Гарэзлівы пацалунак
Кніга першая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 448с.
Мінск 2020
Ева Вайтоўская
ГАРЭЗЛІВЫ
ПАЦАЛУНАК
КніГА ПЕРШАЯ
Моладзевы раман
Мінск Выдавец A. М. Янушкевіч 2020
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)-44
B14
Аўтарка дзякуе Івану Мацяшу і Дыяне Кірэйчук, школьніку і студэнтцы, за «моладзевае рэдагаванне» гэтай кнігі
Мастачка Кацярына Грэковіч
Вайтоўская, Е.
B14 Гарэзлівы пацалунак : Кн. 1 : [моладзевы раман] / Ева Вайтоўская. — Мінск : A. М. Янушкевіч, 2020. — 448 с.
ISBN 978-985-7210-45-9.
Жыццё ціхай троечніцы Соні Сінічкі да непазнавальнасці змяняецца ў выпускным класе ў той дзень, калі яна прызнаецца ў каханні найлепшаму вучню школы Максіму Статкевічу. Дзеянне першай кнігі адбываецца ў сярэдняй школе аднаго з мікрараёнаў Мінска. У далейшым падзеі перанясуцца на філалагічны факультэт беларускага ўніверсітэта, экалагічны летнік і ў офіс сусветна вядомай беларускай ІТ-кампаніі.
Раман прызначаны для аўдыторыі young adult (16-25 гадоў), а таксама для ўсіх аматараў папулярнай літаратуры.
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)-44
ISBN 978-985-7210-45-9 © Ева Вайтоўская, 2020
© Афармленне. Выдавец A. М. Янушкевіч, 2020
У аснову раману лёг сюжэт культавай японскай мангі «Ітадзура на кіс» («Гарэзлівы пацалунак»), якая выходзіла ў Японіі ў 1991-1999 гадах, маляваная манга-мастачкай Тада Каору (1960-1999). Звышпапулярны коміксавы серыял застаўся няскончаным праз заўчасную смерць аўтаркі, што не зашкодзіла яму здабыць прыхільнікаў ва ўсім свеце — і не толькі сярод аматараў мангі і анімэ. «Гарэзлівы пацалунак» быў некалькі разоў экранізаваны азіяцкімі тэлестудыямі, а сюжэт гэтай гісторыі ўжо зрабіўся вандроўным. Аўтарка беларускага рамана вырашыла перасяліць герояў мангі з Токіа 1990-ху сучасны ёй Мінск і паглядзець, што з гэтага атрымаецца.
У японскім арыгінале школьніцу Катока Аіхару, якая закахалася ў прыгажунчыка Ірые Наокі, параўноўваюць са смаўжом, які паволі і ўпарта паўзе па схіле гары да своёй мэты. Аўтарцы беларускай версіі болый даспадобы еўрапейскае параўнанне. Яна бачыць сваю гераіню Папялушкай, чые прыхаваныя таленты раскрываюцца з дапамогай чароўных фей, якія, на шчасце, апынаюцца поруч.
TOM ПЕРШЫ
Раздзел I
КАТАСТРОФА
— Глядзіце, вунь Соня Сінічка з «Д» класа!
-— Яна прызналася ў каханні Максу Статкевічу з 11 «А»!
— Вядома ж, ён яе адшыў!
— А як іначай? Дурніца! Што яна сабе думае?
Школьныя перапынкі, такія хуткаплынныя ў іншыя дні, сёння ператварыліся ў бясконцае пекла. Добра яшчэ, гісторыя ў адным кабінеце з белмовай: можна будзе застацца ў класе, прыкінуўшыся, што трэба дарабіць дамашку. Халера з імі — з адкрытымі форткамі. Для яе гэта вельмі нават добрае выйсце — праваляцца тыдзень дома з ангінай. А лепей — два тыдні. А там і восеньскія вакацыі — і пра ейны канфуз пакрысе забудуцца.
— Шу-шу-шу... Шу-шу-шу...
Але першым урокам — хімія, другім — фізра. Гэта значыць, трэба спачатку падняцца ў хімкабінет з першага паверха на чацвёрты, а потым спусціцца з чацвёртага — у цокаль, у спартзалу. Праз тры пралёты і два пераходы. У... толькі не гэта! — дзявочую шатню, дзе пасля ўрока пераапранаюцца завучкі з іхняй паралелі.
— Слухайце, як можна так аблажацца? Яна ж у адзінаццатым класе. Пара б ужо ведаць усё пра падзелы на касты!
— Ты што, яна ж з «Д»! У іх замест грамадазнаўства — практыка на заводзе!
