• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    229
    Р A3Д 3 ЕЛ III
    Мабільнікбудзільнік (іншай карысці ад яго цяпер не было) запілікаў перад шостай. Ціха, каб не абудзіць суседак з пакою, Соня надзела жоўты сарафан, запхнула ў кішэні купальнік, накінула на плячо ручнік, абулася і выскачыла з корпуса.
    Яраслаў ужо стаяў каля веснічак і выпраменьваў самазадаволенасць, ззяючы без усялякага там цэзійнага фону. Загарэлы і басаногі.
    Ён павёў Соню ў лес, ішлі яны зусім нядоўга. Раптам Яраслаў спыніўся.
    — Разувайся, — загадаў ён. — Гэтак не адчуеш зямных токаў.
    Соня здзівілася, але скінула сандалі. Фельчар тым часам выцягнуў з кішэні мабільнік.
    — У цябе ловіць?!
    — Чшшш — самае важнае захавана ў файлах, — адказаў хлопец і запусціў трэк.
    Кто бы рассказал о странствйй сердца,
    Как оно горело на полпутй к раю, Как он пело, чтобы согреться, Как танцевало no самому краю. Куда бы мы нй шлй — всё было мелко, Куда бы нй прйшлй — всё нйкакое. А потом рукамй раздвйнулй ветвй М вышлй поутру в поле.
    I яны сапраўды, як падказваў спявак, рассунулі голле рукамі — і выйшлі ў ранішняе поле. Ім аказалася «футбольная паляна», від збоку. На іншым, адкошаным яе краі тырчалі дзве брамы. А тут працаўнік санаторыя на просьбу Алесі працярэбіў касілкай дарожку ў высокай траве —
    230
    Дрэва ЛЮЬОВІ
    на яе і ўзбіліся Яраслаў і Соня. Хлопец пачаў танчыць, падпяваючы трэку спакушальным басам.
    Дарожка вяла да Алесінага Дрэва Любові. Гэта было Добрай Справай іх атраду напачатку змены. Алеся прапанавала пракасіць сцежку да прыгожай вярбы на ўзлеску, утыкаць пракос садовымі ліхтарыкамі, каб увечары яны, як светлячкі, абазначалі дарогу для аматараў рамантычных прагулак. Соня і Алеся папрасілі жыхароў летніка напісаць пажаданні ды чаканні на паперках і скласці іх у пластыкавыя бутэлькі. Бутэлькі ўпрыгожылі стужкамі і падвесілі да галінак. Напрыканцы змены кожны атрымае пажаданне назад і даведаецца, ці спраўдзілася загаданае.
    Алеся нават напісала легенду пра гэтае дрэва. «Са старой кніжкі перарабіла, — прызналася яна. — Але ж і тую легенду не народ склаў, а пісьменнікі, так што нястрашна».
    Учора ў актавай зале іх дзеці паказалі спектакль паводле гэтай легенды, і атрад атрымаў за абарону сваёй Добрай Справы першае месца.
    Таму тое, з якой помпай павёў яе да Дрэва Любові Яраслаў, крыху насмяшыла Соню. «А размоў было!» — сказала б яна ці не ўголас, калі б не адно але.
    На сцежцы, што вяла да Дрэва Любові, яны з Яраславам былі не самнасам. У спеў уварваўся звонкі дзявочы голас:
    А поутру в поле — крёстная сйла.
    Поутру в поле — Боже, как красйво!
    Боже, как красйво — мое сердце на воле.
    Вот мы — поутру в поле.
    Да іх набліжаліся Максім і Алеся. А яны што робяць тут з цёмнага рана? Таксама на дальні пляж хадзілі? Але ручнікоў няма, валасы — сухія.
    У Максіма ў руцэ быў малаток.
    231
    Р A3Д 3 ЕЛ III
    Алеся тым часам падбегла да Яраслава і пачала шалёна скакаць, падпяваючы:
    Багровый й белый прйшлй в мой песнй.
    Мы здесь не радй парада.
    Мы стойм вместе й падаем вместе, Н я буду петь тебе, еслй ты будешь рада;
    Еслй ты будеійь рада.
    Соня і Максім спыніліся, сузіраючы дзікія скокі спадарожнікаў. Сустрэліся вачыма, як змоўнікі. Адвялі вочы. Стаялі і маўчалі, не ведаючы, як рэагаваць. Соні было капец як няёмка. Алеся ж і Яраслаў пачалі круціцца, счапіўшыся за рукі.
    — Што так гледзіцё? — крыкнула Алеся Соні і Максіму пабеларуску. — Я этнічная расейка, мне можна.
    По пояс в траве босымй ногамй.
    Вот мы прййілй — мы танцуем с богамй.
