Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
349
P A 3 Д 3 Е Л III
3 заплечніка Соня выцягнула тоўсты штодзённік, які надоечы адкапала сярод сувеніркі на стале ў Волечкі. За пару тыдняў ён быў спісаны ўжо напалову. Яна разгарнула яго на чыстай старонцы і падрыхтавалася слухаць. Ехаць да офіса было хвілін трыццаць: каштоўны час для планёркі.
Тое, што мы бачым звонку, вельмі часта — толькі пыл. Каб мець грошы на паліва для машыны Юліі, сям’я вырашыла прадаць машыну Віктара. Таму цяпер Статкевічам было няпроста.
— Нешта паспеў ужо сёння? — пачала Соня.
— Толькі сямейнае. Адвёз у школу Вадзіка — забраў са школы Вадзіка. Адвёз маму ў Аксакаўшчыну. Яна там цэлы дзень будзе ўладкоўваць тату, назад збіраецца на маршрутцы. Паміж раз’ездамі забраў рэчы са здымнай кватэры, дадому закінуў.
— Ты канчаткова вяртаешся на Верасовую?
— А якія цяпер варыянты? Зрэшты, я з Пуліхава яшчэ пасля летніка з’ехаў. Проста сёетое заставалася ў кладоўцы. Перадаў арэнду Каньковай з Каланіцкім. Яны нарэшце вырашылі жыць разам.
«Хоць у кагосьці ўсё добра», — падумала Соня, але ўголас прамовіла:
— Табе прывітанне ад майго таты. Я расказала яму, што ў нас тут робіцца. Ён прапанаваў, каб я ўзяла ягоную крэдытку і аплаціла вашу камуналку за гэты месяц і наступны. Толькі так мы можам цяпер падтрымаць. Яны з Ірэнай прыязджаюць у Мінск толькі праз некалькі тыдняў.
— Вялікі дзякуй яму, але сума можа аказацца вялізнай. У верасні камуналка падскочыць, бо мы правядзём на Верасовай хакатон «Стар сістэмз».
«Хакатон», — занатавала Соня невядомае слова.
350
П О Ш У К I Б У Д У Ч Ы Н I
— Гэта такі марафонспаборніцтва паміж дэвэлаперамі, калі за кароткі час каманды ствараюць праекты на зададзеную тэму. Ідэя, калі помніш, прагучала ўчора на «мітынгу», я з ёй паначаваў, яна здаецца мне годнай.
— А мама Юля згодная прымаць дома армію праграмераў?
— Мама хоча пераехаць да таты ў Аксакаўшчыну, у платную палату, сёння дамаўляліся пра гэта.
— Так, а Вадзік тады на кім?
— На нас.
— Ясна, на мне, — прамармытала сабе пад нос Соня і запісала ў нататніку: «Вадзік».
— Ты разабралася з арэндай?
— Ну, я ўчора пазваніла ім, сказала, што з першага верасня мы хочам вызваліць ніжні паверх, яны сказалі, што мы афігелі, але яны патэляць сёння, а сёння яны патэлілі падчас замежкі, а прафесарка не дазваляе выходзіць размаўляць, а калі я ім пасля пар ужо набірала, ніхто не падняў, мусіць, абед...
— Ясна, памочніца.
— Але ж я не хачу кідаць вучобу, у адрозненне ад некаторых. He ведаю, як дам рады, — уздыхнула Соня. — Вось, сёння згадала, што я адміністратарка тэніснага клуба, калі пабачыла тры прапушчаныя ад Ігнацюка.
— Тут не хвалюйся. Думаю, Ігнацюк званіў, каб сказаць, што закрывае клуб, пераводзіцца на завочку і з’язджае ў Маскву.
— Ага. Ясна. Адной праблемай менш, значыць.
«Не ў адной мяне, значыць, у стасунках поўны аўт», — падумала Соня, але ўголас сказала:
— Затое, як ты і прасіў, я ацаніла памяшканне. На верхнім паверсе, згодна з нормамі працоўнага кодэкса, можна размясціць дваццаць праграмістаў. Гэта калі перамоўную
351
P A 3 Д 3 Е Л III
адцаць пад офіс, але тады яшчэ трэба ўшчыльніць маркетынгавы і піяраддзелы.
— Дзякуй, сёння пагавару з эйчарамі і бухгалтэрыяй. Будзем моцна скарачаць штат або пераводзіць на дыстанцыйную працу. He ведаю, нешта такое... Трэба мінімізаваць асноўныя выдаткі. Дарэчы, раз ты не кідаеш універ, можа, заўтра занясеш Когуту маю заяву пра вольнае наведванне па сямейных абставінах?
— Чаму я?
— Бо ты мая асабістая памочніца. Дарэчы, дзякуй, што нагадала. Давай абмяркуем твой заробак. Тысячы будзе дастаткова?
— Тысячы?.. Долараў?..
— Ну не рублёў жа. Чаму замоўкла?
