Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
Бабуля Зоя ласкава ўсміхнулася малодшаму ўнуку, які слухаў усю гісторыю разявіўшы рот, нават забыўшы, што туды можна класці ягоны любімы торт «Казка».
— Калі ў нас дом згарэў і мы да мамы Юлі пераехалі... Бацькі нават намёкам не паказалі, што такое было, — прамовіла агаломшаная Соня.
— Ну вядома ж! Уяві сабе, як яны хваляваліся. Была небяспека, што Пеця дагэтуль мае на нас крыўду і не па
377
Р А ЗД 3 Е Л VI
годзіцца прыняць дапамогу... Ты ж ведаеш — гэта мы з Барысам перадачу пра вас у «Зоне X» пабачылі. Барыс як крыкне: «Зоя, Зоя, хадзі хутчэй! Тут Сінічка!».Я думала, птушка ў акно заляцела... — усміхнулася Зоя Арцёмава. — Мы пазванілі Юлі, яна знайшла перадачу ў інтэрнэце, звязалася з тэлеканалам... Хваляваліся мы дарма: Пеця так узрадаваўся, калі пачуў Юльку! Зусім не сердаваў на былое. Яны адразу дамовіліся, што пра той разлад пры дзецях ніхто ні разу не згадае. Навошта вам, маладым, такі груз з мінулага? I так клопату хапае. Вучоба, тэсты... А я ўсіх інструктавала, якпедагог са стажам. Каб не смелі мучыць вас гэтымі казкамі пра наканаванае каханне, пра запавет Алены... Юлька ж сур’ёзна заўсёды трымала ў галаве, што вы пажэніцеся. Я так сказала: хай сябруюць, як нічога ніякага. Калі нешта паміж імі будзе — самі разбяруцца. А так толькі бянтэжыць будзеш нашу моладзеж. Добра, што Юля маёй парады датрымалася.
«Ну, не зусім яна датрымалася вашай парады», — падумала Соня.
— А Пеця ёй падыграў, — упэўнена сказала бабуля Зоя. — Так што нават Віця, які пра іхнюю колішнюю сварку і ведаць не ведаў, нічога не западозрыў. Ён і забыў ужо, як Юлька з Аленай вазочкі разам каталі. Дык вось, мае саладзенькія. Выраслі вы і разабраліся. Чула, вы з Максімкам ладзіце і разам цяпер працуеце ў кампаніі? Мой старшы ўнучак у суботу нам прывёз нявесту сваю знаёміцца. Такая прыгожая і выхаваная дзяўчына! Добры выбар. А ты, Соня, мне казалі, таксама замуж сабралася? За маладога кухара?
— Так, сабралася, — спакойна адказала Соня.
— Вось бачыш, як усё само склалася. А гэтыя казкі ў стылі «Пунсовых ветразяў»... He веру я ў іх. Рамантыка страшную шкоду нясе людзям. Вось я мыльныя оперы на дух не пераношу. У нас іх адно Барыс глядзіць. А я сваруся з ім, асабліва калі ён мне футбол пераключае.
378
Т а я м н і ц а полацкай гісторьп
— Бабуля, я ж казаў табе: давай наладзім трансляцыю на камп’ютар! — нарэшце апамятаўся Вадзік.
— У гэтую скрыначку пяліцца ў мяне зроку няма! — рашуча адрэзала бабуля. — Я нумароў на форме не бачу! Так што з дзедам гавары на гэтую тэму. Лепш бы фота Максімкі з ягонай нявестай бабулі Верці ў Рыгу па інтэрнэце пераслаў. I напісаў, хто такая Кадрыя Абашава. Верця проста ахне!
— Вы сказалі, што мама Юля нас тады шмат фатаграфавала, — сказала Соня. — А дзе цяпер здымкі?
— А Юлька тады амаль усё на вёску вывезла і на вогнішчы спаліла, — уздыхнула бабуля Зоя. — Усёўсё пра цябе, Алену і Пецю. Вельмі злая была. Хоць злавацца было ёй варта хіба на саму сябе. Але пачакай... Нешта засталося...
Бабуля Зоя адкрыла дзверцы секцыі і пачала корпацца ў завалах папер.
— Вось. Я гэта потым пазнаходзіла.
На белы карункавы абрус ляглі тры жаўтаватыя здымкі. На першым — дзве пары на тым самым мосце над Дзвіною, дзе надоечы стаялі Соня з Вадзікам. Тата Віця ў цяльняшцы, яе тата — у камуфляжы. Паміж хлопцамі — маладая мама Юля і яе мама абдымаюцца, як сёстры.
Другая фотка — мама і тата сядзяць на фоне намёта. Такая была і ў Сінічкавым сямейным альбоме.
