• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    Раздзел V
    ТРЫВОЖНАЕ ШЧАСЦЕ
    Максім паставіў перад Соняй вялізны кубак з капучына, згатаваў сабе такі самы і сеў побач з ёю за барную стойку. У «лялечным доме» была цішыня, дом было не пазнаць. Усе кніжкі, сподкі, статуэткі, пуфікі, падушкі і ўсё іншае, што рабіла гасцёўню Статкевічаў утульным гняздзечкам, было схавана падалей з вачэй. Тут зрабілася гулка і прасторна. У памяшканні расставілі сталы, крэслы, камп’ютары, камеры ды іншую тэхніку. Ля ўваходу разгарнулі ролап з надпісам: «Першы энергатон. Star Systems». На кухні ўсё было гатова для пракорму роты праграмістаў.
    — Стамілася?
    — Без ног проста.
    — Я, шчыра кажучы, таксама. Хоць меў два дні так званага адпачынку. Раскажаш мне, які план на заўтра?
    — Я ж скінула расклад на пошту.
    — Я так і не дабраўся да яго. Хачу, каб ты мне цяпер расказала.
    — Ну, у нас усёўсё гатова. Пачынаем заўтра а дзясятай. Усяго сабралася чатыры каманды. Напачатку будзе прэса. Ты скажаш матывацыйны спіч, а пасля Кадрыя правядзе лёсаванне. Каманды выцягнуць паперкі з заданнем: стварэнне праграмнага забеспячэння для сонечнай падстанцыі,
    364
    Трывожнае шчасце
    для ветрака, для станцыі біягазу або для гэтай, ну... помпы, якая качае энергію з зямлі. Потым яны пачынаюць працаваць, а я — пабабам! — маю выходны дзень.
    — А хіба ты не ў камандзе оргаў?
    — He, у нас класны оргтым — Алена Анатолеўна і Іна, наша сісадмінка. Усе пытанні заўтра скіроўвай да іх. А я пайду да таты на кватэру начаваць.
    — Прывітанне спадару Пятру.
    — Яны з Ірэнай на тыдзень у Слонім з’ехалі, але прынагодна перадам... Каб ты ведаў, спальня тваіх бацькоў не кранутая, табе лепш там спаць. Ва ўсіх астатніх пакоях мы спланавалі месцы для адпачынку ўдзельнікаў.
    — Я тут бачу тры сталы.
    — Чацвёртая каманда будзе працаваць там, дзе канапа наверсе.
    — А, у тваім кабінеце.
    — I вось яны праграмуюцьпраграмуюць, а потым суткі канчаюцца, і яны могуць адпачываць. А потым мы перамяшчаемся ў канферэнцзалу «Сеула» і там праводзім адкрытыя лекцыі для публікі, падводзім вынікі, уручаем прызы пераможцам. Дарэчы, ведаеш, каго я запрасіла вядоўцамі? Канькову і Каланіцкага! Яны ж як фізікі ў тэме!
    — Здорава. А хто ў журы, нагадай.
    — Дзядуля Кадрыі, кіраўнік «Люцэрны» Пітэр Конрад, дырэктар Інстытута фізікі Акадэміі навук, ну і ты. Пасля ўручэння прызоў — прэсканферэнцыя, а потым фуршэт ды іншая «дыскатэка».
    — А з «Сеулам» гэта ты спецыяльна прыдумала? Хацеў бы я бачыць твар Вольгі, адміністратаркі.
    — Яна, мусіць, звольнілася. I я не спецыяльна — у іх проста цэннік быў прымальны. Дарэчы, я пераслала табе таксама справаздачу маркетолагаў аб падпісцы на трансляцыю хакатона. Цікавасць проста неверагодная! У нас выдаткі на арганізацыю выходзяць у нуль!
    365
    Р а з д з е л V
    — Вось бачыш, як вабіць людзей узнаўляльная энергетыка!
    — Баюся, гэта не энергетыка, а вашы з Кадрыёй заручыны, пра якія абвясціў дзядуля Рустэм. Падпісчыкі ў нас з усёй Расіі, а таксама з Украіны, Казахстана ды Ізраіля. Дарэчы, таму мы папрасілі Канькову і Каланіцкага весці цырымонію на рускай мове. Яны крыху расстроіліся, але згадзіліся...
    Соня і Максім размаўлялі, адпіваючы маленькімі глыткамі капучына, амаль краналі плячыма адно аднаго, гледзячы на расцяжку з надпісам «Star Systems». У Соні было дэжавю, але яна была надта стомленая, таму не магла зразумець, адкуль гэтае адчуванне. Ёй было проста вельмі цёпла і хораша, нібы тое, што адбываецца, — звычайная справа, нібы так мусіць адбывацца часта, доўгія гады, заўсёды.
