• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    — Ого, рэўнасць. Верная прыкмета!
    Ксеня і Максім не спынялі размовы ні на хвіліну — нават тады, калі інструктары атракцыёна навязвалі да іх рыштунак. Цяпер сябар і сяброўка чакалі моманту, калі ім дазволяць узляцець над Дняпром.
    — Гэта ўсё адгаворкі, Максім. Вася, Шмася... Ты проста баішся ўзяць на сябе адказнасць.
    405
    Р А ЗД 3 Е Л VIII
    — Я проста думаю...
    — А ты не думай. Хоць раз у жыцці не думай. Паслухай сэрца. Адпусці ўсё, калі мы будзем у палёце. Раз, два тры... Гатовы?..
    Ксеня і Максім прызямліліся на выспе пасярод Дняпра. Спусціўшыся з вышкі, чакалі, пакуль следам прыляцяць ахоўнікі.
    — Дэна больш не чапай. Дай яму час. Ён крыўдлівы, але адыходлівы. 3 Кадрыёй хай яны там самі разбіраюцца. Мы ім не нянькі. Дый табе загадаць, што рабіць, я не магу. Трэба табе з ёй жаніцца — нэхай шчастыть. Хоць я ў такое ваша шчасце не надта веру. Калі ў цябе самалёт у Мінск?
    — Цягнік сёння ўночы. Цягнікі люблю вельмі. У іх добра думаецца.
    — Зноў ты за сваё! He думай, прашу цябе, не думай. Паслухай сваё сэрца. А мне пара. Прабач, што так ненадоўга вырвацца ўдалося. Нешта яшчэ магу зрабіць для цябе?
    — Так. Падкажы, дзе ў Кіеве купіць самыя модныя жаночыя туфлі.
    — Я еду ў Кітай.
    Дзяўчаты сядзелі за чырвонымі столікамі ў філфакаўскім амфітэатры пасля заняткаў. Была пятніца, вырашалі, куды сёння пайсці і ці ісці наогул. Вераснёвыя дні стаялі цудоўныя.
    — Ого! — Снежка паглядзела на Галю з радасным здзіўленнем. — Гэта цябе філфак пасылае?
    — Філфак мяне рэгулярна пасылае і далёка, але не ў тым кірунку, куды б мне хацелася, — сказала Вайтовіч. — Гэта я сама. Яшчэ ўвесну падалася ў найлепшую школу дызайну ў Шанхаі. I мяне прынялі. Даюць стыпендыю.
    406
    Эфект матылька
    — Крута! Віншую. Я заўсёды ведала, што ты мегаталенавітая!
    — На першым курсе, калі мама машынку канфіскавала, я лазіла па дызайнерскіх сайтах. Мама бачыць на экране іерогліфы і не чапае: думае, я па вучобе. Там я і знайшла абвестку. Пакітайску ўжо крыху магла разабраць, што да чаго. Думаю, а дай дашлю партфоліа. Ужо і забыла пра гэта. А тут раптам запрашэнне прыходзіць.
    — Калі едзеш?
    — Недзе праз месяц.
    — Ого. Так хутка. Бацькі ведаюць?
    — Толькі Аркаша. Абяцаў на білет грошай дакласці.
    — А як жа Міхась?
    — Яму я ўчора расказала. Ён засмуціўся, але сказаў, каб абавязкова ехала, бо нельга марнаваць такі шанец.
    — Надоўга ты?
    — На год. Але калі ўдасца затрымацца даўжэй, застануся. Яны даюць сертыфікат, які потым адкрывае ўсе дзверы...
    — Здорава! Ты потым зможаш працаваць у Мілане, Лондане, дзе заўгодна!
    — Я дадому вярнуцца хачу. Знаеш, мне вельмі спадабалася працаваць з лёнам улетку... Але навошта загадваць? Спачатку выехаць туды трэба.
    — Зайздрошчу я табе, шчыра. А Міхась твой — проста ідэальны хлопец. Падтрымаў тваё рашэнне...
    — А ў цябе з Алесем як наогул?
    — He ведаю... Але часам адчуваю, што яму проста зручна са мной. Я яму есці прыношу. I піва... А ён на заняткі хадзіць перастаў. Сказаў, яго ўжо ўсяму навучылі. Захапіўся зараз перакладамі вершаў. Таксама збіраецца за мяжу на вучобу. У Польшчу. Але слухай, я не хачу цяпер пра гэта. Ты сказала, што з’едзеш праз месяц. Гэта што, ты можаш не трапіць на Соніна вяселле?
    407
    Р А ЗД 3 Е Л VIII
    — Аяяяй! Чорт! Завалілася!
    Снежка і Галя павярнуліся да Ротмістравай. Тая сядзела з імі за столікам і зацята рэзалася ў тэтрыс на тэлефоне.
