Гарэзлівы пацалунак
Кніга першая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 448с.
Мінск 2020
Стоп! Якой начнушкі? Начнушак у яе ніколі не было. Колькі сябе памятала, Соня спала ў балахонных футболках таты. Тых, якія не падышлі яму памерам або проста знелюбелі. Хадзіць у такім выглядзе па чужым доме не выпадала. Экстранны шопінг — пастанавіла Соня і тут жа падхапілася з ложка. Трэба было наведаць купальню, пакуль ніхто не прачнуўся.
...Як толькі гадзіннік на мабільніку паказаў сем сорак пяць, Соня выйшла з пакоя — у форме і з ранцам. У звычайныя дні ўсе школьнікі ў доме снедаюць у адзін і той жа час, урачыста абвесціла ўчора мама Юля, таму будзе зручней, парэкамендавала яна, спускацца на сняданак ужо сабранай. Так Соня і зрабіла, але, нягледзячы на пунктуальнасць, усё адно выйшла апошняй.
— Гэта парушэнне маёй прыватнай прасторы, — пачула яна незадаволены голас Максіма. — Спачатку ўшчыльненне ў пакоі, а цяпер яшчэ і гэта!.. Там жа не прадыхнуць ад слоікаў ды цюбікаў!
— I што ты прапануеш? — кпліва азвалася мама Юля.
— Памяняйся са мной купальнямі. Мужчыны — асобна, жанчыны і дзеці — асобна. Збярыце разам усе гэтыя вашы, як ты кажаш?.. Дзявочыя сакрэты... А я перайду да таты і спадара Пятра.
3 усяго відаць, Максіма імаверныя сутычкі з Соняй у купальні зусім не натхнялі.
— А пра маю прыватную прастору ты падумаў? Пра маю зручнасць?
— А ты, калі заварыла ўсю гэтую камуналку, хіба ў нас спыталася?
— Я хачу мыцца з Максімам! — запісклявіў трэці голас.
— Замаўчы і еж... Добра, я падумаю, Максім. Але ўзамен ты зробіш тое, пра што я цябе прасіла. Табе ясна?.. А, вось і Сонечка прачнулася! Спускайся хутчэй, што стаіш?
Максім сядзеў пры стале ў сваім школьным гарнітуры без галыптука, у адной руцэ — газета, у другой — кубак з кавай. Есці, гледзячы на такое, было абсалютна немагчыма. Калі так пойдзе далей, Соня змарнее ад недаядання.
— Максім, колькі разоў прасіла, не чытай за сталом!.. Ці добра адпачыла, Соня? Як там — сплю на новым месцы, прысніся жаніх нявесце, га? А тата Віця храпе як жыта прадаўшы — да пятай ранку з Пятром сядзелі, размаўлялі... Што значыць даўно не бачыліся... Я ўжо апоўначы звалілася... А твой тата, Соня, на працу заўсёды позна ўстае, так? Вадзік, не дурэй, а даядай: мы спазняемся! Усё, уцякаем... Да Вадзікавай гімназіі тут блізка, але зранку заторы... Посуд не прыбірайце — я прыеду памыю. Добрага дня!
Кажучы ўсё гэта, мама Юля паспела скінуць пустыя ўжо міскі ў мыйку, выцерці твар і рукі Вадзіку, які зацята раз-
мазваў кетчуп па талерцы кавалкам сасіскі, схапіць ранец са сходаў і ключы — з камоды, захутаць у верхнюю вопратку сябе ды сына і знікнуць разам з малым за дзвярыма. Праз хвіліну знадворку пачуўся пошум матора.
Над сталом павісла цішыня. Каб схаваць няёмкасць, Соня схапіла свае талерку і кубак і ўсё-ткі пацягнулася іх мыць. Максім адклаў газету, падчапіў з падлогі заплечнік і пакрочыў да выхаду. Абуўся і знянацку, абярнуўшыся, зазірнуў у гасцёўню:
— Ты як, у школу ідзеш? — з яўнай неахвотай спытаўся ён. — Я цябе на дварэ пачакаю.
— А?.. Навошта?
— Навошта? А ты дарогу ведаеш?
Кухонны гадзіннік паказваў восьмую. Да званка на першы ўрок заставалася дваццаць хвілін. Соня неяк і не задумвалася, як яна трапіць адсюль да школы — ды яшчэ ў такія рэкордныя тэрміны. Яна нават не ўяўляла, у якім кірунку размяшчаецца іхняя школа. Пакінуўшы посуд, яна пабегла ў вітальню шукаць паліто і боты. Ад хвалявання доўга вазілася з матузкамі.
