Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
Зрэшты, дарагія мае чытачы, калі доўга і спраўна рабіць адну і тую ж працу, то за некалькі гадоў да пенсіі сапраўды можа адкрыцца трэцяе вока. У гэтым выпадку з дарам можна паблытаць звычайны жыццёвы досвед.
Ледзь зірнуўшы на пару, якая з’яўлялася перад яе сталом — яшчэ толькі падаючы заяву, Лілея Вячаславаўна магла ў дэталях расказаць, што прывяло маладых сюды і што чакае іх у будучыні. Яна сходу магла адрозніць «вялікае каханне» ад «разліку» або «залёту». He кажучы ўжо аб фіктыўным шлюбе — пра такое аўра «брачуюшчыхся» крычала ад саменькага парогу.
399
Раздзел VIII
Больш за ўсё Лілея Вячаславаўна любіла паўторныя шлюбы людзей за трыццаць. У яго ці яе — а лепш, каб у абаіх. Тады ад будучых сужэнцаў веяла спакоем, упэўненасцю, пражываннем моманту і сапраўднай, несерыяльнай любоўю. Часам яны прыходзілі з дзецьмі. Рэгістрацыю прасілі неўрачыстую, але гэтыя «неўрачыстыя» моманты Лілея Вячаславаўна ўсё адно абстаўляла з душэўнасцю і цеплынёю, якая потым, верыла яна, грэла сужэнцаў, пакуль смерць (або, як варыянт, цывілізаваны развод) не разлучыць іх.
Але калі ў тую пятніцу, амаль пад канец працоўнага дня, у яе кабінет увайшлі гэтыя двое, Лілея Вячаславаўна пачулася непамысна. Датчыкі яе інтуіцыі далі збой.
Гэта былі зусім дзеці. Няважна, які там год нараджэння. Што яна, што ён. Хоць ты да пояса бараду адгадуй — дзіця горкае і ёсць ты. А дзеўка... Ёй бы яшчэ ў лялькі гуляцца, а туды ж, Белую сукенку захацелася?
Але праблема была не ў тым. Каханню, як той казаў, скараюцца ўсе ўзросты.
Праблема была ў тым, што Лілея Вячаславаўна не бачыла тут пары. Тое, як яны глядзяць, дакладней, не глядзяць адно аднаму ў вочы, гэтая мова цела... Яна б ставіла на фіктыўны шлюб ці разлік — калі б яны не былі ўчарашнімі школьнікамі. Ці яны яшчэ школьнікі? Няўжо лялька на падыходзе?
— Пашпарты, калі ласка, — строга, але зычліва прамовіла рэгістратарка.
Васямнаццаць і дзевятнаццаць гадоў, мамак, татак і бабуль за плячыма не маячыць. Яны тут на сваё жаданне, і гэта не залёт. Тады што? Няясна. Дзіва дзіўнае.
— Соф’я Пятроўна, Аляксей Аляксандравіч, вельмі прыемна. Бачу, у шлюбе з вас ніхто не знаходзіцца. Вы абое паўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Фар
400
Эфект м at ы л ь к a
мальных перашкод для вашага саюзу няма. Якую жадаеце рэгістрацыю? Урачыстую, неўрачыстую?
— Нам бы хутчэй, — прамовіў барадаты жаніх у чорнай уніформе кухара. — Як у вас на наступным тыдні?
— Гэта калі толькі неўрачыстая цырымонія. У гэтым кабінеце. I так хутка ўсё адно не атрымаецца. Вам трэба заяву запоўніць, — рэгістратарка працягнула бланк.
— Гэта Соня лёгка. 3 нас дваіх яна пісьменная — на філфаку вучыцца. Хочаце, можа паанглійску ўсё запоўніць.
— He, калі ласка, на любой з дзяржаўных моў.
— О, а можна, каб неўрачыста, але з выездам? Нам было б зручна ў нашай аўстэрыі «Відэльцы».
— Выязныя рэгістрацыі — толькі ўрачыстыя, малады чалавек. Там свая чарга. Так што...
Лілея Вячаславаўна абмяркоўвала ўмовы і аплату з хлопцам, а краем вока назірала за дзяўчынай. Тая шпарка ўпісвала звесткі ў форму, нават не зазіраючы ў дакументы.
— Гатова, — сказала дзяўчына і рэзкім рухам пасунула бланк па стальніцы.
Лілея Вячаславаўна расклала пашпарты маладзёнаў перад сабою, узяла бланк і стала падырыжорску вадзіць па форме алоўкам, звяраючы звесткі.
Раптам аловак застыў у паветры, а вочы Лілеі Вячаславаўны палезлі на лоб разам з акулярамі.
