Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
Ю.: Яшчэ б я не хвалявалася. Пакуль дзяцей вырасціш, пасівееш... Але хто б мог падумаць!.. Яшчэ нядаўна яны такія пупсікі былі, корпаліся разам у пясочніцы, а цяпер едуць на вяселле сяброў, як самая сапраўдная пара! Xi63 не цудоўна? Вадзім... А ты паклаў Максіму таблеткі ад угойдвання?
В.: Ох, мама... Калі Соня і брат адбудуюць Сонін дом і туды пераедуць, няўжо ўся твая любоў дастанецца мне?
Ю.: Яны нават да архітэктара яшчэ не дайшлі. Да іх пераезду ты мо і сам ужо жэнішся. Дарэчы, як пажывае Нюта?
В. (падыходзіць да маці, нахіляецца да яе жывата): Ромчык? Гэй, братка... Сядзіш там? To сядзі, не спяшайся. Бо як толькі ты вылезеш адтуль, табе адразу прызначаць нявесту!
Ю. (трэпле сына па валасах): Ты такая ж стрэмка, як твой старэйшы брат. I зусім ужо дарослік. Часам мне здаецца, што не я, а ты кіруеш кампаніяй.
В. (папраўляе акуляры): Даводзіцца. Іначай кампаніяй будзе кіраваць вось гэты таварыш (нахіляецца і цалуе маму ў жывот).
Ю. (паварочваецца на камеры): Вы ж гэта не здымалі? Што? Здымалі? Стоп! Стоп! Стоп!
— Юлія Барысаўна, выдатна ж! Такая мілата!
— Юлечка, цудоўная сцэна. Так нязмушана. Усё, як ты хацела.
— Ненене, Іна, Алена Анатолеўна! Калі я казала пра сямейныя ноткі ў карпаратыўным фільме, я мела на ўвазе зусім не гэта. Давайце прытрымлівацца сцэнара. Той часткі, дзе я заключаю салідны кантракт, нават не спыняючыся плесці пледзік. Толькі гэта... Пачакайце. Я адыду памаленькаму.
ЯШЧЭ АДЗІН ЭПІЛОГ
ДЗЁННІК назіранняў за Соняй Сінічкай
Аўтар — Вадзім Статкевіч
Я зусім забыўся пра гэты смешны сшытак, які завёў зусім малым, у тыя дрымучыя часы, калі Соня толькі з ’явілася ў нашым доме. Адкапаў во зараз, калі парадкаваўся ў сваім «архіве». Перачытаў. Рагатаўяк ненармальны. Цяпер, калі здаецца, што Соня была з намі заўсёды, мае дзіцячыя крамзолі патыхаюць кранальным абсурдам.
Што ж, працягну абарваны на самым цікавым дзённік назірання за рэдкай птушкай. (Дарэчы, выдатнае прадказанне атрымалася. Нібы хто ведаў, што неўзабаве я ЎСУР ’^3 захаплюся арніталогіяй...)
А «птуійка» цяпер — я сам. Чытаючы свае дзіцячыя нататкі, я выдатна бачу, якмной, разумным, але наіўным :), маніпуляваў старэйійы брат. Заўважна, што спярша я глядзеў на Соню вачыма Максіма.
Але супярэчнасцей тады, відаць, паўставала столькі, што я заблытаўся ў думках, адчуў нестыкоўкі паміж рэчаіснасцю і тым, як Макс тлумачыў яе для мяне, і наогул
442
Яшчэ АДЗІН ЭПІЛОГ
закінуў свой шэдэўральны опус. У сійытку засталіся пустыя старонкі, якія я магу запоўніць цяпер. Мне столькі ж гадоў, колькі было Соні, калі мы з ёй пазнаёміліся.
Гэта будзе мой падарунак нявесце.
Дарагая сястра!
Сёння я ўдзячны табе за тое, што ты столькі гадоў трывала нашага неацэннага Максіка з ягоным гнюсным характарам, не давала яму спуску, а часам рабіла яму такога прачуханца, што чуб у яго трашчаў нават дыстанцыйна — як калі ты, быўшы на стыпендыі ў Токіа, пераканала яго замірыцца з навуковым кіраўніком і ўсёткі абараніцца ў Гайдэльбергу. Гады працы і грунтоўная дысертацыя маглі паляцець на сметнік, калі б ты не знайійла правільных слоў... Як жа здорава, што вы тады не разышліся, а абое вярнуліся ў Беларусь, і цяпер Максім працуе ў нашым родным экафондзе ў Мінску... I я дзякую вам за тое, што выўсёткі жэніцеся гэтым летам, калі я канчаю 10ы клас, не маю ніякіх іспытаў— і таму магу крыху пазабаўляцца, арганізоўваючы ваша вяселле. He помню, ці казаў табе, што вырашыў паступаць у Эдынбургскі ўніверсітэт, на малекулярную біялогію, таму наступнае лета ў мяне будзе гарачым.