Сярэдняя школа № 234 горада Мінска аднядаўна часу мела прагрэсіўнага дырэктара і, адпаведна, адмысловую школьную праграму. У год, калі час быў Соні Сінічцы пераводзіцца ў дзявяты клас, новы дырэктар арганізаваў набор у спецкласы. Набор правялі на базе вучняў школы, але прымалі дакументы ад любых адораных падлеткаў з прапіскай у -скім раёне. Так і стварылі спецклас «А» — з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы, «Б» — фізічны клас, «В» — матэматычны і «Г» — эксперыментальны клас з эканамічным профілем.
У іншых школах калі і праводзілі такія наборы, то з дзясятага класа. He дзіва, што сярод бацькоў будучых дзевяціклашак разгарэўся ажыятаж. I калі попыт на фізіку і матэматыку не быў надта высокім, бо побач існавала цэлая гімназія з фізматухілам, то перспектыва ўвапхнуць сваіх птушанятак у англійскі «А» ўзвінціла конкурс у гэты клас да пяці чалавек на месца.
А вось «эксперыментальны эканамічны» мала каго зацікавіў. Быў туды недабор, і клас дакамплектавалі тымі, хто не прайшоў па балах у «А». To бок усімі, каму карцела «людзьмі звацца».
— Я не зразумела, клас «Г»! Якая вам справа?! Свайго асабістага жыцця няма, дык у чужое лезеце?..
— Збаў абароты, расліна!
I — самае жахлівае:
— Пашляціна.
— Гі-гі! Пашляціна...
Адбрэхвацца ў адказ не ў манерах Соні, але гэтым разам ну сапраўды дасталі. 3 кабінета хіміі яна пастаралася выслізнуць першай, ні з кім не размаўляючы. Але таго, што на фізры давядзецца сутыкнуцца з «гэшкамі», не ўлічыла.
На апошнім сходзе восьмай паралелі дырэктар прызначыў дні іспытаў для спецкласаў і заадно абвясціў, што
ніводзін двоечнік і хуліган з восьмага ў дзявяты пераведзены не будзе. Пасля чаго агучыў прозвішчы ўсіх парушальнікаў дысцыпліны і статыстык паспяховасці, выдаўшы кожнаму на рукі бледненькую ксеракопію з тэлефонамі суседніх школ, дзе адшчапенцы могуць перакантавацца годзік перад хабзой.
Так і сказаў: «Вымятайцеся, калі ласка».
Для тых жа, хто застанецца ў школе, але не зможа паступіць ні ў адзін са спецкласаў, дырэктар абяцаў арганізаваць пяты — «просты клас». 9 «Д».
Міма дырэктарскага расстрэльнага спіса ціхая троечніца Соня Сінічка шчасліва праляцела, але і на адбор у спецкласы не пайшла. Куды ёй з ейнымі здольнасцямі. Так яна трапіла Ў «Д»-
«Д» значыць дэбілы. Вы не ведалі?
За імі, у малодшых паралелях, ужо не было «простых класаў». А сама школа налета рыхтавалася стаць гімназіяй.
Так што на пачатку адзінаццатага класа Соня Сінічка і ейныя аднакласнікі засталіся купкай няўдачнікаў у акіяне геніяў. Проста як тыя дзікуны ў песні пра нешчаслівую выспу. «Расліны», «кабачкі» і «тубыльцы» — самыя бяскрыўдныя мянушкі, якімі іх цяпер адорвалі ў школе ўсе — ад малых да аднагодкаў.
Вось яны, 11 «Д». Уварваліся ў шатні, галосяць, балбочуць, тузаюцца. Асабліва хлопцы. Дакладна — тубыльцы.
— Сініца, ты што, праўда гэта зрабіла???
Найлепшыя сяброўкі — Галя Вайтовіч і Сняжана Кавалёва. Першая — чарнявая і кудлатая, поўненькая, як бочачка, другая — наадварот, худая, як трэска, і высокая, як слуп, фарбуе свой шэранькі лён у радыкальны блонд, які з гонарам называе «плацінай». Стаяць, задыхаліся. Жывуць у адным доме, таму на заняткі ходзяць разам і сёння традыцыйна спазніліся. Потым, відаць, хаваліся ў прыбіральні ад завучаў, якія пасля званка здзяйсняюць рэйд па школе, вылоўліваючы і перапісваючы такіх спазніўцаў. Таму пра самы гучны скан-
дал чвэрці і тое, што іхняя Сініца — пасмешышча ўсёй школы, дазналіся толькі пасля хіміі ад іншых дзяўчат.
— Ты ў курсе, што ён бог?
— На што ты ўвогуле спадзявалася?
— Ну, на разуменне.
