• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    У час, на які быў прызначаны сход, у пакой увайшоў бацька сямейства — Літавор. Высокі, шчуплы і незвычайна рухавы, з агеньчыкам у блакітных вачах, з вожыкам сівых валасоў на галаве, у патрыятычнай футболцы. Яго прадставілі як творчага дырэктара і натхняльніка летніка, дзеля якога тут усе сабраліся.
    Апроч Соні і Алесі прыйшлі яшчэ некалькі студэнтаў. Усе паселі на раскладныя крэслы і падрыхтаваліся слухаць. 3 тых, хто завітаў на першы сход, да пачатку летніка ў камандзе амаль нікога не засталося.
    Усіх прывітала вельмі прыязная паненка, якую звалі Аксана. Яна расказала, чым займаецца арганізацыя.
    Раней галоўнай задачай экафонду былі навуковыя даследаванні, звязаныя са здароўем людзей, якія жывуць у забруджанай радыяцыяй зоне. Але сёлета фонд атрымаў сродкі на аздараўленне пары соцень дзяцейчарнобыльцаў, і з гэтай нагоды плануецца нешта феерычнае. Бо, робячы даследаванні, адмыслоўцы зразумелі: хваробы цела —
    210
    ДЗЕ TOE ШЧАСЦЕ
    толькі палова бед зоны. He менш страшныя хваробы душы. Калі выбухнула АЭС, усе ахвотныя маглі адсяліцца. I ахвота ўзнікла найперш у настаўнікаў, журналістаў, работнікаў культуры. Рабочыя і сяляне трымаліся сваіх дамоў. I цяпер у тамтэйшых школах вучыліся іх дзеці: жылі адным днём, марылі толькі пра новыя гаджэты і чулі беларускую мову хіба на ўроках — але і гэта не было гарантавана.
    Паводле закону дзеці Чарнобыля меліся двойчы на год аздараўляцца далёка ад дому — і яны ехалі ў санаторыі ці за мяжу ў прыёмныя сем’і, найперш у Італію. У многіх у галаве адклалася: прыпаркі — тут, прыгажосць і сонца — там. Але ж і ў Беларусі хапала не кранутых радыяцыяй мясцін, паркаў і фальваркаў, прычым не горшых за розныя там замежжы! I таму Літавор — тут Аксана ўсміхнулася творчаму дырэктару ліслівай усмешкай — прыдумаў, што можна аздараўляць гэтых дзяцей на радзіме, а заадно паказваць ім помнікі архітэктуры, расказваць пра славутых землякоў і натхняць жыць тут, на нашай зямлі. Хто ведае — можа яны ў выніку не папоўняць шэрагі эмігрантаў, якія адлятаюць у вырай і больш не вяртаюцца...
    Жыхары летніка амаль месяц будуць хадзіць у паходы, ездзіць на экскурсіі, глядзець адукацыйныя фільмы. Найлепшыя людзі Беларусі прыедуць да іх з вершамі, песнямі, лекцыямі. Кожны атрад узначаліць адмысловец, які арганізуе для школьнікаў «экспедыцыю» — тэматычную паездку, у якой яны спасцігнуць азы якойнебудзь навукі ці мастацтва. Экалогія, творчасць, любоў да радзімы — усё гэта змяшаецца ў ліпені, дзякуючы Літавору і Дануце...
    — I, вядома ж, усё гэта будзе адной вялікай метафарай нашай магутнай былой дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага... Але гэтага моманту мы яшчэ не прадумалі, — завяршыла сваю прадмову Аксана.
    211
    Р А ЗД 3 Е Л II
    Потым навічкам паказалі памяшканні экафонду. Гэта былі сапраўдныя лабараторыі, поўныя дарагога абсталявання. За сталамі пры камп’ютарах і мікраскопах сядзелі людзі ў белых халатах.
    Усё гэта разам — мікраскопы з саламянымі павукамі — выглядала вельмі нязвыкла.
    Напрыканцы ўсіх навічкоў папрасілі назвацца і расказаць пра сябе, што хто ўмее рабіць. Моладзь была самай рознай; усе, як і Соня Сінічка, трапілі сюды праз знаёмых. 3 таго, што запомнілася: адна з паненак рэкамендавалася балерынай. Калі чарга дайшла да Соні, яна чамусьці абвясціла сябе найперш менеджаркай тэніснага клубу, арганізатаркай турніраў. На той момант гэта было яе самае значнае дасягненне.
    — Арганізатарка? — узрадавалася Данута. — А нам жа акурат трэба ўсё тут арганізаваць!
