Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
— А па маёй інфармацыі патрэбная. Максім Віктаравіч у гэтую хвіліну ляжыць на заднім сядзенні сваёй машыны ў стане моцнага алкагольнага ап’янення.
— Што??? Дзе??? — Соня і Кадрыя агаломшана пераглянуліся.
— На заднім сядзенні сваёй машыны. Я запаркавала яе побач, — Волечка акуратна паклала на стол ключы ад «Лексуса» Статкевічаў. — Я тэлефанавала вам, каб вы прыехалі па яго ў Шабаны, але потым пабачыла ў вашым профілі, што вы тут, і вырашыла пайсці насустрач. Я зае
391
Р А ЗД 3 ЕЛ VII
хала ў офіс па дакументы і знайшла яго ў кабінеце Віктара Іванавіча амаль непрытомнага. Выглядае, ён выпіў амаль поўную бутэльку віскі з бацькавага бара.
— Гэта да яго зусім не падобна, — прамямліла Соня так, нібы яе абвінавачвалі ў тым, што адбылося.
— Заўсёды нешта адбываецца ўпершыню, даражэнькая. He перажывайце. Яшчэ адзін беларускі мужчына вырашыў заліць моцным алкаголем праблемы, якія яму не пад сілу вырашыць. Але стан некрытычны. Яго трэба проста адвезці дадому, — памочніца таты Віці кіўнула на ключы.
— Я не ўмею кіраваць машынай, — Соня стаяла чырвоная ад сораму.
— Усё ў парадку, шаноўная, я адвязу іх, — прамовіла Кадрыя.
— Будзьце так ласкавыя. Цяпер ён спіць. Я зафіксавала яго ў ляжачым стане рамянямі і павярнула набок. Пакуль усё добра, але пасля паездкі вам можа спатрэбіцца чыстка салону...
— I яшчэ, — дагнала Волечка дзяўчат на выхадзе. — Ледзь не забыла. Максім Віктаравіч сказаў нешта непразрыстае для мяне, што я вырашыла даслоўна запісаць на выпадак, калі гэта істотная інфармацыя аб нейкім кантракце. Здаецца, гэта адрасавана вам, Соф’я Пятроўна.
Волечка выцягнула з партфеля паперку і акуляры ды старанна прачытала: «Перадайце ёй, што было б усё. На Віліі. На Віліі было б усё».
Максім нешта замармытаў у сне, потым нечакана ўсхроп — і дзяўчаты на пярэдніх сядзеннях пырснулі смехам. Навігатар паказваў, што ехаць да Верасовай заставалася пятнаццаць хвілін. Потым была цішыня — толькі мяккі шум матора і вечаровы горад. Кадрыя круціла галавой у пошуку незнаёмых знакаў і святлафораў.
392
ЛіСЦЕ КАШTAHA
— Вельмі няёмка, што табе даводзіцца рабіць гэта, — сказала Соня.
— Ды ўсё ў парадку. Я ў гэтай сітуацыі не старонняя ж. Але... Слухай, еду во і думаю. Што за цывілізацыя ў нас такая дурацкая... Савецкая. Колькі сябе помню, жанчыны развозяць, ратуюць, абслугоўваюць п’яных у зюзю мужоў, сыноў ды бацькаў. Кампрэсікі ім на галаву, алказельцар з раніцы. Чаму, чаму гэта норма і калі гэта скончыцца?
— Я не ведаю, што там магло адбыцца. Максім не п’е. А калі б і выпіў што, то ведае тэорыю: віскі на два пальцы і ўсё такое. Набірацца, як апошні выпівоха ля «Паўночнага», не ягоны стыль.
— Ды ну, «віскі на два пальцы». Некаторыя брытанцы хвошчуць круцей за нашых. Але там гэта... He само сабою. А французы, італьянцы... Зусім іншая культура ў хлопцаў. Але, халера, усё адно ж да сваіх цягне.
Соня раптам захіхікала.
— Што там? — скасавурылася Кадрыя.
— Ды залезла ў тэлефон табе таксоўку выклікаць, а тут выскачыў адзін паблік маіх сябровак з факультэта. I мне падумалася, што калі б мы былі гераінямі фільма, то сёння з трэскам правалілі б тэст Бэкдэл.
— Які тэст? А, гэта калі жанчыны ў феміністычна правільным творы павінны размаўляць між сабою і не пра мужчын? Я ў эсэ па культуралогіі гэта згадвала. Кшталту, мы з табой размаўляем толькі пра Максіма?
— Ну так.