Соня зразумела, што найлепшыя маміны фота, якія ў іх засталіся, калісьці зрабіла Юлія Статкевіч.
I трэцяе фота, якое выцягнула з секцыі бабуля Зоя. На ім Максім пад ялінкай трымае за руку малую ў строі Сняжынкі.
Гэтай малой была Соня. Яна пазнала сябе і пазнала сукенку, у якой на іншай фотцы пазіраваў малы Максім. 3 той фоткі ў выпускным класе пачыналася іх гісторыя.
379
Р а з д з е л VI
— Максім рыдма рыдаў, калі Пеця цябе звозіў. А потым замкнуўся, калі ты знікла. Казаў: «Хачу, каб Соня была з намі заўсёды». Спатрэбіўся час, каб ён на ўсё забыўся.
— Дзякуй, што вы пра гэта расказалі.
— I табе дзякуй, што ты ў нас ёсць. Я рада, што ты вярнулася. Барыс званіў, перадаваў вітанні. Шкадуе, што вы заўтра рана з’едзеце і не паспееце пакаштаваць ягонай фірмовай юшкі... Ты прыязджай сюды, калі хочаш. Сама. Або з Максімам ці Вадзікам. А цяпер — давай са стала прыбяром. I табе, сонейка, слаць пара. Сплю на новым месцы, прысніся жаніх нявесце, як гаворыцца.
Так, гэта была тая ж канапа. Вузкая, з двух паловак, якія ніколі не раскладаліся роўна, таму той, хто ляжаў на ёй, скочваўся ўсярэдзіну. Толькі тады абіўка была зрэбнай, у рубчыкі, якія адчуваліся нават праз прасціну. Зрэшты, прасціну яны заўсёды збівалі нагамі, калі валтузіліся перад сном.
3 тым хлопчыкам. Яны ляжалі тады ў цемры, кажучы адно аднаму на вуха абракадабру, і залівіста смяяліся. Ажно ў пакой разпораз зазіраў высокі мужчына і строга шыкаў:
— Узвод, цішэй! Адбой для каго быў?
Ад гэтага «ўзводцішэй» ім з Максімам рабілася зусім весела. Калі дзверы прычыняліся, яны яшчэ доўга перадражнівалі дзядулю Барыса.
Так, таго хлопчыка звалі Максім. Пасля пераканаўчага напаміну бабулі Зоі мінулае пачало ўсплываць у Сонінай памяці.
Яна згадала залачоную вешалку, што ўсё яшчэ вісела ў вузкай вітальні. Тата зрывае з кручка куртачку, шалік і дрыготкімі рукамі спрабуе апрануць Соню. I жаночы голас:
— Дай мне! Дай дапамагу!
380
Таямніца полацкай гісторыі
— Ты больш не дакранешся да яе, Юлька, — здушана кажа тата.
А з кухні — енк і крык. Жахлівы, амаль нечалавечы. Дзіцячы плач, якога яна больш ніколі нідзе не чула ні ад хлопчыкаў, ні ад дзяўчатак.
— Мама!!! He аддавай яе! Я хачу, каб Соня была з намі заўсёды!
Жжых — і ціша. Яны з татам едуць па горадзе на іншамарцы, не так даўно прыгнанай з Нямеччыны. Соня ўсхліпвае на заднім сядзенні.
— Дзе ты быў, тата?
— Я праводзіў маму, дачушка.
— Яна кудысьці паехала?
— Так. Яна пераехала жыць на неба. Яна сказала, што будзе пазіраць на цябе адтуль. Яна вельмівельмі цябе любіць.
— А я не магу паехаць да яе?
— He, родная. Ты паедзеш жыць да бабулі.
— А Максім? Цёця Юля? Яны будуць жыць з намі?
— He, цяпер мы будзем ад іх далёка.
Татава «Таёта» заязджае на мост над вялікай ракой. Вежы велічнай царквы на даляглядзе ўрачыста блішчаць у святле вечаровага сонца.
Соня прыслухалася да сябе. He, унутры не было крыўды і шкадавання. Унутры быў спакой. Дарослыя зрабілі тое, што мусілі. I тады, і пасля, калі вырашылі не нагадваць ім з Максімам пра тую гісторыю.
Яна адчула ўдзячнасць за тое, як склаўся яе лёс. Калі б толькі не той п’яны кіроўца і мама на пераходзе...
Але гэта даўно мінулася і адбалела.
Дзверы ў гасцёўню адчыніліся, нехта ўвайшоў. Дакладней, нешта ўпаўзло. Гэта Вадзік цягнуў за сабой падушку і коўдру.
— Можна я ля цябе лягу? He спіцца мне там. Душна.
381
Раздзел VI
— Давай, кладзіся.