— Так шмат?
— Мы цяпер у IT, Сінічка. Але за гэтыя грошы і аддача мусіць быць адпаведная. I наогул. Я знайшоў у «Стар сістэмз» дахалеры неактуальных у наш час спецаў з няўцямнымі задачамі. I не знайшоў тых, каго варта мець. I яшчэ я запрашу ў кампанію лектараў па ўзнаўляльнай энергетыцы ды экалогіі. Уяві, ужо пагадзілася Людміла Данілаўна!
— У цябе ўсяго 500 тысяч.
— Ara. I з гэтых грошай яшчэ трэба сплаціць крэдыты і па магчымасці расцягнуць усё на тры месяцы.
— I ты наймаеш адукатараў?
— Так. Таму што я два дні распінаўся перад калектывам пра эканомію рэсурсаў, пра сонечныя батарэі, ветракі — і меў уражанне, што гавару з імі на суахілі. Там толькі адна паненка, наша сісадмінка, у тэме, шчыра цікавіцца: кажа, у яе бацькоў на Шчучыншчыне дом на біягазе. Але агулам з такім кантынгентам мы далёка не заедзем. Таму нам і трэба хакатон, каб супрацоўнікі хутка ўвайшлі ў праблематыку.
352
ГІОШУКІ БУДУЧЫНІ
— Мы можам прэзентаваць вынікі хакатону адкрыта і зладзіць заадно публічныя лекцыі ў нейкім канферэнцхоле, два дні арэнды не мусяць каштаваць шмат. I гэта будзе добрым піярходам.
— Гэта ідэя, запішы сабе. I яшчэ. Слухай заданне на заўтра. Трэба ў аэрапорце сустрэць рэйс з Барселоны. Кадрыя прылятае. Я абяцаў Касімаву, што паеду па яе ў аэрапорт асабіста, але забыўся, распланаваў дзень іначай і не паспяваю. Ну, і трэба неяк абладзіць, каб яе дзед не даведаўся. Павячэрай з ёй дзенебудзь.
— Табе не цікава пазнаёміцца з уласнай нявестай?
— Мы пазнаёміліся. Праз скайп. А паслязаўтра сустрэнемся на перамовах аб заснаванні яе кампаніі. Для якой мы і будзем рабіць усё праграмнае забеспячэнне. Выглядае, Кадрыя апынецца тут нечакана для сябе і зусім адна, ёй спатрэбяцца мінскія сяброўкі. Пагатоў, вам будзе пра што паразмаўляць. У цябе ж таксама хутка вяселле?
«Лексус» прытармазіў на чырвонае на Партызанскім праспекце, і Максім упершыню адарваў погляд ад дарогі і зірнуў на Соню.
— 3 чаго ты ўзяў? Ніякага вяселля ў мяне не плануецца.
— А як жа ў летніку? Васілеўскі? Пярсцёнак з якуцкім дыямантам на паўпальца?
— На якія яшчэ паўпальца? Так, дробны каменьчык.
— Так быў, значыць, пярсцёнак?
— Быў. Але я не прыняла яго.
— А мне здалося, у вас адбыліся заручыны.
— He адбыліся. Я б табе адразу гэта патлумачыла, але ты тады ўцёк і нават не спытаўся ў мяне, як было сапраўды.
— Але Васілеўскі твайму бацьку і мачасе цяпер рэстаран мадэрнізуе?
— Ну, мадэрнізуе. Але пры чым тут я? У іх там свае разлікі. I ўвогуле, што за допыт?
353
РАЗДЗЕЛ III
— Звонку ўсё выглядае як мілы сямейны бізнес.
— Сямейны бізнес, Статкевіч — гэта твая фішка. Дарэчы, калі ў вас з Кадрыёй заручыны?
— У скайпе яна пагадзілася заручыцца са мною тут, у Мінску. Думаю, у гэты яе прыезд сходзім да муфтыя ў працоўным парадку. Заручыны ў ісламе маюць шмат цяганіны. Там фармальна згода маіх бацькоў трэба. А яны яшчэ нават не ў курсе. Дарэчы, запішы сабе.
— Што?!
— Ды пажартаваў я. Сам скажу ім. Якнебудзь.
Яны ўжо пад’язджалі да офіса. Соня гартала нататнік: Максіму тое, Максіму гэтае... Раптам яна згадала эсэ па англійскай мове, якое аднойчы напісала ў школе:
Мой выбар звязаны з тым, кім хоча стаць чалавек, якога я кахаю. Мой выбар — працаваць побач з ім і дапамагаць яму, што б ён ні рабіўу жыцці... Калі ён стане дырэктарам фірмы, я стану яго сакратаркай і буду варыць яму каву і прымаць важныя званкі, арганізоўваць сустрэчы... Галоўнае — быць побач кожную хвіліну. Я лічу, што гэта — маё пакліканне.
«Бойцеся ўласных жаданняў», — папярэджваў сваіх чытачоў Міхаіл Булгакаў. I тысячу разоў меў рацыю.
