• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    На вогнішчы Васілеўскі гатаваў ёй раскошныя стравы: варыў юшку з налоўленай рыбы, запякаў бульбу і нават смажыў аладкі. А аднойчы згатаваў у кацялку сапраўдны французскі цыбульны суп! Аказалася, кухарства — яго любімы занятак. А з Машынай цёткай у вёсцы пад Себежам Вася дык проста парадніўся на глебе кухні. Паехаў адтуль з тоўстым сшыткам хатніх рэцэптаў.
    Толькі тая цётка і ведала Машыну таямніцу. Бо дзяўчына больш нікому на зямлі не прызналася, што звязвала яе тым летам з адным з самых адпетых раённых хуліганаў.
    Потым быў лянівы канец жніўня ў Мінску. Маша брала покрыва і кнігі ды ішла загараць на Цнянку або ехала на Вячу ці Камсамольскае. Лёша прыязджаў да яе з пікніковымі кошыкамі, кормячы рознымі кулінарнымі вынаходкамі. Яны маглі гадзінамі ляжаць у цяністых закутках на ўзлеску або ў парку, абдымацца, карміць адно аднаго канапкамі і бесклапотна смяяцца. Яе самай любімай пяшчотай было цалаваць хлопца ў шнарык, які ружавеў над брывом. Памятку пра тое, як ён уратаваў яе ад цемры.
    Тады Маша і завяла размову, пра якую шматкроць потым пашкадавала.
    433
    Р АЗД 3 Е Л IX
    Яны дамовіліся сустрэцца на Камсе. Маша ляжала на «выспе скульптур» з тэлефонам і нешта зацікаўлена чытала.
    — Што там? — Васілеўскі падышоў, стаў над дзяўчынай у планку і некалькі разоў адціснуўся, у ніжняй пазіцыі практыкавання прыціскаючы дзяўчыну да зямлі торсам. Тая хіхікала і адбрыквалася.
    — Ну, годзе! Лепш зірні, з кім я буду вучыцца ў англійскім спецкласе! — паказала яна на экранчык.
    — Што за піжон? — нахмурыўся хлопец, разглядзеўшы фота.
    — Гэта сам Максім Статкевіч! — захоплена прамовіла Ротмістрава. — У прэсу прасачыўся рэдкі сямейны здымак! Ён сын уладальніка «Стар сістэмз». Іх сям’я вярнулася ў Беларусь з Англіі. I Максім выбраў нашу школу!
    — Падабаецца табе ён ці як? — скасавурыўся Васілеўскі.
    — Ён? Ды не ведаю, тут фотка размытая, я яго жыўцом не бачыла. Але сам факт! Наша школа цяпер на ўсю краіну грымець будзе! Ведаеш, як цяпер у нас прэстыжна будзе вучыцца? Як здорава, што я нікуды адсюль не перавялася! Учора вывесілі спісы новых спецкласаў, у мяне там парачка знаёмых імён, да нас з усяго раёну геніі сцягнуліся. У тым ліку матэматыкі з фізікамі.
    Васілеўскі толькі з’едліва хмыкнуў:
    — Для цябе гэта так важна? Я дык наогул не бачу сэнсу вучыцца. Лепш бы мяне тады выключылі. На вечаровым калі вучышся, працаваць можна, і галаву ніхто не дурыць. А так яшчэ год да хабзы неяк дацягнуць трэба.
    Маша ажно напялася ад абурэння:
    — Лёсік, ты што? Ну якая хабза? Кім ты пасля вучэльні будзеш? А ў нашай школы цяпер такія перспектывы! Пачытай планы на сайце, якія вывесіў новы дырэктар! Гэта ж цуд проста! А ведаеш, што? — Маша абняла хлопца ззаду за плечы. — А давай я цябе за год падрыхтую, ты
    434
    Нельга з а б ы ц ь
    ў дзясятым да нас, у англійскі клас паступіш? Ты ж кемлівы і здольны! Дырэктар напісаў, што калі нехта са спецкласа пойдзе ў ліцэі ці каледжы, то конкурс на свабодныя месцы будзе толькі ўнутры школы! Гэта шанец, ну?
    — Нахрана мне гэта?
    Маша разгублена аслабаніла абдымкі.
    — Я... Я нават не ведаю, што адказаць. Проста вучыцца — гэта крута. I гэта дапамагае зрабіцца лепшым чалавекам.
    — Лепшым? Як гэты твой мажорчык айцішны? Такі твой ідэал пацана?
    — Лёсік, ну што ты? Проста... Ну вось якія твае планы на жыццё?
    — Планы на жыццё? Жыць. Працаваць. Зарабляць грошы. Жаніцца з табой. Дом купім. Дзяцей настругаем.
