Гарэзлівы пацалунак
Кніга першая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 448с.
Мінск 2020
— Нафіг было на памяць завучваць???
— А я папярэджваў, я аўтаматычна запамінаю!
— Дасталі тут усіх! Калі вы ўжо ажэніцеся? — выгукнуў нехта.
— «Са мной такое здарылася ўпершыню. Спачатку я спадзявалася, што гэта проста завіхрэнні ў маёй галаве...»
Ох і раз’юшылася ж Соня! Яна выхапіла з торбачкі мабільнік, дрыжачым паказнікам адкалупала ў меню тэчку з фотаздымкамі і хуценька заварушыла вялікімі пальцамі. Потым рынулася да ноўтбука побач са сцэнай. Пры ім сядзеў запрошаны ды-джэй, які не ведаў кантэксту гэтай мілай разборкі, і таму агаломшана назіраў за «ашызелымі дзеткамі».
Толькі б там быў інтэрнэт.
Інтэрнэт быў. Схапіўшы мышку, Соня адкрыла браўзер і па памяці набрала адрас сваёй старонкі.
Барвовыя ружачкі на задніку змяніліся выявай сімпатычнай дзяўчыначкі ў строі сняжынкі.
Соня ўскочыла на сцэну.
— Вашай увазе — фота Максіма Статкевіча, калі ён быў маленькім. Да чатырох годзікаў ягоная мама думала, што ў яе нарадзілася дачка!
— Ы-ы-ы-ы-ы!
Тут мабільнікі выцягнулі нават тыя, хто быў паленаваўся здымаць фрык-шоу Васі, а потым дэкламацыю Максіма.
— ДУРУша, што ты нарабіла? — папунсавеў Максім, абярнуўшыся на сцяну.
— Гэта ты дурань, калі думаў, што я копію не захаваю, — сказала Соня і, састроіўшы Максіму міну, вылецела са сталоўкі.
XXX
Каб школьнікам было зручней выходзіць дыхаць паветрам, адміністрацыя адкрыла бакавыя дзверы каля сталоўкі. Яны вялі ў двор-калодзеж. Туды ж разнасцежылі дзверы вестыбюля. Пра гэтую прастору таксама падбала клапатлівая мама Юля. Сюды вынеслі парты і крэслы, лаўкі са спартзалы, па калонах развесілі гірлянды ліхтарыкаў. Атрымаўся ўіульны дворык, дзе гуртаваліся дзеці, іх бацькі і настаўнікі ды дзе з нудотным выглядам сядзеў міліцыянт, пастаўлены сачыць за парадкам.
Але Соня была ў бяспамяцтве, таму выбегла са школы той дарогай, якую ведалі ногі: па калідорах на ганак галоўнага ўвахода. Тут не было ні душы. Гарэў толькі адзін цьмяны ліхтар над дзвярыма.
Дзяўчына зляцела з высокай лесвіцы і забілася ў цёмны выступ паміж сходамі і фронтам ганка. Прытулілася голымі плячамі да прахалоднага бетону і аддыхалася.
Што яна нарабіла?
Цяпер Статкевіч дакладна зжыве яе са свету.
Трэба здаваць іспыты ва ўнівер і тут жа ад іх высяляцца. Больш гэтага трываць немагчыма.
Яна хаатычна кеміла, што рабіць. Плячам было золка. Трэба забраць куртачку — яна засталася ў кабінеце русліту, — схапіць за каўнер тату і валіць дадому. Ніякіх світанкаў.
Раптам яна пачула крокі. Нехта спускаўся па лесвіцы. Аёй — Максім! Яна прымружылася і яшчэ мацней уціснулася ў сцяну.
Ён быў скіраваўся ў школьны парк, але Соня, відаць, надта гучна сапла, бо ён абярнуўся.
— Ага, вось ты дзе, — сказаў ён, вяртаючыся. — Нашкодзіла — і ўцякаць?
— Ты першы пачаў, Статкевіч. I атрымаў па заслугах. Што, прыемна, калі з цябе ўся школа рагоча?
— Затое ад твайго ліста ніякай аддачы. Ніхто не засмяяўся. Нясмачна напісала. Ніводнай граматычнай памылкі.
— Хе, абламаўся? Нарэшце знайшлося тое, чаго ты не змог абсцябаць? — сказала яна з запалам, гледзячы проста яму ў твар. — А ведаеш чаму? Бо там усё праўда. Я кахаю цябе — і гэта мая хвароба.
— Ай, усё, — абыякава сказаў Максім і, засунуўшы рукі ў кішэні, павярнуўся да сходаў.
— Але я перастану. Чуеш? Я клянуся, што забуду цябе. Паступлю ва ўнівер і знайду сабе нармальнага хлопца. А цябе — раскахаю.