— Неверагодна! — усклікнула яна. — Такое ўпершыню ў маёй практыцы. Баюся, даражэнькая, давядзецца нанова запоўніць заяву...
Назар і Наталка стаялі ў чарзе на атракцыён у цэнтры Кіева і амаль не рабілі выгляду, што ў іх спатканне. Лілея Вячаславаўна, чыноўніца загсу з Мінска, умомант раскусіла б іх фіктыўныя намеры. На абаіх была дарагая спартыўная адзежа, абое мелі кароткія стрыжкі, у вуху і ў яе,
401
Раздзел VIII
і ў яго — празрысты навушнік. Назар і Наталка працавалі ў прыватнай ахоўнай кампаніі, і апошні месяц іхнім заданнем было паўсюль суправаджаць дзяцей аднаго з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Украіны.
Гэтым разам на шпацыры ў горадзе ахоўвалі толькі дачку Бандарчука — супермадэль і экаактывістку Ксеню. Але Назар усё адно далучыўся да Наталкі. Бо аб’ект быў са знаёмым мужчынскага полу, а Даніла, сын, каторы дзень не выходзіў з дому, застаючыся пад юрысдыкцыяй хатніх целаахоўнікаў.
Назар і Наталка арганізавалі дыстанцыю, каб стварыць бар’ер паміж аб’ектамі іх аховы ды іншай публікай. Якой, зрэшты, у будні дзень тут было няшмат. Аб’екты вырашылі праехацца на самым прыцягальным атракцыёне Кіева — тарзанцы над Дняпром. Адны журналісты абвяшчалі яе небяспечнай для жыцця і заклікалі да дэмантажу, іншыя — называлі адным з сямі цудаў Украіны ды настойвалі, што гэта самая працяглая траса ў Еўропе.
Дзякуючы шчыраванням Назара і Наталкі, эмацыйнай размовы Ксені і яе загадкавага таварыша амаль не пачулі староннія вушы. Але мы яе паслухаем, дарагія мае чытачы.
— Ксю, проста скажы мне, чаму ён адмаўляецца мяне бачыць? Я не разумею, што здарылася.
— Відаць, ты не на жарт устрывожыўся. Ажно сам прыляцеў да нас — і двух дзён не прайшло.
— Я прыляцеў яшчэ ўчора. Проста не аб’яўляўся, бо быў... захварэўшы.
— Хахаха, хвароба называецца «пахмелле»? He пытайся, адкуль я ведаю.
— He, я спытаюся. Ты з Соняй размаўляла?
— He з ёй, хахаха.
— 3 кім жа тады?
— He здагадаўся яшчэ? А мог бы. Усе пытанні адпалі б.
402
Эфект матылька
— Халера, Ксю, мне цяпер вельмі блага! Я завалены працай, у мяне бацька хворы, у мяне няма часу на галаваломкі! Проста скажы, што адбываецца!
— Эх, Максік. Мне мая найлепшая сябровачка далажыла. Кадрыя Абашава.
— Што?! Вы сябруеце?!!
— Апошні год мы як сёстры. Пазнаёміліся на экалагічным семінары. I добра бавіліся ў Лондане і ваколіцах, пакуль майму дарагому татачку не закарцела ў прэзідэнты. I тады ён загадаў нам з Дэнам вяртацца ў Кіеў, бо дзеці сапраўднага патрыёта могуць жыць, вучыцца і працаваць толькі на радзіме. Але маё сяброўства з Кадры — толькі палова карціны. Другая палова звязаная з Дэнам.
— He разумею.
— Дэн сустракаўся з Кадры некалькі месяцаў, да самага жніўня. Там усё было капец сур’ёзна, але яны хаваліся ад усіх, таму што «дэльфін і русалка». Тут алігархічныя спрэчкі паміж Татарстанам і Украінай, наш бацька і яе дзед — па розныя бакі барыкад. Мне муляла табе расказаць, калі я прыехала да вас у летнік, але Дэн прасіў маўчаць, хацеў першы табе адкрыцца. Ён марыў, што паедзе з Кадры на вяселле Коджы ў Прагу і там усіх пазнаёміць. Але з часу, як мы вярнуліся ў Кіеў, Кадры майго братачку і знаць не хоча.
— Што? Ты хочаш сказаць...
— Так. Ты збіраешся ажаніцца з дзяўчынай найлепшага сябра, Максім Статкевіч. Былой дзяўчынай, але гэта яшчэ пад пытаннем. Ну, чаго ўжо за галаву хапацца? Што ёсць, тое ёсць. Але не таму Дэн цябе пракляў.