    — Ну, а як жа ты будзеш маім мужам, калі 11 класаў не скончыш?.. Чаму нашых дзяцей, цікава, навучыш? Можа, ты і ва ўніверсітэт паступаць не збіраешся? — Маша схапілася за галаву, азораная гэтай страшнай здагадкай.
    — Га?
    — Я ж нават нікому расказаць не магу, што мы разам. Мяне не зразумеюць. Ты ж хуліган раённы. Ты, напрыклад, чуў збоку, у якой манеры ты размаўляеш?
    Васілеўскі не адказаў, а дрыготкімі рукамі пацягнуўся ў кішэню па цыгарэты.
    — I зноў жа, твая шкодная звычка. У Еўропе гэта даўно не модна. Ты не думаў кідаць? Ёсць спецыяльныя пластыры...
    — А табе ніхто не казаў, што ты трындзючая сарока?
    Маша пакрыўджана замаўчала.
    — Я ўжо нават шкадую, — нарэшце працягнула яна, — што хадзіла тады да цёці Тоні. Сказала ёй, што займаюся з табой як з адсталым вучнем. Расказала, якая класная стане наша школа і як здорава для цябе будзе тут давучыцца.
    435
    Раздзел IX
    — Што? Дык гэта ты маманю маю накруціла?! На халеру ўлезла?!
    — Табе добрае зрабіць хацела.
    — Мне ці сабе? Мне з табой добра. А табе, выходзіць, за мяне перад людзьмі сорамна? Ну дзякуй, прыплылі!
    — Я ў шоку ад таго, як ты рэагуеш!
    — А я ў шоку, што ты хочаш мяне ўмыць і прычасаць, як нейкая Майдадырка! А ведаеш, ідзі ты, Муся, к чорту са сваім спецкласам, следам за сваім Статкевічам! Я жыву як хачу — і ніхто мне загадваць не будзе!
    — Ну і выпраўляйся, раз так хочацца, у калонію следам за гэтым Сівохіным!
    — Яшчэ чаго! У свеце ё цікавейшыя заняткі. I ё плойма простых, класных дзевак без такіх, як у цябе, у галаве прусачышчаў!
    Васілеўскі ўскочыў з покрыва і пайшоў прэч.
    Потым яны амаль тры гады не размаўлялі, не віталіся і наогул рабілі выгляд, што не знаёмыя.
    У суботу пасля адбою ў карпусах пакінулі толькі дзяжурных. Астатнія сабраліся на паляне над перакатамі, на высокім беразе Віліі, каля вогнішча. Важатыя па адным, парамі або групкамі, з турыстычнымі дыванкамі, гітарамі, кубкамі на гарбату выходзілі ў лес праз веснічкі каля векавога дуба за трэцім корпусам.
    У гэты час за дубам, зусім блізка ад дарожкі, але далей ад чужых вачэй, хаваліся двое. Размаўлялі ўсхваляваным шэптам.
    Васілеўскі, лічы, уціснуў Ротмістраву ў дрэва, ведучы настырны допыт:
    — Чаму? Чаму? Чаму? Мусь, ну што зноў такое? Хадзем, га? Я там апошнюю згушчонку выкаціў. Са свежым батонам... Зараз гарбату пужаць будуць...
    436
    Н е л ь г а забыць
    — Лёш, не магу я, мне страшна і няёмка...
    — Зноў? Зноў страмаешся, што мы разам?
    — Справа не ў табе. Я не магу проста так пайсці да вогнішча як твая дзяўчына. Як чыясьці дзяўчына. Мне дзіка няёмка. Я памру, на нас жа ўсе глядзець будуць...
    — Халера, Мусь, нашы ўжо ўсе па парачках. Ніхто нічога не скажа. Але так усе зразумеюць, што мы ходзім. Мне гэта важна, ну.
    — He разумею, навошта афішаваць?
    Васілеўскі ўзяў твар дзяўчыны ў далоні.
    — Мусь, ты мне праўду скажы. На Купалле, у экспедыцыі, у лазні... Табе са мной было добра?
    — Добра, — пачуўся шэпт.
    — А ў паходзе, у важацкім намёце?
    — Добра было.
    — Табе ўвогуле добра са мною?
    — Добра, вельмі добра, Лёсічак.
    — Тады нашто выкрунтасы? Пярсцёнак насіць мой не захацела, нават за руку мяне пры інсургентах узяць страмаешся. Навошта злуеш мяне так?
    — He выкрунтасы гэта. Мне сапраўды псіхалагічна цяжка туды з табой пайсці. Можа, давай як сябры пойдзем?
    — Зноў? I колькі нам хавацца?
    — Знаеш, Лёсік... Я не пайду зусім. Ідзі сам. Я лепш дзяжурных адпушчу, у корпусе пабуду. Прабач, я не змагу, не так адразу...
    Зграбная постаць аддзялілася ад дуба і вакольнай сцежкай памкнулася ў санаторый.