Максім нечакана застыў на месцы, павярнуўшы да Соні нахмураны твар. Вочы ягоныя іранічна бліснулі.
— Што, Сінічка, — прамовіў ён, падыходзячы ўпрытул. — Забыць мяне надумала?
— Ага, — зніякавела Соня.
— Ну што ж, паспрабуй...
У наступнае імгненне ён згроб яе вусны сваімі. Гэта было адначасова патрабавальна і чулліва, жарсна і далікатна. I неймаверна доўга — так здалося Соні. Правай рукой Максім злёгку прыціснуў яе плячо да сцяны, а левую паклаў ёй на пояс і напружыў цягліцы так, што нельга было ані вырвацца, ані кінуцца яму на шыю. I калі вялікі палец ягонай левай рукі, паволі шнарачы па тонкім шыфоне, праваліўся ва ўпадзіну яе пупка, яна нарэшце адказала на пацалунак.
Ён адняў свае вусны, як толькі ейныя варухнуліся.
— Давай, забывай, — сказаў ён, шумна выдыхнуўшы. Фыркнуў і за некалькі скокаў узляцеў на школьны ганак.
Ногі нарэшце адмовілі Соні. Яна спаўзла па сцяне на халодную плітку двара.
XXX
Няясна, колькі яна так праседзела — чвэрць гадзіны або чвэрць стагоддзя. Нарэшце недзе паводдаль яна пачула галасы.
— Сініца! Ты норм, Сініца? Што з табою?
На справе Галя і Снежка стаялі блізка і крычалі ёй на вуха. — Вось ты дзе! Мы ўсю школу аблазілі, цябе шукаючы. — У нас навіна! Крутая!
— Мы спыталіся ў Ротмістравай... Дык вось, яны з Максімам не сустракаюцца! У іх нават у думках не было!
— Проста на Ротмістраву бацькі моцна ціснуць з паступленнем, і ў Статкевіча тая ж фігня. I яны на гэтай тэме стусаваліся.
— Так што ні ён не закаханы, ні яна.
«Я ведаю! — хацелася крыкнуць Соні. — Я ведаю!» Але яна не змагла. Відаць, таму, што насамрэч яна ўжо нічога не ведала і нічога не разумела.
— Сонька, уздымайся! Там нашы каля стадыёна збіраюцца, каб ісці світанак сустракаць. Пакуль дойдзем...
— Ну, уставай, ты ж на брудным сядзіш... He шкадуеш сябе — пашкадуй хоць сукенку...
Забягаючы наперад, скажу, што сонца ў той дзень так і не ўзышло над 234-й школай.
ххх
Вася сядзеў на подыуме ў пустой сталоўцы, мокры ад поту і з вачыма, шклянымі ад стомы і роспачы. Перад ім на падлозе стаяў вялізны кош з белымі ружамі. Запрошаны дыджэй ужо скруціў сваю немудрагелістую апаратуру і паціху выносіў яе да машыны. На сценах і калонах абмякалі чырвоныя і ружовыя балонікі, поўныя паветра з лёгкіх мамы і дачкі Паўзунковых. За акном шарэла.
Паводле плана, скончыўшы спяваць, Вася мусіў выбегчы са сталоўкі, заскочыць у медпункт, які быў тут блізенька, вынесці адтуль кош руж і ўручыць яго Сінічцы на вачах ува ўсёй паралелі. Ён спецыяльна дамовіўся з медсястрою. Тая на просьбу дырэктара ўсю ноч дзяжурыла і ахвотна пагадзілася папільнаваць букет.
Вось толькі калі Вася падляцеў да медпункта, той быў зачынены. Святло гарэла, але дзверы былі замкнёныя.
Пакуль ён бегаў па паверхах, шукаючы медсястру, прайшло хвілін пятнаццаць. Выявілася, чыясьці мама самлела ў кабінеце матэматыкі, і сястрычка пабегла на рэанімацыю, а кабінет у спешцы з трэскам зачыніла.
Калі ён уварваўся на дыскатэку з кветкамі, усе зноў танцавалі тыц-тыц-тыц, а Сінічкі нідзе не было. Момант быў безнадзейна ўпушчаны.
— Капітан пакідае карабель апошнім? — раптам пачуў ён.
Андрэй Васілевіч акуратна падцягнуў нагавіцы і, крэкнуўшы, прысеў на подыум побач з вучнем.
Вася нічога не адказаў. Ён адно глядзеў перад сабою і круціў кош за дзяржальна, нібы гіганцкі ваўчок.
— Што, дзяўчына пракінула? — спытаўся Лабановіч, ківаючы на кветкі. — О так, дзяўчаты — яны цяпер такія...
Вася працягваў маўчаць.
