• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    Знадворку былога рэстарана «Пан Сцяпан» ужо замацавалі новую эфектную шыльду — «Відэльцы», дзе кожная літара была стылізаваная пад старасвецкі сталовы прыбор. Фасад будынка быў пакуль развалены — заходзіць у рэстаран даводзілася праз чорны ход. Атрымаўшы ўсе архітэктурныя дазволы, Васілеўскі ператвараў цёмны і пу
    370
    Трывожнае шчасце
    сты хол былой татавай карчмы і яе масіўны ганак у вялізную ўцепленую веранду, якая мелася быць ядальняй для клеркаў з навакольных устаноў або проста тых, хто заехаў па справах на Камароўку. Кожны будні дзень з 11й да 17й усе галодныя і здарожаныя змогуць з’есці бізнесланч, які спалучыць італьянскія і беларускія кулінарныя традыцыі. Усё будзе адбывацца пад нястомным наглядам каралевы Боны — вялізная фрэска з яе выявай ужо існавала ў эскізе Міста, які Аляксей акурат паказаў захопленай сяброўцы.
    — Ты ж паабедаеш? — спытаўся Васілеўскі, нахіліўшы галаву.
    Тое, што кухар падаў Соні на вялізнай белай талерцы, падалося ёй падазрона знаёмым. Водар у стравы быў проста неверагодны.
    — Гэта... Гэта ж... Гусь, запечаная з капустай? — не паверыла сваім вачам дзяўчына.
    — Ага. Згатаваў на спробу. Пётр з Ірэнай на каленях прасілі дабаўкі, але я сказаў, што хачу пакінуць яшчэ табе і маме.
    — Гэта афігенна смачна! — Соня забыла пра этыкет і наварочвала духмяную страву, рубячы гусь вострым, як дзіда, відэльцам — каб падтрымаць канцэпцыю, Васілеўскі скупаў прыгожыя вінтажныя прыборы на інтэрнэтбарахолках.
    — А знаеш, у чым галоўны сакрэт? — сам аўтар кулінарнага шэдэўру не еў, а сядзеў, падпёршы рукой шчаку, і глядзеў Соні ў рот.
    — Цёмнае піва і ядловец?
    — Ого? Як ты здагадалася? Я гэтыя інгрэдыенты ў адной моцна старой жанчынкі ў экспедыцыі ледзь выпытаў. Яна яшчэ да вайны працавала кухаркай у пробашча. Гэта была традыцыйная страва ў кастрычнікулістападзе, у гонар святога Марціна. Я збіраюся адкрывацца з гэтым меню, акурат праз месяц... Ты чаму смяешся?
    371
    Р АЗД 3 ЕЛ V
    А Соня проста згадала, адкуль ведае рэцэпт печанай гусі, і ёй зрабілася весела ад іроніі лёсу. Яна прыкрыла твар папяровай сурвэткай і рохкала, як парася.
    — Я табе не магу патлумачыць, чаму смяюся. Я і сабе патлумачыць не магу. Я проста хачу табе сказаць, што ты вельмі класны, Лёша.
    Васілеўскі пранікліва паглядзеў на Соню Сінічку і сказаў:
    — Давай на тыдні сходзім кудынебудзь. Такія дні цудоўныя стаяць вераснёвыя.
    — А давай, — узяла і пагадзілася Соня. — У аўторак. У панядзелак я ў Полацк еду.
    Раздзед VI
    ТАЯМНІЦА ПОЛАЦКАЙ ГІСТОРЫІ
    Такія цудоўныя дні стаяць вераснёвыя, што немагчыма ўседзець на месцы. Як нехта мог падумаць, што паездка на радзіму мамы Юлі — у прыгажэзны горад на берагах велічнай ракі — прынясе Соні нязручнасці? Няхай уставаць давялося на досвітку, каб паспець на першую маршРутку.
    Вадзік сустрэў старэйшую сяброўку зранку на аўтавакзале і адразу пацягнуў гуляць. Яны абедалі і пілі каву ў кавярнях, блукалі вакол Сафійскага сабору, лазілі па гарах і пячорах. Наведалі старасвецкі ўніверсітэт і, вядома, манастыр, дзе ўсё проста дыхала гісторыяй святой Ефрасінні.
    Соні спадабалася тут не менш, чым у Кіеве, a то і болей. Сяброўкі вельмі хвалілі Горадню, раілі туды паехаць на вакацыі, але Полацк таксама рабіў уражанне. «Бо сваё, роднае», — думала дзяўчына, назіраючы з моста, як вечаровае сонца залаціць воды Дзвіны. Вадзік спецыяльна адвёў яе на мост і ўсё шчоўкаў фотаапаратам, спрабуючы злавіць святло.
