Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
— Але для мяне такое ўсё адно нязвыкла. Я не магу ўявіць, каб нейкая мая сяброўка дала згоду зрабіцца чыёйсьці нявестай фактычна ўсляпую.
356
Пошукі БУДУЧЫНІ
— А камусьці з тваіх сябровак адпісвалі спадчыну ў тры мільярды долараў?
— He, нікому не адпісвалі.
— Мая сям’я — ценявая манархія Татарстана, я не магу свабодна распараджацца лёсам. Таму Максім...
Кадрыя гаварыла крыху кпліва, але да іроніі таксама дамешваліся сум і вывучанасць.
— He так даўно мне разбілі сэрца, — працягнула татарская госця, адпіўшы астылага пуншу з высокага шклянога кубка. — Паміж мной і ўладай чалавек выбраў уладу. Грошы і ўлада кіруюць і мной, але я гатовая была змагацца за нас. А ён... зрабіў выбар хутка і без ваганняў. I таму на прапанову дзядулі Рустэма я адказала: «Чаму б і не?» Для мяне гэта пачатак новай гісторыі.
— Я думаю, грошы мала што значаць для Максіма. Для яго яны не мэта, а сродак. У яго шмат зацікаўленняў і ідэалаў. Ён прыйшоў у «Стар сістэмз» дзеля бацькі. Гэта нагадвае тваю адказнасць перад дзядулем. А яшчэ вы абое — галава: шырока мысліце, спрабуеце ўсё прадбачыць, усё ўлічыць.
— А які ён дома?
— Спакойны і сабраны, але калі зачапіць штосьці важнае для яго, то выбухае, як вулкан. Апошнім часам гэта здаралася часта. Але ён вельмі любіць бацькоў, брата. А больш за ўсё — сваю бабулю, якая жыве ў Полацку. Гэта наш старажытны горад на поўначы. Максім стараецца часцей наведваць бабулю з дзедам. Нават уступныя іспыты ў Полацку здаваў.
— Я вельмі хацела б паехаць туды з вамі ўсімі.
— Максім цяжка заводзіць сяброў, але калі камусьці ўдаецца зблізіцца з ім — ён найлепшы таварыш. Вельмі надзейны. Хоць часам здаецца, што ён не заўважае твайго існавання, у цяжкі момант заўсёды апынаецца побач.
— Як ты думаеш, якім ён будзе бацькам?
357
Р А ЗД 3 ЕЛ III
Соня пра гэта, шчыра кажучы, ніколі не думала, але перасіліла сябе і выдала:
— Ён лёгка разумеўся з нашымі школьнікамі ў экалагічным летніку. А ты хіба цяжарнасць плануеш ужо?
— За мяне ўсё даўно ўжо спланавана, — уздыхнула Кадрыя.
— Ну, калі што, май на ўвазе, што ягоная мама шалёна хоча ўнучку.
— Вы такія блізкія з яго мамай, што абмяркоўваеце гэта?
Соня прыкусіла язык, зразумеўшы, што пачынае балбатаць лішняе. Замест адказу яна прамовіла:
— Самае галоўнае пра Максіма — тое, што ён любіць нашу гісторыю і любіць Беларусь. Хоча жыць і працаваць тут, нягледзячы ні на што. Можа, гэта будзе для вас галоўнай праблемай. Ці захоча ён пасяліцца ў Казані?
— Ну, мы наўрад будзем там жыць увесь час. Шчыра кажучы, я б наогул хацела менш бываць на радзіме, — Кадрыя адвяла вочы, пачаўшы разглядаць шкляначкі і бутэлечкі на паліцах «Старога Менску». Я ўсяго вечар у Мінску, але мне ўжо неверагодна падабаецца ў Беларусі. Так што хто ведае, як усё складзецца.
Можна было лічыць, што галоўнае ў той дзень даручэнне начальніка асабістая памочніца Соня Сінічка, якой ён давяраў, як сабе, выканала бліскуча.
Раздзел IV
МАЦІЎРАГАН
Праграмістка Алена ўжо накруціла мокрыя светлыя валасы на вялікія каклюшкі і збіралася правесці вечар з серыяльчыкам, калі ёй патэлефанавала сісадмінка Іна. Калега матэрыялізавалася на парозе Аленінай кватэры праз паўгадзіны, і кабеты адразу адасобіліся ад сямейнікаў на кухні.
— Прабачце, што так позна напрасілася, але вы проста павінны зірнуць на гэта, — сказала Іна, разгортваючы ноўт на абедзенным стале. — Падсадзілі вы мяне на гэтае шоу, нічога не магу парабіць з сабою.