Адным словам, усё складаецца выдатна! Да іспытаў я паспею яшчэ паняньчыць пляменніцу (няхай вы з Максам вырашылі памучыць маму і не дазнаяцеся пол дзіцяткі, я чамусьці адчуваю, што ў цябе народзіцца дзяўчынка). Ганаруся тым, што вы расказалі мне першаму, а я ўжо данёс гэтую супернавіну Ромчыку, маме і тату!
Соня, часам мне сапраўды няёмка за брата, які засмучае цябе. Спадзяюся, ты ўжо звыклася, ійто ягоныя халоднасць і няўважлівасць — проста характар. Я дакладна ведаю, што ён любіць і без памяці кахае цябе, хоць часта не паказвае гэтага.
443
Яшчэ АДЗІН ЭПІЛОГ
Для доказу вось табе адна даўняя гісторыя, якую я расказваю камукольвек упершыню.
Я быў свята перакананы, што ты — назола, абыякавая Максіму. Бо ён увесь час кпіў з цябе і з таго, што тыў яго закаханая. Але аднойчы...
Гэта было ў самым першым летніку экафонду, дзе я адпачываў, а вы былі важатымі. Наій атрад тады пайшоўу паход, а вы з Нютай засталіся ў летніку, бо абедзве захварэлі. Вярнуўійыся з паходу, я пабег шукаць цябеўлазарэт. I зазірнуўу палату, дзе была ты.
Каля твайго ложка сядзеўмой брат. Ён з незвычайнай пяшчотай глядзеў, як ты cniiu, а потым нахіліўся і пацалаваў цябе ў вусны.
Я вылецеў з палаты куляй, нібы мне паказалі трылер. Мой свет перакуліўся. Аказваецца, можна было цвяліць некага і кпіць з некага, як Макс, а насамрэч так пяійчотна кахаць гэтага чалавека! Я не разумеў, як так можна!
Пераканаўшыся, што Максім выйійаў, я вярнуўся ў пала~ ту, каб абудзіць цябе. Я не ведаў, як быць з тым, ійто толькі пабачыў, таму вырашыў ні з кім ніколі не гаварыць пра гэта.
Потым я чытаў іймат мангі, дзе героі паводзіліся менавіта так, — і вельмі дзівіўся ды гідзіўся. I я даў сабе слова, што ніколі так неўчыню дзяўчыне, якая мне сапраўды падабаецца...
Дарэчы, яшчэ адна навіна, якой я не паспеўтабе расказаць. Мама зладзіла чарговы хатні пераварот. Нюта паступіла на біяфак па алімпіядзе. I мама прапанавала ёй не сяліццаў інтэрнат, а пажыць у нас на Верасовай. Малога Ромчыка падселяць да мяне (у былы пакой найі з Максімам). А ёй вылучаюць твой былы пакой!
Думаеш, мне пара пачынаць хвалявацца?
МІЛАЯСОНЯ...
Я РАДЫ, ШТО ТЫ ЎНАС ЁСЦЬ.
БУДЗЬ ШЧАСЛІВАЯ!
ЭПІЛОГА HE БЫВАЕ ЗАМНОГА
СПІС ГАСЦЕЙ, запрошаных на вяселле Соф’і Сінічкі і Максіма Статкевіча
Сям’я:
Мама, тата
Я
Ромчык
Цётка Ліна, дзядзька Валянцін (+3 стрыечныя :/)
Бабуля Зоя, дзед Барыс
Пётр Сінічка, Ірэна Фабіяні
Антоньё Фабіяні
Сябры:
Алеся Вялес (дружка)
Данута і Літавор Вялес
Сямён Ігнацюк (дружка)
Вірсавія Ігнацюк (сястра Сямёна)
Марыя і Аляксей Васілеўскія
Галіна Вайтовіч, Міхась Крук
Коджы Садзукі, Пэтра Новатна
Стэфанія (Сняжана) Робэртс, Джэймс Робэртс Даніла Бандарчук, Кадрыя БандарчукАбашава Ксенія Бандарчук
445
ЭПІЛОГА HE БЫВАЕ ЗАМНОГА
Алена і Ян Каланіцкія (+ 2 малыя)
Івона Кубліцкая
Марына КубліцкаяСташэк (сястра Івоны)
Алесьпаэт (пад пытаннем)
Нюта Шчурок
Волечка Уладзіміраўна з мужам
КАНЕЦ :)
17 лютага 2022 года
ЦЫТАТНІК СОНІ СІНІЧКІ
Сяргій Жадан
+ + +
Лаві яе, нібы рыбу, не адыходзь ад вады, пакуль вымываюць хвалі пяску залатую руду. Усё пачалося з таго, што я прыйшоў за ёю сюды. Усё закончыцца тым, што я без яе не пайду.
Разгортваюцца нябёсы ў блакіт і золата дня.
