Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
— Гэта што? — кіўнуў хлопец на бітончык.
— Я... Святой вады набрала крыху, — збянтэжылася Маша.
— О, дай папіць, у горле перасохла зусім, пакуль за табой ганяўся. г
Зрабіўшы ладнага лыку асвячонай вадкасці, Васілеўскі вярнуў бітончык і працягнуў:
— На раёне на цябе засада. Нечакана дазнаўся. Падслухаў шасцёрак сівохінскіх на перакуры. Адмазаць цябе цяжка, але можна, таму слухай мяне і рабі, што скажу. Гатовая?
— Гатовая, — агаломшана адказала Маша.
— Тады трымай, — Васілеўскі зняў з рукі скураную пальчаткукрагу і надзеў на далонь спадарожніцы. — Без рукавіц у такі мароз шарыцца не справа. А мы крыху пашарымся. Другую руку давай сюды... Ну, давай жа.
426
Нельга забыць
Ён сціснуў Машыну азяблую далонь і пагаспадарску засунуў у кішэню сваёй бясформеннай курткі.
— План такі. Ідзём да твайго дому вельмі павольна і ўрачыста, як у зачараваным сне. Бо ў нас спатканне.
— Вой.
— Ну, губляць табе няма чаго. Хлопца не маеш, я прабіў. Ды і няма дурных з табой звязвацца, прынамсі, у нас у школе.
— У сэнсе? — абурылася Маша і паспрабавала вырваць руку, захопленую ў палон Васілеўскім.
— Спакойна, — шыкнуў яе «анёлахоўнік», вяртаючы яе руку назад сабе ў кішэню. — Трында б ужо была любому твайму пацанчыку. Бо ты проста шыкоўна распарадзілася сваім геніяльным розумам, капітанка. Як ты ўмудрылася перайсці дарогу Сівому?
— Ён злачынца і мусіць сесці ў турму! — ускрыкнула Ротмістрава.
— Цішэй ты! Яны могуць быць ужо каля гастрыка.
Парачка моўчкі мінула ўніверсам і стала ўзбірацца на горку, дзе стаяў Машын дом, па асветленых сходах.
— А зара, — шэптам сказаў Васілеўскі, — трэба зрабіць дакладна, як я скажу. Падымаемся, становімся пад крайні да твайго пад’езда ліхтар і смокчамся ўзасос.
— Што?! А без гэтага ніяк?!
— Ніяк. Так трэба.
— Але я не ўмею... I не такім я сабе свой first kiss уяўляла.
— Я таксама ніколі не хадзіў з малой, але ў цябе нявыкрутка, таму рабі, як кажу. Можаш фігу трымаць у кішэні, але трэба, каб выглядала ўсё пасапраўднаму.
Калі яны ўвайшлі пад святло ліхтара, Васілеўскі прыцягнуў Ротмістраву да сябе, скінуў капюшон дублёнкі з яе твару, сарваў шапку сабе з галавы і эфектна ўпіўся дзяўчыне ў вусны.
427
РАЗДЗЕЛ I X
Калі за імі зачыніліся дзверы Машынага пад’езду, яны абое паваліліся на прыступкі пад паштовымі скрынямі, як падкошаныя.
— Паджылкі трасуцца, — прызнаўся Васілеўскі. — Ніколі ў жыцці так не страмаўся. Бачыла? Там «бэха» стаяла. Бамбілу нейкага адшукалі. Стопудова, гэта было па тваю душу.
— Што б яны са мной зрабілі? — спыталася Маша.
— Нічога добрага. Мінімум бы кажушок табе пёркамі падзіравілі. Максімум — не пёркамі і не кажушок. Жывая засталася б. Але ад папоў бы ўжо да канца жыцця не вылазіла.
— Што?.. Гэта?.. — дзяўчыне ажно мову заняло ад жаху.
— Ты насамрэч бойбаба, капітанка. Па чутках, калі ты на Сівога бочкі выкаціла, ён ахерэў. He чакаў, што так можна. А што з табой рабіць, няясна: ты ж баба. Пацаны баб не б’юць. Вось яны цябе і чмарылі паціхаму. Але нядаўна выявілі, што ты аж занадта ў тэме на іхні конт.
— Я проста... Некаторыя мянушкі ведала. Мне Войт расказаў... Аркаша. Гэта брат маёй аднакласніцы. Я і падумаць не магла, што гэта нейкія важныя мянушкі.
— Эх, капітанкакапітанка... Гэта ў гульках вашых за веды балы раздаюць. На раёне трэба жыць па паняццях. На раёне чым менш ведаеш, тым лепш спіш, а чым больш ведаеш, тым больш маўчыш. I наогул, Войт табе навошта мянушкі сказаў?
