Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
Парачку гэтую складалі Максім Статкевіч і Кадрыя Абашава.
Пары паволі набліжаліся адна да адной, і Соня кляла лёс за тое, што цяпер адбывалася. Чаму тут? Што за дурныя супадзенні? Іншых вуліц няма ў горадзе?
Наблізіліся і спыніліся. Максім вельмі ўважліва і сур’ёзна глядзеў то на Соню, то на яе спадарожніка. Тыя напружана маўчалі. Першай загаварыла Кадрыя.
— Што за нечаканая сустрэча! Бачу, не толькі для Максіма гэта любімы раён Мінска.
— Любімы раён? — здзівілася Соня.
— Так. Я папрасіла Максіма паказаць мне месца ў Мінску, па якім ён будзе сумаваць, калі будзе далёка. I ён прывёў мяне сюды. Сказаў, тут заўсёды будзе ягонае сэрца. I ногі. I я вельмі разумею пра ногі, — дзяўчына весела заёрзала па бруку дарагімі туфлямі.
Соня зірнула на Статкевіча, але той хутка адвёў вочы. He можа быць! Год таму яны разам гулялі тут, уцёкшы ад міліцыі на тэнісным турніры. I менавіта Соня зацягнула яго на Гало, хоць ім сюды было зусім не трэба. Гэта была яе, яе самая любімая вуліца ва ўсім Мінску! Абурэнне падымалася ў ёй хваляй.
Тое, што зрабіў Максім, у бізнесе называецца рэйдарскім захопам.
— He, ну вы даяце. На Новую Баравую б з’ездзілі. Або ў Дразды. Во дзе крута ў Мінску! А не гэтыя шпакоўні, па якіх бульдозер плача! — уступіў Васілеўскі ў свецкую размову.
385
РАЗДЗЕЛ VII
— Мне вельмі тут падабаецца, — запярэчыла Кадрыя. — У Казані таксама дагэтуль ёсць такія кварталы. I мне так шкада, што яны знікаюць. Тут своеасаблівая атмасфера.
— Здорава, а якая ў вас праграма далей? Працяг экскурсіі па памятных Максіму мясцінах? Ганак 234й школы, напрыклад? Або адразу — на Вілію, на верхні пляж каля летніка? — свідравала Соня Статкевіча вачыма.
— Мы ідзём у Нацмузей. Там сёння Данцыг, — патлумачыў хлопец. Мускулы на ягоным твары ледзь заўважна торгаліся.
— Дансінг? — гігікнуў Васілеўскі. — 3 якога часу ў музеях цяпер ладзяць дыскатэкі? А мы з Сонькай у кіно зараз паедзем. На «Фарсаж чатыры». Або «пяць». He памятаю ўжо, каторы нумар.
— He дансінг. Данцыг. Май Данцыг, — патлумачыў Статкевіч. — I нам пара. Так што ўсяго найлепшага. Добрага прагляду фільма, знятага наўпрост для вашага інтэлектуальнага ўзроўню.
— Гэта ты зараз спрабуеш сказаць, што мы тупыя? — ускіпеў Васілеўскі. — Даўно па мордзе не атрымліваў? Валі на свае танцулькі і больш не трапляйся мне на вочы! I хрэн табе цяпер, а не танны кейтэрынг!
— Лёша, Лёшачка, не трэба. Пайшлі адсюль, — гучна прашаптала Соня і, супакаяльна кіўнуўшы спужанай Кадрыі, пацягнула кавалера ўніз па вуліцы, хістаючыся на абцасах. Больш за ўсё ёй цяпер хацелася скінуць туфлі і ляцець адсюль стралою.
— Што яшчэ за «данцыг» такі? — прабурчаў Васілеўскі, калі яны адышліся. — He такі я ўжо і тупы, але не чуў пра такое.
— Гэта мастак знакаміты беларускі. Май Данцыг. Ён вельмі стары і заслужаны. У яго адкрываецца выстава сёння. Вялікая падзея, некаторыя з нашых туды збіраліся. Ротмістрава, напрыклад.
386
Л I С Ц Е К А Ш Т A Н A
— Так гэта... Паедзем туды мо, а не ў кіно?
— Пасля таго, што зараз адбылося?.. Нізашто! Да Taro ж, табе там будзе зусім нецікава.
— I ты туды ж, — Васілеўскі вызваліў руку зпад Сонінага локця і імкліва рушыў наперад. Некаторы час ішоў моўчкі.
— Што здарылася, Лёша? — дагнала яго, хістаючыся на абцасах, Соня. — Я не хацела цябе пакрыўдзіць. Проста жывапіс — гэта сапраўды нуднавата для спаткання.