    — Ну, вось і ўсе мае навіны. А ты што рабіў гэтымі днямі?
    — Рыхтаваўся да фэтвы. Учора мы хадзілі да муфтыя. Цырымонія будзе праходзіць у пампезнай зале ў ягонай рэзідэнцыі.
    — Ого. Ты ўжо мусульманін?
    — Дзядуля Рустэм фактычна падарыў муфтыю медны дах для мячэці, таму той прыплюшчыў вочы на сёетое. Мне проста прачыталі пропаведзь і дазволілі заручацца хрысціянінам. У мяне зусім не было часу на духоўнасць апошнімі днямі, таму давядзецца пачакаць з ісламам да вяселля... А потым мы паехалі да спадара Рустэма, і там праз скайп я размаўляў з яе бацькамі. Асобна з маці, якая ў Барсе, і бацькам, які ў Маскве. Але з бацькам — Цімурам Абашавым — накладка выйшла. Ён, здаецца, не сцяміў, навошта яго хочуць, і даслаў у скайп замест сябе сакратара. Кадрыя заўважна засмуцілася... А пад вечар мы паехалі ў Аксакаўшчыну, пагулялі па парку з мамай і татам.
    366
    Трывожнае шчасце
    — Як там Віктар?
    — Яму лепш. Мама не дае яму продыху, таму ён выконвае ўсё, што кажа доктарка. Добра харчуецца і шмат гуляе. Вагу скінуў.
    — Як крута гэта чуць! А як вы сёння з Кадрыёй Вадзіка ў Полацк адвезлі. Без прыгод?
    — 3 прыгодамі, але добрымі. Шмат спыняліся па дарозе, дыхалі лясным паветрам. Восень такая класная. А потым я Полацк Кадрыі паказваў. Яна пастаянна ўсё з Казанню параўноўвала: Дзвіну з Волгай, Сафію з іхняй галоўнай мячэццю... Чым мяне крыху раздражняла.
    — Ведаючы цябе, не крыху раздражняла, а нармальна так падбешвала. Але ты трымаў сябе ў руках, — хмыкнула Соня.
    — А ты сапраўды зможаш з’ездзіць туды па Вадзіка ў панядзелак?
    — Вядома, з радасцю! Я столькі чула ад вас усіх пра Полацк! I яшчэ я хачу ў Музей друку зайсці, і ў Ефрасіннеўскі манастыр. Нам пра іх на лекцыях расказвалі. Спадзяюся, хопіць часу.
    — Ну то з Вадзікам паходзіш. Ён выдатны гід... Дарэчы, ты не ведаеш, чаму ён на мяне сычом глядзіць апошнім часам? Амаль не размаўляе.
    — Эээ, нууу... Можа, лічыць цябе занадта ветраным? To ты гуляеш паўсюль з Івонай, то ўсё лета тусіш з Алесяй — і раптам праз два тыдні абвяшчаеш, што жэнішся з нейкай зусім новай дзяўчынай. Магчыма, Вадзік не такі легкаважны, як старэйшы брат.
    — Ну, папершае, з Івонай і Алесяй я не сустракаўся.
    — Але Вадзіку ж ты гэтага не тлумачыў.
    — Падругое, ён занадта малы, каб ужо думаць у катэгорыях кахання, здрады і вернасці.
    — А ты ведаеш, што ён пасля летніка лістуецца з Нютай? Яны ўжо двойчы паштоўкамі абмяняліся!
    367
    Р а з д з е л V
    — 3 той малой дзікункай з адселенай вёскі?
    — Ты, мусіць, не чуў цудоўнай навіны. Знайшлася яе мама, яны цяпер разам жывуць у Гомелі. Нашы сябры з гімназіі ўзялі над імі шэфства. Займаюцца з Нютай. Хочуць, каб да іх паступіла ў пятым класе.
    — Ну, хоць нейкі пазітыў камусьці ад нашага сектанцкага санаторыя.
    — Шмат пазітыву! Напрыклад, Васілеўскі пад шквалам новых уражанняў правёў рэбрэндынг «Пана Сцяпана»! Дарэчы, дзякуй, што вы дазволілі змясціць паўсюль лога «Відэльцаў». Для нас гэта вельмі важна.
    — Для вас?
    — Ну так... Для мяне з татам, Ірэны і Лёшы, само сабою.
    — Выдатная ў вас выйшла сямейка.
    — Ну вось што ты зноў пачынаеш? Колькі казаць табе, што я і не думаю замуж за Васю!
    — Праўда? А ён мне колькі дзён таму сказаў адваротнае. Вось тут, у гэтым пакоі!