— Я моцна вінаваты перад табой за лінейку, — сказаў Лабановіч. — Гэта была мая вялікая памылка як педагога. Я прашу прабачэння, але здагадваюся, што ты мне не даруеш.
Вася паціснуў плячыма.
— Ведаеш, раз я, як вы выслаўляецеся, так налажаў, я Ta66 адплачу.
Вася падазрона скасавурыўся на дырэктара.
— Ага. Раскажу таямніцу, якую ў школе ніхто не ведае. Ты будзеш адзіным. Працягні руку, — дадаў ён, калі пабачыў, што Вася зацікавіўся.
Ён расшпіліў пінжак і паклаў Васеву руку сабе на левую ключыцу. Хлопец намацаў там нейкую круглую цвёрдую скрыначку.
— А цяпер глядзі, — Лабановіч адсланіў каўнер — і хлопец пабачыў на плячы ў дырэктара здаровы бугор скуры са шнарам.
— Гэта кардыястымулятар. Мне сорак пяць гадоў, але без такой штукі маё сэрца ўжо ніколі не зможа біцца. Год таму я болын за месяц быў у адпачынку, — працягнуў Лабановіч, не дачакаўшыся Васевай рэакцыі. — Дык вось, то быў не зусім адпачынак. Мне рабілі аперацыю, а потым я ляжаў на рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне. I вельмі баяўся, што ў школе пранюхаюць. Бо мой знаёмы прафесар, які выкладае ва ўніверсітэце на біяфаку, атрымаў мянушку Тэрмінатар, калі студэнты даведаліся пра такую штуку. А мне ніякіх мянушак не хацелася. Але цяпер я разумею, што гэта глупства — хацець здавацца іншым, чым ты ёсць насамрэч... Ну вось, я расказаў Можаш цяпер зрабіць што заўгодна. Разнесці па школе. Або ў інтэрнэце напісаць. Прыдумаць мне мянушку.
— Ды ладна, — урэшце загаварыў Вася. — Маракі сваіх не здаюць.
— Як хочаш, — усміхнуўся Лабановіч. — Я расказаў... Хадзем ужо. Трэба тут усё зачыніць. I знаеш, дзякуй табе, — сказаў ён, уздымаючыся. — He ведаю, як ты за адзінаццаць гадоў, а я за паўгода шмат чаму ад цябе навучыўся... Я хачу цябе папрасіць пра нешта вельмі важнае. Паабяцай мне зніжку дзесяць адсоткаў у сваёй першай рэстарацыі. Заробкі ў настаўнікаў ніколі не павялічацца.
ххх
...За акном шарэла, але сонца так і не ўзышло над 234-й школай. Дакладней, яно ўзышло недзе а палове на пятую, як яму і належыць у чэрвені, недзе там, за ватным слоем хмар, але мі-мі-мі ад гэтага не было ніякага. Мінск стаяў шэры, і шэрым быў Зялёны Луг, і Цнянскае вадасховішча пералівалася так, нібы ў яго ўсю ноч сцэджвалі ртуць з градуснікаў. Шэраю была форма міліцыянтаў, якія ўважліва праводзілі вачыма купкі моладзі, і шэрымі — стомленыя твары выпускнікоў, якім хацелася спаць і не хацелася больш ніякай
рамантыкі. Шэрымі былі маленькія чорныя сукенкі выпускніц. I толькі на шэрым пяску пляжа засталося зялёнае шкло ад шампанскага і аранжавае шалупінне ад апельсінаў. Дзяцінства афіцыйна скончылася.
КАНЕЦ ПЕРШАЙ КНІГІ
Працяг ёсць:)
СПЕЎНІК СОНІ СІНІЧКІ
«колп до губ твоіх...»
Арыгінал; у рамане песня цытуецца ў перакладзе на беларускую мову Паўла Свярдлова.
Словы: Грыцько Чубай
Музыка: Тарас Чубай (гурт «Плач Сремі'і»)
F#m Е
Колн до губ твоіх лншаеться півподнху,
Bin C#m
Колн до губ твоіх лншаеться півкроку —
F#m Е
Зіннці твоі внткані із поднву,
Bin Е
В очах у тебе снньо і шнроко.
F#m Е A
ІЦось шепчеш зачаровано і тнхо тн,
D A Е
Той шепіт мою тншу снньо крае,
F#m Е A
I забуваю я, ідо вмію днхатн,
Bin C#m F#m Е
I іцо ходнтм вмію, забуваю.
F#m Е A
А чорнмй птах повік твоіх здіймаеться
D A Е
I впевненість мою куднсь відмае,
F#m Е A
Неступленнм півкроку залншаеться,
Bin C#m F#m Е
Півподнху у горлі застрявае.