Яна запусціла відэа, і на экране з’явіўся хмуры твар Юліі Статкевіч.
— Вы маглі б ненадоўга выйсці? — сказала тая ў камеру.
— Я сёння цэлы дзень у катэдж начальства нармальны інтэрнэт цягнула для хакатону, — патлумачыла Іна, націснуўшы «паўзу». — Нейкі каваль без сякеры гэты наш Віктар Іванавіч. I вось вечарам Юлія Барысаўна ўлятае ў дом як віхура і адразу накідваецца на Максіма. Праўда, тут жа мяне заўважыла. Я выйшла, але да таго паспела запіс паставіць.
Дзяўчына зноў пусціла відэа, і цікаўныя Тэклі пабачылі і пачулі наступнае.
359
Раздзел IV
Ю л і я (махае перад носам сына каляровай газетай): Ты ўсёткі вырашыў загнаць бацьку ў магілу?
М а кс і м (адрываецца ад камп’ютара): А? Што? Ого, апублікавалі ўжо. Казалі, што будзе ў «таўстушцы».
Юлія : У хранушцы! Добра, што я праглядаю «Камсамолку», калі купляю ў бальнічным шапіку! Віцю нельга хвалявацца! Калі ты, дазволь пацікавіцца, збіраўся паведаміць нам, што праз два тыдні жэнішся з унучкай Касімава?!
М а к с і м : He жанюся, а заручаюся. I я шчыра хацеў сёння ўсё расказаць вам. Проста ты раней прыехала.
Ю л і я : Гэта таму ты так лёгка атрымаў ад яго пагадненні? Што ты робіш, сыне?
М а к с і м : Ратую сямейны бізнес.
Юлія: Сур’ёзна? А менш смешнага спосабу не мог прыдумаць? Ты ж яе ўпершыню бачыш на гэтым фота! I ўжо ледзь не ў абдымку! I столькі фальшу ў позе! Думаеш, я не ведаю, калі ты шчыры, а калі з фігай у кішэні?
М а к с і м : Мы з Кадрыёй былі знаёмыя завочна. У нас шмат агульнага. Яна фанатка ўзнаўляльнай энергіі, любіць экалогію. А яшчэ няблага гуляе ў тэніс. Мы ўжо былі з ёй на корце.
Юлія: На хрэнорце! У мяне няма цэнзурных слоў, Макс! Так не робіцца! У дваццаць першым стагоддзі так не робіцца! Жаніцца трэба з дзяўчынай, а не з яе грашыма!
М а к с і м : Я ж сказаў, мы толькі заручаемся. Я, вядома, хацеў вас пазнаёміць з ёю і папрасіць блаславення да паходу ў мячэць.
Юлія : Паходу куды?!! Гэта ты што, веру мяняць сабраўся? Гэта вы мне што, потым унучку прынесяце спавітую гэтым, як яго — хіджабам?
М а к с і м : Мама, такія твае словы — ксенафобія.
Ю л і я : А такія твае дзеянні — маціфобія і бацькафобія!
360
М а ц і ў p a г а н
М а к с і м : Я паўналетні.
Юлія: Гэта не пра закон, а пра мараль! Паведаміць бацькам свае планы — элементарная ветлівасць! (Мочыць на кухні ручнік вадой, сядае на канапу, абгортвае галаву ручніком.) Адумайся, сынку! Ніякая «Стар сістэмз» не вартая твайго асабістага шчасця! Гэта кажу табе я. Гэта скажа бацька.
М а к с і м : Грошы Касімава — уратаванне для нас.
Ю л і я : Цаной з’яднання з яго сям’ёю?
М а к с і м : А гэта ўжо мая асабістая справа.
Ю л і я : Хоць сам сабе не мані. Такія мезальянсы не бываюць шчаслівымі.
Максім: Зноў хочаш мне дыктаваць, з кім сустракацца?
Ю л і я : А што мне табе дыктаваць. Ты і сам усё выдатна ведаеш. Проста ўпарта адмаўляеш відавочнае... (Падскоквае ад нечаканасці, выцягвае з кійіэні мабілку.) Вось, калі ласка, мяне паўдня віншуюць... Знайшлі з чым. Ой, не... Толькі не гэта. Гэтая ваша пляткарка Бэтсі По перапосціла. I знаеш, як каментуе? «Прапанова рукі і сэрца, зробленая Статкевічаммалодшым татарскай прыгажуні Абашавай, — промень надзеі для траіх беларусак, бо іслам дазваляе мужчыну мець чатыры жонкі». Табе падабаецца быць пасмешышчам?
М а к с і м : Мама, чытаць Паўзункову — сябе не паважаць. Я ў шоку, што ты цытуеш гэта.
