• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    — Усё ў парадку, моладзь, — лагодна прамовіла мама Юля. — Мы з Віцем усё абмеркавалі. Гэтыя паўгода, пакуль у яго рэабілітацыя, кіраваць кампаніяй буду я!
    — Мамуля, ты найлепшая!
    412
    Эфект матылька
    — Вось і нагода для першага тосту! — усклікнула Ірэна.
    — Ой не, мне не трэба. Я ваду, — мама Юля закрыла келіх рукою. — Раз ужо сёння вечар сенсацый... Мушу расказаць вам. Я цяжарная. Ужо пятнаццаты тыдзень.
    — А, што? Як?! Ура!!! — два паверхі «лялечнага дома» напоўніліся выгукамі радаснага здзіўлення.
    — Мама, дай здагадаюся. У нас з Вадзімам будзе брат?
    — Вадзік! Хтонебудзь! Кіньце ў гэтага аракула салоннай падушкай! Мне нельга падымаць рукі!
    — Юлечка, але як жа вы ўзначаліце бізнес? — клапатліва запыталася Ірэна. — Вам нельга хвалявацца. Трэба берагчы дзіця.
    — А нашто мне хвалявацца, калі я не адна? Я ведаю, што мая сям’я не кіне мяне. Мы ўсе разам выведзем з піке кампанію!
    — Мама Юля, я вас вельмі прашу! He звальняйце Волечку! Яна толькі з выгляду строгая. Насамрэч яна класная! — Соня зноў звесілася з парэнчаў, але яе адцягнулі назад дужыя рукі, і другі паверх зноў напоўніўся валтузнёй і смяшкамі...
    Калі ўсё ў доме аціхла, госці раз’ехаліся і Статкевічы паклаліся спаць, Соня выслізнула са свайго пакойчыка. На ёй была футболка Максіма. Дзяўчына падышла да маленькага пано — гэта быў матылёк махаона ў адмысловай рамачцы. Вадзік і Нюта знайшлі яго ўлетку на Віліі мёртвага, заблытанага ў павуцінні. Цяпер ён упрыгожваў калідор каля Сонінага пакоя.
    Дзяўчына выцягнула мабільнік і сфатаграфавала матылька. Праз хвіліну ён ужо ляцеў у Лондан па электроннай пошце.
    413
    Раздзел VIII
    Соня прачнулася ад таго, што нехта пяшчотна водзіць пальцам ёй па руцэ. Максім сядзеў на дыванку перад яе ложкам.
    — Я рады, што ты засталася тут, не з’ехала з бацькам ды Ірэнай. Гэта твой дом. I заўсёды будзе.
    — Ты ж не начаваў тут каля ложка?
    — He. Проста прачнуўся раней і прыйшоў паглядзець, як ты спіш. Я заўсёды любіў глядзець, як ты спіш. А цяпер новая прыемнасць. Можна глядзець, як ты прачынаешся.
    — Калі гэта ты разглядаў мяне сонную? — сканфузілася дзяўчына.
    — Хехе, здаралася. Ты часта засынала тут у калідоры, на канапе. I ўвогуле... Але я цябе не проста так абудзіў. Па справе. Ты напісала нешта пра нас Кадрыі?
    — Так, у нас з ёй была дамова.
    — От жа дзявочае радыё... Яна ўночы даслала ліст, у адрасатах я і ты. Я яшчэ не чытаў. Баюся. Давай разам прачытаем?
    — Я ўжо адкрыла, — Соня глядзела ў мабільнік. — Ну... He так усё і страшна. Яна піша, што возьме разрыў вашых заручын на сябе. Дзядуля Рустэм не будзе на цябе асабліва злавацца, але ягоны падарунак на паўмільёна, вядома, давядзецца вярнуць.
    — Я так і думаў.
    — Ну і кантракт з кампаніяй Кадрыі вы так і не падпісалі. Яна піша, што замест фармальнага тэндара ў выпадку, калі б вы заручыліся, яе кампанія правядзе самы сапраўдны тэндар. Але яна верыць, што прапанова «Стар сістэмз» акажацца найлепшай. Што ж, усё не так блага?
    — Хадзем бацькам раскажам. Я заварыў гэту кашу, мне і расхлёбваць. Трэба дапамагчы маме з тэндарам.
    414
    Эфект матылька
    — А вось і нашы галубкі выпырхнулі! — саладжава працягнула мама Юля. Яна паўляжала на канапе ў гасцёўні з ноўтбукам, а тата Віця гатаваў сняданак.
    — Бачу, вы з татам з месца ў кар’ер пачалі мяняцца ролямі, — заўважыў Максім.
    — От жа язву мы сабе выгадавалі, — паківала галавой кабета. — А ты спіш і не знаеш, што зноў трапіў у таблоіды.
    — Я? Як?!