    — А помніш, мы ўлетку ў экспедыцыі вянкі на Купалле ў возера пускалі? — сказала Маша. Яны з Васілеўскім селі на старэнькую карусельку дзіцячай пляцоўкі і цяпер млява раскручвалі ржавае рыпучае кола.
    437
    Р АЗД 3 Е Л IX
    — Ну, помню, і што?
    — Як нашыя вянкі то сутыкнуцца, то разыдуцца, то сутыкнуцца, то разыдуцца... Зусім як мы ў жыцці, праўда?
    — Ты ж, Мусь, у Бога верыш. Як можна верыць і ў Bora, і ва ўсякую такую чухню?
    — Я веру ва ўсё, што дае надзею. А розная варажба — гэта ж проста праекцыя нашых фобій і чаканняў...
    — Мусь, так і будзем жыць з табой, як кошка з сабакам?
    Маша ўчапілася ў кола і запаволіла карусельку.
    — Хочаш, пайду на адкрыццё рэстарана як твая дзяўчына?
    — На адкрыцці мяне не будзе.
    — Як? Ты што?
    — Я не змагу далей працаваць з Сінічкамі.
    — Але ты твар новай аўстэрыі! Пра цябе на папулярных парталах пішуць! Ты прыдумаў «Відэльцы»!
    — «Відэльцы» ты прыдумала, Муся. I ніякі я не твар. Мы ўсё з Ірэнай разам рабілі. Яна профі, я ў яе вучуся. Я тут не надта патрэбны.
    — I што ты цяпер будзеш рабіць?
    — Дакументы падаў на візу. Еду ў Клайпеду. Там праз два тыдні сумоўе. Калі возьмуць, буду кухарам на круізным лайнеры.
    — На гэтых галерах? — жахнулася Маша. — Лёсічак, навошта ўцякаць ад сябе?
    — Зноў ты за сваё! Нічога я не ўцякаю. Хачу бабла зрубіць і адкрыць свой рэстаран.
    — У Мінску?
    — У Мінску. Куды я падзенуся. Ты ж мяне тут чакаць будзеш.
    — I калі едзеш?
    — Як возьмуць, то адразу ў Клайпедзе і аформяць. У Латвіі застануся, а потым на лайнер.
    438
    Нельга з а б ы ц ь
    — Клайпеда ў Літве. Эх, ЛёсікЛёсік... Hi бумбум у геаграфіі. А там жа і англійская мова трэба, хіба не?
    — Ara. I нямецкая пажадана.
    — I куды ж ты такі паедзеш?
    — Час ёсць. Павучыш мяне мовам? I заадно геаграфіі? Паехалі да мяне, якінебудзь фільм пра круіз паанглійску паглядзім. Мама ў вёсцы.
    — Эээ... Калі мы да цябе паедзем, мы не будзем глядзець фільмаў. I ты гэта выдатна ведаеш.
    — За што цябе люблю, Мусь, дык за розум.
    Маша раптам нахілілася праз карусельку і кранула вуснамі брыво Васілеўскага, над якім віднеўся ледзь заўважны рубчык.
    — Фррр... — хлопец ажно завуркатаў ад асалоды. — Дык што, едзем?..
    ...Думаю, варта пакінуць іх, дарагія мае чытачы, не чакаючы канца гэтых няпростых перамоў. Урэшце, хіба ж Муся з Лёсікам тут галоўныя героі?
    ЭПІЛОГ
    Юлія Статкевіч паўляжыць, абкладзеная падушкамі, на канапеў перамоўнай пад ійыльдай «Star Systems». Вяжа блакітны пледзік. Жывот ужо вельмі вялікі.
    Дзевяцігадовы Вадзім Статкевіч сядзіць за сталом з ноўтбукам.
    Ю.: Ну што там, Вадзік? He мары!
    В.: Мама. Усё пад кантролем, самалёт яшчэ заходзіць на пасадку.
    Ю. (заломвае рукі): Колькі можна на яе заходзіць!
    В.: Мамуля, спакойна.... О, абноўлена! Соня і Максім без здарэнняў прызямліліся ў аэрапорце Прагі.
    Ю.: Уф, дзякуй Богу! Падай тэлефон, трэба патэлефанаваць ім!
    В.: Мамуль, не трэба ім тэлефанаваць. Яны яшчэ па паласе руляць. I наогул, самі напішуць, ужо з інтэрнэту. Пасля пашпартнага кантролю.
    Ю.: Яшчэ і гэты кантроль! У іх дакладна ўсё добра з візамі?
    В.: Так, мама. Я праверыў іх дакументы. I страхоўкі ім аформіў. Усё добра.
    Ю.: Сынку, а іх гатэль? Ён выпадкам не каля рэчкі?
    440
    Эпілог
    В.: Ён не каля рэчкі, мама. I Влтава не кожны год з берагоў выходзіць. He хвалюйся! Табе нельга!