    — Маша, што з табой? Цябе як падмянілі. Ты сёння не з намі!
    — He з вамі. Толькі што была на дзявятым узроўні.
    — Нешта ты ў дзяцінства ўпала з гэтым тэтрысам. А цябе Васілеўскі запрасіў на вяселле?
    — Паняцця не маю, — сказала Ротмітрава, якая пачала гульню нанова. — Але гэта няважна. Я еду на Валаам.
    — Валаам? Гэта што такое? — пацікавілася Снежка.
    — Медытацыя для праваслаўных.
    — А калі ў Васі з Сініцай дата? — спыталася Галя.
    — Дык невядома яшчэ. Вася ж, трапло такое, учора напісаў з запрашэннем. А дату сёння будуць ведаць. Яны ж зараз недзе ў загсе быць павінны.
    — Ай!
    — Што зноў?
    — Палкай міма калодзежа прамазала.
    — Ох, Снежа, нібы і радуешся за іх — блізкія ж людзі. Але сэрца ўсё адно не на месцы.
    — А што ёй было рабіць? Статкевіч канчаткова адкалоўся. Столькі яе за нос вадзіў. Вось яна і псіханула. Я яе разумею.
    — Халера!
    — Машка, ты сёння таксама нешта псіхуеш... Ну нішто сабе! Зірніце, хто явіўся!
    — Пра воўка памоўка, а ён на парог.
    У амфітэатр увайшоў Максім Статкевіч і адразу накіраваўся да іхняга століка.
    Як заўсёды, неверагодна прыгожы. Мяшкі пад вачыма не толькі не псавалі ягонага твару, але дадавалі яму нейкай карэйскай прыпухласці. У вачах шмат якіх паненак гэта было толькі плюсам.
    408
    Эфект матылька
    У руках ён нёс пакет з моднай крамы.
    — Вітаю, дзяўчаты. Вы не ведаеце, дзе Сінічка?
    — Якія людзі на «плебейскім» філфаку!
    — Я шукаю Соню.
    — Цікава, у якой справе? Яна ж учора звольнілася са «Стар сістэмз».
    — У мяне прыватнае пытанне. Яна з’ехала з дому з усімі рэчамі. Тэлефон не падымае.
    — Яшчэ б. Яна не хоча цябе бачыць.
    — Бо калі яна бачыла цябе апошні раз, ты, эээ, як бы гэта далікатна сфармуляваць...
    — Нарыгаў у яе выпускныя туфлі!
    Галя і Снежка шалёна разрагаталіся.
    — Ну, калі вам вядомыя ажно такія дэталі, можа вы ведаеце, дзе яе шукаць?
    — Ведаем. Чаму ж не.
    — Яна зараз у скім загсе з Васілеўскім.
    — Што вы сказалі?..
    — А што цябе здзіўляе? Яны заяву падаюць. Хутка вяселле. I ёсць падазрэнні, што ты не запрошаны.
    — Ладна, я зразумеў, — Максім развярнуўся, каб сыходзіць.
    — Толькі не ўздумай ісці туды! He псуй людзям момант!
    — Калі ў цябе толькі ў пакеце не бутэлька шампанскага і хрустальныя лебедзі, хахахаха!
    — Максім, пачакай!
    Маша Ротмістрава ўскочыла з крэсла:
    — Сёння а сёмай Сінічка будзе на Цнянцы, на вадаспадзе. Адна. Мы дамовіліся сустрэцца там з ёю.
    — Праўда? — Максім спыніўся.
    — Так. Я папрасіла ў яе пазыку. Я на Валаам збіраюся. А яна былая супрацоўніца буйной ІТкампаніі пасля заробку і прэміі. Можаш прыйсці туды замест мяне. Соня
    409
    Р а з д з е л VIII
    будзе, нават у такі важны дзень. Яна вельмі абавязковая, калі трэба дапамагчы іншым.
    — Дзякуй, Марыя. Я магу пазычыць табе грошай.
    — He трэба ўжо. Я мо нікуды не паеду.
    — Што гэта было? — апамяталася першай Снежка, калі Максім сышоў. — Навошта ты?
    — А што? Я будучая псіхолаг. Люблю, калі людзі размаўляюць. Чым бы гэта ні скончылася.
    Цудоўныя такія дні стаялі вераснёвыя, але неба раптоўна зацягнула хмарамі і сабралася на дождж. Гэта было яшчэ адным «выдатным» завяршэннем чарговага дня Соні Сінічкі.
    На Цнянцы было ветрана. Хутчэй бы прыйшла Машка.
    Соня абаперлася на парэнчы над вадою. Цямнела, запальваліся ліхтары. Яна нацягнула капюшон, бо дождж пачаўся і ліў усё мацней, б’ючы па тканіне плашча. Пад нагамі паўколам грукатаў вадаспад воднай сістэмы. Вада зверху, вада знізу. Да гэтага кактэйлю дадалася трэцяя — салёная вадкасць. Слёзы, якія цяклі па твары Соні Сінічкі.
