Рэспубліканскім цэнтры тэніса віравалі жарсці. Юная надзея мужчынскай зборнай Беларусі Міраслаў Ka
    106
    СОНЮ АФАРМЛЯЮЦЬ
    спяровіч аднаасобна стрымліваў атаку мацёрых сербскіх тэнісістаў Івана Вулканіча і Дымітра Дымітравіча. Сербы чаргаваліся на корце, і кожны раз сапернікам выступаў Каспяровіч.
    Соня і Сямён прыехалі на турнір прыкладна да пачатку трэцяга гейма. Калі яны прайшлі да трыбуны, Максім і Івона ўжо сядзелі навідавоку ў VIPзоне — на высокім балконе над кортам, дзе ў два шэрагі стаялі зручныя мяккія крэслы. Побач з VIPзонай сядзеў тэлекаментатар, стаяла камера і круціліся нейкія людзі. Некаторыя з іх парукаліся з Сямёнам. Соня вельмі спадзявалася, што гэты натоўп уверсе хоць крыху затуляе іх «плябейскія» месцы ад «віпаў».
    Гэта было нават пікантна — хавацца ад Статкевіча, пераапрануўшыся ў адзенне Статкевіча. У шафе, дзе запаслівая мама Юля захоўвала тое, з чаго вырас Максім, але да чаго не дарос Вадзік, дзяўчына адшукала чорную байку свайго памеру і чорную бейсболку. Схаваўшы пад бейсболку валасы, яна спадзявалася выглядаць як хлопец.
    Сямён дзеля канспірацыі зрабіў нечуваную рэч — згаліў вусы. Ён таксама быў у бейсболцы, а яшчэ ў чырвоназялёным спартыўным касцюме, які парадаксальна дазволіў яму зліцца з натоўпам.
    Каспяровіч і Вулканіч ішлі ўпоравень, па чарзе прапускаючы мячы. Трыбуны шумелі і хваляваліся. Калі лік у вызначальным сэце зрабіўся 5:5 і засяроджаная арбітарка, што ўзвышалася над кортам у сваім падобным да дзіцячага крэсле, каторы раз абвясціла: «Роўна!» — у паветры запахла валідолам.
    — Славік, паднацісні! —галасіў нейкі басавіты дзядзька.
    — Два мячы! Два мячы! — скандзіравалі дзяўчаты ў Соні за спінай.
    Часам матч прыпыняўся — і на цёмназялёным корце пачыналі сінхронна рухацца, мяняючыся, асістэнты ў чор
    107
    Р А ЗД 3 Е Л VII
    ных байках, кепках і кедах. Гэта, а яшчэ англійская мова з вуснаў суддзі, надавала падзеі нечуванай саліднасці.
    — Я больш не магу трываць, — сказаў Сямён, кладучы галаву на калені. — Соня, што там?
    — Каспяровіч прайграў падачу, — далажыла Соня.
    — Ды не, я пра Івону!
    — Усё нармальна, яны проста сядзяць.
    Наступную падачу Каспяровіч выйграў, і трыбуны ўзрушана загулі. Івона як бы пад уплывам эмоцый схапіла Максіма, які сядзеў злева ад яе, за локаць двума рукамі.
    — Што там? — спытаўся Сямён, не падымаючы галавы.
    — Івона заляцаецца да Максіма. Схапіла за локаць, але ён не павёўся.
    — А... А што Славік?
    Як можна быць прафесійным гульцом і мець такія слабыя нервы?
    Соня амаль не сачыла за матчам: уся яе ўвага была прыкутая да VIPтрыбуны. Зрэшты, нічога асаблівага паміж М. і I. не адбывалася, але пякучы камяк рэўнасці ўсё адно стаяў у горле. Соня каторы раз прыдзірліва аглядала ўбранне канкурэнткі. Прыдзірацца, уласна, не было да чаго: на Івоне былі простыя сінія джынсы і белая блузка ў блакітныя кветачкі, на левай руцэ дзяўчына мела бліскучы бранзалет. Каленкамі яна заціскала ракетку.
    — Навошта ёй ракетка? — спыталася Соня, штурхнуўшы Сямёна. Той хуценька зіркнуў на VIPтрыбуну і зноў закрыўся ад свету рукамі.
    — Гэта не яе звычайная ракетка. Думаю, яна хоча, каб Вулканіч паставіў ёй аўтограф.
    Івона нахілілася да Максіма і нешта прашаптала яму на вуха. Той адно крутануў галавою.