— Паслаў на тры літары без тлумачэнняў, выйшаў са скайпу і не адказвае на званкі!
— Гэта ўсё нюансы. Тое, як ты на вашай анлайнвечарынцы бравіраваў, што ў вас з Кадры проста бізнес і ў цябе з ёй усё па разліку... Слухай. Ніколі мой брат не кахаў кагосьці, як яе. Я ведаю. Я адчуваю яго: мы ж двайняты.
403
Раздзел VIII
— Але адкуль мне было ведаць? Абашава не казала мне, што вы яе сябры. I пра Дэна...
— Асабіста я цябе ні ў чым не вінавачу. Але сказаць, што Кадры — бестыя, якая вырашыла правучыць Дэна, закруціўшы з ягоным найлепшым сябрам, не магу. Мы размаўлялі з ёй. Яна шчыра табой цікавілася. Спадзявалася на нешта. I, дарэчы, я таксама не маніпулявала нічым дзеля брата. Я выступіла на тваім баку. Расказала пра цябе, не згадваючы, што ты па вушы закаханы ў Соню Сінічку.
— Што?! Што ты вярзеш такое?
— Гэта няпраўда, скажаш? Вось ты сам калі здагадаўся? Мы з Коджы ўсё зразумелі амаль з першага ліста, які ты ў рассылку напісаў нам пра яе яшчэ ў школе. Столькі ўвагі да нейкай рэальна існай дзяўчыны ты не праяўляў раней ніколі! Дэн кпіў з нас, маўляў, лухта, ён добра цябе ведае... Але калі ты прымусіў яго эвакуіраваць яе з Майдану, то і ён быў змушаны з намі пагадзіцца. Дэн сказаў, што паляцеў бы ратаваць любога і любую з вашай групы, але на цябе тады страшна глядзець было, як ты за яе спужаўся. Соня дарагая табе, Максім, хопіць адмаўляць відавочнае. Дык калі ты сам здагадаўся, га? Што маўчыш?
— Калі першы раз пацалаваў яе.
— Ого. Вы нават цалаваліся. Ну і навіны!
— Гэта бздура была. Такі... гарэзлівы пацалунак. Я пакпіць з яе хацеў. А пакпіў толькі з сябе. Сам не свой быў пасля. А потым я да бабулі ў Полацк паехаў і там думаў, думаў... I раптам уцяміў, што яна — тая самая мая сяброўка з дзяцінства, з якой нас разлучылі бацькі. Я ўсё жыццё злаваўся на яе, думаў, яна кепская, здрадніца, якая пакінула мяне па сваёй волі. Але гэта было не так. Гэта было маё ўспрыманне.
— Ах вось як... Значыць, мой фокус з Ларай Крофт стаў для цябе проста дадатковым стымулам.
— Што? Які фокус?
404
Э Ф Е К Т МАТЫЛЬКА
— Хіхіхі... Давай пачнём з далёкай мінуўшчыны. Калі нам было гадоў дванаццаць, ты быў закаханы ў Лару Крофт. Што? Адмаўляць будзеш?
— Чорт, цішэй... Што ты такое прыгадваеш?
— Яна была тваім жаночым ідэалам, хоць ты добра разумеў, што гэта выдуманая істота. У жыцці яе не існавала. А можа, менавіта таму ты і закахаўся? I дазволь мне нагадаць табе... Што адбылося, калі вы з Дэнам прабіліся на тую сустрэчу з Анджэлінай Джалі на каміконе?
— Я перастаў гуляць у «Томб Райдэр».
— Ага. Таму што жывая Джалі і намаляваная лялька аказаліся дзвюма вялікімі розніцамі. Хоць стваральнікі фільма выбралі яе сярод тысяч акторак. Яна была копіяй! 3 аблічча. Але яе манеры і словы ў жыцці былі зусім не такімі, як ты ўяўляў. Калі я даведалася, што ты працуеш у летніку разам з Соняй, я прыдумала гэты фокус з Ларай Крофт. Падарыла Соні майку, як у Лары ў гульні. Людзі недаацэньваюць псіхалогію моды, а шмот шмат у нас праграмуе. Я хацела, каб ты разглядзеў ідэал у дзяўчыне, якая знешне не падобная да той камп’ютарнай лялькі. Бо па характары твая Соня блізкая да адважнай змагаркі. Яна побач з табой і прыходзіць на дапамогу нават тады, калі ты зусім не заслугоўваеш гэтага.
— Ачмурэць.
— Ага, я пацэліла?
— У Соні даўно раман з аднакласнікам. Там такі Вася. Гэта мяне заўсёды моцна выводзіла. Злосць брала, як бачыў іх разам.