    Гэтак Соня рабілася памочніцай памочніцы Аксаны. 30 сакавіка было яе персанальным Новым годам. I яна не бачыла прычын, чаму не пачаць яго з метафары Вялікага Княства Літоўскага. Няхай пакуль не прадуманай.
    Яны два месяцы як апантаныя рыхтаваліся да летніка. Ездзілі глядзець санаторый на Віліі, з якім адразу дамовіліся пра арэнду, а таксама наведалі школы ў Брагіне, Хойніках ды іншых гарадках, адкуль чакалі школьнікаў. Літавор з Данутай, а таксама лабаранты экафонду, ужо год не вылазілі з забруджаных мясцін, дазнаючыся аб праблемах і патрэбах людзей. Вось і Соня як арганізатарка летніка далучылася да гэтай працы.
    Але галоўнае адбывалася ў жоўтым пакойчыку на Мележа. Двойчы на тыдзень кіпела праца над раскладам і лагістыкай: хто, што, куды і навошта. Каго запрасіць, куды адправіць? Сетку падзей спачатку накідвалі алоўкам на
    212
    ДЗЕ TOE ШЧАСЦЕ
    вялікі ватман, што заўсёды ляжаў на стале, і толькі потым канчатковыя звесткі пераносілі ў анлайнтабліцу.
    Галоўнай задачай Соні і Аксаны было вылоўліваць падчас мазгавых штурмаў ідэі ды прапановы і, узгадняючы з кіраўнікамі, заносіць іх у праграму.
    Праўда, Соня амаль адразу зразумела: адзінае, што ўмее Аксана, — гэта пасміхацца начальству. У фізіцы яна, можа, і была здольнай, але арганізатаркай творчага летніка зрабілася выпадкова. Спачатку яна падпрацоўвала тут у лабараторыі, а яе асноўнай працай значылася Акадэмія навук. Аксана была малодшай навуковай супрацоўніцай у інстытуце фізікі.
    Планаванне здавалася Соні катавасіяй, але пакрысе яна пачала бачыць прычыннавыніковыя сувязі ды ўжо няблага давала рады, адаптуючы мары да рэчаіснасці. Бо калі Літавор казаў, што арганны канцэрт у касцёле мусіць быць у той ці іншы дзень, — і гэта ставілі ў праграму, трэба было пераканацца, што яго наведаюць літаратурны і музычны атрады, што яны не з’едуць у гэты час ў свае вандроўкі — бо найперш ім тое было б цікава...
    Адзін за адным у каманду летніка прыходзілі новыя людзі, і сярод іх былі сябры Соні Сінічкі. Алеся, якая прывяла яе ў экафонд, больш нікога не «завербавала», на сходах бывала рэдка, а калі і прыходзіла, то нянькалася з братамі.
    Першаю, каго прывяла Соня, была Маша Ротмістрава — сяброўка, якой яна шчыра захаплялася і якая адразу ж загарэлася ідэяй працаваць у летніку.
    А далей пайшлопаехала. Для спартыўнай секцыі Соня прыцягнула Ігнацюка. Галю і Снежку яна прывяла проста так. Ужо ў працэсе было вызначана, што дзяўчаты, як сказаў Літавор, «паспрабуюць намацаць нацыянальную моду» і будуць вучыць школьніц (наўрад ці ў атрад папросяцца школьнікі) шыць з лёну стылёвую сучасную
    213
    P A 3 Д 3 Е Л II
    адзежу. Потым Ротмістрава запрасіла Канькову і Каланіцкага — і цягам вечара прыдумалася цэлая паездка на балоты ў Ельню пад кіраўніцтвам іх выкладчыка з фізфаку, які таксама ахвотна пагадзіўся ўдзельнічаць.
    Што да літаратуры, то ў Соні не паўстала пытанняў, да каго звярнуцца з прапановай паехаць на Вілію. Алесь і Астма — выдатная творчая пара, якая каго заўгодна магла б натхніць паэзіяй роднага краю.
    Але тут касалітоўка найшла на камень. Астма будучы летнік рашуча забракавала. Сама пакінула экафонд, ляснуўшы дзвярыма, і ўсім астатнім параіла.
    Проста яна трапіла на сход у няўдалы дзень — калі яго праводзіў летуценны Літавор. Ён акурат узяўся ўдасканаліць «метафару Вялікага Княства Літоўскага».
    — Я думаю, — зацята вяшчаў ён, — што кожны атрад геаграфічна можа ўвасабляць нейкі рэгіён нашай дзяржавы на розных яе этапах. Полацкае, Тураўскае, Наваградскае княствы... Або проста разбіць іх на плямёны? Дрыгавічы, крывічы, яцвягі... Хай на сваёй скуры зазнаюць этнагенез беларусаў!