— Ды лухта, кажу табе. Я там цытавала Ніну Паўэр... Ой, помню толькі паанглійску, але сэнс у тым, што, калі жанчыны ў тэксце, які адлюстроўвае рэчаіснасць, размаўляюць толькі пра мужчын, гэта праблемы рэчаіснасці. Неяк так... Да таго ж мы больш не размаўляем пра Максіма, мы размаўляем пра тэст Бэкдэл.
393
Раздзел VII
— Цяпер пытанне, ці не ёсць размова пра тэст Бэкдэл, у якім размова пра мужчын, размовай пра мужчын, — сказала Соня.
Сяброўкі пырснулі смехам.
— Апроч таго, мы размаўляем не самнасам, — працягнула Кадрыя. — Аб’ект размовы ляжыць у багажніку... Ой, не ў багажніку, ну гэта... Ты зразумела.
Пасмяяўшыся ўволю, Кадрыя працягнула.
— Ну вось, ты нагадала мне пра вучобу. Мне трэба раней вярнуцца ў Лондан. Я вылятаю ўжо заўтра. Але наша дамова ў сіле.
— Якая дамова?
— Так, давай дамовімся. Вы пагаворыце з Максімам пра тое, што паміж вамі. I калі размова скончыцца пяшчотным і даўгім пацалункам, ты дашлеш мне карцінку з матыльком.
— Якім яшчэ матыльком?
— Любым. Прыгожым.
— Ніякай размовы не будзе, Кадрыя. I ніякіх пацалункаў. Паміж мной і Максімам больш нічога ніколі не будзе. I ўсё, давай сапраўды скончым пра хлопцаў. А тое Вірджынія Вульф у труне варочаецца.
На Верасовай ужо чакала машына. Кадрыя запаркавалася як мага бліжэй да веснічак «лялечнага дому» ды пераскочыла ў таксі.
— Статкевіч, пад’ём! Уставай, мы дадому прыехалі.
— Ммм. Гррр.
— Макс! Трэба ўзняцца і ісці. Давай.
— Гррр. Мне пагана. Пакінь мяне тут. Я бубу спаць. Я бубу...
— Тут нельга спаць! Ночы халодныя ўжо.
— Бубубубу.
394
ЛіСЦЕ КАШТАНA
— Так, усё. Падняўся, абапірайся на мяне. Давай паціху... Паціху... Чорт! Веснічкі, асцярожней, не ў слуп жа. Ну.... Ну...
— Усё. Я не пайду. Пакінь мяне.
— Ты не можаш тут валяцца, Макс!
— Я не пайду. Папаўзу.
— Хрэн з табой. Паўзі. Толькі дадому паўзі. Вось так...
Соня адчыніла дзверы, хуценька скінула ў вітальні туфлі і пераабулася ў тапкі. Цягнуць з балота бегемота, стоячы на высокіх абцасах, было так сабе.
— Ну вось, давайдавай, амаль парог. Запаўзай. Запоўз?
— Божа, Сінічка, як мне пагана. Як паганатоооо. Я зараз, я зараз!..
— Аааа! Фуууу!!! Статкевіч!!!
Засцярога дасведчанай Волечкі спраўдзілася. Максіма вывернула ўсім, што ён еў і піў у той дзень, проста пасярод вітальні. I асноўная, эээ, плынь, вылілася раўнютка на любімыя (і адзіныя) туфлі Соні, якія там стаялі.
— Статкевіч, гэта край!!!
— Ого. Знаёмыя катурны.
— Ды цябе забіць мала. Ды гэта, ды я... Ды я ў гэтых туфлях упершыню пацалавалася!!!
— Тааак? I з кім?
— Ведаеш, што? Пайшоў ты к чорту! Ідзі і не вяртайся! Каб ты там у таго чорта лысага здох! I каб гэты дом к чарцям праваліўся! Дапамагай сабе сам, пачвара!
Соня заляцела па сходах на другі паверх і ляснула дзвярыма свайго пакою.
Соня мітусілася па пакоі, як спужаная птушка ў клетцы. Ён умомант зрабіўся ёй цесным. Карункі і завіткі абстаноўкі, лялькі і падушачкі цяпер здаваліся інфантыль
395
Раздзел VII
нымі — быццам Соня вырасла з гэтай каморкі маральна і фізічна. Было ясна: яна ні дня не можа тут заставацца.
Але куды ісці? Тата і Ірэна яўна не хочуць, каб ім заміналі дарослыя дзеці. Грошай у яе няма. Прадаць ноўт? Ды колькі за яго возьмуць? А вучыцца без ноўта як?
Раптам яна згадала пра адну рэч. Яна кінулася ў дальні кут, да шафы, за якую бокам было засунутае тое, што калісьці было такім дарагім для яе.