— На разуменне?!! Давай удакладнім. Гаворка пра Максіма Статкевіча з 11 «А»?
— Ну, пра Максіма Статкевіча. I што тут такога?
Галя зарагатала, а Сняжана млява закаціла вочы.
Справа нават не ў тым, што Сінічка — «дэшка», а прыгажун Макс Статкевіч — першы вучань самага элітнага — «А» класа. Проста ўвогуле няясна, што гэты геній робіць у іхняй школе. 3 ягонымі дадзенымі ён мог лёгка паступіць у любы прэстыжны ліцэй. «Ашкі» даносілі, што Статкевічы агітавалі здольнага сына за элітную гімназію пры лінгвістычным, але той сказаў, што яму ляніва ездзіць на вучобу ў цэнтр горада, і сам падаў дакументы ў «А» клас.
— Ты ў курсе, што ён выйграў запар дзве рэспублікі па англійскай мове і, найверагодней, налета зноў выйграе алімпіяду?
— Ты ў курсе, што любая дзеўка ў нашай школе аддасць новы смартфон, каб хоць раз пабачыць яго ў спартыўнай форме, але гэта амаль немагчыма, бо ад фізры яго вызвалілі, бо ён — чэмпіён па тэнісе сярод юніёраў?
— Ты ў курсе, што ў яго ай-к’ю — 180 і тытул «кароль школы» ў мінулым годзе атрымаў таксама ён?
— Ты ў курсе, што ягоны баця валодае буйной ай-ты-кампаніяй, а яго сям’я жыве ў крутым катэджы на Цнянцы?
Гэтыя балбатухі выдатна сумяшчалі пераапрананне, прычэсванне ды адсылку камусьці эсэмэсак — з экстраннай прамыўкай Соніных мазгоў. Цэзарыхі, блін. Соня маўчала, робячы выгляд, што перавязвае матузкі на кедах.
— Ідзіце. Ала не любіць, калі спазняюцца на шыхтаванне.
Вось яна, Соня Сінічка, стаіць перад люстэркам у апранальні. Такога, каб люстравацца ў поўны рост, няма ў маласямейным інтэрнаце, дзе пакуль жывуць яны з бацькам. Таму, дачакаўшыся, пакуль дзяўчаты класа «Д» па свістку фізручкі перавандруюць у залу, Соня глядзіць праўдзе ў вочы. Нізенькая, кату па пяту, з русымі валасамі, сабранымі ў хвост, і вялікімі шэрымі вачыма пад прамой грыўкай, што напаўзае на павекі. He худая і не тоўстая. У свае шаснаццаць — без намёку на нейкія хоць мала выбітныя грудзі пад майкай з ідыёцкім коцікам. Худыя ногі вытыркаюць з ружовых шортаў. Сераднячок з выгляду, як і ўва ўсім астатнім.
У думках дамалявала побач з сабою высокага і станістага цемнавокага шатэна ў бездакорным шэра-сінім гарнітуры. У беласнежнай кашулі расшпілены верхні гузік. Прынцыпова без гальштука — прывілей, дараваны строгім дырэктарам. У школе ўжо тры гады як «дзелавы стыль» і фэйс-кантроль на ўваходзе, і яго не праходзяць ані джынсы, ані яркая памада, ані міні-спадніцы. Вольнасці ў аблічнасці дзірык дазваляе толькі асабліва адзначаным вучням, з імі ён вітаецца за руку, іх ён запрашае на каву ў «чыл-аўт» — прыёмны пакой свайго кабінета. 3 дня, калі яго сюды прызначылі, такіх таемных прывілеяў дзірык выдаў толькі тры: генію фізікі Ваню Каланіцкаму з 11 «Б» — на доўгія валасы, на завушніцу ў вуху — таму ж Каланіцкаму і на права не насіць гальштука — Максу Статкевічу.
Але доўгія валасы і нават завушніца — гэта зусім не крута, калі поруч Максім з ягонай сімпатычнай стрыжкай, ахайна прычасанай зранку і ўвечары. Кожная старшакласніца 234-й школы гэта пацвердзіць.
Соня ўздыхнула. Усе навокал мелі рацыю. Дзе ён, а дзе яна.
— Ала Юр’еўна, у мяне жывот разбалеўся... Можна я пасяджу ў апранальні?..
Усё пачалося два гады таму, на лінейцы першага верасня. Дзевяцікласнікі са спецкласаў былі ў цэнтры ўвагі,
і педагогі-арганізатары ўключылі ў сцэнар прывітальнае слова школе ад новых вучняў. Выдатнік і спартсмен з багатай сям’і — не было сумневаў, што прамову даручаць таямнічаму новенькаму.