    — Хачу раздрукаваць і даслаць Нюце. Я напісаў ёй вялікі ліст пра Полацк, — патлумачыў ён.
    Соня глядзела на тое, як зіхціць Сафія ў святле заходу, і не магла пазбыцца дэжавю. Аднойчы яна ўжо бачыла гэ
    373
    Раздзел VI
    ты краявід. Ужывую. He на карцінцы. Але ж яна ніколі тут не бывала...
    Ужо сцямнела, калі, ледзьве цягнучы ногі ад стомы, Соня прызямлілася на перацягнутай новай іскрыстай абіўкай савецкай канапе ў самым цэнтры Полацка, у прасторнай кватэры Арцёмавых — бабулі і дзядулі Максіма і Вадзіма Статкевічаў.
    Бабуля Зоя ўвайшла ў гасцёўню ў накрухмаленым клятчастым хвартуху, коцячы перад сабой самы сапраўдны сервіровачны столік, на якім дымілася вячэра: пюрэ, залацістыя курыныя ножкі і хрустальны тазік з салатай аліўе. Гледзячы на бабулю братоў Статкевічаў, Соня не магла зразумець, як у такой стрыманай мамы магла нарадзіцца такая выбухная дачка, як Юлія. Магчыма, Юлія пайшла ў дзядулю Барыса, з якім Соні не давялося сустрэцца, бо той з’ехаў на некалькі дзён лавіць шчупака на Асвею.
    Зоя Арцёмава была настаўніцай матэматыкі і шмат гадоў працавала завучам у школе. Адсюль, мусіць, і паходзіла яе строгасць і сабранасць. Прынамсі, таму тону, якім яна скамандавала стомленым Соні і Вадзіку: «Разувацца, мыць рукі і есці!» — пярэчыць было немагчыма. Пакуль дзеці наміналі дробна накрышаную «аліўешку», заядаючы курынымі ножкамі, бабуля Зоя гатавала гарбату. Урэшце на стале з’явіліся торт «Казка», цукеркі, печыва.
    Рабілася зразумелым, чаму ў Вадзіка, які апошні год часта гасцяваў у бабулі, шчокі ўжо амаль кладуцца на плечы.
    Бабуля Зоя разліла ўсім гарбаты, апусцілася на канапу каля Соні і раптам, нахіліўшыся да яе, абняла і пяшчотна пацалавала ў макаўку.
    — Як жа добра, што ты зноў тут. Я так цешуся, што ты знайшлася...
    Сказаць, што Соню агаломшыла, — не сказаць нічога. Але першым азваўся Вадзім.
    374
    Таямніца полацкай ГIСТОРЫI
    — Як? Што ты кажаш, бабуля? Соня ўжо бывала тут? Калі?
    — Вельмі даўно і зусім маленькай, — уздыхнула бабуля Зоя. — Але, вядома, ты, Соня, не памятаеш. Мы як след падбалі пра гэта. Але цяпер няма прычын хаваць тую гісторыю. Добра, што ты прыехала — і я магу сама ўсё Ta66 расказаць і патлумачыць.
    ... Духмяная супакаяльная гарбата на зёлках лілася з заварніка ў кубкі, а бабуля Зоя расказвала.
    — Як вы чулі, дзеткі, таты вашы сябравалі, калі Соня і Максім яшчэ не нарадзіліся. Але гэта толькі палова праўды. He менш за Віценьку і Пеценьку сябравалі іхнія жонкі, мая Юлька і Аленка. У іх была вялікая дружная кампанія, як студэнтамі былі, а потым перажаніліся ўсе. Алена з Пецем пару разоў да нас сюды ў госці прыязджалі. Жылі ў намётах на азёрах, тут недалёка... Цябе ж, Соня, не проста так Соф’яй назвалі. Алене моцна Полацк падабаўся. А наш сабор дык яе асабліва вабіў. Усё паўтарала, якое прыгожае імя — Сафія. Часы, праўда, былі няпростыя: свабода і ўсё можна — але беднасць і разруха страшная. Мы выжывалі толькі таму, што мая старая маці трымала гарод і свіней у вёсцы, у нас дагэтуль там лецішча. Як маглі, мы з Барысам Юльцы і Ліне, сястры яе, у Мінску дапамагалі... А тут навіна, што Юлечка замуж выходзіць, бо зацяжарыла... Я, вядома, не ў сабе была — хай бы на вочным давучылася, у аспірантуру пайшла, але як атрымалася, так і атрымалася.
    Бабуля Зоя ўздыхнула, адпіла гарбаты, а пасля лагодна працягнула.