Калі Соня выскачыла за веснічкі, на вуліцы нікога не было. Яна роспачна забегала сюд-туд перад домам — хацелася крычаць ад крыўды. Сышоў без яе. Што яна цяпер будзе рабіць? Але тут яе сягнуў кплівы голас з падворка.
— Чаго мітусішся як апечаная?
Максім вызіраў з-за рага «лялечнага дома».
— За мной давай.
Яны прайшлі чыста прыбраны двор Статкевічаў, і Максім націснуў гузік на брамцы ў высокай — болыл паважнай, чым з вуліцы, — агароджы, якая затуляла дом ад лесу.
— Мама сёння зробіць вам ключы. Усё, цяпер не адставай.
I, заклаўшы рукі ў кішэні нагавіцаў, хутка пакрочыў па лясной сцежцы.
XXX
Ах, што гэта быў за лес! Высока ў нясмелым святле ранішняга сонца шамацелі гонкія хвоі, а пад імі буяла чырвона-залатая восень бяроз ды клёнаў. Соню аж распірала ад хараства моманту. Навокал прасціраўся зачараваны, казачны лес, па якім яе, як тую кэралаўскую Алісу, вёў Белы Рыцар.
Толькі вось з боку ўсё выглядала не надта рамантычна. Максім ішоў так хутка, што, каб паспець за ім, Соні трэба было трусіць, як сабачку на шворцы. Калі ўжо згадваць творы англійскіх пісьменнікаў, гэтыя двое былі падобныя хутчэй да Пятачка з Віні Пухам.
«Віні, Віні, куды мы ідзём?» — мімаволі згадала Соня савецкі мульцік і голасна рассмяялася.
— Чаго рагочаш? — панура спытаўся Статкевіч, так рэзка спыніўшыся, што Соня мала на яго не наляцела.
— Ну... Хіба тут не цудоўна? — знайшлася яна пасля некаторага замяшання. — Пагодны ранак, сонца, водар хвой — ці шмат трэба для добрага настрою? Ты ўвогуле калі-небудзь бываеш у гуморы?
— Ты хоць ведаеш, што гэта за лес? — раптам зашыпеў Статкевіч.
— Ну, лес як лес. Наш, мікрараённы.
— Ты ведаеш, колькі тут у трыццатыя людзей расстралялі?
— А... Дык тут не. Гэта ж там, за кальцавою, у Курапатах, — махнула Соня рукою туды, адкуль даносіўся шум аўтатрасы.
— Значыць, за кальцавою расстрэльвалі, а тут не? Выдатна!..
— Ну, нам гісторык так казаў.
— Ты ведаеш толькі тое, што расказваюць у школе? Гэта шмат што тлумачыць, Сінічка. Дык вось, запомні. Ніякіх раскопак ніхто тут ніколі не рабіў. Ахоўная зона — гэта адно,
РАЗДЗ ЕЛ IV
магілы — іншае. Тут усё на касцях. Так што будзь ласкавая, паводзься прыстойна.
I пакрочыў далей. Зануда. Як можна быць такім занудам? Соня аж запаволілася ад абурэння.
— He тармазі! A то спознімся.
Гэтак Соня Сінічка зноў аканфузілася на роўным месцы. Але лес сапраўды быў казачны. Здаваўся дрымучым — ажно праз нейкія пяць хвілін Соня пачала пазнаваць мясціны. 3 гэтай горкі яны ўсім раёнам узімку каталіся на санках. Статкевіч правёў яе напрасткі. Адсюль ужо была відаць школа: за купай хмызу, з якога вытыркаў закінуты двухпавярховік, прасціралася пустка школьнага стадыёну.
На ўзлеску Статкевіч спыніўся. Павярнуўся да Соні, не вымаючы рук з кішэняў, і загаварыў.
— Адсюль пойдзеш сама. Але спачатку паслухай уважліва, Сінічка. Я цягаюся з табою толькі таму, што мяне вельмі прасіла мама — ёй у гэтым лесе вечна мрояцца нейкія міфічныя маньякі. Запомні раз і назаўжды: не размаўляй са мной у школе! Мне хапае тых плётак, што ўжо існуюць — па тваёй міласці! I толькі пасмей хоць каму ляпнуць, што мы жывём у адным доме! Сяброўкам сваім, жанішку гэтаму свайму лахматаму... Толькі паспрабуй — мала не пакажацца.
— I што ж ты зробіш?
— Я знайду спосаб зняславіць цябе на ўсю школу. Гарантую табе гэта. Так што не вытыркай языка. Усё, я пайшоў.
I ён хутка-хутка збег уніз па схіле. Соня стаяла колькі хвілін, гледзячы яму ў спіну. Вельмі многае хацелася крыкнуць яму ўслед: і «што ты сабе дазваляеш, Статкевіч?», і «гэта мне трэба саромецца цябе!», і «Вася мне не жанішок». Але яна толькі сціснула кулакі, пачырванеўшы ад гневу.
