Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
278
Л I Ц В 1 Н С К 1 Я ГУЛЬНІ
— Ведаеш, Зося, а я вельмі хацела б, каб гэта была ты, — працягнула Івона, калі апошні падлетак пакінуў пляцоўку.
— Я? Хто?
— Ну, тая, у каго ён насамрэч закаханы. Проста таму, што ён сустрэў цябе да мяне. I гэта азначала б, што ён не мяне пракінуў, а проста яго сэрца было занятае... Ай не слухай, мяне нясе, прабач.
— А ведаеш, тут непадалёк ёсць статуя Маці Божай каля крыніцы. Мясцовыя называюць яе Багіняй. Яна цудатворная. I жанчыны з наваколля ходзяць прасіць у яе запаветнае. Але...
Тут Соня пераказала Івоне гісторыю, якую пачула ад бабы Уладзі.
— I я ўвесь час цяпер думаю: ці вартае каханне таго, каб абмяняць на яго самае дарагое? А ты б вось папрасіла кахання ў Багіні?
Івона задумалася:
— Для мяне самае дарагое — гэта мама, тата, Марына і... мусіць, гуляць у тэніс. I калі такія ўмовы, што трэба нешта з гэтага страціць, то, вядома, не. Але ты кажаш, гэта калі для сябе прасіць — яна забірае. Я мяркую, калі шчыра папрасіць нешта для іншага, яна дапаможа без дарагой цаны.
— I што б ты папрасіла?
— Думаю, мы з табой разам маглі б папрасіць, і абсалютна відавочна, што.
— Я не здагадваюся.
— Каб знайшлася матуля Нюты.
Івона вырашыла прабегчыся зірнуць на Багіню, а Соня спакавала ракеткі ў заплечнік і пайшла на бераг. Hori мачыць не хацелася, пагатоў, на ёй былі нагавіцы. Ta
279
РАЗДЗЕЛ VIII
му яна вырашыла перайсці раку па вяровачнай пераправе, якую яшчэ не здымалі.
Засяродзіўшыся на тым, каб не ляснуцца ў ваду (хай тут было неглыбока), і слухаючы каманды Міхася, Соня не заўважала нічога навокал. Таму, саскокваючы на бераг, яна ледзь не ўрэзалася ў Максіма Статкевіча. Той уважліва глядзеў на яе пераправу.
— Прывет, адкуль ты тут? Ужо фінішавалі фізікі? — спыталася яна.
— Ты зараз была вельмі падобная да Лары Крофт з камп’ютарнай гульні, — адказаў той не ў тэму і пачаў адвязваць пераправу.
— А?
— Майка, у яе майка такая самая. I наогул, валасы ў хвост сабраныя...
— А...
На Сінічцы была шэраблакітная майка ўкраінскага экафонду, якую падарыла ёй Ксеня.
Соня не ведала, як рэагаваць, не ведала, што пра гэта ўсё думаць. Пачуццё захлынала яе, але яна не магла парушыць абяцанне, якое дала сама сабе некалі. Адмаўляючыся ад Максіма ўзімку, яна была перакананая, што ён закаханы ў Івону Кубліцкую. У летніку яе трымала тое, што ён — пара з Алесяй Вялес. А цяпер? Што ёй рабіць цяпер?
Hi слова не кажучы, яна паспяшалася ў летнік уверх па схіле.
Няўтульная зала сталоўкі дзіцячага санаторыя наскрозь прапахла мокрымі анучамі і катлетамі. Пластыкавыя сталы на металічных ножках хісталіся ва ўсе бакі, чакаючы, калі іх спішуць перад капітальным рамонтам. Адзін з гэтых сталоў, аднак, адцягнулі ў кут, да акна, накрыўшы
280
Л I Ц B I Н С К I Я Г УЛ Ь НI
белым абрусам і сервіраваўшы для ўрачыстай вячэры. Але — толькі на дзве персоны.
Соня не адразу зразумела, у чым справа, і круціла галавою, каб пабачыць у сталоўцы сяброў, якіх запрасіў Васілеўскі. Але тут не было нікога, апроч працаўніц кухні Рэгінкі і Наталкі. З’яўленне Соні прывяло іх у экзальтацыю, якую мог выклікаць хіба візіт у іх парафіяльны касцёл біскупа з Горадні. Рэгінка і Наталка былі старэйшыя за цётку Тоню, маці Васілеўскага, але хлопец звяртаўся да іх менавіта так, запанібрата. Ён заўсёды так размаўляў з дарослымі жанчынамі на кухні, і Соня, якая чула гэта ў «Пане Сцяпане», нязменна моршчылася.
