• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга першая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга першая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 448с.
    Мінск 2020
    97.62 МБ
    — Ох і заварылі мы кашу, Галюнь... Выкіпае.
    Клац! Клац!
    — Вось вы дзе, мае дзяўчаты! Mae зорачкі! Чаго такія кіслыя? Сма-а-айл! Хадземце, сфоткаю вас з бацькамі! Ці бачылі вы, куды пайшлі Соня і Максім? Я іх шукаю! Ах, якія колеры! Якія сукенкі! Які вечар! Столькі пажывы!!!
    Вось і ўсё... было соладка...
    Нам з табой... Пакуль... Пакуль...
    ххх
    — Тата, выходзь! — сурова сказала Соня, раскрываючы дзверы кабінета рускай мовы.
    — Што такое, сонейка? — сказаў Пётр Сінічка. У руках ён трымаў пластыкавы кубак і канапку з чырвонай рыбай. Лустачка рыбы скруцілася на кругляку багета ў адмысловы вузельчык, які выдаваў у канапцы прадукцыю рэстарацыі «Пан Сцяпан».
    — Што за пекла творыцца ўнізе? — спыталася дачка.
    — А што такое?
    — Як што? Мы прыходзім у сталоўку, а там накрыты адзін вялікі стол на «ашак» і «дэшак»!
    — А-а-а. Гэта геніяльная ідэя Юлькі. Яна палічыла, што калі скласціся на фуршэт двума класамі, то выйдзе танней. Ну і я па сабекошце харчоў падагнаў нарэзку...
    — А нічога, што «ашкі» нас спрадвеку з граззю мяшалі? Ведаеш, што там цяпер робіцца? Там людзі курыныя ножкі лічаць і на розныя канцы стала пароўну раскладаюць.
    — Праўда? Дзіўна, — азірнуўся Сінічка.
    Соня агледзела кабінет. Толькі цяпер яна заўважыла, што дарослых у класе неяк замнога. Анягож — тут сабраліся не толькі бацькі іхняга класа, але і мамы-таты «ашак». I тут усё адбывалася значна больш мірна, чым у сталоўцы. Мама Юля прыязна гутарыла з Антанінай Васілеўскай. Тата Лінькова чаркаваўся з татам Ротмістравай. Многія дарослыя былі міжсобку даўно знаёмыя. I нават Ніначка з Іванавічам, седзячы ўдваіх за настаўніцкім сталом, наварочвалі аліўе і з чагосьці сабе смяяліся.
    Відаць, пасля школы няма розніцы, хто на што вучыўся.
    — Эх вы... Ведала б — зусім не прыходзіла б на выпускны.
    — Ну што ты, дачушка... Ты сёння такая прыгажуня... To бок ты ў мяне ўвогуле прыгожая, але сёння — асабліва.
    — Слухай, накладзі мне ежы тут. Я хачу адна паесці. He хачу там сядзець.
    — He дуры, маляўка. Давай, хуценька цокай ножкамі назад. Там жа твае сябры...
    — Ага, сябры... Вочы б не бачылі.
    — Мама, хадзі сюды! — раптам пачуўся віскат ззаду. — Што за фігню вы замуцілі ў сталоўцы?
    Гэта Паўзункова прышамацела па Соніных слядах сваёй персікавай сукенкай.
    — Ладна, татусь, праехалі. Я сапраўды пайду.
    ххх
    Соня спусцілася ў паўдёмную сталоўку, калі ўжо грымеў дыскач. На невялічкай сцэне-подыуме ў куце залівіста падбадзёрваў танцпол запрошаны ды-джэй. Дзяўчына акуратна
    села на адно з крэслаў, пастаўленае пры сценцы, там, куды не дабівалі блікі дыска-шара, і стала медытатыўна глядзець на рытмічныя рухі целаў. Дрыгацца не хацелася. Яна прыкмеціла Галю і Снежку ў купцы аднакласніц, але падыходзіць не збіралася.
    У англійскім слэнгу ёсць спецыяльнае слова для тых, хто падпірае сценкі на школьных дыскатэках і ўвогуле не вытыркаецца па жыцці — wallflower.
    Соня заўсёды была такой кветкай. Навошта яна адарвалася ад сценкі? Трэба ведаць сваё месца.
    Яна пашукала вачыма Статкевіча. Ён сядзеў за інтэграваным «А-Д» сталом з іншымі хлопцамі-«ашкамі» 1 флегматычна жаваў адбіўную. У водблісках дыска-шара было відаць, як пад бравурна расшпіленым бялюткім каўнерам рытмічна рухаюцца вострыя ключыцы.
    Ды-джэй абвясціў павольны танец — і з дынамікаў палілася адна з рок-балад «Scorpions».
    — Можна цябе запрасіць? — раптам пачула Соня.