    — Слухай, Максім. Гэта невыносна. Я ўсёткі мушу сказаць табе. Адзіны чалавек, за якога я пагадзілася б выйсці замуж тут і цяпер, — гэта ты. А паколькі гэта зрабілася абсалютна немагчымым, бо на днях ты заручышся з іншай, я пакуль буду заставацца незамужняй і наогул — без пары. Мне трэба час, каб апамятацца, сабрацца, знайсці сябе, усё такое. Такія справы. Усё. Я ўсё сказала. Давай закрыем тэму.
    — Так і не забыла мяне? — уважліва паглядзеў не яе Максім.
    — He забыла. Забудзеш тут, — буркнула Соня. — Слухай, ты вось што мне скажы. Чаму ты тады пацалаваў мяне?
    — Калі тады?
    — Ужо і не помніш, калі? Ля школьнага ганку, пасля выпускнога!
    368
    ТрЫВОЖНАЕ ШЧАСЦЕ
    — A.
    — Бэ! Я даўно б забыла цябе, калі б не гэта! А ў летніку... Ты вось мне проста скажы: што было б на Віліі, калі б не ўмяшаліся тыя цёткі, калі б мы пайшлі разам купацца? Што было б? Няўжо ты нічога ніколі не адчуваў да мяне?.. А проста цынічна здзекаваўся, цешыўся ўвагай да сябе? Маўчыш? Ізноў маўчыш? Ну маўчы. Я дап’ю каву ў пакоі.
    I Соня, саскочыўшы з крэсла, забрала кубак і рушыла ўверх па сходах. Раптам спынілася.
    — А зрэшты, чаго гэта я. He трэба мне часу, каб апамятацца. Я ўжо. Бывай, Статкевіч. I гэта... He размаўляй са мной на працы!!!
    Максім застаўся сядзець на кухні, абхапіўшы галаву рукамі. Цяпер яго часта можна было бачыць у гэтай позе.
    — Нам зручней гатоўкай, — важна сказала Соня, кладучы перад Васілеўскім пульхны канверт. Яны сустрэліся ў былым «Пане Сцяпане» ў суботу — Лёша меўся перадаць Соні ключы ад бацькавай кватэры, а тая прынесла аплату за абеды, вячэры і перакусы, якія прыгатаваў сябруккухар для хакатону.
    На грошы Васілеўскі ледзь зірнуў. Ён уважліва разглядаў Соню. Летні загар яшчэ не пакінуў яе твару, але дзяўчо было ўжо не пазнаць. Пару месяцаў таму гэта была мілая дзікунка ў жоўтым сарафанчыку, якую ледзьве можна было адрозніць ад школьнікаў, што прыехалі ў экалагічны летнік, дзе яна працавала важатай. А цяпер — падцягнутая і сабраная, у белай блузцы і цёмнашэрым пінжачку, але не такім, як у школе, а новым, «офісным», па апошняй модзе, які адцяняе сабраныя ў неахайную гульку светлыя валасы, далікатную шыю. Вось толькі джынсы і красоўкі — лішняе. Лепш бы яна да канца вытрымала класіку: вузкая спадніца і цёмныя туфлі на невысокім абцасе — ёй пасавала б.
    369
    Р а з д з е л V
    Соня таксама мімаволі залюбавалася Васілеўскім. Ён быў у сваім чорным кухарскім кіцелі, падобным да кімано ніндзя, валасы прыбраў пад чорную шапачку. Паклаў моцныя рукі на стойку, стаіць расслаблены, лагодна пасміхаецца. Пачуваецца тут пагаспадарску — і гэта найлепшае, што можа адбывацца цяпер з «Панам Сцяпанам».
    Малую залу рэстарана, дзе яны цяпер размаўлялі, ужо рэканструявалі. Зрэшты, перарабляць тут давялося няшмат. Жоўтыя сцены пафарбавалі белым, прыбралі ўвесь састарэлы дэкор, павесіўшы ў праёмы між імітацыяй дубовых бэлек габелены са сцэнамі палявання, ласіныя рогі ды іншыя артэфакты, якія тут жа ператварылі цёмную вясковую карчму ў рыцарскую банкетную залу. Пад высокай столлю з’явілася круглая каваная жырандоля на ланцугах.
    — Атмасферна тут зрабілася, — агледзелася Соня. — У цябе, аказваецца, плойма густу.
    — He густу, а клёку, — важна сказаў Васілеўскі. — Я разумею, што рэчы, у якіх нічога не цямлю, лепш даверыць прафесіяналам. У мяне працуе дызайнер. Помніш Міста?
    — City Mist’a? Taro графітчыка з суседняй школы? Якога вы па ўсім раёне ганялі?
    — He ганялі, а «крышавалі», калі на яго наязджаў Сівохін. Бо я адразу разгледзеў талент! I вось зірні: ён яшчэ студэнт, а ўжо зарабляе дызайнам у саліднай студыі, і ягоная студыя мне тут усё намалявала за разумныя грошы... Але гэта кветачкі — пярэдняя зала ў нас будзе ягадка!