    — Гэтым разам ва ўкраінскія. Ну хоць так я даведалася, дзе цябе насіла. Папарацы сфатаграфавалі вас з Ксеняй на тарзанцы над Дняпром — і цяпер канкурэнты яе таты на выбарах раздзімаюць скандал. Маўляў, дачка імавернага прэзідэнта забаўляецца на нелегальным атракцыёне, пастаўленым карумпаванай фірмай. Выглядае, сур’ёзная заварушка. Спадзяюся, старэйшы Бандарчук не хоча ў прэзідэнты.
    — У сэнсе, не хоча? Як можна рабіць кампанію, траціць такія грошы, калі не хочаш перамогі?
    — Ох, сынку, палітыка — вельмі дзіўная штука. Бывае вельмі парознаму. Але я шчыра захапляюся тваёй здольнасцю мяняць лёсы краін.
    — А я захапляюся тваім розумам, — Максім нахіліўся і пацалаваў маці.
    — А цяпер усім належыць захапляцца маім амлетам! — скамандаваў тата Віця. — Прашу за стол!
    — У нас для вас навіны ад Абашавай, — сказала Соня.
    — Ой, нене, — замахала рукамі мама Юля, — сёння субота. Ніякіх спраў! Да панядзелка словы «софт», «энергетыка» і да іх падобныя ў гэтым доме пад забаронай!
    — Я пасля сняданку пайду з лыжнымі палкамі, — сказаў тата Віця. — Мне доктар прапісаў. Складзяце мне кампанію, моладзь?
    415
    Раздзел VIII
    На шпацыры Соня і Максім балбаталі са старэйшым Статкевічам пра сёе і пра тое, калі раптам ён сказаў:
    — А ведаеце, каго я сустрэў на працэдурах у Аксакаўшчыне? Лабановіча!
    — Нашага дырэктара?
    — Так, але ён больш не дырэктар. Ён пакінуў гімназію і заснаваў грамадскую арганізацыю на базе аддзелу адукацыі. Цэнтр сацыялізацыі цяжкіх падлеткаў. Як вам? Разам з жонкай!
    — Ён жаніўся?
    — Так, на тваёй класнай кіраўніцы, Соня.
    — Ніначка выйшла за Лабановіча?! Фантастыка!
    — Ды якая фантастыка — жыццё. А фантастыка — іх цэнтр. Яны там ладзяць такія праграмы! Дарэчы, я запісаў ягоныя кантакты, бо ён вельмі прасіў звязаць яго з вашым сябрам, Аляксеем. Пецькавым кухарам. Ён лічыць яго сваім выдатным вучнем і хоча запрасіць весці кулінарныя майстаркласы...
    Калі тата Віця вырваўся наперад са сваімі палкамі, Максім спыніў Соню і абняў яе:
    — Васілеўскі? Праз яго замаркоцілася?
    — Ага. Так перад ім няёмка. Ён хутка дазнаецца...
    — Хочаш, пагавару з ім?
    — Ён цябе страшна не любіць, будзе нядобра, калі ён пачуе ад цябе. Я сама...
    .. .Соня Сінічка не адзін месяц шчыра пакутавала ад Taro, што шчаслівая цаной няшчасця Васілеўскага, пакуль яе сумленне цалкам не разгрузіў адзін выпадак.
    3 таго вераснёвага вечара на цнянскім вадаспадзе Соня з Максімам амаль усё рабілі разам. I аднойчы іх запрасілі
    416
    Эфект матылька
    пагуляць у пабквіз. Яны апынуліся ў камандзе з хлопцам, прафесійным знатаком з клубу «Што? Дзе? Калі?», які да таго ж аказаўся таварышам Машы Ротмістравай.
    Заўважце, гэта не Соня пачала размову. Нясхільнасць хлопцаў да плётак моцна, вельмі моцна перабольшаная стэрэатыпамі.
    — Слухай, братка, — задушэўна прамовіў Максім у перапынку, — мы вельмі даўно сябруем з Машкай, але так і не даведаліся, хто яе хлопец. Нехта з клубу? Бо ў яе яўна нехта ёсць. Але ўсё вельмі засакрэчана.
    — Гэта я ў вас мушу пытацца, бо яе пацанчык не з нашых, — адказаў знаток. — Мы для яе толькі камізэльку падстаўлялі, калі ў іх там усё зноў было кепска. Яна тусіць з кімсьці з вашай школы. Заўсёды з адным і тым жа. Там усё цягнецца яшчэ з восьмага класа.
    — He можа быць!
    — За што купіў, за тое і прадаю. Нейкі гангстар з раёну. О, дарэчы, ён цяпер вядомы чэл. Кухарам стаў. Пра яго на «анлайнеры» нават пісалі.
    — Як? Вася?!
    — He, не той. Таго Аляксеем звалі.