I птушкі ўгары малююць колы свае.
Я ведаю свет на памяць, аж да самага дна.
Адно, чаго я не ведаю, — як мне спаймаць яе.
Колькі часу і высілкаў я змарнаваў, пакуль птушкі перагукаліся, смеючыся ў лісці.
Я з радасцю кінуў бы ўсё і пайшоў адсюль, проста я больш нічога не ўмею ў гэтым жыцці.
Я з радасцю ўцёк бы яшчэ сто прыліваў таму, забыў бы, як востра й балюча вада пяе, ды тыя, каму я веру, вучылі мяне аднаму — лавіць яе, нібы рыбу, лавіць яе.
447
Цытатнік Соні СIНIЧКI
Іншых заняткаў не ведаў я з той пары, з усіх уменняў абраўшы ўменне штодзень ладзіць кручкі, якія звіняць на вятры, каб паляваць на голас і паляваць на цень, сачыць, як лепіцца сонца з летніх гадзін, як пачынае завея танчыць за ветрам услед, сачыць за фазамі месяца, бо толькі месяц адзін уплывае на рух акіянаў і галасы кабет, каб іхнія радасці ўслед за смуткам ішлі. Адшліфаваная галька. Вымаклая руда. Берагавыя лініі хтосьці правёў па зямлі, каб свет здаваўся складаным, нібы марская вада, каб вырывала са сну прылівамі наслання, і ўпартымі, як баі, былі веды твае, каб ты заўжды і паўсюль, штоночы й штодня, лавіў яе, і адпускаў, і зноўку лавіў яе.
Пераклад з украінскай Андрэя Хадановіча з кнігі: Сергій Жадан. Вершы. Мінск: Зміцер Колас, 2018.
ДЖОН КІТС
ОДА САЛАЎЮ (Ode to a Nightingale)
Дратуе сэрца млявая туга, Мне цяжка, быццам ад балігалову.
448
Ц ы т а т н і к Соні С I Н I ЧК I
У думках — апіятная смуга: Я ў Лету акунуўся напалову. He зайздрасць гэта да шчаслівых нот — Я ўсцешаны тваёй уцешнай доляй, Калі, дрыяда, легкакрылы дух, Тваіх мелодый лёт
Лаўлю між ценяў, букаў і таполяў, Калі пра лета ты пяеш за двух.
О, мне б глыток віна, што шмат гадоў Хавалася глыбока пад зямлёю, Што пахне песняй цёплых гарадоў, Правансам, танцам, свежаю раллёю. Мне б келіх з поўднем, з сонцам цэлы год, Мне б чыстай і іскрыстай Іпакрэны, Такой, што перальецца цераз край, Мне б пурпуровы рот, Каб мог я піць і свет пакінуць тленны, 3 табой сышоўшы ў твой лясісты рай. Пакінуць свет і зрынуць у нябыт Усё, чаго не знаў ты між лістоты: Бяссілле, ліхаманку, плач наўзрыд, Той свет, дзе людзі чэзнуць ад самоты, Дзе лёс старых — хваробы й сівізна, Дзе маладыя нікнуць, быццам цені, Дзе думкі — гэта чыстая нуда, Знямога ў іх адна, Дзе Прыгажосць жыве ўсяго імгненне I дзе Любоў сплывае, як вада.
Хутчэй, хутчэй! Я да цябе ляцеў He ў калясніцы Вакхавае світы — Узняў мяне на лёгкіх крылах спеў, Хоць розум мой змарнелы і знябыты. Вось я з табой — і цемра ажыла: Прынцэсапоўня ўжо сядзіць на троне Сярод сваіх васалак — зоракфей,
449
Цытатнік Соні С I Н I ЧК 1
А тут няма святла, I толькі скрозь зялёнае сутонне Нясе ясноту з неба ветравей. Хавае цемра кветкі ад вачэй, Ды водары струменяцца ў паветры, Духмянай ноччу адгадаць лягчэй, Чым гэты месяц аздабляе нетры, Вясновыя гаі і паплавы, Што дарыць глогу, дзічцы, і шыпшыне, I любым дочкам майскае пары — Фіялцы між травы
I ружы мускуснай, што ў росах стыне I ўлетку аж гудзе ад жамяры. Я слухаю. Як часта я ў жыцці У смерць бываў амаль што закаханы I ў рыфмах заклікаў яе прыйсці, Каб выправіць мой дух у свет нязнаны. Памерці зараз — як дзівосны дар, Растаць у гэтай ночы без пакуты. Твой спеў найлепшым будзе вестуном, Ён поўны палу й чар!
Ды рэквіем твой будзе не пачуты — Я страчу слых, зраблюся дзірваном. Ты не для смерці, бессмяротны птах, Бо кожны род быў да цябе прыязны. Я ўзношу спеў твой — і яго ў вяках Узносілі і каралі, і блазны.