    Было відаць, што Статкевіч сур’ёзна перажывае за Каспяровіча. Таму калі беларус такі закалаціў сербу два мячы запар і выйграў матч, Максім ускочыў разам з іншымі
    108
    СоНЮ АФАРМЛЯЮЦЬ
    заўзятарамі і вельмі эмацыйна пачаў пляскаць над галавой рукамі.
    На твары — усмешка, агонь у вачах. Тэніс рабіў хлопца жывым. Шчаслівым.
    Соня і Сямён вывалілі з залы з людской плынню. Івона і Максім выходзілі са сваёй трыбуны — трэба было цягнуцца шпегаваць за імі ў вестыбюлі.
    — Што за шум без бойкі? — звярнуўся Ігнацюк да шчуплых хлопцаў у шэрых гарнітурчыках, Гэта былі ягоныя знаёмыя з геафаку, якія працавалі тут ахоўнікамі «за абшчагу».
    — Фанаты хочуць падачыняцца з сербамі, а тыя не выходзяць. Кшталту, трэнер ім не дазваляе.
    Соня згледзела наперадзе блузку ў кветачкі.
    — I што, Вулканіч не будзе даваць аўтографаў? — спыталася яна.
    Шэрыя гарнітурчыкі дружна паціснулі плячыма.
    — Сямён, гэта твой шанец! — ажывілася Соня. — Калі ты трапіш у апранальню і возьмеш для Івоны аўтограф у Вулканіча, яна гэта абавязкова ацэніць!
    Азірнуўшыся, Соня рашуча садрала з нейкай перагародкі афішку Кубка Дэвіса:
    — Вось, хай ён тут распішацца!
    — А каля шатні хто дзяжурыць? — спытаўся Сямён.
    — Толькі што стаялі мы, — адказаў адзін з хлопцаў, — але калі публіка паваліла, там сталі два бамбізы з Акадэміі фізкультуры. Туды можна толькі гэтым пацанчыкам у чорным, якія на корце стаяць.
    — Што, праўда? — агледзела сябе Соня. Яна раптам зразумела, што...
    — Сямён, я пайду па аўтограф да Вулканіча! — абвясціла яна. — А Івоне скажам, што гэта ты расстараўся.
    Ігнацюк хацеў запярэчыць, але Соню ўжо было не стрымаць. Яна сунула афішку пад чорную байку, нацягну
    109
    Раздзел VII
    ла ніжэй на вочы чорную бейсболку і пачала пракладаць сабе дарогу праз натоўп. Мінула Івону, ледзь не зачапіўшы рукаво яе квяцістай блузкі. Максіма побач не было.
    Гэтак на куражы Сінічка з дзелавітым выглядам праскочыла паўз двух бамбіз, якія вартавалі стромыя сходы, што вялі ўніз, у апранальні. Адкрыла дзверы і апынулася яшчэ на адной кароценькай лесвіцы, якая прывяла яе ў калідорчык.
    Дзяўчына без перашкод дайшла да корта, дзе завіхаўся персанал. Тэнісістаў там ужо не было. Тады яна вярнулася ў калідорчык. Пах поту і прыглушаны шум вады сведчыў: апранальні недзе блізка.
    Вось двое дзвярэй. Але дзе нашы, а дзе госці?
    Соня толькі на хвілінку зазірне ў першую апранальню, каб зарыентавацца...
    Яна прыадчыніла дзверы і пабачыла чырвоную масцерку, кінутую на лаўку. На ёй віднеліся літары «...arus». Значыць, сербы — у іншай апранальні...
    Але развярнуцца, каб пайсці далей, яна не паспела: хтосьці схапіў яе ззаду за капюшон байкі.
    — Ты што тут забыў?
    Соня паспрабавала вывернуцца — і краем вока заўважыла, што гэта Міхаіл Свержань, галоўны трэнер беларусаў.
    Шмат хто з заўзятараў марыў пазнаёміцца са Свержнем, але, дальбог, не ў такіх абставінах.
    — Чаму красоўкі белыя? — утаропіўся Свержань у падлогу. — Хіба вам не казалі?.. Стоп, ты хто ўвогуле? Я цябе раней не бачыў!
    — Аяяй, дзядзечка, адпусціце! — загундосіла Соня, імітуючы хлапечы голас.
    — Красці прыйшоў? Ды я табе зараз...
    Свержань сярдзіта пацягнуў Соню па сходах у вестыбюль. Адкрыўшы дзверы, гукнуў наверх:
    — Хтонебудзь, сюды! Я злодзея спаймаў!
    110
    СОНЮ АФАРМЛЯЮЦЬ
    — Адразу кажы: што скраў? — дужы амапавец скруціў Соню, як толькі дзюдаістывартаўнікі апранальняў бесцырымонна зацягнулі яе ў вестыбюль тэніснага цэнтра ўверх па сходах. Яго калега, які стаяў побач, праводзіў допыт.