    — Максімка — гэта... Можна лічыць, Юлькіна дысертацыя. Дык вось, як Юля Максімку насіла, вельмі яна з тваёй мамай Аленай зблізілася. Як сястрычкі сталі. He разлі вада, як кажуць. Аленка ж была табой цяжарная... Увесь час адны, бо мужы па польскіх рынках цяга
    375
    Р АЗД 3 ЕЛ VI
    юцца, — вось і забаўляліся, як маглі. Вельмі я радавалася, што на лета дзевачкі нашы вас нарадзілі, — да зімы ўжо вы адужалі крыху, а час быў такі... Ай, ну што казаць тут. У адзін дзень нарадзілі вас. А ультрагукаў тады ніякіх не рабілі — пол толькі ў радзільні даведваліся. I як дазналіся, што ў Юлькі — малец, а ў Аленкі — дзяўчынка... Што тут паміж імі пачалося... Адным словам, яны вас проста з калыскі пажанілі. Усё марылі, як вы вырасцеце і будзеце парай. Пялюшкі вам аднолькавыя шылі, банцікі ўсялякія. А Юлька гэта ўсё на «зенітку» сваю здымала. Але тут я, прызнаюся, бесцырымонна завяршыла іх ідылію. У Юлькі праблемы з малаком пачаліся, ды і прыхварэла яна пасля родаў. Вось я яе ў Полацк з таго Мінска і забрала. Што яна адна без мужа з малым бы там рабіла? I кватэра здымная з гэтымі прусакамі. Бррр. У Аленкі ў Мінску хоць матка была. Дзяўчаты моцна адна па адной тужылі. Дый Віця нячаста да нас выбіраўся. Юля з Максімкам у сталіцу на сесіі ездзіла, хоць я, вядома, моцна злавалася. Цягаць малога па скразнякахцягніках... Ну, то яны там з Аленкай уз’ядноўваліся. Тая Максімку разам з табой, Сонечка, няньчыла, пакуль Юлька на факультэце. У пясочніцу з вамі разам хадзілі, у парк Горкага... Вельмі шмат было фатаграфій. А потым, Сонечка, здарылася гэтае няшчасце з тваёй маткай. П’яны кіроўца на пераходзе. He дай Бог нікому такое перажыць. Мы з Барысам плакалі, як пачулі. Ужо наколькі ён вайсковецафіцэр і ўсякае бачыў... Але тут немагчыма было не плакаць. Самае страшнае, як у дзіцяці маці гіне. I тады Юля з Віцем прапанавалі Пятру, каб ты ў нас тут, у Полацку, колькі тыдняў пажыла. Пакуль яны з Аленінай маці там усё вырашаць і ўладкуюць. Так ты сюды да нас і трапіла. Такая маленькая, міленькая... Вочкі вялікія. Сур’ёзная такая. Усё пыталася, дзе мама, дзе тата. Як цяпер перад вачыма стаіць. Толькі Максімка і ўмеў рассмяшыць цябе. Вельмі цяжка на сэрцы было, але і вельмі
    376
    Таямніца полацкай гісторыі
    радасна. Бо вы так сябравалі! Так бавіліся добра з Максімкам! Як брацік і сястрычка. Дзеля цябе Юлечка нават захварэла на ідэю кроў з носу мець дачушку. Больш за тое — такое ёй узбрыло ў галаву, што сорамна згадваць...
    Тут строгая з выгляду жанчына не стрымала слёз, але, узяўшы сябе ў рукі, працягнула аповед.
    — Яна вырашыла пагаварыць з Пецем і ўзяць над табой апеку. Удачарыць. Каб яна цябе гадавала. Я не дапільнавала гэтага. Я ж у школе была з ранку да вечара. А Юля развяла бурлівую дзейнасць — проста Пеценьку пазваніла і па міжгорадзе ўсё на яго вываліла... А ў таго і так гора — каханая жонка ў магіле. А тут яшчэ нехта хоча ў яго дачку забраць. Так ён гэта ўспрыняў. А ў Юлькі розуму не хапіла асадзіць назад, яна яшчэ і нагнятаць пачала... А Віця з’ехаўшы быў. Адным словам, прымчаўся да нас Пеця, цябе забраў і сказаў, каб мы да вас і на кіламетр не набліжаліся. Узлаваны быў страшна. Вельмі балюча было, але справядліва. Што тут паробіш. Моцна я Юльку дакарала, але тая і сама разумела, што дроў наламала. Яна ў адказ раззлавалася на Пецю. А потым проста перастала пра гэта згадваць. Праўда, розныя дзівацтвы пачаліся. Стала Максімку ў дзявочыя сукенкі апранаць. Сварыліся мы з ёй моцна ад гэтага. Так пару гадоў прайшло, усё мінулася. Пеценька, праўда, зусім з намі не хацеў дачыняцца. Абарвалася сувязь. А потым Юля з Віцем у Брытанію з’ехалі. А там і Вадзік у іх нарадзіўся.