    — Перастань рагатаць! — скамандавала Соня. —Людзі азіраюцца. I наогул, гэта ні разу, ні разу не смешна, Максім Статкевіч!
    Раздзед IX
    НЕЛЬГА ЗАБЫЦЬ
    Аляксей Васілеўскі панура курыў пад навесам ля чорнага хода рэстарана «Пан Сцяпан», які пасля рэбрэндынгу ператварыўся ў аўстэрыю «Відэльцы». Адкрыццё, анансаванае ўсімі забаўляльнымі парталамі Мінска, было не за гарамі. У чорнай куртцы, накінутай на чорны кухарскі кіцель, хлопец сядзеў на падасланай кардонцы, звесіўшы ногі з высокага бетоннага ганка. Глядзеў уніз так, нібы пад ім была бурная рака ці неспакойнае мора, а не асфальт падворка ў ваколіцах Камароўкі. Стаяў халодны кастрычнік.
    Побач задзынькаў ровар. Маша Ротмістрава скочыла на зямлю, прытуліла старызную «дамачку» «Вікторыя» да сцяны. Заскочыла на ганак, села побач. Васілеўскі тут жа затушыў недапаленую цыгарэту аб бляшанку.
    — Як ты? — спыталася дзяўчына.
    — Ды так, — быў адказ. — Можа, ты чула, што я нядаўна па поўнай аблажаўся. Дакладней, мяне проста апусцілі! Адзін геній IT сусветнага маштабу... А ў цябе што?
    — О, у мяне ў параўнанні з гэтым проста драбяза. Мой бойфрэнд хацеў ажаніцца з іншай — мне на злосць. Чым моцна параніў мяне.
    — Бойфрэнд усёткі? — ціха спытаў хлопец. — Параніў, значыць?
    418
    НЕЛЬГА 3 А Б Ы Ц Ь
    Дзяўчына ўстала на калені за хлопцам і абняла яго за плечы.
    — Зусім крышачку. Адцяў мне руку, нагу і вуха, выбіў вока, выразаў нырку, палову пячонкі, а сэрца — сэрца забраў цалкам і пашаткаваў сваім кухарскім цесаком на кавалачкі. Знішчыў больш за палову мяне. А пераймаецца, як заўсёды, толькі пра свой пацанскі гонар.
    — Сэрца пашаткаваў, значыць? Дык яно ў цябе ёсць? Я думаў, у цябе замест сэрца другі мозг.
    Замест адказу дзяўчына правяла рукой хлопцу па валасах і лягутка пацалавала ў скронь. Хлопец прагна засоп, а потым падняў руку да ключыцы, дзе ляжала дзявочая рука, і сціснуў яе.
    — Я сумаваў, Муся. Думаў, больш ніколі цябе не ўбачу.
    — Лёсічак, ну а што ты хацеў? Узяў пярсцёнак, які прапаноўваў мне, і тут жа паднёс яго на сподачку Сінічцы! Што я мусіла рабіць? Такая знявага! Ты думаў, пасля такога проста перагорнеш старонку?
    — Ты сказала, брулікі не тваё. I ты не гатовая.
    — Але гэта не нагода адразу бегчы да Сінічкі!
    — He адразу. Зусім не так усё было. Забыла ўжо? I наогул. Больш ніколі ў жыцці, чуеш, ніколі не нагадвай мне пра Сінічку!
    Дзяўчына адпусціла абдымкі, саскочыла з ганку і, матнуўшы крысамі клятчастага палітончыка, стала перад хлопцам, склаўшы на грудзях рукі.
    — Слухай, а пры чым тут увогуле Сінічка? Вось скажы, пры чым тут яна?
    — Я не паняў.
    — Ды не кахаеш ты яе ані крышачку! Яна для цябе — трафей у самцовым спаборніцтве са Статкевічам! I ў дадатак, каб мяне пацвяліць... Калі ты яе ў школе з днём народзінаў ці з восьмым сакавіка ў сталоўцы віншаваў... Гэта што было? Гэта каб я бачыла, так? Або ў адзінацца
    419
    РАЗДЗЕЛ IX
    тым класе, пасля тэста па гісторыі? Калі ты выйшаў на калідор з кабінета, пабачыў мяне, а потым вярнуўся і вынес на руках Сінічку! Думаеш, я цябе не раскусіла?
    — Толькі не трэба з мяне паскудніка ляпіць! Сініца — класная дзеўка. Чаму б нам з ёй не сустракацца? Мы няблага разам глядзімся. Калі б не баклажан, усё магло б скласціся іначай. I ты гэта ведаеш, іначай бы так не злавалася.
    — Божачкі, як я ненавідзела Соню! Колькі рыдала ў падушку: чаму яна, чаму не я? Што ён у ёй знайшоў? А потым неяк супакоілася. Яна ж не рабіла мне нічога кепскага. Гэта ты, ты мяне раніў...