Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
Пагатоў, цяпер Івона таксама кусала локці — Максім не дастаўся ёй гэтак жа, як Соні, якую яна і канкурэнткаю не лічыла.
Але галоўнае, дзеля чаго прыходзіла Івона, былі спробы размаўляць з Нютай. Пра дзяўчынку і яе няпросты лёс стала вядома ўсім валанцёрам экафонду. Пасля ўцёкаў з малой гутарыла псіхалагіня Нора, якая рэзюмавала, што выпадак вельмі запушчаны і карані праблемы ляжаць у сям’і ды жыццёвых абставінах.
Увесь астатні час Соняй непадзельна валадарыў Яраслаў Цёркін. Як доктар ён быў катэгарычны і рашучы, але
251
Раздзел V
нага Соні не патрабавала асаблівага догляду. А вось як чалавек ён адкрываўся ўсімі сваімі нечаканымі гранямі патрыёта Беларусі, які меў няшчасце (або шчасце — як паглядзець) нарадзіцца ў Смаленску.
Гэтак Соня даведалася, што Смаленск нядаўна святкаваў шасцісотгадовую дату ўваходжання ў склад Вялікага Княства Літоўскага і хутка адсвяткуе пяцісотгадовую дату выхаду з гэтай найлепшай дзяржавы ўсіх часоў і народаў.
Што рыцарскі клуб «Харугва» — адзін з найлепшых ва Усходняй Еўропе, калі казаць пра дасканаласць гістарычнай рэканструкцыі і майстэрства бліжняга бою, але ў іх чамусьці не затрымліваюцца дзяўчаты. А гэта ж так здорава, калі шляхетныя паненкі танчаць свае выкшталцоныя танцы ў перапынках паміж бугуртамі, натхняючы ваяроў на перамогі! А Соня ўмее шыць? Нічога, гэта лёгка, усяму можна навучыцца, вось, напрыклад, Яраслаў сам скаваў сабе кальчугу. I што беларускія дзяўчаты не такія, як рускія. Расіянкі ўсе фанабэрыстыя, вульгарныя, і, як адна, імкнуцца ў Маскву. А беларускі — сціплыя, лагодныя, маральна і фізічна здаровыя, і ў іх выдатная генетыка, не сапсаваная фінаўгорскім субстратам. I шкада, што інтэрнэту няма, а тое б Яраслаў паказаў Соні класны фільм пра выезд іх клуба ў Луцк, але нічога, пару ролікаў захавана ў памяці тэлефона, хай Соня паглядзіць, а ён пакуль сходзіць у сталоўку здабыць ёй кампоту з сухафруктаў, бо пацыентка яўна засмягла.
На трэці дзень ізаляцыі ў таварыстве Яраслава Соні хацелася на сценку лезці. Таму, дазнаўшыся, што яе атрад прыйшоў з паходу, Соня тут жа папрасілася ў шыхт.
Пакідаючы ізалятар, Соня пачула:
— Зося, чакай!
Да яе паспешліва наблізіўся Максім. Ён толькі што выйшаў з лабараторыі СВЧ.
— Як ты, як нага? He баліць?
252
Пахне ч а б о р
— Усё добра, дзякуй. А табе як у паходзе?
— Выдатна! Толькі камары заелі... Хацеў сказаць табе... Хутка ўсе атрады павяртаюцца з экспедыцый, і нам трэба падумаць, як арганізаваць справаздачы. Так што сёння раней пачнём планёрку. Згода? Ну добра, я пайду...
Гэта была нейкая зусім не абавязковая размова, падумала Соня, гледзячы ўслед хлопцу. Калі б гэта быў нехта іншы, а не Максім Статкевіч, яна б падумала, што яму падабаецца.
У любым выпадку, гэта быў не той Максім, якога яна ведала раней. Ці, можа, проста яна яго раней не ведала?
Раздзед VI
НАВУКА БАБЫ УЛАДЗІ
Часам Соні здавалася, нібы яе зусім не кранае тое, што Максім Статкевіч сустракаецца з Алесяй Вялес. А часам гэта дзіка раздражняла. Асабліва згадкі пра іх шчасце ні да печы, ні да рэчы. «У Смаргоні вас сустрэне малады чалавек маёй дачкі», — казала Данута ў слухаўку дыскавага тэлефона Уладзіміру Арлову. Ну вось навошта пісьменніку ведаць такія дэталі?
(Тое, што Максім ужо ўмее кіраваць машынай і мае правы, Соню не здзіўляла.)
