• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга першая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга першая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 448с.
    Мінск 2020
    97.62 МБ
    Соня падышла да сцяны дома і злёгку стукнула па ёй кулачком. Па сцяне пайшоў нейкі дзіўны рэзананс — нават шклопакеты завібравалі.
    — Тата, а дом дакладна трывалы?
    — He хвалюйся, дачушка. I на мой век хопіць, і на твой. I на век твайго мужа і дзетак.
    — Ну не, татуля. Я не збіраюся вечна жыць у гэтым доме! А пагатоў калі выйду замуж!
    — Што ты такое кажаш, Соня? Пакінеш мяне тут самога на старасці?
    — Ну татка, ты яшчэ малады!..
    У гэты момант каля Сінічкавага навабуда затармазіў бусік. 3 пасажырскага месца выскачыў хлопец. Ён аператыўна адчыніў заднія дзверкі. Адтуль вылезлі яшчэ двое і тут жа пачалі выцягваць на ўзбочыну мэблю. Гэта быў верны рыцар Вася і ягоныя збраяносцы Лысы і Дубовік. Вася рашуча накіраваўся ў дом.
    Пару гадзін таму, калі хлопцы павыцягвалі майно Сінічак з інтэрната, выявілася, што грузавая машына спазняецца. Тады Вася дзеля эканоміі часу накіраваў Соню з бацькам наперад, на іхняй старэнькай «таёце», а сам з хлопцамі застаўся чакаць перавозку.
    Блазнаваць Вася пачаў адразу з парога:
    — Спадар Пётр! Зранку не было часу, але цяпер рэкамендуюся. Аляксей. Для вашай Соф’і я не проста аднакласнік. Маю надзею, што ў даволі блізкай будучыні змагу назваць вас бацькам.
    I, гледзячы проста ў вочы імавернаму цесцю, працягнуў таму шырокую шурпатую даланю.
    Іранічна прыўзняўшы бровы, Пётр Сінічка парукаўся з Васілеўскім, а потым запытальна паглядзеў на дачку.
    «Не, ты што, не слухай яго! Гэта няпраўда!» — адчайна сігналізавала Соня тату за Васевай спінай.
    — Ну што, Соня, а вось і муж знайшоўся.
    Вася не стаў стрымліваць рогату:
    — Бачыш, Сініца, нават твой продак лічыць нас выдатнай парай... Ладна, пайду пакамандую пацанамі.
    — А вось і мы!!! — на парозе матэрыялізаваліся Галя і Снежка.
    — Сняжана! Галіна! Рады вас бачыць! — павітаўся Сонін бацька. — He распранайцеся: я батарэі не паспеў падключыць.
    — Прыйшлі дапамагчы Соні распакавацца і... адзначыць! — апошняе слова дзяўчаты выгукнулі разам, патрасаючы торцікам.
    — Хлопцы зараз мэблю ў дом занясуць, дык давайце, перш чым расстаўляць, гарбаты пап’ём. 3 торцікам? — прапанавала Сняжана. — Дзе тут у вас можна вады згатаваць?
    — Вунь у куце электраплітка. Мая паходная кухня на час рамонту.
    Снежка стала завіхацца з імбрыкам, а Галя завяла свецкую гутарку.
    — Цэлую вечнасць да вас дабіраліся... Сініца, як ты адсюль у школу ездзіць будзеш?
    — Буду падвозіць Соню пад аўтобус, — адказаў за дачку Сінічка. — I потым, колькі той школы? Адзінаццаты клас, дзякаваць Богу... А кампанія ў вас, бачу, дружная. Дзякуй вам, што вы дапамагаеце Сонечцы.
    — Ну, ты хоць ацаніла, як завіхаецца Васілеўскі? — зашаптала Галя Соні на вуха. — Ведае, як табе цяпер фігова, вось і прыйшоў падтрымаць. Ён, вядома, клоўн, але на справе значна лепшы за розных там статкевічаў. Я б на тваім месцы задумалася.
    — Уф, нібы ўсё, — спацелыя хлопцы ўваліліся ў гасцёўню. — Дзе ў вас тут можна вады папіць?
    — Там, дзе вы мэблю заносілі, — на кухні кран. Ваду ўчора падключылі.
    Вася вярнуўся ў кухню, аддзеленую ад гасцёўні перагародкай. Але на парозе замёр, інтэнсіўна зашмыгаўшы носам.
    — Народ, вы паху не адчуваеце? Тут, па ходу, няслабая ўцечка газу.
    — Усё, імбрык паставіла, хутка будзе кіпень, — абвясціла Снежка.
    — Што ты зрабіла??? — закрычаў Васілеўскі. — На выхад усе! Жыва!!!