— He ведаю.
— Гэта абярэгі былі. Каб ты набрахала, што аўтарытэтам паскардзішся, і ад цябе адчапіліся. А не каб ты заявіла, што здасі мянтам усіх паханоў на раёне.
— Гэта дзікунства нейкае — вашы «паняцці»! Пячорны век проста!
428
Нельга забыць
— Сярод ваўкоў жыць — па воўчы выць. А што ты хацела...
— А чаму яны цяпер на нас не напалі? Іх жа чалавек пяць там стаяла.
— Па паняццях і не напалі. Па паняццях, калі пацан праводзіць малую, то ім даюць спакойна дайсці дадому. А вось калі я выйду адсюль, мне пастараюцца наваліць у каршэнь па поўнай праграме.
— Праўда?!
— Ага. Больш за тое: цяпер ты вольная птушка.
— Гэта як?
— Ды проста. Гэта ты раней была левая батанічка, якая можа закласці Сівога. А цяпер ты для іх мая малая. I адказваць цяпер за твой базар павінен я. Калі малая чыясьці шалапуціць, спрос з пацана. Усекла?
— Але... Чаму ты зрабіў гэта дзеля мяне?
У адказ Васілеўскі дзіўна зашмыгаў носам.
— Ну... Ты разумная, але не ганарыстая. I ў цябе валасы смачна пахнуць.
У пад’ездным паўзмроку, на шчасце, не было відаць, як густа пачырванела Ротмістрава.
— Але... — нарэшце сказала яна, — табе цяпер туды нельга.
— Нельга. Але выбрацца трэба дазарэзу. Мне ўночы фуру разгружаць на аптовым рынку, — Васілеўскі азірнуўся. — 3 суседзямі на першым паверсе сябруеш?
— Нікога не ведаю. Але... У нас другі паверх, — скеміла дзяўчына. — I ў маіх малых вокны на лес. I ў іх ёсць шведская сценка з пяньковым канатам...
— Мама, тата, мы з Аляксеем пазаймаемся крыху беларускай мовай! — крыкнула Маша ўглыб кватэры і перш, чым дарослыя паспелі выйсці ў вітальню, пацягнула Ba
429
Р А ЗД 3 Е Л IX
сілеўскага ў пакой, але не свой, а блізнюковы. Браты агаломшана адарваліся ад канструктара, калі да іх уляцела сястра з нейкім бамбізам.
— Гэта добры ніндзя, а за ім гоняцца кепскія ніндзі, — падміргнула дзяўчына малым і, за адзін скок павісшы на перакладзіне, сарвала канат са шведскай сценкі. — Давайце дапаможам яму ўцячы. Толькі цсс...
Малыя з гатоўнасцю ўчапіліся за канат, а Васілеўскі расчыніў шклопакет.
— Лёша, чакай, — сказала дзяўчына, ловячы «ніндзю» за куртку. — Яшчэ на пару слоў.
Сказаўшы гэта, яна прыцягнула хлопца да сябе і эфектна ўпілася яму ў вусны.
Маша сядзела пры грамнічнай свечцы ў сябе на ложку. Яе біла ліхаманка. Каб супакоіцца, яна маленькімі глыткамі адпівала сцюдзёную святую ваду з моднага бітончыка і чытала «Ойча наш». Нарэшце пілікнула эсэмэска:
«Я ў парадку. Лесам дабег дахаты. А ты захварэй. He хадзі ў школу хоць бы тыдзень. Раскажы ўсё продкам».
3 палёгкай уздыхнуўшы, дзяўчына падышла да камп’ютара, які мірна вуркатаў на стале ў сонным рэжыме. Разбудзіла клавішай грувасткую машыну. Спраўдзіла. Ура! 3 наццатай спробы цяжкі архіў заліўся на файлаабменнік. Яна хуценька згенеравала лінк і ўвайшла ў пошту праз спецыяльна створаны для гэтага моманту падстаўны адрас.
Яна ўсё прадумала. 3 нядаўняга часу можна было не хадзіць у міліцыю, каб сведчыць супраць злачынцаў. Ведамствы МУС пачалі прымаць скаргі праз электронную пошту. На раёне гэта грэбліва называлі «стучаць», але ёй было пляваць на дэфініцыі. Бандзюкі парушалі Крымінальны кодэкс, яна — дваравыя «паняцці». Закон дабра супраць
430
Нельга забыць
закону зла. Закон дабра быў важнейшы, і ён мусіў узяць верх, чаго б гэта ні каштавала.
Дзяўчына два месяцы сачыла за бандай Сівога з балкона, які выходзіў на дзіцячую пляцоўку. I татавым люстраным фоцікам рабіла здымкі і нават відэа таго, чым паскуднікі там займаліся. Нічога добрага ім не свяціла. Сівому хутка васямнаццаць. Ён сядзе надоўга.