    — Сам прызнавайся, а то я ж знайду!
    — Я нічога, я выпадкова, я проста...
    — Усе вы «проста», а потым у заслужаных людзёў медалі прападаюць! — грозна перапыніў яе амапавец і пацягнуўся рукамі акурат туды, дзе (як спадзявалася Соня) у яе ёсць якіяніякія грудзі.
    Дзяўчына пранізліва заверашчала.
    Дужы амапавец здзёр з яе бейсболку.
    — Дзіман, ты зыр, гэта баба! Пакліч Надзюху.
    Надзюхай звалі фігурыстую міліцыянтку з каштанавай касою, што звісала ў той з пляча, затуляючы пагон і лычкі. Надзюха жвава схапіла Соню пад локаць і, працягнуўшы па вестыбюлі, паклала тварам на столік, на якім ахова аглядала торбы і асабістыя рэчы наведнікаў турніру.
    Вакол іх мітусіўся пераляканы Ігнацюк. Ён роспачна ўсплёскваў рукамі і скуголіў:
    — Гэта непаразуменне! Мы ўсё патлумачым! Яна проста аўтограф узяць хацела! Паклічце Свержня! Мы з тэніснага клуба!
    — He ведаю ніякага Свержня. Дзімон, выклікай інспектара, трэба яе афармляць!
    Соня ўліпла. Гэта было абсалютна ясна: яна дастаткова доўга пражыла «на раёне», каб разумець, што такое «афармляць». Міліцыянты складуць пратакол. Завязуць у аддзяленне. Пашпарта няма, таму давядзецца чакаць, пакуль прыедзе тата.
    А калі ўсё складзецца зусім кепска, то, чаго добрага, яе запратораць у ізалятар на Акрэсціна.
    111
    Раздзел VII
    «Мянтоўскіх серыялаў», якія вельмі любіў Вася, Соня на дух не пераносіла. Але ў іх у двары былі хлопцы, якія сядзелі «на сутках» і бравіравалі гэтым. А яшчэ, калі Соня ляжала ў больніцы, да яе ў палату змясцілі чатырнаццацігадовую дзяўчыну. Тая трапіла ў дзіцячую калонію за злоснае хуліганства. Дзяўчыну этапавалі з аднаго канца краіны ў іншы, і падчас начлегу на Акрэсціна у яе моцна забалеў жывот.
    Такое суседства выклікала ў Соні хутчэй шкадаванне, чым страх. Яна падарыла Крысціне мыла і падзялілася з ёй перадачкай. Але аповедаў пра тое, што робіцца ў турмах, Соня наслухалася на ўсё жыццё.
    А цяпер яна сама можа трапіць туды, да «такіх» людзей. Што і каму яна потым дакажа? Тату, сяброўкам, Статкевічам? У дадатак, могуць пачацца праблемы ва ўніверсітэце.
    Будучыня выглядала абсалютна змрочна. А ўсё праз што? Праз гэтую дурасць, якую яна прыдумала, каб звесці Івону і Сямёна.
    Няўжо няясна, што Івоне было важна самой паразмаўляць з Вулканічам? Навошта Соня так бяздумна ламанулася ў апранальню? Цяпер яна займее жыццё, пакалечанае зонай.
    Такія апакаліптычныя думкі мільгацелі ў галаве Сінічкі, пакуль яе «шманала» Надзюха.
    Найбольш прыніжальным было тое, што вобшук адбываўся на вачах у ўсіх, хто быў у вестыбюлі.
    — Спадар афіцэр, я яе добра ведаю! — раптам пачула Соня побач усхваляваны Івонін голас. — Яна, вядома, дзівакаватая, але яна добрая і не можа красці! Адпусціце яе, калі ласка.
    Гэтага яшчэ бракавала. Соня не выклікала адваката.
    — Міліцыя разбярэцца, — аўтарытэтна заявіў Дзімон.
    Міліцыянтка скончыла вобшук і паставіла Соню проста, развярнуўшы тварам да людзей. Заўзятараў у весты
    112
    СОНЮ АФАРМЛЯЮЦЬ
    бюлі заставалася няшмат — толькі самыя ўпёртыя фанаты, якія не страчвалі надзеі сустрэцца з тэнісістамі. Зусім блізка стаялі чырвоны як рак Сямён і перапалоханая Івона.
    Дзімон пачаў бесцырымонна корпацца ў Соніным дабры, вываленым з яе кішэняў Надзюхай, і па адным прадмеце запіхваць прадметы ёй у кішэні байкі, адпускаючы грубыя каменцікі.