    Небо й земля — вот найіа доля!
    Нам далй вольную noympy в поле.
    Нам далй вольную noympy в поле.
    Нам далй вольную noympy в поле.
    Танцоры спыніліся, аддыхваючыся, а потым сінхронна заваліліся на траву і зарагаталі. Алеся пацешна перабірала нагамі, адна з якіх паранейшаму была шчыльна забінтаваная.
    — Этн забавные русскне, — сказаў Максім.
    — БГ — святое! — парыравала Алеся.
    — Дай пяць! — крыкнуў Яраслаў.
    — Алеся, сёння цяжкі дзень, — сказаў Максім і дапамог сяброўцы ўзняцца. Парачка накіравалася ў летнік звычайнай дарогай, праз футбольнае поле.
    232
    Дрэва ЛЮЬОВІ
    — Хадзем? — сказаў Яраслаў Соні, уздымаючыся.
    — Ведаеш, я згадала важную рэч, якую трэба зрабіць перад сняданкам. Давай неяк іншым разам, — хутка развіталася Соня і таксама пабегла ў летнік, пакінуўшы азадачанага Яраслава аднаго на паляне.
    Заляцела ў свой пакой і зарылася носам у падушку.
    Яна будзе тут паўсюль на яго натыкацца. Гэта невыносна.
    I каб жа гэта быў апошні раз сёння, калі Соня сустрэлася з Максімам.
    «Янка, мой саколік, памажы хутчэй, Хоць плыве, знікае ручнічок з вачэй». «Любая Алёна, я ж вады баюсь.
    Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь».
    Каля ніжняга пляжа іх абагнаў атрад Канькова і Каланіцкай: фізікі ішлі на луг, які пачынаўся за хутарам дзеда Валянціна. Перад экалагічным летнікам паўстала дылема: як нарыхтаваць традыцыйных купальскіх вянкоў для масавага свята, не абабраўшы прыроду? Бо калі дзвесце чалавек вырвуць кветкі і абломяць галінкі абапал агароджы, наваколле ператворыцца ў пустэльню. Гэта было адно з найважнейшых пытанняў планёркі — Соня зноў на яе не хадзіла, а Алеся зноў усё прапусціла міма вушэй. Таму на сняданку да Соні падышлі Алесь і Сняжана, паведаміўшы, што тры іх атрады адкамандзіравалі на лугі па той бок Віліі нарваць сабе кветак.
    Соня ўзяла самых спрытных хлопцаў, Вадзіка, які збіраў у летніку гербарый, і Нюту, якая добра зналася на зёлках, — і важатыя трох атрадаў са сваімі «піянерамі» выправіліся ў кветкавую экспедыцыю.
    233
    Р A3Д 3 ЕЛ III
    ...Праз нейкі час шумная кампанія вярнулася да Віліі з абярэмкамі лугавога квету. Нюта несла торбу з зёлкамі на гарбату. Вадзік — заплечнік на вяровачках, куды ён акуратна запакаваў новыя ўзоры для гербарыя. Косціку з Брагіна даверылі каштоўны груз — ахапак палявых рамонкаў, якіх на лузе знайшлося небагата.
    Брод каля ніжняга пляжа быў неглыбокі: самым малодшым крыху вышэй за калена. Ніхто нават не ўзяў купальнікаў ды плавак. Але, само сабою, трапіўшы ў раку, Соніны хлопцы пачалі гарэзіць і тузацца. Атрымаўшы моцнага кухталя, Косцік кінуўся на крыўдзіцеля, выраніўшы ў ваду бясцэнныя рамонкі. Соня тут жа сунула свой букет Нюце, а сама кінулася збіраць кветкі, якія паплылі імкліва, як тыя ручнічкі з песні. Дзяўчына была па пояс у вадзе, калі дно скончылася. Соня ухнула ў яміну.
    — Аааа! — нема заенчыла яна, боўтаючыся ў каламуці. Можа, у часы Адама Міцкевіча струмені і былі празрыстымі, але надоечы біёлагі вывесілі каля сталоўкі формулы ўсяго, што цякло ў Віліі паўз іх летнік. I Соня нармальна так наглыталася ўсіх гэтых субстанцый, пакуль яе не прыбіла да нейкага вялізнага карча, які вытыркаў з вады.
    — Чалавек у вадзе! — енчыла Сняжана, нагнятаючы паніку.
    — Зося, упоперак плыві, упоперак! — мітусіўся Алесь на беразе.
    — Я не ўмееею! — хацела крыкнуць Сінічка, але ад жаху яна не тое што слова вымавіць — дыхаць была не ў стане. Рака проста прыкула яе да карча, аздобіўшы валасы мокрымі рамонкамі.