— Ага, нудна, нецікава такім, як я, вышэй за маё плебейскае разуменне... Вось як вы ўсе пра мяне думаеце.
— Лёша, няпраўда. Прабач, я не хацела...
Васілеўскі не адказаў і яшчэ шпарчэй замаршыраваў па бруку. Вечар быў безнадзейна сапсаваны.
У аўтакінатэатр так і не паехалі. Васілеўскі заруліў да сяброўгрузін і набраў ежы на вынас. I запрасіў Соню на пікнік да Свіслачы.
Проста ў парк перад рэстаранам «Сеул»! Якое выдатнае месца для таго, каб забыць пра сустрэчу са Статкевічам!
Зрэшты, ці засталіся для Соні месцы ў Мінску, якія б не нагадвалі пра яго?
Соня спрабавала жаваць астылы кавалак хачапуры, калі атрымала паведамленне ад Кадрыі:
— Як кіно?
— He даехалі:( Бадзяемся, я хутка дадому.
— У мяне таксама нечакана вызваліўся вечар. Пасядзіму «Старым Менску»?
— Давайлепш сюды, тут новае месца з’явілася.
I беларуска пераслала татарцы адрас «Фаеркі».
387
Р АЗД 3 Е Л VII
«Фаерка» была клубам, які адкрылі ўладальнікі «Шуфлядкі» ў падвале пад сваёй кнігарняй. Як і памяшканне «Шуфлядкі», падвал пафарбавалі белым і заставілі вінтажнай мэбляй, стварыўшы атмасферу кухоннай задушэўнасці. Калі Соня ўвайшла, наведнікаў амаль не назіралася: бамонд сёння дыслацыраваўся ў Нацмузеі. Дзяўчына націснула «check in» у тэлефоне — раптам нехта з сяброў пабачыць і зазірне павітацца. He прападаць жа зусім вечару.
Кадрыя ўжо была на месцы. Здымаючы плашч ля ўваходу, Соня хвілінку паназірала за госцяй з Казані. Тая сядзела пры століку, грэючы ў руках кубачак з гарбатай, аглядаючы ўсё ў бары сваімі разумнымі праніклівымі вачыма. Яе позірк свідраваў сцены, столь, падлогу, як бур нафтавай вышкі. Так, нібы паненка выпрабоўвала грунт у гэтым падвале, гэтым горадзе, гэтай краіне.
Потым яна заўважыла Соню і радасна ўсміхнулася.
Соня замовіла імбрык з белым улунам.
— Што здарылася? Ты пасварылася з Максімам?
— He. Проста ў яго нагадвалка ў календары спрацавала. Дыстанцыйны хлапечнік з сябрамі. Ён слёзна выбачаўся, а потым паляцеў у офіс у Шабаны, на скайпканферэнцыю.
— Шкада. Ты так і не трапіла на выставу...
— Чаму ж не трапіла. Схадзіла адна. Але прабыла там нядоўга. Амаль усе выступалі пабеларуску. Было цікава — я ўпершыню пачула ў Мінску беларускую мову. Я амаль нічога не разумела. Але карціны сапраўды ўразілі.
— Максім не мусіў з табой так абыходзіцца на спатканні.
— Ён зусім рассеяны стаў апошнімі днямі. I на цябе сёння наракаў. Сказаў, мая памочніца мне слаба дапамагае.
388
Л I С Ц Е К А Ш Т A Н A
— Так, бо я... Бо мы... — Соня не дагаварыла, адчуўшы, як у яе гарачэе твар, і зусім не ад улуну.
Кадрыя ласкава паглядзела на яе і засмяялася.
— Таму што вы закаханыя, якія адмаўляюць сваё каханне?
— Мы не... Ён не... Усё складана.
— А памойму, усё проста. Я каторы дзень назіраю за вамі і бачу відавочнае. Людзей, якія хочуць звязаць жыццё не з тымі, хто ім сапраўды дарагі.
— Адпірацца не буду. Я доўгі час была безнадзейна ўцюханая ў Максіма. Але час мінае. Я сталею. Вучуся пакідаць гэта ў мінулым. I сапраўды шчыра радая за вас.
— Я б вельмі хацела, — паволі прамовіла Кадрыя, — каб нехта глядзеў на мяне так, як Максім глядзіць на цябе. Асабліва, калі ты не бачыш. Калі мы працуем ці куды едзем — і твой званок, у яго твар яснее. Ты ў яго неяк дзіўна ў тэлефоне падпісаная... Засенька... Ці неяктак...
— Што?.. Зосенька? — не паверыла вушам Соня.
— Так, напэўна. Што гэта значыць?