    Раптам прынамсі адна з трох субстанцый перапынілася. Проста ў паветры над Соняй з ніадкуль вырас парасон.
    — У сваім рэпертуары, Сінічка. Цяжка было зірнуць прагноз надвор’я?
    — Ты адкуль тут, Статкевіч?!! Я чакала не цябе.
    — Марыя перадае прабачэнні. Яна не прыйдзе. Здаецца, вырашыла сваю праблему. А я... Я табе туфлі прывёз. Спадзяюся, падыдуць. I спадабаюцца. Можаш... Можаш іх лічыць вясельным падарункам. Я жадаю шчасця. I больш не патурбую.
    — Што? Вясельным падарункам? — Соня горка засмяялася. — Вясельным? He будзе ў мяне ніколі вяселля.
    — Як жа? Я чуў, вы з Васілеўскім сёння заяву падавалі.
    410
    Эфект матылька
    — Ха, падавалі. Хочаш пабачыць, чым гэта скончылася? На, глядзі!
    Соня выцягнула з кішэні плашча скамечаную паперу.
    — Чытай во.
    Максім пачаў чытаць, мружачы вочы ў паўзмроку:
    — «Дадзеныя жаніха: Статкевіч Максім Віктаравіч. Нарадзіўся 29 сакавіка тысяча дзевяцьсот дзевяноста...» Што гэта?
    — Я так заяву ў загсе запоўніла. Уяві, нават нумар твайго пашпарта па памяці ўпісала. Я ж твае рэквізіты паўсюль дыктавала на працы. На мяне як насланнё найшло. Я была перакананая, што запісваю туды Лёшу. А ён моўчкі развярнуўся і проста сышоў. Ніфіга мы сёння не падалі ніякую заяву. Вось якія справы, Статкевіч. Я ўвесь час перадаю табе тую эстафетную палачку і нічога не магу парабіць з сабою. А жыццё мяне штрафуе і штрафуе. Што такое? Чаму ты смяешся?
    — Бо ты ў мяне вельмі смешная, Соня Сінічка. Заплюшчы вочы... Заплюшчы, ну?
    Вада ўверсе, вада ўнізе. А пасярэдзіне дзве постаці пад парасонам зліліся ў даўгім пацалунку.
    — Гэта наш другі пацалунак, — сказала Соня Сінічка, калі расплюшчыла вочы.
    — Напраўду дык трэці.
    — Трэці?
    — Неістотна. Табе больш не давядзецца лічыць, я абяцаю. Хадзем дадому?
    — Хадзем. Дадому... Там твае з Аксакаўшчыны вярнуліся. А мае — тата з Ірэнай — у госці меліся заехаць.
    — Вось і слаўна. Пайшлі адразу раскажам пра нас.
    — I што мы ім, цікава, раскажам?
    — Што мы цяпер пара. Мы ж цяпер пара, праўда, Соня? Чаму ты смяешся?
    — Бо ты ў мяне вельмі смешны, Максім Статкевіч.
    411
    Р а з д з е л VIII
    У «лялечным доме» было шумна і весела.
    — Соня, што ты тут робіш? — выгукнуў Пётр Сінічка. — Ты ж рэчы да нас перавезла.
    — I чаму вы абое мокрыя? — устрывожылася мама Юля. — I гэта... Чаму... Чаму вы трымаецеся за рукі?
    — Мы ішлі з Цнянкі пад адным маленькім парасонам! Нам трэба хутчэй сушыцца.
    — I мы страшна галодныя, пакладзіце нам паесці!
    — I так, мы сустракаемся!
    Апошнюю фразу Максім і Соня пракрычалі наперабой, звесіўшыся з другога паверха, куды яны заляцелі куляй, пакідаючы па сабе мокрыя лужыны.
    Дарослыя за сталом выбухнулі шалёным смехам.
    — Бачу, не быць мне свёкрам Кадрыі Абашавай, — весела сказаў Віктар Статкевіч. — А сынок падклаў мне вялікую ружовую свінню ў выглядзе ўзлаванага Рустэма Касімава, які трываць не можа, калі нешта адбываецца не паягонаму.
    — Даражэнькі, наш сын за нейкі месяц працы падклаў табе кантрактаў на пару мільёнаў. Так што на непаразуменне з Касімавым я б закрыла вочы.
    Наверсе чуліся смех і валтузня.
    — Мама Юля, Кадрыя за нас, — крыкнула Соня, высунуўшыся зверху з ручніком на мокрых ускудлачаных валасах. — Яна за «Стар сістэмз»!
    — Але мне сапраўды лепш не трапляцца на вочы Касімаву, — высунуўся побач з Соняй Максім. — Я звальняюся.