    Паненка спужана ўскінула галаву. Перад ёй стаяў сябар Максіма, Ягор Залескі.
    Трэба было сказаць не, але яна чамусьці пагадзілася.
    ...Here I am, will you send me an angel?
    Here lam — in the land of the morning star.
    — Hy што за антыкварыят?.. Мусіць, яшчэ мой тата пад яе танцаваў... А можа, і дзядуля...
    — А мне падабаецца.
    — Ай ладна, не зважай. Гэта я каб пачаць размову.
    Ягор добра танцаваў і, што спадабалася Сінічцы, вёў яе далікатна, як у вальсе. Хлопцы з «Д» класа, запрашаючы паненак на танец, зграбалі іх у абдоймы і так качалі ўсе тры хвіліны медляку. Часам трэба было прасіць іх крыху адсунуцца
    і выслухаць кпіны пра «піянерскую адлегласць». А Залескі не парушаў межаў.
    — Дзіўна, што ты мяне запрасіў, — сказала Соня.
    — Я заўтра з’язджаю ў Чэхію. Буду паступаць у Празе ў міжнародны эканамічны. Вось, персанальна развітваюся з сімпатычнымі мне людзьмі.
    — I ўсіх запар на танец запрашаеш?
    — Ну чаму? Бергеру я асадку падарыў.
    — Хм... Нехта з «ашак» называе кагосьці з «дэшак» сімпатычным чалавекам. Санкцый не баішся? Нашы класы толькі што адбіўныя дзялілі. А я дык навечна ў апале... Можаш уявіць, што Статкевіч сказаў пра наш нумар.
    — А, Статкевіч... Дык ён вядомы зануда. I жартаў на свой адрас не ўспрымае. Я з ім тры гады за адной партай прасядзеў — ведаю, што кажу. А нумар быў адпад! Даўно я так не смяяўся.
    — Гэта не я. Я нават не ведала... Чорт, ён на нас глядзіць.
    — A то. Столькі нудзець камусьці на вуха пра абсалютнае зло Соню Сінічку — і раптам пабачыць, што гэта працуе з дакладнасцю наадварот. Мне вось у выніку шкада аднаго — што мы з табой не былі бліжэй знаёмыя. Я думаю, ты незвычайная дзяўчына. Ведаеш, калі раптам будзеш у Празе, абавязкова мяне знайдзі.
    Апошнюю фразу ён дагаварыў, калі музыка аціхла.
    — Дзякуй за танец! I гэта... Удачы, Соня, — сказаў Ягор, галантна правёўшы яе да крэсла пры сценцы.
    — Дзякуй. I табе шчасліва паступіць.
    — Так, але я не пра іспыты, — сказаў Залескі і знік у натоўпе.
    Захацелася піць. Пабачыўшы, што амаль увесь яе клас танцуе, Соня пайшла разжыцца сокам. Неахайна ссунутыя сталы поўніліся пластыкавымі талеркамі з пансцяпанаўскімі прысмакамі, знаёмымі з дзяцінства. Соня падчапіла свае любімыя тарталеткі і радасна імі захрумсцела, запіваючы
    ананасавым нектарам. Адно да аднаго — і ўжо амаль другая гадзіна ночы. А яна з абеду нічога не ела.
    Калі яна ўжо з апетытам абірала гроначку вінаграду, з боку ды-джэйскага пульта пачулася неверагоднае.
    — Калі нехта з вучняў 11 «Д» — паўтараю, адзінаццатага дэ! — дыхае паветрам або проста ўзяў тайм-аўт, вялікая просьба сабрацца каля сцэны. Бо літаральна праз пяць хвілін перад вамі з эксклюзіўным нумарам выступіць ваш аднакласнік. Асобная просьба падысці да сцэны Соф’і Сінічцы!
    Божухна! Што яшчэ? Яе сёння ўвогуле пакінуць у спакоі? Усе, хто быў у сталоўцы, сталі абарочвацца, шукаючы яе вачыма. Соня прамакнула вусны сурвэткай і пацокала да подыума, на якім стаяла апаратура. Але на ўсякі выпадак стала паводдаль. Ступакі, закутыя ў абцасы, гулі ад стомы.
    Народ пачаў вяртацца ў залу. He толькі «дэшкі»: і «А», і «Б», і «В», і «Г» — усе выпускныя класы набіліся ў сталоўку і заінтрыгавана абступілі сцэну. У Соні было нядобрае прадчуванне.
    I сапраўды: праз колькі хвілін праектар вывеў на заднік сцэны гіганцкія барвовыя ружы, і ды-джэй запусціў трэк. Гэта быў невынішчальны шлягер гурта «Фрыстайл» пра ах-какую-жэншчыну. Гімн пошласці ўсіх народаў былога Савецкага Саюза.
