• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    — Ну, яны хоць сустракаюцца?
    132
    Дрыяды СУПРАЦЬ Эрыній
    — Слухай, я не стаяла там са свечкай... Івона Макса відавочна акучвае, але хто яго толькі не акучваў на маёй памяці... Ладна, я ў метро заходжу. Гальцы прывітанне.
    — Ну, што там?
    — Вайтовіч, гэта капцы. Замест таго, каб пабыць нармальным пацаном і пагаварыць з Сініцай, пра што мы яго, уласна, і прасілі, ён зладзіў грэбаны «сеанс магіі з яе поўным разаблачэніем»! Даў ёй зразумець, што паранейшаму свабодны. Ну вось як так можна, га?
    — Я тэлю Соні, яна не падымае.
    — Глядзі, вунь хобіты з яе групы... Хлопцы, прывітанне. Наша Соня... Ці была яна сёння на англійскай?
    — Так, была. Яна, здаецца, у буфет пайшла.
    Галя і Снежка з усіх ног прыпусцілі ў «амфітэатр», дзе сапраўды знайшлі Сінічку. Тая сядзела ў пластыкавым крэсле каля актавай залы ў адной з найлепшых сваіх сукенак, старанна нафарбаваная, з падкручанымі валасамі, пазногці зыркалі чырвоным лакам. Побач з ёй вальяжна раскінуўся Алесь, які гучна пра штосьці балаболіў, прымушаючы Соню рагатаць да колікаў.
    — Сініца, з табой усё ў парадку? — усхвалявана спыталася Снежка.
    — Ой, дзяўчаты, Алесь акурат расказвае вельмі смешную гісторыю пра тое, як ездзіў на раскопкі!
    — Але ж ты ўчора памірала...
    — Чаго прычапіліся? He бачыце, мы гутарым? Ахова на дыскач без прыгожай сяброўкі не прапускае? — гаркнуў Сонін суразмоўца.
    — У нас да яе справа, ясна? А ты што тут робіш? Ці не сёння ў цябе ананімныя алкаголікі?
    Снежку, калі ёй на дарозе трапляўся Алесь, пачынала калаціць. He так даўно ён заявіўся на рэпетыцыю тэатра,
    133
    Раздзел VIII
    каб паспрабавацца на ролю Чацкага, — і сарваў увесь працэс сваімі жартачкамі.
    Алесь у адказ пранікліва паглядзеў Сняжане ў вочы і задэкламаваў:
    Дратуе сэрца млявая туга,
    Мне цяжка, быццам ад балігалову,
    У думках — апіятная смуга: Я ўЛету акунуўся напалову.
    He зайздрасць гэта да шчаслівых нот — Яўсцешаны тваёй уцешнай доляй, Калі, д р ы я д а, легкакрылы дух, Тваіх мелодый лёт
    Лаўлю між ценяў, букаў і таполяў, Калі пра лета ты пяеш за двух.
    — Гэта спайс?
    — Гэта Кітс!
    — Самдурань!
    — Снежка, не трэба... Дзяўчаты, хадземце нешта скажу...
    Соня зграбна падхапілася і адцягнула сябровак крыху наўзбоч.
    — Яны не жывуць разам! — прашаптала яна, бусьнула ў шчочку спачатку Галю, а потым Снежку, і вярнулася да Алеся.
    — Я бедная студэнтка, — мармытала сабе пад нос ружовая ад гневу Сняжана, апранаючы ля шатні паліто і працягваючы шалік пад даўгія белыя валасы, — таму я прадам нырку і найму кілера. I няхай спярша ён заваліць гэтага прыпадачнага, а потым — Статкевіча.
    I вылецела ў лістападаўскі туман, што ёсць моцы штурхнуўшы ад сябе дзверы факультэта.
    Раздзед IX
    ПАЖАРНЫ ВЫПАДАК
    Соня ўпэўнена раскалаціла яйка аб край міскі і стала маніпуляваць палоўкамі шкарлупінак, каб аддзяліць бялок ад жаўтка.
    3 часу, як яна навучылася вырабляць гэты фокус, яна пачала выбіраць рэцэпты, дзе трэба яйкі.
    Гатаванне яе супакойвала.
    — Ну як там справы, золатка?
    Ірэна зазірнула ў вэбкамеру. Апошнім часам яна ўзялася дыстанцыйна вучыць Соню кухарыць. Скайп выявіўся добрым памочнікам. Соніна праблема была ў тым, што яна не ўмела элементарных рэчаў: разагрэць патэльню з алеем, напрыклад, ці правільна адварыць макарону. Таксама яна не магла зразумець, якое дзеянне за якім рабіць, — і гатоўка ператваралася ў вэрхал.
    Ірэна, гатуючы нешта сваё, пазірала праз камп’ютар на Соніну пліту і вучыла яе азам.