Лялечны дом. Увесь у пыле і павуціне — галоўны скарб яе дзяцінства. Мусіць, з мінулай вясны яна не зазірала сюды, нават каб прыбрацца.
Дамок быў раскошна абстаўлены дарагой цацачнай мэбляй. Некаторыя рэчы майстры з далёкіх гарадоў рабілі на замову. У школе Соня добра зналася на тэматычных аўкцыёнах і палявала то за адным, то за іншым. Калі прадаць гэта цяпер, то калекцыянеры могуць адваліць цэлыя скарбы. Хопіць зняць пакой на пару месяцаў. На Арлоўцы, напрыклад. Ганку запрасілі працаваць у татусалон, яна вызваляе сваю «студыю».
Лялек у свой дом Соня так і не пасяліла. Так і не з’явілася душы ў яе лялечным доме.
Соня спрытна выцягнула дамокскрынку з кута. 3 пакатага даху на дыван з’ехаў нейкі прадмет.
Гэта была скрыначка, загорнутая ў залацістую паперу, перавязаная белай стужкай.
У скрыначцы дзяўчына знайшла сапраўдны японскі пэндзаль для каліграфіі ў драўляным футарале і цыдулку:
Прабач, не змог стрымацца. Дзякуй за той вязаны канверт для кіндла. 3 днём народзінаў! МС
Соня глядзела на пэндзаль, а сэрца калацілася. Пылу на абгортцы было так шмат, нібы ён тут ляжаў з сакавіка. Максім не забываў пра яе, хоць і трымаў слова не размаў
396
ЛіСЦЕ КАШТАНА
ляць з ёю. Падкінуў падарунак у дамок, думаючы, што Соня часта з ім бавіцца.
Але было позна. Позна нават для знакаў увагі з мінулага.
Соня зірнула на гадзіннік. Было позна. Позна нават для сяброўскіх званкоў. Але яна ўсё адно патэлефанавала.
— Лёша? He спіш? Слухай, мы сёння не дагаварылі. Давай жыць разам.
— Дык гэта, пераязджай да нас. Мама ўзрадуецца. Рамонт у маім пакоі зробім. Толькі... Яна ў мяне старамодная. Спярша трэба ў загс.
— Давай спярша ў загс, — пагадзілася Соня.
Яна знайшла рысавую паперу і туш. Уселася на падлозе. Некалькі разоў глыбока ўздыхнула і паволі выдыхнула. Разгарнула кнігу па каліграфіі. На беласнежным аркушы чорным нарысавала:
й^
Выбар.
Соня ішла па лузе футбольнага поля да шлюбнай аркі пад Дрэвам Любові. На дрэве лагодна шамацела лістота, ціха пазвоньвалі гліняныя сэрцы з імёнамі парачак. На нявесце быў яе жоўты летні сарафан. Яна абапіралася на руку Аляксея Васілеўскага, апранутага ў чорны кухарскі кіцель. 3пад чорнай кухарскай шапачкі на твар хлопца спадаў чорны вэлюм.
— Уладай, дадзенай мне багіняй Віліяй, абвяшчаю вас мужам і жонкай, — прамовіў Літавор у княжацкім строі. — Нявеста, вы можаце пацалаваць жаніха.
Узняўшыся на дыбачкі, нарачоная адкінула вэлюм з твару абранніка, а там...
Прачнулася Соня ў абед ад таго, што недзе далёка настойліва пілікаў забыты ў вітальні мабільнік. Заняткі на філфаку яна праспала.
397
PA 3 Д 3 ЕЛ VII
Тэлефанаваў Вадзік:
— Зося, нарэшце! Мяне трэба забраць са школы. Волечка зусім не можа.
— А хіба не Макс цябе забірае?
— Брат званіў з аэрапорта. Яму тэрмінова трэба ў Кіеў.
Раздзел VIII
ЭФЕКТ МАТЫЛЬКА
Лілея Вячаславаўна, работніца загсу скага рна горада Мінска, употай лічыла сябе вядзьмаркай. Калісьці, у яшчэ савецкім юнацтве, яна сапраўды мела магчымасць пераняць самы сапраўдны дар шаптухі — ад сваёй стагадовай прабабкі з Налібоцкай пушчы. Прынамсі, менавіта Лільку старая вызначала як пераемніцу. Але калі баба Ася памірала, дзяўчына была ў Адэсе, у студэнцкім будаўнічым атрадзе. Пра што ані кроплі ніколі не пашкадавала. I вось апошнімі гадамі, заўважаючы, як самі сабой ёй удаюцца дзіўныя рэчы, яна стала падазраваць: а ці не нашаптала баба Ася ёй нейкую долю дару дыстанцыйна?