Калі толькі яе доказы трапяць па адрасе...
Нараніцу яна прачнулася з гарачкай і сапраўды надоўга захварэла.
Злягла Маша тады тыдні на тры — з усімі магчымымі атытамікалітамісінусітамі, якімі толькі можа ўскладніцца прастуда. У школе пра яе, здавалася, усе забыліся — нават Галя і Снежка. Раней — што ў гэтай школе, што ў папярэдняй — да яе на свята нязменна завітвала палова класа. Тая палова, што лепш вучыцца. Сябраваць з такімі адсталымі вучаніцамі, як Вайтовіч і Кавалёва, Маша сама ніколі не стала б. Тады ёй упершыню прыйшло ў галаву, што добры чалавек і добры вучань — гэта не заўсёды адно і тое ж.
Маша ніколі не паказвала гэтага адкрыта, але адзіным сваім сяброўкам яна была страшна ўдзячная за клопат і абарону. Засынаючы, яна ў малітвах жадала дзяўчатам дабра і шчасця.
Але тут і яны зніклі з далягляду, як карова языком злізала.
Ачуняўшы, Маша напісала эсэмэску Васілеўскаму, але адказу не дачакалася.
За ўвесь час ёй пазванілі аднойчы — трэнерка па ШДК, якая запрасіла яе на рэспубліканскія зборы ў летнік «Зубраня». Акурат да заезду Маша акрыяла. У летніку школьнікі з усёй Беларусі месяц вучыліся і спаборнічалі ў інтэлектуальных гульнях на беразе Нарачы.
431
Раздзел IX
Маша вярнулася ў Мінск, надыханая гаючым нарачанскім паветрам. Цяпер яна мела пару медалёў і грамат за выйграныя турніры і чатыры аўтобусы разумных і вясёлых сяброў з розных куткоў краіны. Ёй было больш, чым калікольвек, пляваць, як сустрэнуць яе ў 234й школе.
Але яна вярнулася ў нейкую іншую школу. На калідорах было пановаму. Школьнікі хадзілі, а не бегалі, і былі пагалоўна ў форме. Аднакласнікі міла прывіталіся з ёю. Як нічога ніякага —так, нібы ўвесь папярэдні кашмар яна прысніла ці выдумала. А Ліза Паўзункова, нават не спытаўшыся, зноў уселася з ёй за адну парту!
Ніхто не ведаў, хто такі Аляксей Васілеўскі і куды ён падзеўся.
Маша ўзброілася праверанай легендай пра дапамогу з урокамі, перасіліла страх ды агіду і выправілася ў школьную курылку.
Настроі ў курылцы панавалі ўпадніцкія. Аказваецца, пакуль «кончаная» Маша адсутнічала, «цэнтравая» частка школы была ўцягнутая ў поўнафарматную вайну паміж бандамі Самсона і Сівога. Сказалі, «ізза какойта бабы». I пра Васю ёй сказалі. У вялікай разборцы «сценка на сценку» яго збілі на горкі яблык, паламалі рэбры і ключыцу, ён цяпер «чаліцца ў больнічцы». I са школы яго, як і ўсіх іх тут, выключаюць. Але затое мянты яго з Самсонам не чапалі — а вось Сівога на днях закрылі. I не за бойку — штосьці сур’ёзнае.
У палату дзіцячай хірургіі Маша ўвайшла з вялізным апельсінам у руках. Лёша Васілеўскі ляжаў на спіне з адсутным выглядам і глядзеў у столь. Яму зашылі рассечанае брыво — выглядала жахліва. Апельсін выпаў у Машы з рук і пакаціўся пад ложак. Яна прысела на акрайчык пасцелі і ўзяла хлопца за руку з рашучым намерам больш ніколі ў жыцці не адпускаць яе.
432
Нельга з а б ы ц ь
Лета паміж восьмым і дзявятым класам было запамарочным. У Машы Ротмістравай яно было распісанае па днях — летнік «Што? Дзе? Калі?», летнік з нямецкай мовай, паездка да сваякоў у вёску. Васілеўскі адведаў яе амаль паўсюль — прыязджаў на некалькі дзён з намётам, які ставіў у бліжэйшым лесе каля вады. Нехта толькі спяваў абранніцы песні, што будзе жыць з ёй у маленькім будане на беразе вельмі дзікай ракі, а Васілеўскі моўчкі і старанна ўвасабляў гэты рамантычны план у жыццё. Маша амаль перасялялася да яго з летнікавых карпусоў пад заінтрыгаваны шэпт сяброў — вярталася толькі пасля адбою.