Кабеты акурат скончылі прыбірацца і збіраліся дадому, у мястэчка. Але, пабачыўшы Соню, затараторылі:
— А я ж табе казала, што іншая нехта? А ты «Машка, Машка»...
— От Лёшка зух! Зоську!.. Ну, майцеся тут, дзеткі! Савет да любоў! А мы пойдзем хіба, каб да ночы не заседзецца. A то выскачыць на нас русалка, як на таго Толіка пасля Купалля.
I, пазмоўніцку падміргваючы Соні, працаўніцы пакінулі сталоўку.
Васілеўскі выдатна ведаў сяброўку. Яна б ні за што не пагадзілася на спатканне.
Ён стаяў каля стала прычасаны, у сваёй параднай клятчастай кашулі. На пліце нешта спакусліва скварчэла. У вядзерцу на падаконні замест шампанскага астуджвалася бутэлька «спрайту». На стале стаялі парцалянавыя талеркі з мілымі вішанькамі.
Аказваецца, у сталоўцы меўся не толькі металічны посуд.
Першай стравай, якую Вася ўрачыста паставіў перад збянтэжанай Соняй, былі блінцы з мачанкай. I тое, і тое было зялёнага колеру.
281
Р А ЗД 3 Е Л VIII
— Гэта што?
— Пакаштуй, — папрасіў Вася. Сабе ён не накладаў, а сядзеў насупраць, гледзячы Соні ў рот і чакаючы яе рэакцыі.
— Ачмурэць як смачна, — сказала Соня, пражаваўшы, — ты кухонны геній. Толькі не кажы, што гэта браслаўскія гаспадыні такі рэцэпт вам надыктавалі.
— I так, і не, — адказаў Вася. — Рэцэпт народны, але я яго пераасэнсаваў. Ты ж, відаць, не хадзіла на Машыну лекцыю пра старадаўнюю беларускую кухню? А я наслухаўся ды начытаўся — і мне такое ў галаву прыйшло. Гэтая італьянская каралева, Бона Сфорца, няслаба адукавала цёмны тутэйшы народ і навучыла сялян вырошчваць і, галоўнае, есці салату, латук, пятрушку ды ўсё такое. I вось я падумаў: а чаму б не замяшаць усяго гэтага ў мачанку? Блінцы з зялёнай цыбуляй ды пятрушкай і падліва з травамі Правансу. Ляжала ж на паверхні!
— I гэта вы заўтра будзеце падаваць на банкеце?
— He, заўтра не. Гэта з майго новага меню для «Пана Сцяпана».
— Думаеш, татка дазволіць табе нешта абнавіць?
— Ну, ён цяпер не адзін рашае.
Соня неўразумела паглядзела на візаві.
— Калі Ірэна ўвесну прыязджала, мы некалькі гадзін з ёй прасядзелі. Ты ж ведаеш, што яна прадае рэстаран у Італіі? Хоча вярнуцца ў Беларусь ды ўкласці тут грошы ў нейкі бізнес. Вось я і прапанаваў ёй з тваім продкам праект рэбрэндынгу «Пана Сцяпана»... Ну, давай глядзець праўдзе ў вочы: з такой канцэпцыяй, як цяпер, даўно заняпаў ваш рэстаран. He прыносіць такога прыбытку, як калісьці. А ён жа ў казырным месцы! Толькі людзі ходзяць да арабаў есці фалафель на Камароўку, а не да нас — дранікі. Таму трэба ўсё абнаўляць, рухацца далей... Твае мне, ясна, не далі веры, што я ў маім веку на такое здольны. Але я абяцаў у жніўні даслаць Ірэне новую кан
282
Л1ЦВІНСК1Я ГУЛЬНІ
цэпцыю: інтэр’еры, меню, каштарыс. I ведаеш, што я хачу зрабіць? Спалучэнне старабеларускай ды італьянскай кухні! Мне гэта не адразу ў галаву прыйшло, а як я тут у летніку Машку паслухаў. I першай думкай было назваць рэстаран «Сфорца». Але Ротмістрава сказала, што, паводле легенды, Бона Сфорца атруціла сваю нявестку, Барбару. I хоць гістарычна тое няпраўда, людзі ў гэтым перакананыя і наўрад ці пацягнуцца ў рэстаран «Сфорца». Таму гэтую назву я адрынуў і прыдумаў іншую.
— Ну?
Соня не магла даць веры таму, што чула.
— «Відэльцы», — і Вася з сур’ёзным выглядам узняў са стала прыбор. — Папершае, цяпер мода пайшла на розныя нечаканыя дэталі. А падругое, менавіта Бона Сфорца навучыла цёмных ліцвінаў есці відэльцамі. Да гэтага лыжкамі хлёбалі ці наогул рукамі. Га? Як табе? Машка сказала, калі падумаць, нешта ёсць у гэтай назве... Асабліва на беларускай мове: у мінскім шуме будзе вылучацца, гучаць нават экзатычна.