    Максім зайшоў у сталоўку і стаў перад сцэнай, прытуліўшыся да калоны і склаўшы рукі на грудзях. Побач з Ротмістравай.
    А на подыуме з’явіўся Вася.
    Ён быў сёння вельмі сімпатычны — Соня не магла не прызнаць гэтага. Нават няўдалая стракатая кашуля, пра якую ўвесь вечар буркатала Галя, не надта яго псавала. Вася ўзяў мікрафон і стаў раскачвацца ў такт мелодыі.
    I тут танцпол зарагатаў. Бо за Васем на сцэну выпаўзлі Дубовік і Лысы. У кароткіх жаночых сукенках у абліпку,
    у туфлях сорак другога памеру на абцасах і яскрава размаляваныя. Яны пачалі віхляць сцёгнамі на заднім плане.
    Соня адчула, што чырванее ад сораму.
    А Вася як нічога ніякага заспяваў. Прычым заспяваў душэўна, пранікліва і нават менш фальшыва, чым Наста Ракавец пра дырэктара:
    Я цябе сустрэўу школе, Мы тусілі па прыколе, Мне нікім была ты аж да сёння. Ты сядзіш за трэцяй партай, He глядзіій назад упарта, Абярніся ж, дзеўка Соня...
    He сяку параграфу — Водар ад тваіх парфум Так дурманіць галаву шальную... Ах, якая дзеўчына, якая дзеўчына — Мне б такую...
    Песня была зацяжной, манатоннай, а прыпеў пра «дзеўчыну» паўтараўся бясконца. Гледачы пачалі нецярпліва пасвістваць. На апошнім куплеце Дубовік і Лысы не ведалі ўжо, якія прыдумаць рухі, і затанцавалі адзін з адным павольны танец. Гэта было жахліва.
    3 апошнім акордам песні Вася з усіх ног вылецеў са сталоўкі. Ніхто нічога не зразумеў. Так прайшла амаль хвіліна. Дубовік і Лысы, якія нарэшце пачуліся ніякавата, бо ўсе глядзелі толькі на іх, таксама паціху зматалі ў калідор. Сталоўка азадачана загула.
    — Клаўнада для клаўнесы, — раптам гучна прамовіў Статкевіч.
    Нехта захіхікаў.
    He першы ўжо раз Соня зірнула на сябе вачыма Максіма. I сапраўды — якім банальным і тандэтным магло падацца
    чалавеку з густам ейнае жыццё! Але ў тым і рэч — гэта было ейнае жыццё. Ейнае кола, ейны свет. I ніхто не меў права смяяцца з гэтага. Яна рашуча прабралася праз тлум і спынілася перад Максімам. Цяпер усе глядзелі на іх абаіх.
    — Але табе ўсё адно слабо, — спакойна і цвёрда сказала яна.
    — Што слабо? Аблажацца на публіцы? Так аблажацца — слабо.
    — Быць самім сабой. Адкрыта праяўляць свае пачуцці. Ды, халера, нават комплексы свае пераадолець... Выйсці на людзі ў жаночай сукенцы — і не баяцца, што цябе гомікам назавуць. Так, яны аблажаліся. Але яны — жывыя і шчырыя. А ты наскрозь фалылывы. Ты — фанабэрысты, піжоністы, эгаістычны балван.
    — А-а-а-а! — загуў выпуск. Пачынала быць сапраўды цікава.
    Максім слухаў Соню, апусціўшы галаву. Потым ён прыўзняў яе і, хітра прымружыўшыся, зірнуў дзяўчыне ў вочы.
    — Але ж менавіта таму ты мяне і кахаеш. Таму што я фанабэра, піжон і эгаіст. Isn’t it?
    — О-о-о-о-о!
    — Ніфіга я цябе не кахаю! Гэта было даўно і няпраўда, — нарэшце выбухнула Соня.
    — Ага, расказвай.
    Максім за два скокі перасек сталоўку і падышоў да мікрафона.
    — Праўда ж усім тут цікава ведаць, што было ў тым самым лісце?
    — Ы-ы-ы-ы-ы!
    — Ну то слухайце. «Я — Соня Сінічка з 11 „Д“. Мы не знаёмыя, хоць вучымся ў адной школе, і наўрад ці калі пазнаёмімся. Як сказалі б брытанскія арыстакраты, нас няма каму прадставіць. Таму я наважылася напісаць гэты ліст, у якім хачу сказаць вельмі важную для мяне рэч. Я цябе кахаю».
    — Дзе ты яго ўзяў і нахалеры прачытаў???
    — А хіба яно не мне адрасаванае? Што хачу са сваёй поштай, тое і раблю. «Я ўсім сэрцам пакахала цябе, як толькі пабачыла два гады таму на лінейцы ў дзявятым класе. 3 таго часу ты надаеш сэнс майму жыццю».