    Цяпер, калі ўсё ўжо адшыпела і адкіпела, дзяўчына сама дасць сабе рады. Прыязна развітаўшыся, сіньёра Фабіяні адключылася.
    — Ну, што там? — вытыркнуў галаву над барнай стойкай Вадзік. — Хутка?
    — Яшчэ пяць хвілінак.
    135
    РАЗДЗЕЛ IX
    — Усё ты возішся ды возішся... Мама ж дала грошай на дастаўку... Калі не хутка, я яшчэ серыю мульта пагляджу.
    — Ужо амаль. Сядай за стол давай.
    Яна вынесла дзве талеркі, паставіла на стол і адрэкамендавала:
    — Паста карбанара.
    — Я люблю баланьезу.
    — Любоў — жорсткая рэч. Еж, што даюць.
    Вадзік, як і раней, паводзіўся з ёй няветла, але калі no634 не было старэйшага брата, не маючы прыкладу перад вачыма, пачынаў пакрысе лагаднець. Часам, праўда, згадваў былое і крыху вырабляўся.
    Старэйшага брата не было побач больш за месяц. Стаяла другая палова лістапада.
    — Ну што? — нецярпліва спыталася Соня.
    — Гэта нават можна есці, — прызнаў Вадзік, разважліва намотваючы спагеці на відэлец. — Але ўсё адно ты не сама. Табе тая цётка па інтэрнэце дапамагала.
    — Дык калі можна есці, чаго не ясі?
    — Няма апетыту.
    — Ты ж хацеў.
    — Расхацелася.
    Соня падсунула сваю талерку бліжэй да сябе, злуючыся на ўпартага малога. Бо паста ёй сапраўды ўдалася. Яна подумкі паставіла сабе плюсік.
    Такіх плюсікаў апошнім часам хапала. На філфаку поўнаю хадой ішлі практычныя заняткі, і яна добра адказала на стараанглійскай і антычнай літаратурах. Ігнацюк пачаў браць яе і яшчэ трох найлепшых навічкоў на корт, і яна перастала баяцца ўдару закрытай ракеткай. У яе з’явіліся новыя харошыя сябры ў тэнісным клубе і на факультэце.
    Але лістападаўскі туман, які трывала завіс над Мінскам, абвалакваў смугой усе гэтыя пазітыўныя падзеі, рабіў іх прахаднымі і нязначнымі.
    136
    Пажарны выпадак
    Соня была закаханай і няшчаснай.
    Дазнаўшыся, што Максім не жыве з Кубліцкай, яна зразумела, што павінна зрабіць усё, каб дамагчыся яго ўвагі. Калі яна мае хоць мізэрны шанец сустракацца з ім, яна мусіць ім скарыстацца.
    Соня палезла на любімыя парталы Сняжаны Кавалёвай і вычытала: маўляў, праблема ў тым, што яна прыхоўвае сэксуальнасць, саромеецца свайго цела. Як вынік, яна накупіла сукенак у абцяжку, ботаў на абцасах і яркай касметыкі. Ва ўніверсітэт яна збіралася, як індзеец на сцяжыну вайны.
    Гэта дало плён, але не ад тых і не такі, як ёй хацелася б. Да яе па чарзе падкацілі Разенкранц, Гільдэнстэрн, трэцякурсніквайсковец у буфеце і — як вішанька на торце — Трафімовіч з гістфаку (ён часта завітваў на філфак да Іллюка). Усе гэтыя хлопцы рэагавалі на яркую абгортку і недвухсэнсоўна цягнулі Соню ў ложак. Ёй жа хацелася Вялікага і Сапраўднага.
    I чым больш эфектна яна апраналася, тым больш сябе ненавідзела. Сукенкі падкрэслівалі хібы фігуры, а касметыка не магла замаскіраваць заплаканых вачэй.
    Пабачыць Максіма на факультэце ўдавалася вельмі рэдка і мімаходзь. Ён быў страшэнна заняты і заўсёды спяшаўся. Надоечы Соня даведалася чаму. «Максік уладкаваўся афіцыянтам», — прагаварылася мама Юля.
    Дэталяў маці не ведала. Максім аб месцы працы па тэлефоне надта не расказваў, а тата Віця ведаў толькі наймальніка. Сонін тата сказаў, што кампанія вельмі крутая, у іх цяпер пяць элітных рэстаранаў па ўсім горадзе. Мама Юля толькі ведала, што Максім працуе штодня ў другую змену і поўны дзень у суботу.
    Бацькі дэманстратыўна давалі Максіму асабістую прастору. Соня памірала ад нястачы інфармацыі. Вось бы даведацца, куды ён уладкаваўся...