Соня прыціснулася да сценкі, а Вадзік пачаў віць сабе ўтульны кубел побач. Праз хвіліну ён знерухомеў і аціх. Паўздыхаў крыху і раптам прамовіў.
— Максім — неверагодны дурань.
— Навошта ты так пра брата?
— А хіба не дурань? Адну кахае, а з другой жэніцца.
— Ён дарослы чалавек. Ягоная справа. I чаму ты думаеш, што ён не кахае Кадрыю?
— Я не думаю. Я знаю.
Соня нічога не адказала. А Вадзік пакруціўся на канапе яшчэ крыху. Збіваючы прасціну, зноў аціх і паклікаў:
— Соня?
— А?
— Я хачу, каб ты была з намі заўсёды.
Соня маўчала.
— Абяцаеш? Ты спіш? Ты ўжо спіш, Соня?
Раздзел VII
ЛІСЦЕ КАШТАНА
Спатканне Вася прызначыў на аўтобусным прыпынку. Сказаў Соні, каб пад’ехала на Базісную. Больш нічога не тлумачыў.
Дзяўчына была азадачаная. Гэтыя бясконцыя намёкі Васілеўскага, маўляў, сапраўдная жанчына — выключна асоба ў сукенках і на абцасах, — і цяпер стрэлка ў сэрцы Сяльгаса? Спалучалася не вельмі. I поўная загадкавасць. Ніякага намёку, у якім фармаце пройдзе Соніна першае ў жыцці (!) сапраўднае (!!!) спатканне.
Соня вырашыла прыхарашыцца згодна з густамі таварыша, як яна іх сабе ўяўляла. Цёмнасіняя сукенка з адкрытай спінай, светлы плашч і адзіныя яе туфлі на абцасе — туркусовыя. Тыя, што засталіся ад выпускнога.
Шчыраванні не былі марнымі.
— Шыкоўна выглядаеш, Сініца! — сустрэў кампліментам Васілеўскі. Ён таксама быў пры парадзе: любімая клятчастая кашуля, наваксаваныя чаравікі з вострымі насамі, прыгладжаныя гелем валасы. — Чаго такая задуменная?
— He выспалася. Зранку — маршрутка з Полацку, а потым цэлы дзень на вучобе. I ўвесь час на тэлефоне па працы. Наш хакатон удаўся на славу, у «Стар сістэмз» паступаюць прапановы...
383
Раздзел VII
— Годзе, годзе... Я не пытаўся, як ты ратуеш мяккае месца баклажана.
— Добра. Давай тады... пра нас. Куды пойдзем? Якія планы?
— Планы — глядзець кіно. Але мы не пойдзем, а паедзем! —урачыста сказаў Васілеўскі.
— Праўда? — азірнулася Соня. — На «самураі» ці як? Баюся, я не ў тэму апранулася.
— Я прадаў «самурая», далажыў і купіў ачмурэнную «Вольву». Праўда, давялося яе крыхан цюнінгаваць. Хлопцы цяпер дачышчаюць пёркі маёй галубцы тут блізка, на Гало. Дык вось, забяром красуню і рванём у аўтакінатэатр. Га?
— Як скажаш.
Прыватны сектар Сяльгаса поўніўся колерамі і гукамі, якія так любіла Соня. I над усім караляваў пах лісця, якое пачыналі паліць на падворках — для дзяўчыны гэта было як водар парфумы.
Але насалоджвацца любімым краявідам і пахам не было магчымасці: неўзабаве яны з Васем выйшлі на Гало. Ходнік быў ушчэнт разбіты, і дзяўчына ледзьве давала рады, ступаючы на абцасах па брукаванай вуліцы, засыпанай спарахнелым лісцем каштана. Пад ногі ўвесь час закочваліся бліскучыя карычневыя мячыкі.
— Ну што за бардак! — абурыўся Вася, адфутбольваючы каштанік. — Калі тут нарэшце пакладуць асфальт?
— А я вельмі люблю брукаванку. Памятаеш, вакол летніка? Вішнева, Дзевятні, Пілавойці. Там у вёсках абавязкова брукавалі вуліцу. Праўда, на абцасах па бруку не находзішся...
— Нічога, яшчэ крыху прайсціся — і там ужо сэрвіс. Цярпі, ліска, карчма блізка!
384
Л1СЦЕ К А Ш T A H A
Соня абаперлася на Васеву руку і тады ўскінула галаву. I ёкнула ад нечаканасці. Проста ім насустрач па Гало, топчучы каштанавае лісце, ішла надта падобная парачка. Хлопец падтрымліваў пад руку дзяўчыну на высокіх абцасах. Красуня яўна не чакала апынуцца на такіх задворках цывілізацыі.