— Слухай, мне неяк дзіўна чуць навіны, датычныя маёй сям’і, з тваіх вуснаў.
— Можа, гэта таму, што мы ўжо амаль як адна сям’я? Чакай, я зараз.
I Вася прынёс з кухні наступную страву. На сподачку ляжала нейкая маянэзная салатка, упрыгожаная вялізнай жоўтай кветкай.
— Гэта мая эксперыментальная «аліўешка», па аўтарскім рэцэпце. I зверху — кветка кабачка. He бойся, яе можна есці, ну...
Соня недаверліва варухнула кветку прыборамі — і раптам нешта бліснула і дзынькнула. На відэльцы ў яе застаўся вісець тоўсценькі залаты пярсцёнак з невялікім, але дыяментам.
— Вася, блін!!!
283
Р А ЗД 3 ЕЛ VIII
— Будзь маёй жонкай, Сініца, — спакойна сказаў Васілеўскі. — Усё ідзе да гэтага, дык давай не будзем адкладаць справу. Ты ж ведаеш, як я цябе цаню. I ўсё для цябе зраблю. I разам мы паставім на ногі ваш сямейны бізнес, заробім на такі дом, які ты захочаш. На ўсё, што захочаш. I са мной табе ніколі не трэба будзе падыходзіць да пліты. I наогул... Ну?
Вася замёр у напружаным чаканні, пазіраючы на Соню. Тая, апусціўшы галаву, калупала салатку. Выпацканы маянэзам пярсцёнак яна асцярожна адклала на стол, на папяровую сурвэтку.
— Я перад летнікам сама пасмажыла адбіўныя, — нарэшце сказала яна. — Я не заўсёды буду жыць з татам ці мамай Юляй, варта вучыцца сябе саму абслугоўваць. I Вася, прабач, я не хачу зараз замуж. Я хачу павучыцца, паездзіць па свеце, знайсці сябе ў любімай справе... Слухай, мне толькі васямнаццаць!
— He «толькі», а «ўжо». Самы час для дзяўчыны вызначацца. I я ж не збіраюся замыкаць цябе дома. Дам выгуляцца. Усё гэта ты можаш рабіць і як мая законная жонка.
— Лёша, паслухай... Ты ж разумееш, што я не магу... адказаць на твае прызнанні. Мы не адчуваем адно да аднаго тое самае. Так што даруй мне, але не.
1 Соня асцярожна пасунула сурвэтку з пярсцёнкам да хлопца.
Вася ўздыхнуў:
— Нейкі такі адказ я прадбачыў. Але ведай, Сініца. Прапанова ў сіле. I ты ведаеш, дзе мяне шукаць, калі будзеш гатовая.
— Я даем салатку, ладна?
Многія дзяўчаты любяць паесці не менш за хлопцаў. Але шлях да іх сэрцаў ляжыць яўна не праз страўнік. Так думаў зорны кухар Аляксей Васілеўскі, якому сёння зноў не пашанцавала.
Раздзед IX
ВЕРАБ’ІНАЯ НОЧ
«Калі ты не можаш нешта перамагчы, трэба гэта ўзначаліць», — так сказаў Максім Статкевіч на апошняй планёрцы перад ад’ездам. Важатыя экалагічнага летніка далучыліся да ўсіх бясчынстваў сваіх падшэфных, а некаторыя з гэтых бясчынстваў нават прыдумалі самі. Пасля таго, як тэатральны атрад паўтарыў свой спектакль з сядзібы Агінскага, а музычны атрад правёў феерычны канцэрт; пасля таго, як Васілеўскі з Ротмістравай ды іхнія «інсургенты» зладзілі ў сталоўцы свята беларускай кухні, у летніку пачалася ўсеагульная Вераб’іная ноч. Ніхто не спаў — усе бадзяліся, браталіся, абменьваліся адрасамі ды тэлефонамі, кляліся ў вечнай дружбе, спявалі, плакалі і смяяліся. А шостай раніцы прыбывалі аўтобусы, каб везці дзяцей: каго на вакзал у Мінск, а каго і наўпрост дадому, на Гомельшчыну. Да гэтага часу негалосна дазвалялася не класціся.
Соніны малыя сабралі рэчы і паваліліся спаць, як снапы, ужо аб адзінаццатай, абыякавыя да ўсеагульнага гармідару. Толькі Нюта з Вадзікам сядзелі ў пакоі для гульняў і запакоўвалі для перавозу Вадзікаў, ужо агромністы, гербарый.