(3 вуліцы ўваходзіць высокі чарнявы хлопец, несучы блок мінеральнай вады.)
Ю л і я : Аляксей, рада цябе бачыць. У адрозненне ад некаторых.
М а к с і м (уздымаючыся ад камп ’ютара): Давай адвязу цябе ў Аксакаўшчыну.
Ю л і я: Я з Волечкай паеду. Толькі б Віцю ніхто не расказаў! Яго трэба падрыхтаваць да навіны, што ягоны
361
Р а з д з е л IV
старэйшы сын — дурань! Яму нелыа хвалявацца! (Імкліва выходзіць з дому.)
— Шык.
— Глядзіце далей, Алена.
(Аляксей стаіць, склаўшы рукі, абапёршыся на сцяну вітальні. Хмыкае.)
М а к с і м : Табе нешта трэба?
А л я к с е й (выцягвае з задняй кіійэні штаноў згорнутыя ў трубачку паперы): Падпісаць дамову на кейтэрынг. Сініца ўсё ўзгадніла. (Максім бярэ дакументы, праглядае, нервова падпісвае, вяртае. Аляксей зноў хмыкае.) Згадаў, як я ўпершыню быў у гэтым доме. Тады тут таксама былі размовы пра жаніцьбу. Але гэтым разам яны менш ганебныя. Ёсць шанец, што ты канчаткова пакінуў дзеўку ў спакоі.
М а к с і м : О так, бо для вяселля з ёю ёсць ты.
А л я к с е й : Нарэшце правільна мысліш. Для вяселля з ёю ёсць я. I прабач, начальнік, ты не запрошаны. (Выходзіць з дому.)
(Максім застаецца сядзець ля камп ’ютара, абхапіўшы рукамі галаву.)
— Я Юльку яшчэ з універсітэта ведаю. Нават выкладала ў яе, калі была практыканткай. Яна заўсёды была такім ураганчыкам. I без яе ў Статкевіча нічога б не атрымалася. Гэта яна мужа пераканала, калі ён узбіўся на грошы, што ўкладаць лепш у IT, бо за гэтым будучыня. Юлька жвава давала рады ў кампаніі, як з дэкрэту выйшла. Калі яны ўжо з’ехалі. I я табе скажу, калі б яна ад спраў не адышла, не развалілася б цяпер наша кантора, — расказвала Алена, запарваючы сабе з госцяй гарбату.
362
Маціўраган
— Вось вам і тыповы выпадак гендарнай несправядлівасці! Нарадзіўшы другога сына, Юлія Барысаўна змушана зрабілася хатняй гаспадыняй.
— Хто ж яе змушаў? Гэта быў яе выбар... А хто такі гэты Аляксей?
— Працуе кухарам у рэстаране Сонінага бацькі, той малой памочніцы Максімкі. I ён сапраўды балбатаў, што будзе з ёй жаніцца. Мы з ім курылі разам, калі ён тады выйшаў. «СантаБарбара» там у іх яшчэ тая. Статкевічы хочуць прадаваць трансляцыю хакатона, а па мне, іх мілыя сямейныя жарсці прыцягнуць значна больш аўдыторыі... Дарэчы, гэты кухар мне расказаў, як малы Статкевіч захварэў на сонечную энергетыку. Яны ўсе разам працавалі ў экалагічным летніку, там было шмат фізікаў, усе здружыліся між сабою.
— А вось гэта першая карысная «дата» за вечар, — трасянула каклюшкамі Алена. — Трэба запрасіць у кожную каманду па адным навукоўцы. Спалучэнне навукі і тэхналогій можа быць плённым і відовішчным. Шкада толькі, Максімка маіх лістоў нават не адкрывае...
— Дык вы Соні пішыце. Яна ж фактычна адзіная арганізатарка. Што скажаце ёй — лічы, пачуў ён. У гэтых дваіх нейкая дзіўная тэлепатычная сувязь. Я нагледзелася сёння. Ім трэба вельмі мала слоў, каб дамовіцца. А Максімка амаль не працуе, бегае недзе, прысвячае час нарачонай сваёй. Ён жа ў нас геройкаханак. Завіхаецца адна Соня, а ён, як і належыць у нашым патрыярхальным свеце, стрыжэ купоны.
— Дзіўныя рэчы кажаш. Выглядае, гэтая птушкасінічка зусім малахольная. Толькі і можа, што каву падаваць.
— Ой не. Яна там упахвае, як шалёная. А каву ёй сёння цэлы дзень варыў Максімка.
— Як казалі ў маім любімым фільме, высокія, высокія атнашэнія!