    Ён высадзіў нагой уваходныя дзверы і, адштурхнуўшы з дарогі канапу, стаў выпіхваць дзяўчат надвор.
    — Валім адсюль! За бетонныя блокі!!!
    Насупраць ішла будоўля. Падбухтораныя Васем, які запанікаваў, Соня з сяброўкамі, яе тата, а таксама Дубовік і Лысы заваліліся ў канаву за плітамі агароджы, якую яшчэ не паставілі.
    Вася ляцеў апошні, размахваючы мабілкай.
    — Чорт, батарэйка села! Хто-небудзь, набярыце службу газу! 104!
    Ягоныя апошнія словы перакрыла магутнае «бабах».
    Вызірнуўшы з-за пліт, Соня пабачыла, як іхні з татам дамок складваецца, як... картачны. Менавіта так яно выглядала.
    — Набірайце адразу 101, — сказаў Васілеўскі, калі аддыхаўся.
    ххх
    Лысы з Дубовікам ляжалі на дне канавы і разгублена мацюкаліся. Ані іх датклівыя аднакласніцы, ані агаломшаны тата адной з іх не былі ў стане зрабіць ім заўвагі. Калі б не гэтыя двое, сцэна была б нямой. Соня з партрэтам
    маці ў руках, Галя, што мёртва сціскала ў кулачку матузок, на якім матлялася пакамечаная скрынка з торцікам, і астатнія — бледныя, з вачыма вырачанымі, як у персанажаў японскіх мульцікаў. На заднім плане, ходзячы сюды-туды перад іх імправізаваным брустверам, Вася тэлефанаваў у МНС, патрабуючы пажарную машыну на Садовую вуліцу.
    — Як ты, Аляксей, увогуле зарыентаваўся, што рабіць? — паволі спытаўся Сонін бацька, калі Вася вярнуў яму мабілку.
    — Мне нядаўна васямнаццаць споўнілася, і мой в’етнамец павесіў на мяне пажарную бяспеку ў сваім «Сайгоне». Дык, халера, давялося розныя брашуры чытаць, а потым яшчэ выпісваць пасведчанне ў пажарнікаў. Я і ў школе так не вучыўся... Ніколі не думаў, што так хутка прыдасца... Што прыдасца ўвогуле... У вас цыгарэткі не будзе?
    Слухаючы, як набліжаюцца сірэны пажарнай і хуткай, Соня думала пра тое, што новае жыццё не проста пачалося, але прызначыла ёй, Соні Сінічцы, месца ў сваім эпіцэнтры.
    Раздзел III
    НЕВЕРАГОДНЫ ЗБЕГ АКАДІЧНАСЦЕЙ
    Неверагодны збег акалічнасцей справакаваў поўнае разбурэнне дома ў катэджным пасёлку непадалёк ад Мінска. Халатнасць газавай службы — няшчыльная зварка труб — выклікала ўцечку газу ў прыватным доме. А рэзкі пах лакафарбавых сродкаў пасля нядаўняга рамонту не дазволіў гаспадарам своечасова зветрыць блакйпную небяспеку, якая пагражала дому на працягу сутак. Дадайце сюды яшчэ ўключаную электрычную плітку... Выбух газу не быў асабліва сур’ёзным, але канструктыўныя хібы, дапушчаныя пры будаўніцтве дому, спрычыніліся да таго, што яго сцены склаліся, як косткі даміно. Пажарнай службе, што аператыўна прыбыла на месца выбуху, удалося ліквідаваць узгаранне за паўгадзіны. Па іншым — шчаслівым — збегу абставін ахвяр няма. Вінаватых у гэтым надзвычайным здарэнні вызначыць следства.
    Па тэлевізары паказалі яшчэ пацярпелага — тату, падпісаўшы яго: «Мінскі рэстаратар Пётр Сінічка». Тата расказаў, што збудаваў дом на ўспамін пра жонку, што гэта ўсё, што мелі ён і дачка, і ім цяпер няма куды ісці.
    — Сінічка! Твой тата трымае рэстаран? А па табе не скажаш!
    РЛЗДЗЕЛ III
    Гэта была доўгая дарога да школы. Спасылку на тэлесюжэт пра іх выбухную суботу выклалі ў школьным пабліку з падзагалоўкам: «У Соні Сінічкі знесла дах». I кожны, хто абганяў яе хмурым восеньскім ранкам на вуліцы, лічыў сваім абавязкам гэта адкаменціць.
    — Спярша пракінуў Статкевіч, потым — Мінгаз. I невядома, што горай.
    — Класічны выпадак няпрухі.
    — Сінічка, улётна выглядаеш!