Ды і сама Алеся нібы вяла вусны дзённік сваіх спатканняў: «Мы з Максімам пагуляем», «Максім мяне праводзіць...» Але што дзіўна — ніякіх абдымкаў ці трымання за ручкі, нават у цемры актавай залы на танцах (у летніку не ўжывалі слова «дыскатэка»), Да канца змены многія падлеткі разбіліся на парачкі, і не зарастала сцежка да Дрэва Любові. На галінкі вярбы моладзь вешала гліняныя сэрцы з імёнамі — такія можна было выштукаваць на гуртку па кераміцы, што зрабілася папулярным.
Соня перажывала: раптам нехта падумае, нібы ў яе нешта ёсць з Яраславам. Смаленскі фельчар быў усюдыісны! To тут з ёй прысядзе, то там яе нагоніць.
254
Навука бабы Уладзі
Вось і ў мястэчка ў пятніцу перад Фэстам Яраслаў пайшоў з яе атрадам. Пешкі ад летніка дарогі было кіламетры тры, таму гэты шлях адольвалі не часцей, чым раз на тыдзень. Для дзяцей гэтыя дні былі падвойным святам.
Папершае, гэта было свята сустрэчы з марозівам.
Бо пра запас, калі ты жывеш пасярод лесу, можна накупіць пячэння, цукерак, мармеладак. Нават булачкі, пакуль не счарсцвеюць, паляжаць у тумбачцы. Марозіва пра запас не купіш. А чараўнік з верталётам, які раздае эскімо пасярод лесу, — гэта выдуманы персанаж савецкай песенькі.
Марозіва ў летніку — сакральная субстанцыя.
А падругое, любыя далёкія выхады за тэрыторыю азначалі сувязь з роднымі і блізкімі.
Абурала бяздзейнасць мабільных кампаній, якія ніяк не маглі адрамантаваць вышку, абясточаную навальніцай.
Здаецца, у гэтым была прычына, чаму іх летнік жыў без мабільнай сувязі.
Блізу хутара дзеда Валянціна нават самы круты апарат паказваў няшчасную адну палачку сігналу — з трэцяга разу можна дазваніцца. А вось калі пайсці ў іншы бок, пад мостам ля мястэчка лавіць пачынала стабільна. Інтэрнэт цягнуў таксама.
Таму Соніны дзеці паселі ў радок у цяньку пад мураванай агароджай касцёла. У адной руцэ — марозіва, у другой — гаджэт.
Толькі Нюта з Вадзікам размаўлялі не з тэлефонамі, а міжсобку. Яны канчаткова замірыліся. Вадзік завёў у сваім палявым сшытку рубрыку «Што кажа Нюта?» і запісваў народныя назвы раслін і ад чаго яны дапамагаюць. А сам вучыў Нюту рабіць гербарыі па сваёй наварочанай англамоўнай кніжцы з ілюстрацыямі. Уцякаць у лес дзяўчынка больш не спрабавала.
Соня і Яраслаў уладкаваліся насупраць, на прыступках местачковага дома культуры. Так «кураняты» былі навіда
255
Раздзел VI
воку. Соня адказала сцісла на паведамленні бацькі і мамы Юлі, што ў іх усіх усё добра. А ўсе астатнія блізкія ёй людзі былі цяпер з ёю тут, на берагах Віліі. Так атрымалася.
Ад няма чаго рабіць яны з Яраславам выцягнулі пашпарты і далі адно аднаму падзівіцца. Яна — свой сіні беларускі, а ён — чырвоны, з двухгаловым арлом, Расійскай Федэрацыі. У беларускім пашпарце Яраслава захапляла і якасць друку, і міжнародныя стандарты, і тры мовы на вокладцы. Толькі раскрытыкаваў, што ў імені Safiya Sinichka лацінка не беларуская.
Соню ж здзівіла, што Яраслаў са сваім пашпартам не можа выехаць далей, чым у Беларусь, — трэба іншы, замежны пашпарт, якога ў яго не вадзілася. I што фота ў яго — чорнабелае. У шаснаццаць гадоў Яраслаў быў стрыжаным амаль нагала, шчуплым з твару і абсалютна непрэзентабельным маладым чалавекам.
На скрыжаванні затармазіў піжонскі джып Дануты і Літавора. 3 машыны выйшаў Максім.
— Зося, ты з пашпартам? Вельмі дарэчы. Хадзем, мне трэба дапамога ў банку.
I Соня, загадаўшы малым слухацца Яраслава, пайшла з Максімам праз дарогу ў белы дамок ашчаднай касы.