    Дзеці і важатыя сабраліся на беразе, не ведаючы, што рабіць. Соня захрасла пасярод рэчкі.
    He, Максім не кінуўся ў ваду ў плашчы супермена, каб на руках вынесці Соню з віру. Памочнік начальніцы, які
    234
    Д р э в а ЛЮЬОВІ
    з’явіўся ні з пушчы ні з поля, зайшоў на брод і стаў пасярод рэчкі.
    — Соня... У сэнсе, Зося, — сказаў ён, — супакойся і слухай уважліва. Гэта не можа быць глыбокай ямінай. Гэта дзірка ад вываратня, за які ты зачапілася. Калі меркаваць па частцы над паверхняй, ты можаш стаць на дно, і вада будзе табе да носу. Простая геаметрычная задачка. Засяродзься, набяры паветра і зрабі, як я сказаў.
    Соня паслухалася і апусцілася ў ваду. Пад нагамі аказалася слізкая твань, але галоўнае — яна стаяла!
    — Добра, а цяпер ідзі да мяне, — сказаў Максім і вырушыў ёй насустрач, працягнуўшы замшэлы крывы сук, загадзя падабраны на беразе.
    Крок за крокам, Соні ўдалося схапіцца за сук, які дапамог выкараскацца з яміны. Хутка Максім ужо трымаў яе рукой за запясце, зацягнутае мокрай фенечкай з арнаментам «Сіла».
    — Ты давай асцярожней, — сказаў Статкевіч і, вывеўшы дзяўчыну на брод, адпусціў руку, развярнуўся і пайшоў на бераг.
    Страшны канфуз. Ну што яна за нікчэмнасць! Яе абавязак — пільнаваць дзяцей у вадзе, а яна сама ледзь не патанула ў іх на вачах! Соня моцна злавалася.
    Да таго ж жоўты сарафан намок і абляпіў яе грудзі без станіка. I тое, што гэта ўбачыў Максім, які да таго ж зноў уратаваў яе, злавала яшчэ больш.
    Двойчы! Двойчы яны сёння сутыкнуліся, ды яшчэ ў такіх абставінах! Але Бог любіць тройцу — і сёння, мусіць, у гонар свята Яна Купалы ён вырашыў прадэманстраваць гэта на справе.
    Раздзел IV
    PAHA НА ЙВАНА
    Медуніца, медуніца лугавая,
    Ой, лугавая.
    Чом не пахнеш, чом не пахнеш па ўсім лузе,
    Ой, па ўсім лузе?
    Як мне пахнуць, як мне пахнуць па ўсім лузе,
    Ой, па ўсім лузе?
    Стары бабы, стары бабы прысядзелі,
    Ой, прысядзелі.
    Маладухі, маладухі прыстаялі,
    Ой, прыстаялі.
    Красны дзеўкі, красны дзеўкі прыскакалі,
    Ой, прыскакалі.
    Малы дзеткі, малы дзеткі прытапталі, Ой, прытапталі.
    3 паляны перад летнікам квадратамі знялі дзёран і акуратна аднеслі ўбок. У прастакутніку голай зямлі, падобным да пясочнага пірожнага, збудавалі грандыёзны вігвам з драўніны. Пасярэдзіне высіўся шост, на які ўзгрувасцілі сапраўднае кола ад воза, упрыгожанае кветкамі ды стужкамі.
    236
    Paha ha Йвана
    «Гэтак нашы продкі рыхтаваліся да Купалля», — тлумачылі важатыя школьнікам.
    Па краях паляны расставілі жалезныя бочкі, да краёў напоўніўшы іх вадою. Пад агароджай паклалі вогнетушыцелі.
    «Гэтак рэкамендавалі падрыхтавацца да Купалля смаргонскія ратавальнікі», — тлумачылі тыя ж тым жа.
    А дзявятай вечара каля вогнішча сабраліся ўсе насельнікі летніка. Прыйшлі медыкі і кухаркі, слесары і прыбіральшчыцы. Засталіся пасля змены масажысткі са Смаргоні. Завітаў з хутара дзед Валянцін. Вярнуліся з паходаў, экскурсій ды экспедыцый усе атрады, апроч кулінарнага — Ротмістравай ды Васілеўскага. Генадзь і Міхась прыплылі на байдарцы са сваёй лясной стаянкі проста на купальскую паляну. «Хто не быў на Купаллі, бадай, Taro закапалі», — казалі калісьці ў народзе. Яўка на свята сярэдзіны лета была стоадсоткавая.
    Усё навокал запаланілі дзяўчаты і хлопцы ў вянкахкаронах: у дзявочых было больш кветак, у хлапечых — дубовага ці кляновага лісця. Дзея пачыналася.