    Усю нядзелю зранку да вечара Соня корпалася ў завалах, з усіх сіл намагаючыся не трапіць у аб’ектывы фотарэпарцёраў, якія, не раўнуючы каршакі, зляцеліся на іхняе папялішча. I ўсё-ткі ў інтэрнэт-хроніку яна загрымела — на заднім плане, укленчаная над абгарэлай скрыняй, перапэцканая, з разяўленым ротам, як гаіцянскі бесхацінец пасля землятрусу.
    — Соня! — Галя і Сняжана дагналі сяброўку на прыступках перад школьнай брамай. — Як ты?
    — У норме. Улічваючы акалічнасці. Вось, вазьмі, — пад узрадаваныя воклічы Снежкі Соня працягнула той салатавую торбачку з грашыма і мабілкай, якую сяброўка пакінула ў доме перад выбухам. Торбачка была запыленая, але цэлая. — Начавалі мы ў інтэрнаце. Суседзі пазычылі спальнікі і раскладушкі і два дні адпойвалі тату каньяком. Я яго таксама як магла супакойвала. Ён праз дом проста ў аўце, але я яму кажу: тата, машына — цэлая, шмоткі, кнігі і ўсе самыя дарагія рэчы — у багажніку, а мэбля — ну і няхай патрушчылася, яна ўся была старая, мы б яе ўсё адно хутка выкінулі... А самае галоўнае, мы самі засталіся жывыя-здаровыя, значыць, усё будзе! Страшна падумаць, а калі б нехта закурыў? Або Снежка не на электраплітку імбрык паставіла, а на газ... Нам усім здорава пашанцавала!
    — Дарэчы, ты нас не палі, — папрасіла Галя. — Мы сваім сказалі, што яшчэ не даехалі да цябе, калі газ бахнуў. Яны
    і так ледзь ад жаху не пасівелі... А што вы будзеце рабіць далей? I ці вернуцца вам грошы?
    — Там усё складана. Тата размаўляў са знаёмым юрыстам. 3 аднаго боку, вінаватыя газавікі, але з іншага — TaTa ставіў дом сам і нешта там напартачыў, таму будзе многа спрэчак у судзе. He факт, што нам кампенсацыю выплацяць. А застрахаваць дом, пакуль ён недабудаваны, тата неяк не парупіўся... Але ёсць і добрыя навіны!
    	???
    — Тату па тэлевізары пазнаў ягоны харошы сябар, з якім яны сто гадоў не бачыліся, і адразу патэлефанаваў. У яго вялікі дом, дзе ёсць для нас месца. Ён запрасіў пажыць у іх, колькі нам трэба, пакуль не вызначымся!
    — Дык выдатна, Сонька!
    — Цяпер галоўнае табе нямоцна вытыркацца ў школе, пакуль справы не наладзяцца, — і далей усё будзе ў ажуры...
    — Вой, глядзіце, што там?
    — Толькі не гэта... Васілеўскі!
    Каля ўвахода ў школу мітусілася высокая фігура ў клятчастым пінжаку. Гэта сапраўды быў Вася.
    — Увага, увага, — бойка вяшчаў Вася ў немавед дзе адкапаны мегафон. — У адной нашай вучаніцы, Соф’і Сінічкі, вялікае няшчасце! Яе дом быў разбураны выбухам газу. He застанемся глухімі да чужой бяды! Аказваем грашовую дапамогу, хто колькі можа! Нават тысяча беларускіх рублёў* мае сэнс!
    Побач на ганку Лысы з Дубовікам падсоўвалі галаслівай плыні школьнікаў пераносную чырвоную урну для бюлетэняў, якую выкарыстоўвалі, калі школа была выбарчым участкам. Проста на дзяржаўны герб скотчам быў прылеплены аркуш з неахайным надпісам: «Збор сродкаў для бяздомнай Соф’і Сінічкі».
    * Падзеі адбываюцца да дэнамінацыі 2016 года.
    — Галасуем за будучыню Соні! — як мог абыгрываў гэты факт клятчасты аратар.
    — Вася, што ты робіш? — Соня схапіла таварыша за крысо пінжака.
    — А вось і сама пацярпелая, — абвясціў Вася ў мегафон. Нягледзячы на сваю бяду, яна сёння з намі — і нават у гуморы! Уразімся духоўнай моцы гэтай неверагоднай дзяўчыны!
    — Вася, што за цырк??? — зашыпелі, падаспеўшы, Галя са Снежкай.
    — Мне класуха дазволіла!
    — А ў мяне ты дазволу спытаўся? — закрычала Соня. — Хіба ты не разумееш, у якое ты мяне ставіш становішча?
    — Магла б і дзякуй сказаць! Для цябе шчырую!