    137
    Раздзел IX
    Трэба было мыць посуд. Яна ўздыхнула, узнялася — і пабачыла, што Вадзік ляжыць на канапе тварам да спінкі.
    — 3 табой усё добра?
    — Жывот баліць. Ты мяне што, атруціла?
    — Ну яшчэ што скажаш. Хадзі вугалю дам.
    Ванітаваць Вадзіка пачало праз пятнаццаць хвілін пасля таго, як ён выпіў актываваны вугаль. Праз паўгадзіны малы скавытаў ад болю.
    Соня ўжо сама пачала думаць, што з яе пастай было нешта не так. Але тут яна згадала будні ў дзіцячай хірургіі... Палова паверха там ляжала з апендыцытам, і, збіраючыся на калідорах, дзяўчаты і хлопцы маглі гадзінамі параўноўваць сімптомы.
    Яна схапіла слухаўку і набрала хуткую.
    — Я еў макароны з сырымі яйкамі!
    Але Вадзік марна спрабаваў навесці цень на Соніна кухарства.
    — Я вам кажу, не трэба ў інфекцыйку! — пераконвала яна брыгаду хуткай. — Вы страціце час.
    Пажылая фельчарка памацала жывот хлопчыка, паслухала яго стогны ў адказ на пальпацыю і рашуча ўзнялася з канапы:
    — Апендыкс. Вязём у ДХЦ. Збірайце яго.
    — Соня, пазвані маме!
    — Я званіла, яна не падымае... Можа, янытам занятыя. Я напішу ёй эсэмэску, калі дактары скажуць, што з табою.
    — Яна памяняе квіткі і прыляціць!
    — Вядома, і не сумнявайся. Во, апранай.
    — Нам трэба ехаць, — прыспешыла фельчарка. — Калі апендыцыт, яго тэрмінова трэба на стол.
    — Аааа! Мяне будуць рэзаааць!
    138
    П а ж а р н ы выпадак
    — He пераймайся, я там буду. Ты едзь на хуткай, а я Ta66 сумку збяру і прылячу.
    — Я баюся!!! Соня, дзе Максім? Я хачу Максіма!
    — Максім працуе. А ты смялейшы за мяне! Як ты можаш баяцца? Едзь з дактарамі, рабі ўсё, што яны кажуць.
    — Знайдзі Максіма! Соня, знайдзі яго, калі ласка!
    — Хто такім Максім? — Вадзіка ўжо выносілі з дому на насілках.
    — Ягоны брат.
    — А вы хто? Няня?
    — Сястра. Стрыечная... — на ўсякі выпадак схлусіла Соня.
    — Уключай мігалку! — скамандавала фельчарка кіроўцу, захлопваючы дзверцы бусіка.
    — Гэта ўсяго на чатыры дні, — у мамы Юлі быў такі тон, нібы яна адпрошваецца ў Соні. — У чацвер і пятніцу Пеця завязе яго ў гімназію, а ты забяры... На гурток у пятніцу хай не ідзе... Можаце ў кіно.
    — Усё будзе добра! — зычліва перапыніла Соня ўсхваляваную кабету. — Hi пра што не думайце, едзьце, адпачніце, праведайце любімы Лондан...
    — Ай, які ж ён любімы, — уздыхнула мама Юля. — Сыры, зябкі, і там усё дорага. Але мне там варта быць. Трэба сустрэцца з важнымі людзьмі... Ах, Вадзік яшчэ ніколі не заставаўся без мяне так надоўга!
    Цяпер, седзячы ў прыёмным пакоі дзіцячай хірургіі (вэлкам бэк, што называецца), Соня прыдумляла эсэмэску для мамы Юлі. Вадзіка аперыравалі. Прыляцець раней яго бацькі наўрад ці паспеюць. Так што трэба не вельмі іх напужаць, каб вярталіся заўтра запланаваным рэйсам. «Максім ужо з намі», — напісала яна і горка ўздыхнула. Гэта
    139
    Р а з д з е л IX
    была няпраўда, каб супакоіць Статкевічаў. Яна паняцця не мела, дзе яго шукаць.
    Бацькі таксама не ведалі ягонага новага адраса. Ну вось што за дзіцячы садок? А як жа выпадкі кшталту гэтага? Што, пісаць яму цяпер на мэйл, у скайп? Але Максімавых інтэрнэткантактаў яна таксама не ведала.
    Ротмістрава даслала мэйладрас Статкевіча праз некалькі хвілін, і Соня, блытаючыся ў наладах смартфона, напісала паведамленне. Сітуацыя была ідыятычнай: хто ведае, калі ён праверыць пошту? Халера, і як правільна называлася тая кампанія? Сёння субота, Максім да ночы ў нейкім невядомым рэстаране... Толькі адзін чалавек мог ёй цяпер дапамагчы...