    Ужо на гэтых словах Астму як токам працяла. Але далей было болей.
    — Тэлевізары, мы, зразумела, адразу схаваем, — абвясціў творчы дырэктар, — фільмы паводле Міцкевіча і Караткевіча будзем паказваць з праектара ў актавай зале. I яіпчэ, як вы думаеце, як нам зручней арганізаваць канфіскацыю тэлефонаў? Даручыць гэта важатым атраду — ці яшчэ ў аўтобусах цэнтралізавана сабраць гаджэты? Бо ў нас будзе поўнае пагружэнне ў эпоху...
    — Канфіскацыю?! — ажно падскочыла Астма. — Вы хочаце адабраць у дзяцей іх маёмасць — і называеце гэта асветніцтвам, гуманітарнай місіяй? I як, скажыце мне, на гэта іх бацькі адрэагуюць? А правы чалавека — чулі пра іх? Можа, паспрабуеце гульні прыдумаць, каб зацікавіць
    214
    ДЗЕ TOE ШЧАСЦЕ
    сучасных школьнікаў гісторыяй, чым сілком цягнуць іх у сярэднявечча?!!
    — Даражэнькі, — умяшалася Данута, — мы сапраўды не можам ні ў каго нічога забіраць. Нейкія яшчэ ідэі?
    Але Астму было ўжо не супакоіць.
    У ліпені яна з Дзянісам, Іллюком і Ганкай паехала аўтаспынам у Партугалію.
    Да падзелу на плямёны пасля гарачых дэбатаў у летніку не дайшло. I тэлефоны засталіся пры ўладальніках. Вось толькі мабільнага сігналу ўсю змену не было абсалютна, хоць у траўні Соня спакойна карысталася тут мабілкай — званіла тату і маме Юлі. Але разважаць пра тое, як так атрымалася, часу яна не мела.
    Алесь жа прыляпіўся да каманды і склаў пару абаяльнай Альжбеце Глагоўскай. Век і статус дазвалялі гарадзенскай прафесарцы проста папрацаваць тыдзень у экспедыцыі «Шляхамі Міцкевіча», але яна сама выклікалася быць важатай — дачыняцца са школьнікамі з Гомельшчыны ёй вельмі падабалася.
    Пасярэдзіне планавання здарылася тое, што мусіла здарыцца. На адным са сходаў намаляваўся Аляксей Васілеўскі ўласнай персонай.
    Гэта Ротмістрава прыдумала кулінарную экспедыцыю, а Галя са Снежкай наперабой сталі рэкамендаваць сябрука. Соня мала здзівілася — яна ўжо прызвычаілася лічыць Васілеўскага сваім ценем.
    Так пакрысе камплектаваліся атрады, і Соня з сяброўкамі самі не заўважылі, як пачалі адлічваць дні да канца чэрвеня.
    Толькі ў самым канцы траўня здарылася тое, чаго здарыцца не мусіла. Ізноў збег абставін, які выбіў з каляіны Соні Сінічку.
    215
    P A 3 Д 3 Е Л II
    Увайшоўшы ў пакой 1313 душным травеньскім вечарам, Соня адразу адчула, што нешта не так. Данута была як у Bafly апушчаная. Міндоўг і Гедзімін, галосячы, віселі на маме; яна прасіла іх суцішыцца, хоць вочы яе поўніліся роспаччу. Жанчына глядзела на «прасціну» — іхні ватман з планам падзей летніка — але нібы не разумела, што там напісана.
    — Прывітанне, а дзе Аксана? — спыталася Соня, скідваючы заплечнік на крэсла.
    — У космасе, — адказала начальніца і, пляснуўшы сябе па ілбе, выбегла з пакоя, цягнучы за сабою сыночкаў.
    — Што гэта з ёю? — паціснула плячыма Соня. — I як гэта — у космасе?
    — Аксана ўчора тэрмінова з’ехала ў Францыю. Яна падавала заяўку, каб увайсці ў праграму па канструяванні спадарожніка, — і яе раптам ухвалілі. Такімі шанцамі не раскідваюцца. Толькі што паведаміла Дануце эсэмэскай, каб на яе больш не разлічвалі, — адказаў дужы хлопец, які сядзеў у куце з ноўтбукам. — Будзем знаёмыя. Я — Міхась. Сам з мехмата. Раблю тут сісадмінам на чвэрць стаўкі. Зайшоў во да вас на сходку. Кажуць, тут шукаюць паходнікаў...