— Данута зноў папрасіла мяне тэрміновыя праплаты зрабіць гатоўкай. Раней у акенцы сядзела Юля, і я ёй проста на памяць пашпартныя звесткі дыктаваў. А потым выявілася, што Юля замяшчала Чаславаўну, калі тая была ў адпачынку. Чаславаўна — суровая дама. Без пашпарта аплаты не прымае.
— А дзе твой пашпарт?
— Проста не нашу з сабою.
Яны хутка зрабілі справы ў касе і зноў выйшлі на двор. Максім накіраваўся да джыпу.
— Для мяне сёння — самы чаканы дзень. Еду ў Ашмяны сустракаць дарагую госцю. Ледзь трываю, так хочацца
256
Навука б а б ы Уладзі
падзяліцца, але зусім крыху засталося — не хачу псаваць сюрпрызу. Да апошняга не было ясна, ці ўдасца яе прывезці, але вось, — ажно засвяціўся Максім. Потым ён зірнуў на Яраслава і спахмурнеў:
— А ты зноў з гэтым кандыдатам у беларусы? Слухай, Сінічка, ты з ім асцярожней. Можа, няправільна мне даваць табе парады, але ён можа быць не такім, якім здаецца.
— Хочаш сказаць, ён не любіць нашай роднай Беларусі?
— Ды любіць, любіць... Быць можа, нават занадта моцна. У гэтым і праблема... Ай, забудзь.
— Ён з намі на экскурсію ў млын папрасіўся. Мы чакаем спадара Францішка.
Яны стаялі каля начальніцкага джыпу. Соня разглядала патрыятычныя налепкі ззаду машыны і раптам прачытала нумар:
— Як думаеш, Літавор заплаціў — ці яму проста пашанцавала?
Лічбы ў нумары джыпу былі такія: 1410. Год, калі адбылася Грунвальдская бітва.
Максім зірнуў на нумарны знак і ажно змяніўся ў твары:
— I праўда, — збянтэжана сказаў ён. — Як я... Ты геній, Сінічка!
I, хутка развітаўшыся, сеў у джып і выруліў на дарогу.
Соня стаяла, не разумеючы, што адбываецца. Надта шмат незвычайнага было ў паводзінах Максіма. Усім штодня нагадвае, маўляў, трэба насіць пасведчанне асобы і спісы атраду, асабліва пасля таго, як у Солах аўтобус экафонду спынілі памежнікі. А сам едзе ў Ашмяны — і не ўзяў пашпарт? I гэта заўсёды звышадказны Максім Статкевіч! А цяпер дзіўная рэакцыя на нумар, дзякуючы якой ён назваў яе, Соню Сінічку, геніем — што ў мінулым жыцці было немагчыма, таму што было немагчыма. А ягоная насцярожанасць да Яраслава? Што ён пра яго ведае? Цёр
257
Р а з д з е л VI
кін быў хлопцам не надта разумным і страшна занудлівым, але здаваўся шчырым ва ўсім, што робіць.
He можа ж быць такога, што Максім раўнуе Соню да Яраслава? Ён разам з Алесяй, і гэта абсалютна дакладна. Ці з адной сустракаецца, другую раўнуе? Ды як наогул зразумець тут нешта?
Новая бура ўздымалася ў, здавалася, збольшага спакойнай душы Соні.
У музеймлын на экскурсію да спадара Францішка пайшлі толькі дзяўчаты ды Вадзім з Яраславам. Брагінскія і лельчыцкія хлапчукі ўсе як адзін засталіся на дварэ, абвясціўшы, што ім нецікава. Паселі пад сцяной млына і зноў уткнуліся ў мабільнікі.
— Гэта помнік драўлянай архітэктуры канца васямнаццатага стагоддзя! — прычытала Соня. — Толькі ўявіце, колькі ўсяго бачылі гэтыя сцены...
Нуль увагі.
— Няўжо вам не цікава зірнуць, як нашы продкі малолі муку? Уявіце, ён дагэтуль працуе! I вы можаце зараз агледзець яго знутры!
Маўчанне.
Соню саму, бывала, за вушы са смартфона не выцягнеш, але тут у ёй прачнулася вучылка. Яна ўжо была на экскурсіі ў траўні, і ёй было няёмка, што пажылы чалавек ехаў сюды дзеля купкі нахабных дзетак. Але цяпер яна была бяссільная.
На брукаваны падворак вадзянога млына, коцячы ровар, увайшла жанчына з загарэлым, страшна зморшчаным тварам, у белай хустцы і квяцістай сукенцы. На нагах у яе былі хатнія тапачкі і яскравыя дзіцячыя шкарпэткі з коцікамі. На багажніку ровара ляжаў абярэмак садовых кветак — мальвы і лілеі.