— Як жа я заўтра сустрэну Кадрыю без машыны? — схамянулася Сінічка.
— Ты мая асабістая памочніца. Рашы праблему сама. Толькі захавай усе рахункі.
Бойцеся ўласных жаданняў і правільна фармулюйце запыты да сусвету. I тады вам не давядзецца сустракаць у аэрапорце нявесту хлопца, у якога вы без памяці закаханыя, бо гэта ўваходзіць у вашы працоўныя абавязкі.
354
ГІОШУКІ БУДУЧЫНІ
Соня наняла самую прадстаўнічую машыну з кіроўцам у пяцізоркавым гатэлі, куды Касімаў пасяліў унучку, і цяпер пачувалася паідыёцку, стоячы ў зоне прылёту «Мінск2» з шыльдачкай Ms К. Abasheva, якую ёй раздрукавалі на рэцэпцыі. Больш за ўсё яна хвалявалася, што Кадрыя акажацца такой самай гламурнай і фанабэрыстай штучкай, якой у тыя часы выяўлялі ў серыялах расійскую «залатую моладзь»: у сабалінай шубе, на абцасах, з тонай касметыкі на твары, з халодным позіркам і кучай пакетаў з буцікоў, якія яна грэбліва перадасць Сінічцы. Але Кадрыя аказалася ўсмешлівай дзяўчынай з такой самай, як у Соні, «еўрапейскай» гулькай на макаўцы, у пінжаку на маечку, у джынсах і красоўках. 3 прадметаў раскошы ў яе быў хіба вялізны залацісты куфар на колцах, які яна энергічна пхала перад сабою. Максім расказаў ёй пра Соню як пра сяброўку сям’і, таму дзяўчаты адразу загаварылі на роўных. Са смехам дапамаглі кіроўцу зачыніць багажнік «Сааба» з вялізным куфрам, а потым усю дарогу ў Мінск і за вячэрай у рэстаране «Сеул» размаўлялі пра Максімаву сям’ю: хваробу Віктара, фотастудыю Юліі, вучобу і захапленні Вадзіка, аб праблемах «Стар сістэмз» — Кадрыі карцела ведаць як мага болей.
Потым крыху пагулялі па вечаровым вераснёвым горадзе, і на развітанне Соня завяла госцю ў кавярню «Стары Менск» на праспекце. Там над келіхамі пуншу дзяўчаты нарэшце разгаварыліся пра галоўнае.
— Што за чалавек Максім? — спыталася Кадрыя і сур’ёзна паглядзела на Соню. — Ну, я крыху ведаю пра яго, бо маем агульных сяброў... Скажам, Ксеню Бандарчук.
— Ксю? — узрадавалася Соня. — Ты ведаеш Ксю?
— Так, — чамусьці збянтэжылася Кадрыя. — Мы шмат тусаваліся ў Лондане.
355
Р А ЗД 3 Е Л III
— Ксю неверагодная! — ажно засвяцілася Соня. — Ведаеш, яна прыехала да нас у летнік і абсалютна бясплатна правяла майстарклас...
Кадрыя ветліва выслухала Соніны захапленні, а потым далікатна, але цвёрда прамовіла:
— Але ўсёткі Максім... Вы ж даўно і блізка знаёмыя? Ён напісаў мне: «Я давяраю Соні, як сабе»...
— Ты пагадзілася выйсці замуж за чалавека, якога амаль не ведаеш, — прамовіла Соня ў адказ. — Напэўна, гэта звычайна для мусульманак?
— Я пагадзілася заручыцца з ім. I ў нас будзе шмат часу, каб спазнаць адно аднаго да вяселля. Вось я і пачынаю спазнаваць. Але рэлігія тут увогуле ні пры чым, калі што, — спахмурнела Кадрыя.
— Прабач, не хацела пакрыўдзіць цябе наконт рэлігіі.
— Усё ў парадку. Проста цяпер няпросты час з гэтымі заручынамі... I гэта не праз рэлігію. Іслам — у сваім абсалютным прачытанні — дае жанчыне выбар і абараняе яе. Справа ў нашых пячорных татарскіх традыцыях і ціску грамады. Дзядуля любіць мяне... Але таксама ён вельмі хоча, каб я аднойчы ўзначаліла ягоную карпарацыю. Але ў Тарарстане не зразумеюць, калі гэта зробіць незамужняя. Муж патрэбны мне як даважак, каб кіраваць нашым грандыёзным сямейным бізнесам. А на татарскі наш кантынгент я проста глядзець не магу, мой цудоўны дзядуля гэта ведае. I, думаю, ён хацеў зрабіць як найлепш для мяне — таму і сватае менавіта за Максіма. Прынамсі, равеснік. Татарскія «залатыя жаніхі» ўсе тоўстыя, саракагадовыя. Некаторыя зусім неадукаваныя, неначытаныя і... прыземленыя такія. Проста жах.