А самае вясёлае, што ў школу ёй не было трэба. Па аўторках «Д» клас меў вытворчую практыку, і а восьмай дваццаць метадыстка сустракала ўсіх дзяўчат, хто вучыўся на швачак, каля тралейбуснага прыпынку, каб везці на швей-
ную фабрыку. Сёння быў першы дзень навучання на прадпрыемстве.
Уздыхнуўшы, Соня таксама разагналася па схіле, але збочыла ўправа ад школы, туды, дзе, на ейнае меркаванне, мусіў быць прыпынак.
ххх
— Дык усё-ткі, у каго ты жывеш? — спытала Галя, жвава перабіраючы піжамкі на вешалцы ў краме бялізны.
Увесь дзень з самага ранку Соня трымалася, не раўнуючы юнак на дапросе. Тоячы думкі і мары свае — што было нялёгка, улічваючы шквал пытанняў, якімі засыпалі сяброўкі. А які дом, а хто гаспадары, а як туды ехаць, а ці запросіш у госці... Звар’яцець можна. А гэта ж Снежка і Галя, ад якіх яна ніколі нічога не ўтойвала ўжо цэлыя два гады — з часу, як яны разам трапілі ў «Д» клас і моцна пасябравалі. Адказвала Соня асцярожнымі агульнымі фразамі. Дом вялікі і прыгожы, гаспадары заможныя, але вельмі простыя ды прыязныя, жывуць далекавата, але яе будуць падвозіць у школу машынаю.
Адбыўшы практыку, дзяўчаты хуценька паабедалі ў фабрычнай сталоўцы і пабеглі ў горад -— гуляць і на шопінг. Цяпер Галя з выглядам знаўцы прамацвала швы піжам і начнушак, рэкамендуючы сяброўцы толькі найлепшае. Хто-хто, а яна на швейнай практыцы пачувалася як рыба ў вадзе. Выдатніца шыцця, Галя зачаравана сачыла за рухамі закройшчыцы, калі тая спрытна разразала тканіну паводле лякалаў. Соня нібы таксама сачыла ўважліва, але калі ёй у выніку даручылі нешта раскроіць, заданне ўзорна-паказальна праваліла. Яшчэ дагэтуль увушшу стаялі крыкі майстрыхі.
— А дзеці ў іх ёсць? Можа, сыны-студэнты? — Снежка круцілася па краме, трымаючы перад сабой легкадумны ружовы пеньюарчык.
— У іх шасцігадовы сын, а ў доме дубак, бо топяць газам і, каб ашчадзіць, прыкручваюць батарэі, — стрымана прамовіла Соня і выхапіла ў Галі піжаму ў шэрыя слонікі, на памер большую, чым ёй было трэба. Прыклала да сябе байку і штанішкі. Цёплыя — і нідзе нічога не будзе вытыркаць. У самы раз. Трасцы гэтаму Статкевічу, а не эротык-шоу. Ну што гэта за шчасце — жыць побач з завучкам, які цябе за чалавека не лічыць і саджае ў лужыну пры першай-лепшай нагодзе? Ну і што, што яна ў «Д» класе? Яна можа вучыцца на выдатна — проста не хоча... Але калі захоча — зможа. I лёгка.
— Соня, ты чаго? Пяць хвілін ужо так стаіш.
— Дзяўчаты, ведаеце што? Сёлета я траплю на слуп, — паволі прамовіла Соня, гледзячы на сябе ў люстэрка.
Пасля секунднай паўзы крама бялізны напоўнілася залівістым дзявочым смехам.
ххх
— I навошта табе гэта?
— Во дае! На слуп!
Галя і Снежка зноўку зафыркалі. Яны рагаталі, пакуль Соня плаціла на касе. Надрывалі жываты, пакуль прадавачкі пакавалі піжаму ў фірмовую торбачку. Гігікалі, купляючы марозіва ў холе гандлёвага цэнтра. Вохкалі і ўсхліпвалі, бухаючыся за столік кавярні, дзе іх працягвала накрываць, як толькі размова вярталася да чарговага Сонінага прыбабаху.
На слэнгу 234-й школы «трапіць на слуп» значыла прабіцца ў топ-45 вучняў паводле адмысловага тэста, які школьная адміністрацыя ладзіла напрыканцы першай чвэрці. Прагрэсіўны дырэктар ці то пабачыў у вар’яцкім сне, ці то вычытаў у інтэрнэце, што духу спаборніцтва, які натуральна віруе ўнутры школьных класаў, недастаткова. Для лепшых акадэмічных паказнікаў важна вывесці гэты самы дух на іншы ўзровень. Таму ў кастрычніку настаўнікі складалі для