— Гэта ад «Зося». Ласкавая форма. Зося — маё імя пабеларуску. Але як бы ні падпісаў... Потым ён бярэ слухаўку і вылівае на мяне тоны жоўці.
— I ты адказваеш яму ўзаемнасцю. Атрымаўшы адно ад аднаго зарад бадзёрасці, вы распаўзаецеся ў розныя куты рынгу стомленыя, але задаволеныя. Але хутка пачынаеце нудзіцца паасобку. I таму пры сустрэчы зліваецеся ў экстазе чарговых кпінаў, зняваг і тролінгу. Гэта ж класіка.
— Хто каго чубіць, той таго і любіць?
— Так. Гэта ж не пра хатні гвалт продкі казалі. А прыкладна пра такое, як у вас.
— Ён толькі са мной так. 3 іншымі дзяўчатамі ён мілы і абыходлівы.
— Вось бачыш? I якія табе яшчэ трэба доказы, што ты ў яго адзіная? — Кадрыя захіхікала.
389
Раздзел VII
— 3 табой ён паводзіцца проста ўзорна. Я б вельмі хацела, каб нехта абыходзіўся са мной так, як ён абыходзіцца з табою.
— Бо гэта бізнес, — хмыкнула Кадрыя. — Нічога асабістага. Максім пагадзіўся на стасункі са мною, бо яму трэба грошы майго дзеда. Я, шчыра кажучы, пагадзілася на стасункі з ім з той жа прычыны. Але для мяне гэта таксама была прыгода. Мне было цікава, да чаго яна прывядзе. Можа, да чагосьці сапраўды цудоўнага? Але вось я тут і бачу, што яна прыводзіць да няшчасця двух выдатных людзей. Соня, мне не надта хочацца ў гэтым удзельнічаць. Я не буду шчаслівая ў ложку з чалавекам, які ўвесь час думае пра іншую. I шчаслівых дзяцей у мяне з такім чалавекам не будзе.
— Я не разумею, да чаго гэтая размова, Кадрыя.
— Я проста хачу паведаміць табе, што адтэрмінавала заручыны.
— Як? Навошта?
— Як? Вельмі проста. Я раскапала сёетое пра вашага галоўнага муфтыя — аказалася, ён шчыльна звязаны з тымі мусульманамі ў Расіі, з якімі не ладзіць дзядуля Рустэм. Для яго такія рэчы вельмі прынцыповыя. Ён адклаў нашы заручыны да часу, пакуль разбярэцца. У крайнім выпадку, сказаў, давядзецца паехаць у Казань. А гэта месяцы адтэрміноўкі. Месяцы свабоды, — усміхнулася Кадрыя.
— Слухай, я магу памыляцца, але, здаецца, у Беларусі два муфтыя. Адзін праўладны, адзін незалежны. У нас жа семсот гадоў татары жывуць у Беларусі. I яны не сябруюць з рускімі мусульманамі. Можа, твайму дзеду пазнаёміцца з іншай нашай грамадой?
— Ой, не. Я ж не адказала яшчэ, навошта. Я адтэрмінавала заручыны, бо хачу, каб у цябе і Максіма быў час усё канчаткова высветліць.
390
Л I СЦЕ КАШТАНА
— Дзякуй, але гэта не мае сэнсу. Я для сябе ўжо ўсё высветліла. Я жыву далей. I ведаеш, як ні дзіўна, мне цяпер важна, каб вы хутчэй заручыліся. Бо адна справа Максім. Але ёсць яшчэ Вадзік і ягоныя бацькі. I справа іхняга жыцця. Я шчыра заўзею за «Стар сістэмз». Без другога траншу вашых інвестыцый ім капцы. Разумееш, яны ўсе мне як сям’я. Можа, ты чула...
— О так. Калі мы з ім вярталіся з Полацка, Максім расказаў, што вы сябравалі ў дзяцінстве, але продкі ад вас гэта хаваюць. А ён сам здагадаўся. Сказаў мне, што заўсёды памятаў тую дзяўчынку.
— А вось я пра яго забылася...
— Вечар добры, Соф’я Пятроўна!
Дзяўчаты здрыгануліся ад нечаканасці. Ля іхняга століка спынілася падцягнутая кудлатая бландзінка — асабістая памочніца таты Віці Волечка Уладзіміраўна.
— He адказваць на званкі — стыль вашай працы? Добра, што я здагадалася пашукаць вас у інтэрнэце, — махнула яна мабілкай.
— У мяне зараз вольны час, — адказала Соня.
— У асабістай памочніцы кіраўніка не можа быць вольнага часу.
— Але Максіму цяпер не патрэбная дапамога... Па маёй інфармацыі.